Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
Апошнія годы перад вайною Кандыбовіч знаходзіцца на пасту кіраўніка справамі Саўнаркому БССР, ён жа і сябра Саўнаркома, сябра Эканамічнага савета (Экасо), сябра Савету труда і абароны (СТО). Падобныя становішчы былому царскаму афіцэру дарэмна не даюцца.
УЗборніку законаў іраспараджэныіяў БССРза 1927206 ёсьць надрукаванае справазданьне з працэсу над Прышчэпавым^ (камісарам земляробства БССР), Лёсікам™ і іншымР10, дзе Кандыбовіч быў даклад-
1931—1933 гг— кіраўнік справаў СНК БССР, у 1935 г. — начальнік Наркамхарчпраму СССР пры СНК БССР. Падчас Другой сусьветнай вайны — сябра Цэнтралі Беларускай народнай самапомачы, Беларускай Цэнтральнай Рады. 3 1944 г. — на эміграцыі, працаваў на радыё „Вызваленьне" і ў мюнхэнскім Інстытуце вывучэньня СССР.
158	Дзьмітры Прышчэпаў (1896—1940), дзяржаўны дзеяч БССР, у 1924— 1929 гг. — намесьнік наркама й наркам земляробства БССР.
™ Язэп Лёсік (1883—1940), грамадзкі дзеяч, мовазнаўца й публіцыст, акадэмік АН БССР.
160	Відаць, маецца на ўвазе суд над лідэрамі „Саюзу вызваленьня Беларусі", які адбываўся не ў 1927-м, а ў 1930 г.
Краіна Ды-Пі: замалёўкі побыту й нораваў зь лягерных часоў чыкам і, зразумелая рэч, у духу партыі жадаў пакараньня вінаватых, што, безумоўна, і было зроблена. Кандыбовіч бярэ актыўны ўдзел у абвінавачваньні Старшыні Саўнаркому Галадзеда'6' і Саакяна'62. Знае Кандыбовіч і справу Баліцкага'63 (Наркома асьветы). Кандыбовіч граміць нацдэмаўскі рух. У выніку ўсяго гэтага ён заслугоўвае на давер з боку партыі, таму ацалеў праз усе чысткі ў радох камуністычнай партыі. Свой дабрабыт ён будуе на касьцях беларускіх патрыётаў.
Прыяцелі Кандыбовіча ў ягонай кватэры ў ІІДоме Саветаў зьяўляюцца:Волкаў'^ —другісакратарЦККП(б)Б,Закоўскі165 -упаўнаважаны НКВД, Дубоўскі — упаўнаважаны Камісарыяту абароны, камандант Дому Саветаў Сулкоўскі, камуністкі Сыфф іЛеў.
У1934 г. Кандыбовіч разам са Сьмірновым і Аўчынікавым судзілі Камісара земляробства Ракіцкага і зь ім Масюкова, Паніматко, Матусава, Шчэрбакова і ўсіх асудзілі.
Пасьля суду над Тухачэўскім і іншымі166, у Менску і ў іншых месцах, вычысьцілі амаль усіх камуністых, але Кандыбовіч застаўся ў партыі і карыстаецца ўсімі благамі камуністычнай славы і дабрабыту.
Немцыў Менску. Кандыбовіч вольны, спрытам уваходзіць у ЦТО (Цэнтраля гандлю Ост — нямецкая інстытуцыя па абіраньню насельніцтва). Тут дабрабыт ягоны поўнасьцю забясьпечаны; тое, што павінна было раздавацца насельніцтву, вывозіцца аўтамі ў Слуцк і выменьваецца на сала. У Кандыбовіча горы дабра, ягоная сьвіта не адстае ад яго.
Зьяўляецца на відоўніАстроўскі. Кандыбовіч паддабрываецца да Астроўскага і робіцца найлепшым прыяцелем Астроўскага. Пры
161 Мікалай Галадзед (1894—1937), партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, у 1927—1937 гг. — старшыня СНК БССР.
162 Саакян у 1937 г. быў намесьнікам старшыні СНК БССР.
163 Антон Баліцкі (1891—1937), дзяржаўны і грамадзкі дзеяч БССР, у 1926— 1929 г. — наркам асьветы БССР. Адзін з актыўных творцаў і праваднікоў палітыкі беларусізацыі.
Аляксей Волкаў (1890—1941), савецкі партыйны дзеяч, у 1937—1938 гг. выконваў абавязкі першага сакратара ЦК КП(б)Б.
165 Леанід Закоўскі (сапр. Генрых Штубіс) (1894—1938), адзін з найвышэйшых кіраўнікоў НКУС і галоўных арганізатараў палітычных рэпрэсіяў у СССР у 1930-я гг. 31932 г. быў паўнамоцным прадстаўніком АД ПУ ў БССР, у 1934 г. — наркамам унутраных справаў БССР.
