Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
Брат адразу ж паслаў мяне ў Дэсаў у лягер даведацца, дзе нашы людзі. I я пабегла ў выведкі па разьбітым горадзе. Дарога была заваленая машынамі, усюды развал, на вуліцах трупы салдатаў і цывільных. Нарэшце я неяк дайшла да таго лягеру. А там — ні душы. Я пабегла хуценька назад. Сказала брату, што ў Дэсаў нікога няма. Міхаль кажа: „Па нас прыедуць саветы, уцякайма!“ I мы падалісяўлес ды там пераначавалі ў нейкім шалашы. Нараніцу прыйшлі нямецкія гаспадары й пачалі зрываць страху, каб выжыць нас адтуль.
У вёсцы мы бачылі, як амэрыканцы выкідалі пярыны праз вокны. Адзін амэрыканец сфатаграфаваў нашу сям’ю й прапанаваў нам нейкую пачку. Браць пачку мы баяліся, але я адважылася. Бачу — цукеркі!
Мы доўга іх жавалі, аж пакуль амэрыканец не паказаў нам, як іх трэба жаваць. Аказалася, што гэта былі жуйкі! У вёсачцы той мы прабылі пару дзён і вярнуліся назад у Дэсаў, у амэрыканскую частку гораду. Бачылі, як танкі пераяжджалі праз барыкады, як людзі рабавалі дамы. Пасяліліся мы ў нейкім двухпавярховым будынку — можа, гэта была школа. Недалёка стаяла вялікая цукровая фабрыка. Людзі з нашага будынку набралі там цукровай патакі й пачалі гнаць самагонку. Мне, як у тых Жыткавічах, давялося зноў стаяць вартаўніцаю каля самагоннага апарату.
Горад яшчэ ня быў канчальна падзелены паміж амэрыканскай і савецкай уладамі. Яшчэ чутна была страляніна. Усе вуліцы былі забарыкадаваныя, дамы паруйнаваныя. Аднойчы, калі я стаяла ля вакна, у пакой уляцела граната, прасьвістала сінім агнём, вылецела праз другія дзьверы й выбухнула.
Сярод руінаў дому пабачыла нямецкага салдата. Паўзь яго праехаў амэрыканскі танк, пакінуўшы салдата стаяць. Як толькі танк мінуў яго, салдат той раптам сарваў зь сябе ўніформу і, бачу, стаіць у цывільным. Мне аж страшна стала ад такога відовішча. Немцы змагаліся зацята да самага канца.
Пасьля таго, як баі сьціхлі, мы бачылі амэрыканскіх салдатаў на джыпах, вясёлых такіх, з нагамі, задранымі ўгару, з выкрыкамі аб перамозе. Але небясьпека для нас яшчэ ня скончылася. Празь дзён дватры прыехалі амэрыканцы разам з саветамі, каб адвезьці савецкіх грамадзянаў на савецкі бок гораду па другі бок Эльбы. Ехала нас некалькі грузавікоў. Пад’яжджаем пад вялікі мост і бачым, як з машынаў, што пераехалі ў савецкую зону, шпурляюць багаж у раку. Гэтак таварышы бальшавікі адразу ж пачалі „вызваляць“ сваіх падапечных ад лішняга грузу. Але да нас, на вялікае шчасьце, гэтае „вызваленьне“ не дайшло, бо раптам наш грузавік заварочвае ў іншы бок і едзе ў польскі лягер у амэрыканскім сэктары гораду. Нехта на грузавіку сказаў, што мы ўсе — „палякі“ ды што нас павязуць у Францыю.
Паваеннае лягернае жыцьцё.
Швэбіш-Гмюнд (Schwabisch Gmiind). Лета 1945
Прыехалі мы ў вялікі лягер. Пасьля кароткага побыту там нас пасадзілі на цягнік, у гэтак званы цялятнік, вагонаў так зь дзесяць, і павезьлі на захад, казалі, што ў Францыю. Па дарозе, калі цягнік стаў, пайшлі чуткі пра трускаўкі на недалёкім полі. Бачу, шмат хто выйшаў зьбіраць іх. Пабегла й я босая з збанком. А цягнік тым часам, патрубіў-
шы, пачаў рухацца. Я ў страху пусьцілася наўздагон. Паабівала аб шпалы ногі. Ледзь дапяла да апошняга вагону. Там мяне падхапілі за руку й уцягнулі ў сярэдзіну. У вагоне было шмат моладзі, усе гаварылі папольску. Мовы гэтай я ня ведала й баялася загаварыць. I гэтак моўчкі праехала даволі доўга. Аў маім вагоне мяне ўжо аплаквалі, бедавалі, што я, бедная, буду рабіць на тым трускаўкавым полі. Пра ўсё гэта я даведалася, калі на наступным прыпынку дабралася да свайго вагону.
