Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
Р. S. Для Вас асабіста.
Між іншым, тэкст падпісанай Вамі і сп. Варонкам прысягі, які быў пакінуты для подпісу Лабача, мне яшчэ не перасланы, як было ўмоўлена. Калі ў Вас будзе паседжаньне Сэктару Рады, выясьніце гэта неяк далікатна ў Варонкі, запытаўшыся, можа, спачатку ў яго, ці той тэкст прысягі падпісаў Лабач, ці не, і ці ён мне высланы.
'° Асіпчык, Аляксандар. Язэп ВаронкаўЧыкага// Беларус. №402. Чырвень— ліпень 1993. С. 7.
Калі б паўсталі з гэтага нейкія камплікацыі, нерабіце з гэтага буры, далікатна запрапануйце тагды Варонку: і. або выслаць толькі падпісаную Вамі двума без Лабача (раз ён ня хоча) 2. або зьнішчыць тагды і тую падпісаную Вамі ўдвух (раз і Варонка вагаецца), сказаўшы яму, што Вы хочаце быць аформленым, таму прапануеце індывідуальна падпісваць і індывідуальна мне перасылаць. Перасылаць такіе рэчы мне мусіце заказным лістом.
Наагул прашу Васмне напісаць, якое Ваша ўражаньне аб сп. Варонку, ці незавагаецца ён нанова, ці можа гэта толькі яшчэ страх „перад всесільнымі бальшавікамі".
„6.4.50"
N.Y.
В. Паважаны й дарагі Рыцар,
Толькі што атрымаў Ваш ліст, дзякую. Выбачце, што адказваю на Ваш ліст на такой паперы. Якраз мушу сядзець у хаце, чакаю нейкага журналіста — Шварцара з Вашынгтону, ён даведаўся аб маім тут побыце й прасіў інтэрвію, дык не магу выйсьці з хаты, і хачу выкарыстаць час, каб Вам адказаць.
Чыкага! Канешне, я захопліваўся ягонайразьлеглай прыгажосьцю! Праўда, было і так, але было і начай часамі. Часамі і сьціскалася сэрца. Але я, даражэнькі рыцар, навучыўся за свае асабліва 7 стошніх гадоўрэагаваць ня сэрцам... Можа, сказаў троху замоцна „навучыўся", лепш сказаць „хачу“рэагаваць ня сэрцам. Кастусь Каліноўскі на судзе сказаў маскалём, што „прайгралі паўстаньне таму, што яго саюзьнікі-палякі мелі сэрца не ў грудзёх, а ў галаве“. У гэтых простых словах Каліноўскага крыецца глыбокі сэнс палітычнай філязофіі.
Мець сэрца „не ў галаве“ запраўды рэч ня лёгкая. Палітыка, на жаль, патрабуе гэтага амаль што як асноўнай рэгулы. Трымаць моцна сэрца на сваім мейсцы, не дапускаць яго падымацца, а калькуляваць і абраховываць толькі сухім розумам — бяз помачы, без удзелу сэрца. Я вось і намагаюся, стараюся і вучуся гэтак дзеяць.
Прыглядаючыся да палітычнай сфэры — сьвету рафінаванага ў гэтым сэнсе,мы знойдзем, што яны запраўды так дзеюць, такнавучыліся дзеяць, як быццам таго сэрца і зусім ня маюць. Можа, гэта і непрыгожа ўжо там выглядае, але ж ня нам зламіць гэтыя векавыя
п Лісту скароце друкаваўся ў: Юрэвіч, Лявон. Сьвет эміграцыйнага эпісталярыю // ARCHE. №3. 2001. Тут ліст падаецца цалкам.
традыцыі, векавыя рэгулы. Непрыгожыя „традыцыі“ ў змаганьні — войны, забіваючыя людзёў — але пакуль такі сьвет існуе, не абыйдземся імы без такой формы змаганьня.
Умабілізацыі сяньня нашых сілаў мусім вэрбаваць ня толькірыцараў, на юо% беззаганных нацыянальна і ахвярных людзёў. Такіх людзёў у нашым грамадзтве, як і ў кожнага народу, няшмат.
Пішыце, Чыкагу ня шэньціць на нашу інтэлігенцыю. Праўда, моцна ня шэньціць! На гэтым прыгожым-разьлеглым прасторы Мічыгану ўсе гэныя Будзькі, Новікі, Абрамчыкі дзеюць проці нас, за іх наша цела і сэрца наша не павінна турбавацца.
Тыя ж, якія хвалююць Ваша, дарагі Рыцар, сэрца, паверце, хвалявалі моцна і маё. Аб гэтым з Вамі шмат гутарылася.
Вар[онка] — безумоўна — нашая трагедыя. Iмагчыма, гэта трагедыя для яго самога яшчэ большая.
