170 Аўтар забываецца або ня ведае, што ў 1936 г. у Вільні выйшла на польскай мове праца Станіслава Станкевіча „Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі“. Улічваючы гэта, адмаўляць дзеячу ў беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці ў той час неправамоцна. Краіна Ды-Пг: замалёўкі побыту й нораваў зь лягерных часоў лужны сьпіс пры паляках, дзе бачыў, як палякі трымалі яго на паграніччу настаўнікам польскае школы. Як ведама, беларусаў, ды яшчэ праваслаўных, палякі не трымалі настаўнікамі польскіх школаў на паграніччу; на гэтай пасадзе павінен быў быць толькі паляк-каталік. Што тычыцца Аляксандра Стагановіча'7', дык гэта надзвычай мілы і бяскрыўдны чалавек, і яго, беднага, заўсёды выкарыстоўвалі іншыя.Адзінраз праехаўся і на камуністычным возе'72,за што атрымаў чатыры гады турмы, выліў цэбры сьлёз на Лукішках і сам ня ведаў, за што сядзеў. „Які я, браткі, палітык? — зазвычай казаў Стагановіч. — Мне б кавалачак поля ў Нясутычах'73 ды курыную гаспадарку“. Так і цяпер. Калі бу яго запытацца, ці ён „крывіч“, дык, напэўна, ня змог бы даць адказу на гэтае пытаньне, якня мог адказаць, ці быў у сваім часе з камуністамі. Сьлёзы, шчырыя сьлёзы былі заўсёды спадарожнікам Стагановіча, і цяжка гшручыцца, ці і цяпер ён ня плача, папаўшыся ў новае, ужо „крывіцкае“сіло. Аляксандар Орса. Гэта чалавек падпарадкаваньня, хоць і зь зялезнаю воляй. Гнуў увесь народ, які трапляўся яму падруку, да безапэляцыйнага вызнаваньня аўтарытэту Беларускай Цэнтральнай Рады іАстроўскага. Але цяпер „крывічы"яго самога сагнулі, і ён стаўся вернаю служкаю„крывічоў" іАбрамчыка™. Эміграцыя, 27.7.1948 г. 171 Аляксандар Стагановіч (1890—1988), палітычны і грамадзкі дзеяч. У1928—1929 гг. пасол польскага Сойму. У1929 г. асуджаны на 6 гадоў цяжкой турмы. У гады Другой сусьветнай вайны — кіраўнік Беларускай народнай самапомачы на Наваградзкі павет. Пасьля 1944 г. — на эміграцыі, удзельнічаў у аднаўленьні дзейнасьці Рады БНР. У канцы 1940-х гг. пераехаў у ЗША, дзе быў сябрам Згуртаваньня беларускіх вэтэранаў і епархіяльнай рады БАПЦ. 3 1957 г. — намесьнік прэзыдэнта Рады БНР. 172 Маецца на ўвазе тое, што ў Сойм у 1928 г. Стагановіч балятаваўся паводле сьпісу Беларускага сялянска-работніцкага выбарчага камітэіу „Змаганьне“, у выбарчай кампаніі якога бралі актыўны ўдзел камуністы. Пасьля менавіта за супрацу з камуністамі Стагановічу давялося адбыць тэрмін зьняволеньня. 173 Нясутычы — родная вёска Аляксандра Стагановіча, цяпер Наваградзкі раён Гарадзенскай вобласьці. 174 Мікола Абрамчык (1903—1970), палітык і грамадзкі дзеяч. Перад вайной жыўу Францыі, запачаткаваўтам арганізацыю беларускіх эмігрантаў „Хаўрус“. У гады Другой сусьветнай вайны жыў у Бэрліне, супрацоўнічаў з газэтай „Раніца". У1947 г. стаў прэзыдэнтам Рады БНР. Жыў у Парыжы. Беларусы Віндзішбергердорфу Наш лягер знаходзіцца сягоньня пад крывіцка-бальшавіцкім кіраўніцтвам. Нашылягерныя кіраўнікі: Кабяко™, Кушаль, Клінцэвіч'7Ь, Курыла, Орса — гэта сьляпыя папіхалы ў руках бальшавіцкіх агэнтаў. Сапраўдныя кірпўнікі нашага лягеру сягоньня — гэта шматгадовыя камуністычныя партыйцы і высокія дзеячы ўраду БССР, якія, зьмяніўшы прозьвішчы свае, спатайка вядуць дывэрсыйную работу сярод беларускай эміграцыі. Вось некаторыя зь іх: Кандыбовіч Сямён — бальшавіцкі партыец больш за 20 гадоў. Ён быў упраўляючы справамі ўсяго Саўнаркому БССР і сябрам Саўнаркому, сябрам