У Францыю мы не паехалі, а прывезьлі нас у мястэчка ШвэбішГмюнд у вялізарны польскі лягер, разьмешчаны ў вайсковых казармах. У бараку, у вялікім пакоі з падвойнымі ложкамі, наша сям’я заняла куток. У тым жа пакоі разьмясьціліся й іншыя сем’і. Харчаваліся ў сталоўцы.
Неўзабаве па прыбыцьці ў лягер зьявіліся саветчыкі ў суправаджэньні амэрыканцаў. Іхная мэта была знайсьці савецкіх грамадзянаў і рэпатрыяваць іх. А ў загадчыка бараку быў сьпіс жыхароў. I той, сустрэўшы Міхаля на калідоры, параіў яму зьмяніць імёны дзяцей зь беларускіх на польскія. Міхаль адразу ж згадзіўся. Гэтак я сталася Ядзьвігай, Сяргей — Ежым, Жэня — Зэновіяй, Тамары таксама далі нейкае новае імя, братовая Яфімія сталася Эміліяй, толькі Алекс і Галіна засталіся пры сваіх імёнах. Кіраўнік бараку сказаў саветчыкам, што ў ягоным будынку ўсе палякі. Але зьмены імёнаў было замала. Усё роўна мы баяліся, што нас могуць аддаць саветам, і мы яшчэ пару дзён хаваліся ў лесе. Некаторыя беларускія сем’і, у тым ліку Мартусевічы, сядзелі ў лесе каля двух тыдняў.
Хутка пасьля гэтага лягернікі пачалі арганізоўваць школу. Перапісалі ўсіх дзяцей. Хоць я ўвесь час жыла ў сям’і брата, лічылася, што я без бацькоў, і мяне хацелі былі адаслаць у Англію. Я страшэнна перапалохалася, перахвалявалася. Калі даведалася, прыйшоўшы з школы, пра небясьпеку адсылкі ў Англію, пачала плакаць. Міхаль нарэшце сказаў, што падпіша адпаведную паперку за мяне й будзе мной апекавацца. Гэтак я фармальна замацавалася пры ягонай сям’і.
Ратуем Галіну ад сьмерці.
Васэральфінген (Wasseralfingen). Лета 1945 — восень 1945
Двухгадовая Галіна моцна расхварэлася ад недаяданьня. Шкрэблася бесьперапынна, плакала. Ляжала, уся абматаная бінтамі — рукі, цела. Брат пайшоў да лекара й кажа: дзіцё памірае. Тады яе завезьлі ў лягерны шпіталь. У міжчасе людзей зь лягеру пачалі развозіць на
прыватныя кватэры. Лекар кажа: выяжджайце й вы на прыватку, бо тут неадпаведныя ўмовы. Дзеяць трэба было хутка. Я пабегла шукаць па лягеры Міхалёвых дзяцей. Галіну выкралі з шпіталю, і ўсе разам паехалі на амэрыканскім ваенным грузавіку ў невялікую вёсачку Васэрал ьфінген. Гэта было паселішча з малых хатак. Можа, там некалі жылі вайскоўцы, можа, габрэі, якія выехалі ў Амэрыку. Там нас і пасялілі ў маленькім дамку. Нас нанізе, а наверсе — Рачынскіх, нашых землякоў. Цэлая вуліца дамкоў была заселеная людзьмі, прывезенымі з ШвэбішГмюнду. У дамку побач з намі жыў Мікола Сільвановіч1, беларус зь Вялейшчыны. Былі іншыя беларускія сем’і. Але найбольш аказалася палякоў. Прабылі мы там да зімы.
Галіну лячылі як маглі. Як толькі наставала раніца, яе вывозілі на двор. Доктар сказаў, дзіцё патрабуе чым болын сьвежага паветра й ежы. Ела яна вельмі шмат. Ёй давалі згушчанае малако, какаву, яйкі. За месяц яна набрала вагі, акрыяла. Хто ведае, ці гэты эпізод паўплываў на ейны характар. Але трэба сказаць, што змалку Галіна адзначалася малітоўнасьцю й ііічодрасьцю да іншых. Якасьці гэтыя яна захавала праз усё далейшае жыцьцё аж да сёньня.
Палякі хутка арганізавалі сваю школу, скаўтынг, мелі свайго „Сокала“г, вялікую групу старэйшае моладзі. Пад восень нам сказалі, што будуць развозіць па іншы'х лягерах. Хто куды хацеў, туды мог і запісацца. Міхаль з Рачынскім хадзілі зьбіраць подпісы беларусаў, каб ехаць усім разам у адно месца. Рачынскага нехта палічыў за шпіёна й данёс уладам. Яго арыштавалі. Міхаль зь Сільвановічам хадзілі паручыцца за яго, і яго выпусьцілі.