166 Суд над маршалам Міхаілам Тухачэўскім і шэрагам іншых савецкіх военачальнікаў адбыўся ў Маскве ў чэрвені 1937 г.
ўтварэньні БЦР вынікаюць галасы супроць Кандыбовіча, алеАстроўскі сваім аўтарытэтам яго абараняе. У БЦР Кандыбовіч займае кіраўніцтва гаспадаркай і фінансамі і падбірае сабе працаўнікоў з самымі бруднымі рукамі. Вынікае скандал. Астроўскі сваім аўтарытэтам загладжвае гэты скандал.
3 гэтаю ўдзельнаю вагою і прыяжджае Кандыбовіч на эміграцыю і тут прыстройвае сваю сямейку на выдуманыя і добрааплатныя пасады.
Сяньня Кандыбовіч — вораг Астроўскага, Астроўскі ў яго — квісьлінг^7, а ўсе сябрыБЦР — ворагі народу (за выключэньнем, бязумоўна, самога Кандыбовіча-Кабыша іягоных аднадумцаў).
Амаль найбольшым аўтарытэтам у „крывічоў"зьяўляецца другі прапагатар заўзяты „Крывіі“АнтонАдамовіч (першы —Янка Станкевіч, а трэці — Калубовіч-Каханоўскі). Гэта чалавек веды, навуковы багаж яго даволі зьмястоўны. Надзвычайна выпуклымірысамі ягонага характару зьяўляюцца страшэнная жоўчнасьць і неталерантнасьць да свайго праціўніка (да інакш думаючага). Ня зносіць ніякіх заўваг. Хвараблівая манія вялікасьці і непамыльнасьці. Падтопча пад ногі і зьмяшае з гразёю кожнага, хто забярэ голас супроць ягонай непамыльнасьці.
А вось маленькая інфармацыя аб ягонай прошласьці. Вучыўся ў Менску на ўнівэрсытэце. Калі пачалася нагонка на нацдэмаў, папаў у ссылку. Казалі ў Менску, што да ягонай трагэдыі прычыніўся Калубовіч-Каханоўскі. Канчаецца тэрмін ссылкі, іАдамовіч варочаецца ў Менск і далей наведвае ўнівэрсытэт. Зноў чыстка, і паўторны арыштАдамовіча, алеАдамовіч варочаецца назад у Менск. Пайшла пагалоска, штоАдамовіч заламаўся і злажыў капітуляцыйную перад камуністычнымі вымаганьнямі'^.
Прыход немцаў. Адамовіч прыймае на сябе з даверу нямецкіх уладаў кіраўніцтва беларускаю прэсаю, якая выдавалася нямецкімі па-
167	Відкун Квісьлінг (Quisling) (1887—1945), нарвэскі палітык, арганізатар (1933) і ЛІДЭР фашысцкае партыі ў Нарвэгіі. У1942—1945 гг. быў прэм’ерміністрам калябарацыянісцкага нарвэскагаўраду. Ягонае імя стала сымбалічным ва ўсім сьвеце для азначэньня супрацы з гітлераўцамі пачас вайны.
168	-рур дўгар артыкулу, відаць, мае рацыю. Сёньня вядома, што ў 1930-я гг. Антон Адамовіч актыўна супрацоўнічаў з НКУС. Пра гэта сьведчыць ягоная расейскамоўная аўтабіяграфія, напісаная ў 1935 г, і не прызначаная для друку. У ёй утрымліваюцца даносы на некаторых тагачасных знаёмых Адамовіча.
Краіна Ды-Пі: замалёўкі побыту й нораваў зь лягерных часоў літычнымі дзейнікамі. Адамовіч гне без утрымку самую вострую ўгоду, якой немцы нават і не вымагалі. Адамовіча просяць, папярэджваюць.Адамовіч узмагае служэньне немцаў да перасады. КаляАдамовіча зьвіваюць гняздо савецкія агэнты і дывэрсанты. Адамовіч пачаў страшэнную сварку і калатню сярод сваіх. Адносіны завойстрываюцца. Адамовіч страшэнна войстра атакуе праваслаўнае духавенства, даходзячы да пашквіляў і зьнявагі. Пратэсты не дапамагаюць. Пасьля замардаваньня цэлага раду відных беларускіх дзеячоў настроі завойстрываюцца. Адамовіч ня ўнімаецца і войстра атакуе ўсіх, хто пападаецца яму пад руку. Прэса, кіраваная Адамовічам, набірае прысмаку прыватнай крамкі, зь якойАдамовіч як адказная перад немцамі асоба да друкаванага слова мае шырокі доступ. Немцы ссаджваюць Адамовіча і пераводзяць яго ў Бэрлін, дзе даюць яму адказнае становішча ў аддзеле прапаганды. Тут ён выводзіць нацыянальную праступнасьць сусьветнага жыдоўства і разьвівае тэорыю нацыянал-сацыялізму. Поўнасьцю падпарадкоўваецца нямецкаму расізму'(">.