Савету труда і абароны. Ёнразам з Панамарэнкай'77 на працягу даўгіх гадоў праводзіў крывавыя „чысткі“ тых урадаў БССР, якія мелі беларускае нацыянальнае аблічча. Ён быў„дакладчыкам“у ЦВК (Цэнтральны Выканаўчы Камітэт) БССР па справеліквідацыі беларускіх нацдэмаў. У Саўнаркоме ён „граміў“ тых урадаўцаў, якія стаялі ў абароне сялянства супроць калгасаў. Найлепшымі прыяцелямі яго былі Ванкоўскі — упаўнаважаны прадстаўнік ГПУ (НКВД) для ўсяе БССР і Валковіч'7* — сакратар ЦК Камуністычнае партыі (бальшавікоў) БССР. КалубовічАўген — шматгадовы камуністы. За крадзеж грошай быў высланы ў лягер, але працаваў там упаўнаважаным РІКВД па палітычным наглядзе над высланымі. Ён асабліва зьдзекваўся над зьня~ воленымі сьвятарамі. За выдатную працу па ліквідацыі беларускіх нацыяналістых у лягерох ён быў звольнены ад кары й прызначаны інспэктарам камуністычнага выхаваньня пры СаўнаркомеўМенску. Тут ён арганізуе знанымі савецкімі мэтадамі пагром выдатных бе- 175 Маецца на ўвазе беларускі дзеяч Аўген Кабяка. 176 Маецца на ўвазе Даніла Клінцэвіч (1905—1967), вайсковы й грамадзкі дзеяч, пляменнік Міколы Абрамчыка. Да беларускага руху далучыўся ў міжваенны час. У часе нямецкай акупацыі служыў у 13-м батальёне СД. 3 1944 г. — на эміграцыі. Спачатку ў Нямеччыне, потым у ЗША. Сябра БАЗА, у 1959—1960,1961—1964 гг. — старпіыня Нью-ёрскага аддзелу арганізацыі. Сябра Згуртаваньня беларуска-амэрыканскіх вэтэранаў. Адзін з ініцыятараў выдання газэты „Беларус". 177 Панцеляймон Панамарэнка (1902—1984), савецкі партыйны й дзяржаўны дзеяч, у 1938—1948 гг. — першы сакратар ЦК КП(б)Б. 178 Даніла Валковіч (1900—1937), савецкі партыйны дзеяч. У 1934— 1937 гг— ДРУГІ сакратар ЦК КП(б)Б, у 1937 г. — старшыня СНК БССР. Рэпрэсаваны. Краіна Ды-Пі: замалёўкі побыту й нораваў зь лягерных часоў ларускіх навукоўцаў, частка якіх высылаецца й расстрэльваецца. Па далучэньніЗаходней Беларусі да БССРКалубовіч, як асабліва давераная асоба, дэлегуецца туды праз ЦК Камуністычнай партыі і для ліквідацыі беларускага нацыянальнага духу і прапаганды камунізму. Кандыбовіч і Калубовіч — гэта жорсткія каты беларускага народу, якія па вушы плавалі ў крыві нявінных ахвяраў бальшавізму і прысланыя на юдаву работу да нас. Крывіцка-балыйавіцкія заправілы стараюцца аддаць пад савецкі нож беларускую эміграцыю, абвінавачваючы яе, разам з савецкімі забойцамі — Молатавым'™ і Бышынскім як квісьлінгаў. Для падтрыманьня гэтай крывавай работы яны выкарыстоўваюць сваё панаваньне ў лягеры Віндзішбергердофе, усякімі няпраўдамі адбіраюцца крошкі ад нашых удоваў, сіротаў, інвалідаў і шлюць іх у крывіцкабалыйавіцкі цэнтр Остэргофэн. Для асягненычя сваіхмэтаў крывіцка-бальшавіцкая банда стасуе крывавы тэрор. Па іхзагаду быў забіты барацьбіт з бальшавізмам Трухновіч Мікалай. Яны загубілі шматгадовага змагара з камунізмам Сазыку Міхаіла180. Спосабамі НКВД яны не дапушчаюць да голасу масаў беларускага насельніцтва лягеру. У надыходзячых выбарах лягернае Рады ўсе беларусы антыбальшавікі выступаюць адзіным фронтам супроць крывіцка-бальшавіцкага панаваньня ў Віндзішбергердорфе і абіраюць сваіх людзей у лягернае кіраўніцтва. Далоў крывіцка-бальшавіцкіх катаў. Далоў іх адміністрацыю ў Віндзішбергердорфе. Хай жыве вольнасьць. Хай жывуць дэмакратычныя выбары новай лягернай Рады. Эміграцыя, 22.1.1949 г. Антыбальшавіцкі Беларускі Блёк (АББ) КамэнтарыАлеся Пашкевіча іЛявона Юрэвіча 179 Вячаслаў