Я ведаю, на ягоным мейсцы Вы б зарэагавалі начы. Вы б загаварылі на ўсе дзьве гадзіны так, як я гаварыў 12 мінут. Вы б загаварылі так, як гаварыць належыць юо% адданаму ідэі нашай вызвольнай справы чалавеку.
Я ад В. гэтага не спадзяваўся, балела сэрца, але цешыўся, што будзем мецьад яго хоць нейкіх 30%, хоць 1 о нейкіх працэнтаў. На сухі палітычнырозумрахавалася і гэта здабыткам. Па Вашым апошнім лісьце ставіцца й гэта пад сумніў.
Відаць, на В. не зрабіў і я ўплыву, а калі й быў уплыў, дык толькі хвілёвы.
Што ж цяпер рабіць? Падняць проці яму акцыю, пачаць яго біць, наразе нявыгадна нам.
Але трэба, аднак, яго Вам, узяўшы моцна „сэрца ў жменю“, старацца трымаць пры сабе,хоць на 10% ці 5% выкарыстоўваць. А галоўна тармазіць яго, каб іншыя % не выкарыстовывалі чужыя.
Калі б В. не займаў у нашай гісторыі такога мейсца, безумоўна, гульні такой, цацканьня такога зь ім мець не было б сэнсу. Або калі б гэта было ў Бацькаўшчыне, таксама загаварылі бзьім іншай мовай. Ня выключана, што зьменяцца абставіны і тут настолькі, што начы загаворам зь ім і тут. Сэрцам нат загаворым да яго!
Іншая рэч, калі заўважыце, што В. нас ашкувае і дзеіць ,.там“. Тагды ўжо, безумоўна, мусім прыступіць да апэрайыі, хоць як бы яна благой не была.
Палкоўнік, добры чалавек, толькі яго, безумоўна, моцна трэба трымаць за полы. У яго выяўляюцца праявы, якія бываюць у многіх старых людзей. А ён моцна старэе.
Згодзен, што Вам патрэбна помач. Яе чакаем. На жаль, ня ўсё гэта залежыць ад нас.
Ці зможа да Вас прыехаць Каханоўскі — сумлеваюся. 3 маім ад’ездам ён будзе моцна патрэбны тут, у N. Yorku, але знойдуцца іншыя. 3 каталікоў быў бы для Вас добры Папуцэвіч (судзьдзя), добры быў бы іяпіскап Васіль (Тамашчык). Аб гэтым яшчэ будзем гутарыць.
Язастаюся яшчэ тут аж да 1 жніўня. Мог выехаць іраней, але не дастаў мейсца на параплаве, усё пазаймалі турысты. Заледзьве і на жнівень дастаў, то мушу яшчэ прыплаціць 55 даляраў!
Гэта змушае мяне ўстрымацца тым часам з паездкай да Вашынгтону.Дарэчы, я прасіў у Вас у папярэднім лісьце адрэсу a. В. Тарасевіча ў Вашынгтоне. Прышліце мне яе.
Адносна прапанаваных Вамі з-х асобаў, якім Урад БНР павінен бы быў выставіць падзяку, то гэту справу лепі адкласьці. A то зтых прычынаў, што, спадзяюся, наш урад будзе незадоўга тут, цяпер жа яны ўсе амальрассыпаліся — на паўварожыя — па розных[неразб.] і г. д.
Я да Вас на той вялікімітынг, калі б Вам удалося яго сарганізаваць, прыехаў бы з ахвотай. Пастарайцеся неяк на гэтую справу абкруціць Bap. I таго анархіста — яны ж тагды абяцалі, а таго Ар. Валодзькіна, здаецца, нат была ягоная такая ініцыятыва.
Умае выдаткі трэба было б урахоўваць толькі дарогу. Доўга б у Вас не затрымаўся, а заначаваў бы ў сваіх знаёмых украінцаў.
Калі б для такога мітынгу Вар. не згадзіўся, а Лабач іАблажэй згадзіліся, то, думаю, маглі б сьмела рабіць і так.Даць толькі абвестку ў польскія газэты, па радыё ў Варонкі і ўкраінцаў, дык публікі, думаю, будзе, а больш там нічога і ня трэба. Калі б гэта справа набрала рэальнасьцей, я тагды Вам прышлю тэму свайго дакладу, пастараюся выбраць такую, каб прыцягнула публіку. Трэба было б, пэўне, пры ўваходзе зрабіць невялікую аплату, на пакрыцьцё выдаткаў.
Словам, у гэтай справе за мной астаноўкі ня будзе. Думаю, аднак, што брацца за арганізацыю такога мітынгу можаце толькі тагды, калі сп. Лабач іАблажэй згодзяцца ўзяцца за яе, бо Вам аднаму будзе не пад сілу.