ДаАстроўскага захоўваўся ў той час з належнаю пашанаю, але быў сухім і афіцыяльным. Поглядаў сваіх нікому не выказваў. Казалі, што ягоныя працы ў Бэрліне нямецкія палітычныя дзейнікі лічылі за надзвычайныя ірыхтаваліся выдаць іх друкам.
3	кім Адамовіч можа быць у згодзе, сказаць трудна. Таксама трудна зразумець і тое, чаму ён расцэньвае Астроўскага як квісьлінга і нямецкага стаўленьніка, а сябе залічае да носьбітаў традыцыяў шырокага дэмакратызму.
Адамовіч — адзін з ідэёвых кіраўнікоў „крывіцкага"руху.
Наступнаю фігураю „крывіцкага“руху зьяўляецца др. Станіслаў Станкевіч. Гэта чалавек, які мог бы многа зрабіць добрага, каб меў волю. Быў беларусам, але пасьля таго, як палякі прыціснулі, і быў залежны адласкі на працу і пасаду, стаўся настаўнікам паляністыкі ўДруйскай польскай гімназіі, адначасова і выхаваўцам у аднэй з клясаў гэтае гімназіі. На гэтай пасадзе на паграніччу мог быць толькі „годны заўфаня поляк“. Камэнтарыі тут непатрэбныя. Здабывае ўрадавую стыпэндыю і едзе на студыі заграніцу. Ясна, каб хоць
1	6’ Насамрэч Адамовіч быў пераведзены не ў Бэрлін, а ў горад Фрэйбург (Freyburg), і асноўная праца яго была перакладчыцкая. Пра гэты перыяд жыцця дзеяча можна больш падрабязна даведацца ў публікацыі: Адамовіч, Антон. Лісты да Натальлі Арсеньневай 1944—1945 // Запісы БІНіМ. №33. Нью-Ёрк—Менск, 2010. С. 121—216.
словам заікнуўся аб сваёй беларускасьці, яму гэтага палякі ніколі б не далі б17°.
Прыход бальшавікоў у Заходнюю Беларусь. I тут Станкевіч верны сын асвабадзіўшага народу і партыі.Атрымлівае пасаду загадчыка навучальнай часткі ў адной са школаў і вядзе прасавецкае нагінаньне і да праграмы, і да палітыкі. Уводзіць пастрах.
Бальшавікі адышлі. Станкевіч прыймае нямецкае запрашэньне на камісарыйнага бурмістра акругі ў Барысаве. Што ён там натварыў, можа сказаць іАстроўскі, але Астроўскі выхаваны ў большай этычнасьці. Трэба толькі дзівіцца, што Станкевічмае бяссорамнасьць самым бруковым спосабам біць супроць Астроўскага.
На палітычную і грамадзкую відоўню ўсплывае Беларуская Цэнтральная Рада. Станіслаў Станкевіч паслушна і пакорна ставіцца да спаўпрацы з БЦР і прыймае пасаду Намесьніка БЦР на баранавіцкую акругу, дзе самым шчырым спосабам праводзіць у жыцьцё ўсе ўказы і распараджэньні БЦР. Бярэ надзвычайны ўдзел у фармаваньні паліцыі, войска, арганізацыі выбараў дэлегатаў наДругі Ўсебеларускі Кангрэс.
А сяньня выступае супраць таго, што ўчора сам тварыў. У заключэньне характарыстыкі трэба адзначыць, што Станкевіч чалавек бязвольны і заўзяты алкаголік.
Акрамя вышэйпералічаныхасобаў да„крывіцкага"руху належаць яшчэ некалькі буйнейшых і драбнейшых фігураў. Спынімся на некаторых зь іх.
Францішак Кушэль, капітан польскай арміі і выхаваўца кадэтаў. Пры немцах працуе ў Менску пры Беларускай Цэнтральнай Радзе пад кіраўніцтвам Астроўскага як камандзір беларускіх збройных сілаў — БКА (БеларускаяКраёваяАбарона).ДэкрэтаміАстроўскага атрымлівае вышэйшыя вайсковыя намінацыі аж да палкоўніка ўключна. Цяпер выступае супроць Астроўскага. Прыходзіцца дзівіцца, яклёгка іхутка чалавек мяняе пагляды, забываючы афіцэрскі гонар.
Аляксей Вініцкі з багабойным настроем крочыў па сьлядохАстроўскага. Расьпінаўся ў сваёй адданасьці беларускай школе. Відаць, грызла сумленьне, калі ўглядаўся ў свой польскі пашпарт і свой пас-