Молатаў (1890—1986), савецкі партыйны дзеяч, адзін з найбольш блізкіх паплечнікаў I. Сталіна. У1930—1941 гг. — старшыня Савету Народных Камісараў СССР, у 1939—1949 і 1953—1956 наркам, а затым міністар замежных справаў СССР, 180 Міхаіл Сазыка (1895—1949), сьпявак і вайсковец, актыўны дзеяч беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў другой палове 1940-х гг. Тэма нумару: Беларусы ў Нямеччыне БарысДанілюк ЛІСТЫ ПРА ОСТАЎЦАЎ I ДЫПІСТАЎ УФРАНЦУСКАЙ ЗОНЕ1 07.29.09 Паважаны Спадару Лявон! Mae ўспаміны й дазнаньні з жыцьця ў лягерах Ды-Пі ня вельмі шмат змогуць Вам выясьніць ці дадаць да ўспамінаў Вініцкага2, бо я жыў у францускай зоне, дзе нашае жыцьцё не было зусім такое, як Д ыПі ў амэрыканскай і ангельскай зонах. Яно, магчыма, не было й зусім такое, як у іншых лягерах у той жа францускай зоне. Але, перад тым як пачаць гаварыць пра жыцьцё пасьля капітуляцыі Нямеччыны, думаю, што варта ўспомніць і пра тыя пару месяцаў, якія давялося пражыцьулягеры „остарбайтэраў" перад тым. Вось жа, пасьля таго як мы, заехаўшы за Каліш у Польшчы, на пачатку жнівеня 1944 г., здалі вазы й коней ды прайшлі праверку на „арыйскасьць" у апусьцелым амаль лягеры для „фольксдойчаў“ у Здуньскай Волі, нас завезьлі таварным цягніком ажно ў места Osnabrueck, недалёка ад галяндзкае мяжы. Тамака пасялілі невялікі наш транспарт зь мешаніны колькіх нацыянальнасьцяўу бараках, або малым лягеры для „остарбайтэраў" пры вялікай паперні. Тых баракаў стаяла там простакутнікам чатыры: у адным зь іх урадаваў камандант, быў склад, пральня й, здаецца, нешта наўпадоб лазьні ды туалет. Тры засталыя баракі нясьцісна займалі прымусова вывезеныя ўкраінскія дзяўчаты, „остарбайтэркі", якіх перад нашым прыездам сагналі ў адзін. 1 Арыгіналы лістоў захоўваюцца ў прыватным архіве Лявона Юрэвіча. 2 Маецца на ўвазе кніга Алеся Вініцкага „Матар’ялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939—1951 гадах" (у трох частках), першапачаткова выдадзеная невялікім накладам у Лос-Анджэлесе ў 1968 г. і перавыдадзеная ў скарочаным варыянце ў Менску ў 1994 г. Частку з нашага транспарту, у тым ліку й нас з маімі бацькамі, пасялілі ў бараку, перагароджаным фанэрай на каморкі, у якіх стаялі двухпавярховыя ложкі з напханымі саломай сеньнікамі й адной на ўвесь барак жалезнай печкай, што мела грэць цэлы будынак і на якой можна было штось зварыць, калі было з чаго. Другой частцы нашага транспарту далі барак з заляй без перагародак, і людзі адгароджвалі свае мейсцы радзюжкамі ці іншым спосабам. Горш яшчэ было зь ежай: на полудзень нам давалі місачку няшчымнага рэдкага супу з рэдзькі, часам з крышынкай бульбы й, мусіць, нічога болей, а на сьнеданьне й вячэру кавалак хлеба, нешта не памятаю, каб зьякою помазяй. На працу ў паперні пагналі зараз жа на друті дзень, мяне на дзённую зьмену, падчас якое быў з старым немцам, што навучыў мяне, як гэта рабіць. Трэба было вельмі хутка скідаць на ваганэткі цяжэзныя сувоі ўпакоўнае паперы, што няспынна плыла з адумысловае машыны, і маланкай закладаць новыя шпяні на наступныя. У канцы тыдня мяне перакінулі на начную зьмену й, як здавалася, на лягчэйшую работу, бо трэба было толькі сядзець на лавачцы пад трохмэтравае шырыні стужкай паперы, што бяз спыну плыла з машыны пад моцнай электрычнай лямпай, і сачыць, каб у паперы не было браку, а калі такі паказваўся, закладаць у край сувою адпаведную шкодзе каляровую паперку.