Было б, безумоўна, шчэ лепі, каб і Вар. узяўся, прынамсі пасіўна — г. зн. каб даў Вам з пару агалашэньняў парадыё — зразумела, з адрасам.
Баяцца нейкіх „скандалаў" і „нападаў“ няма ніякай падставы. Усё гэта можна, зрэшты, забясьпечыць звычайным паведамленьнем паліцыі, зрэшты ж, і бальшавікі не такіе ўжо дурні, каб ісьці на так невыгодныя ім афэры.
А пакуль бывайце здаравенькі і не падайце духам, Рыцару, „яшчэ мы прыйдзем палямі ўзорнамР™ да тых вёсак... і тэй вёскі Гарадзеншчыны з касьцёлам Беларускім.
Ці ж Вы ня верыце ў гэта, Рыцар?Ямоцна веру.
А на Каханоўскага ня крыўдзіцеся „за вашае ўлучэньне“. Калі бя ў Вас не пабываў у Чыкага, з Вамі не пагутарыў, дык таксама напэўне б напісаў Вам такі ліст.
Каханоўскаму ж адкажыце хоць у пару словах, a то ён умяне пытае Вашых адрэсаў (Вашай і Варонкі), бо дапускаў, што яго лісты не атрымалі вы.
Выбачце за хаатычнасьць майго лісту.
ЖывеБНР!
Ваш М. Абрамчык“.
У лістах да старшыні ўраду БНР Аўгена Каханоўскага Абрамчык казаў наўпрост: „У Чыкага — Вар. — трусіць і трасецца. Чарапук ходзіць героем. Акадэмію яны зладзілі пад аховай паліцыі. Паліцыя езьдзіла на аўта па вуліцы і кожныя ю хвілін давалі пражэктарамі з аўта на вакно залі сыгналам „што ўсё ў парадку“. Здаецца, што такую параду Чарап. уладзіў пад уражаньнем панічнасьці Вар. На малебені было каля юо бел. Чарапук іяго прыяцелі „Рыцары Калюмба“ трымалі пачотную варту ў уніформе з шпагамі“ (03.04.1950); „Папуцэвіч усталяваўся ў Чыкага. Паслалі яго туды мы. Вар. — ірэзка — ізноў заламаўся іўнікае ад Папуцэвіча. 3 усякай яго папулярызацыяй трэба ўстрымацца. Чарапук-Змагар маладзец"(07.06.1950).
I акцыя, пра якую Абрамчык намякаў Чарапуку, адбылася:
„Канцылярыя
Старшыні Рады
Беларускай Народнай Рэспублікі.
Пастанова
У справе сяброўства Рады БНР сп. Я. Варонкі, — Пастанова2-га паседжаньня пятае сэсііРады БНРз дня 19.8.1950 г.
Заслухаўшы, што
12 Мікола Абрамчык цытуерадокзьвершуЛарысы Геніюш „Новы Год“: „Мо вясною палямі ўзорнымі / ў родны, вольны наш Край завядзе“.
1.	СпадарЯ. Варонка быў сябрам Рады БНР ад пачатку ўканстытуяваньня Рады БНР (сьнежань 1917 г.) 601921 г.,
2.	быў Старшынёю першага Ўраду (Сакратарыяту) БНР,
3-	Спадар Язэп Варонка адыйшоў з Рады БНРу 1921 г., стаўшыся міністрам Летувіскага Ўраду па справах Беларускае нацыянальнае меншыні і прыняўшы летувіскае подданства,
4-	пераехаўшы ў ЗГА ср. Я. Варонка працуе яшчэ на грунце беларускага вызвольнагаруху, арганізуючыбеларусоўу ЗГА, але потым паступова ўліваецца ў расейскія арганізацыі і вядзе чыста расейскую культурна-палітычную працу сярод беларускай эміграцыі; дакумэнтальным доказам гэтага зьяўляецца выданы ім (як рэдактарам) „Русскій Народный календарь“ за 1919 год і распачатыя радыёперадачы з 1933 году;
5.	у часы другой сусьветнай вайны і пасьля яе радыёчас пад дырэктарствам сп. Варонкі Язэпа вядзе прасавецкую прапаганду, якая выклікае абурэньне сярод беларускае антыбальшавіцкае эміграцыі,
6.	з прыездамПрэз. М.Абрамчыка ў Чыкаго, дня27сьнежняі949 г., сп. Варонка заявіў, што ўражаньне ў Эўропе абягоным быццам бы саветафільстве ёсьць фальшывае; што ён (сп. Варонка) ніколі ня быў, ня ёсьць і ня будзе бальшавіком, гэтую заяву сп. Варонка паўтарыў і на нарадзі беларусаў у Чыкаго дня 28 сьнежня 1949 г., і на банкеці — ладжаным у чэсьць прыезду ў Чыкаго сп. Прэз. М. Абрамчыка — 5.1.1950 г.;