Галоўнае ўражаньне зь юнацтва ў мяне засталося з аднае раніцы вясны 1938 году. Як звычайна ідучы са сваім крыху старэйшым братам Петрусём у школу, мы па дарозе сустрэліся з групкамі юнакоў і юначак, але некаторыя зь іх былі ціхмяныя, а дзяўчынкі плакалі. I высьветлілася, што іхных бацькоў уначы арыштавалі! А гэта былі звычайныя лесьнікі й працаўнікі Пышнянскай сярэдняй школы. Тады ж былі арыштаваныя й два настаўнікі нашай Пышнянскай сярэдняй школы. Гэта былі старэйшыя гадамі матэматык Гілевіч і мовавед Несьцяровіч. Даўно гэта было, і прозьвішча згаданага матэматыка магло быць не Гілевіч, а Перагуд, бо й гэтае прозьвішча чамусьці ўрэзалася ў памяці. У адным толькі паўдзённым накірунку ад мястэчка Пышна ў радыюсе 2-х км тады ў адну ноч былі схопленыя 4 лесьнікі й 2 супрацоўнікі сельсавету. У выніку адным махам было скалечанае жыцьцё 6-ці сем’яў! Крыху пазьней зьнік яшчэ й трэці настаўнік, зусім малады чалавек, які ў ніжэйшых клясах таксама выкладаў беларускую мову й літаратуру. Гэта не апраўданьне, але „лепельскім паліцаем" я стаўся зусім не па сваёй добрай волі, а ў выніку аблавы на моладзь у нашых мясьцінах падчас вялікай антыпартызанскай акцыі пад назвай „Котбус", якая ад462 бывалася ў травені і ў чэрвені 1943 году. I гэта была звычайная самаабаронная паліцыя, а не „немецкнй карательный отряд СД по борьбе с партнзанамн“. Зрэшты, тую нашую „лепельскую паліцыю“ ўзначальваў адзін немец, і ён насіў форму не „отряда СД“, а форму звычайнага нямецкага франтавіка. Вось я напісаў усе гэта й пачуўся змораным. Узварушыў сваю памяць, а таму й зьявілася бяссоньніца. Адчуваю і ўсьведамляю, што проста не змагу выканаць усю Вашую просьбу. Ды й няма патрэбы ў гэтым з адзначаных тут мною прычынаў. Дык бывайце шчасьліва! Мюнхэн, 19.02.05 Успаміны Я, Паўла Урбан, нарадзіўся 27 сакавіка 1924 г. на Лепельшчыне ў вёсцы Закаліўе. Яна ляжала на даволі высакаватым узвышшы, за якім адразу пачыналася прыгожае возера, а сваю назву атрымала ад рачулкі Каліве, што з двух бакоў абмывала вёску. У паўднёвым кірунку ад майго Закаліўя пачыналіся вялікія лясы, якія цягнуліся да возера Плаўна й яшчэ далей. Там жа быў і ведамы Бярэзінскі запаведнік. Глыбіню тых лясоў зьмерыў і я ўласным крокам, калі быў яшчэ юнаком і заўзятым грыбніком. Mae бацькі — Кастусь і Аўгіньня — былі звычайныя сяляне й нават непісьменныя. Нарадзіліся яны адпаведна дзесьці ў 1882 і ў 1892 гг. Праўда, мой дзед (па бацьку), якога я прыгадваю быццам праз сон, здолеў адукаваць іншых сваіх двух сыноў, малодшых за майго бацьку. Лявон быў атрымаў пачатковую адукацыю, а наймалодшы брат майго бацькі Васіль — гімназіяльную, і ён марыў вучыцца далей. Гэты мой дзядзька Васіль загінуў у 1920 г., узначаліўшы на Лепелыпчыне адзін з партызанскіх атрадаў, якія змагаліся супраць польскіх акупантаў. Пэўна ж, праз тую вайну прайшлі й мой бацька Кастусь, і ягоны малодшы брат Лявон, які, дарэчы, быў трапіўу нямецкі палон і вярнуўся дадому зь Нямеччыны толькі праз чатыры гады. У маіх бацькоў было сем дзяцей: пяць сыноў і дзьве дачкі. Найстарэйшы мой брат Міхась, які быў любімцам у сям’і, памёр у 1938 г., пражыўшы ўсяго толькі 24 гады. Памёр ён хутка пасьля таго, як раптам захварэў на сухоты. Міхась быў крапаком і жыцьцярадасным, быў лагоднага характару й вельмі ж любіў усю дзетвару. Ягоную сьмерць асабліва балюча ўспрымала наша маці. Цяпер выпадае сказаць, зь якіх прычынаў мае бацькі і ўся нашая сям’я былі трапілі ў катэгорыю гэтак званых „кулакоў“... У валоданьні майго дзеда было толькі 5 дзесяцінаў зямлі. Гэта крыху больш за пяць гектараў. Пры