Этлінген (Ettlingen). Зіма 1945/46.
Гэрэнбэрг (Herrenberg). Вясна 1946
Нарэшце група беларусаў, сабраўшы сваю невялікую маёмасьць, села на амэрыканскі грузавік і з узьнятым бел-чырвона-белым сьцягам
1 Мікола Сільвановіч (псэўданім Вярба, 1917—1975). грамадзкі дзеяч, пісьменьнік і філятэліст. Адзін з стваральнікаўу 1946 г. у Заходняй Нямеччыне творчага аб’яднаньня „Шыпшына", арганізатар майстроўні беларускага мастацкага рамяства „Раніца“. Выдаваў беларускія паштоўкі. 31949 г. жыў у Канадзе.
2 „Сокал“ — назва спартовых таварыстваў, якія з XIX ст. узьнікалі ў розных славянскіх краінах. Мэтай такога таварыства была фізічная й духовая падрыхтоўка, а таксама абуджэньне нацыянальнага духу. Польскае гімнастычнае таварыства „Сокал“ вяло сваю гісторыю з 1867 г.
гучна выехала зь вёсачкі Васэральфінген. Шмат хто з палякаў, якія, можа, і ня ведалі пра наяўнасьць сярод іх беларусаў, зьдзіўлена пазіралі на гэтае відовішча. Нас прывезьлі ў Этлінген, што каля Карлсруэ {Karlsruhe). Там стаяла поўна вялікіх казармаў. Але нас не захацелі прыняць, бо лягер быўукраінскі. Доўга тарокаліся з вартаю. Нас прыехала адна машына, чалавек 25. Брат з Рачынскім хадзілі да кіраўніцтва лягеру й дамагаліся пасяленьня там, казалі, што мы прыехалі на пастанову амэрыканцаў. Міхаль пайшоў шукаць беларусаў у лягеры. Напаткаў Васіля Рагулю3. Запрасіў яго да сябе, сказаўшы жонцы, што сустрэў аднаго адукаванага беларуса. Васіль Рагуля, былы сэнатар польскага Сойму, жыў там, бо не захацеў ехаць да нявесткі ў лягер Шляйсгайм {Schleifiheim) пад Мюнхэнам. Нас нарэшце прынялі. Як выявілася, у лягеры жылі ня толькі ўкраінцы, але й палякі. Была там і праваслаўная царква. Я пайшла туды аднойчы з малой Галінай, якая ўпорыста прастаяла на каленях на цэмэнтовай падлозе ўсю службу й шчыра малілася.
У лягеры хапала ўсякага люду, у тым ліку й аматараў крадзяжу. Аднойчы групалягернікаўукралаў баўэра карову. Каб не было сьлядоў, надзелі ёй на ногі чаравікі й завялі па сходах на друті паверх ды там распатрашылі. Злачынцаў шукала амэрыканская вайсковая паліцыя, бегалі па ўсіх бараках, але гэтак і не знайшлі вінаватых. Братовая казала, што арганізатары крадзяжу раздавалі пасьля мяса людзям.
У Этлінгене мы прабылі пару месяцаў. Шэсьць-сем беларускіх сем’яў, якія жылі там, дамагаліся пераезду ў беларускі лягер. Скончылася тым, што раньняй вясной 1946-га нас перавезьлі ў Гэрэнбэрг. Там уцекачы жылі ў прыватных дамох, пераважна расейцы й беларусы. Наша сям’я й іншыя беларускія сем’і пасяліліся ў нейкім будынку. Брата назначылі выдаваць адзеньне ў складзе. А Хіма займалася доглядам сваіх дзяцей. У адным з дамоў была ўладжаная царква. Міхаль зацікавіўся царкоўным жыцьцём. Адпраўляць багаслужбы прыяжджаў япіскап Філафей. Служыў ён вельмі прыгожа, казаў красамоўныя пропаведзі. У аднэй зь іх расказваў, як пад камуністамі людзі перахоўвалі іконы. Гаварыўтак прачула, што людзі плакалі. Сяргей з Алексам прыслужвалі ў царкве. Былі яшчэ малыя, шмат чаго не разумелі. 3 кадзілам
3 Васіль Рагуля (1879—1955), грамадзкі й палітычны дзеяч. У 1922— 1927 гг. — пасол польскага Сойму, у 1928—1930 гг. — сэнатар. Падчас Другой сусьветнай вайны — бурмістар Дзятлава, удзельнік II Усебеларускага кангрэсу. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі, жыўу Нямеччыне, Бэльгіі, ЗША.