падзеле дзедавай сям’і была падзеленая й гэтая ягоная зямля, палавіна якой дасталася майму бацьку, а другая палавіна — ягонаму малодшаму брату Лявону. Дзед мой жыў пры сям’і майго бацькі, і ён, здаецца, памёр у 1928 г. Бо як пазьней апавядала мне мая маці, мяне таксама ледзь не пахавалі разам зь дзедам. У тым годзе я таксама доўга хварэў на шкарлятыну, ляжаў пры сьмерці, а таму й для мяне бацька быў змайстраваў адпаведную дамавіну. Інакш кажучы, гаспадаркі майго бацькі й ягонага брата Лявона належалі да катэгорыі гэтак званых „серадняцкіх" гаспадарак. Але, як ведама, была яшчэ хутарызацыя, якую неўзабаве пачнуць называць „прышчэпаўшчынай“. Была палітыка перасяленьня сялянаўзь вёсак на хутары або ў невялікія пасёлкі, дзякуючы якой былыя малазямельныя сялянскія гаспадаркі маглі атрымліваць большыя зямельныя надзелы. Энтузіястам гэткай палітыкі быў тагачасны народны камісар земляробства Беларускай ССР Зьмітра Прышчэпаў, што і зьявілася прычынай для ягонага арышту ў 1930 г. Адным словам, мой бацька падаўся на хутар, а сям’я ягонага брата Лявона зь вёскі Закаліўе перасялілася ў бліжэйшы невялічкі пасёлак. Мой бацька быў атрымаў 9 гектараў зямлі, але гэта разам зь сенажацямі. Аднак гэтая бацькавая радасьць трывала нядоўга, бо ў тагачаснай БССР калгасы пачалі стварацца ў 1928 г., а масавая калектывізацыя аднаасобных сялянскіх гаспадарак была прысьпешаная ў другой палавіне 1929 г. Тады якраз і пачаліся арышты й высяленьне гэтак званых „кулакоў“. Як прыгадваецца, у навакольлі вёскі Закаліўе звычайна арыштоўвалі й высылалі гаспадароў сем’яў і часта разам зь іхнымі старэйшымі сынамі. Хоць, праўда, крыху далей ад Закаліўя, абкружаныя лесам, было некалькі сялянскіх гаспадарак гэтак званай „засьцянкавай шляхты“, дык гэтых „кулакоў“ выслалі разам зь сем’ямі. Спачатку былі арыштаваныя бацькаў брат Лявон і ягоны старэйшы сын Мікола. Яны гэтак і прапалі. Быў арыштаваны таксама й мой бацька, і ён прасядзеў у Лепельскай турме штосьці каля 6 месяцаў, чакаючы на прысуд. Асабіста й я меў нагоду пазнаёміцца з гэтай турмой, а гэта ўвесну 1943 г. Цяпер у адной камэры той турмы сядзелі таксама зноў жа мой бацька і мой крыху старэйшы брат Пятрусь. Але пра гэта будзе гаворка пазьней. Тады ж, у 1929 г., бацька змушаны быў пакінуць сям’ю, яшчэ не дабудаваўшы хату на сваім хутары, і нашая сям’я пэўны час жыла ў гум- не, у курнай будыніне, дзе звычайна сушылася збажына перад абмалотам на таку. Можна меркаваць, што бацьку выратаваў тады ад нейкіх там Салаўкоў славуты сталінскі артыкул „Головокруженне от успехов“, што на пачатку сакавіка 1930 г. быў надрукаваны ў газэце „Правда“. Сталін „пашкадавау' сялянства й пісаўу тым сваім артыкуле, што, маўляў, мясцовае начальства й актывісты пасьпяшаліся з калектывізацыяй, „парушылі прынцып добраахвотнасьці“. Дарэчы, здарылася тады яшчэ й гэткая цікавая зьява. Гэтак аўтары манаграфіі „Победа колхозного строя в Белорусской ССР“ (1981) змушаныя былі сьцьвердзіць, што калі на 1 сакавіка 1930 г. у тагачаснай БССР было калектывізавана 457 513 сялянскіх гаспадарак, дык на 1 чэрвеня таго ж 1930 г. у калгасах засталося толькі 87 255 сялянскіх двароў. Інакш кажучы, у тым 1930 г. на працягу трох месяцаў гэтыя калгасы пакінулі 370 258 сялянскіх гаспадарак! Вярнуўшыся з турмы, бацька адразу ўзяўся дабудоўваць хату. Трэба было таксама апрацоўваць зямлю, якую ён вельмі любіў. Уступаць у калгас занадта не сьпяшаўся, хоць наконт гэтага й была зь ім гаворка ў турме. Тымчасам, аднак, на бацькавую гаспадарку пасыпаліся розныя дадатковыя й завышаныя падаткі, сюды належала й ведамае „індывідуальнае ападаткаваньне". Здавалася, што адзіным выйсьцем з гэткай сытуацыі мог быць толькі калгас. I мой бацька стаўся „калгасьнікам", але ў тым жа калгасе яму было цесна. I тады, здаецца, у 1932 г., здарыўся выпадак, які стаўся прычынай для разьвітаньня з калгасам. У нашым хутарскім гумне, якое знаходзілася крыху далей ад жыльлёвай сядзібы, было шмат розных гаспадарчых забудоваў, і тут калгаснае начальства абсталявала конную малацілку, якая й пачала працаваць „ударнымі тэмпамі" — кругласутачна. Паганятым быў мой найстарэйшы брат Міхась, але калі коні часта мяняліся, дык для майго брата не знаходзілася замены. Будучы змучаным, аднаго разу Міхась прылег на шырокім дышлі й задрамаў, а тым часам нага дакранулася да шасьцярні, якая й абрэзала яму палавіну ступні. Абураны гэтым выпадкам, бацька й „выйшаў“ тады з калгасу. А як жылося ягонай сям’і пасьля гэткага кроку майго бацькі? ,Дбагульненая" раней зямля, адзін конь і адна „лішняя“ карова засталіся, пэўна, у калгасе. Сям’я, аднак, магла затрымаць за сабой невялікі кавалак зямлі — агарод. Для падтрыманьня існаваньня вырошчваліся ў асноўным бульба й капуста, агуркі, цыбуля, буракі, морква й таматы. Зрэшты, нашыя лясы былі багатыя на ягады й грыбы, якія таксама падтрымлівалі жыцьцё й назапашваліся на зіму й вясну. Апрача таго, мой бацька быў „майстрам на ўсе рукі“, быў добрым цесьляром і муляром-печніком, і ён, як мог, забясыіечваў сям’ю хлебам, хоць гэты хлеб і быў у тым часе сапраўдным „дэфіцытам“. Хапала, бясспрэчна, недаяданьня й голаду, асабліва ў 1933 і 1934 гг. Жылося нам гэткім чынам, як мізэрна існавалі тады сем’і калгасьнікаў. Можна ж было пачуць ад іх жарты накшталт гэткіх: Базыль або Сьцяпан — ты колькі атрымаў на свае калгасныя працадні? Штосьці зашмат, — адказваў гэты Базыль або Сьцяпан, — на сваёй сьпіне свой гадавы заробак я здолеў прынесьці дадому ў адным мяшку! Гэткая была рэчаіснасьць таго калгаснага „раю“... Сем’і калгасьнікаў таксама ў асноўным ратавала тое, што яны вырошчвалі на прыватнай прысядзібнай зямлі, — на добра ведамых „сотках“! У 1939 г. у Беларускай ССР пачалася акцыя сьсяленьня хутароў і невялікіх пасёлкаў у калгасныя вёскі. Увесну таго году й да нас завіталі з падводамі калгасныя актывісты, якія тут жа раскінулі нашую хату й абвесьцілі бацьку: Кастусь, запісвайся ў калгас, і калгас дапаможа табе перавезьці хату, хлявы й пуню. Калі ж будзеш адмаўляцца, дык ты транспарту не атрымаеш, і ўвогуле з сваёй сям’ёй табе давядзецца выбірацца адсюль на ўсе чатыры бакі. Дык выбар заставаўся адзіны, і мой бацька гэткім чынам другі раз стаўся калгасьнікам. Дарэчы, гэткі гвалт быў дастасаваны ня толькі да нашай сям’і. Напрыклад, недалёка ад вёскі Закаліўе ў лесе, на паляне, былі сядзібы двух палясоўшчыкаў. Тых палясоўшчыкаў арыштавалі ў 1938 г., а калі ў 1939 г. дайшло да гэтага перасяленьня ў вёску й іхных сем’яў, дык і ім было абвешчанае тое ж папярэджаньне. Штосьці я не прыгадваю, каб нас, дзяцей „былога кулака“, у асяродзьдзі вяскоўцаў або ў школе абзывалі вось гэтым пагардлівым тэрмінам. Зрэшты, у 1937 г., а затым яшчэ ў 1938 г., арыштоўваліся й калгасныя актывісты, і гэтак званыя „сельсаветчыкі" — працаўнікі сельскіх Саветаў. У дадатак да прыгаданых двух палясоўшчыкаў увесну 1938 г. былі арыштаваныя яшчэ два старшыя лесьнікі, сядзібы якіх знаходзіліся ў недалёкіх ад нашай вёскі пасёлках. А гэта былі ўжо не „кулакі", але самыя сапраўдныя „ворагі народу“. Дык вось, гэткая трагедыя яшчэ больш змацоўвала сяброўства паміж юнакамі й юначкамі — у школе таксама, бо арыштоўваліся й настаўнікі.