‘° Маецца на ўвазе дачка Міколы Куліковіча Натальля (Туся), што пазьней пабралася шлюбам з сынам Натальлі Арсеньневай і Франца Кушаля Ўладзімерам і памерла ў 1967 г. ва ўзросьце 37 гадоў у Рочэстэры (Rochester, ЗША). Юрка Сянькоўскі11, а дзявочым скаўтынгам кіравала Валянціна Жукоўская. У беларускіх скаўцкіх арганізацыях было каля 8оо асобаў. У траўні 1946 г. у Рэгенсбурзе адбылася міжнародная іульня-джэмбары (jamboree). Удзельнічалі каля 450 скаўтаў. Дружына „Рысь“ — кіраваўя, В. Кіпель, — узяла першае месца, другая беларуская заняла трэцяе месца. Гэта быў фурор! Скаўцкія арганізацыі вялі актыўную працу як паводле праграмаў агульнага скаўтынгу, гэтак і ў галіне беларусазнаўства. Скаўты слухалі лекцыі з гісторыі й геаграфіі Беларусі, ладзілі літаратурныя вечары, вогнішчы, алімпіяды. Друкавалася ладна скаўцкае мэтадычнае літаратуры: дапаможнікі, спадарожнікі, кнігі спраўнасьцяў — а таксама пэрыядычнае літаратуры: скаўцкія часопісы „Зважай“12, „Напагатове"13, „Беларускі скаўт“14 і інш. Праводзіліся курсы рыхтавання кіраўнікоў, a некалькі беларускіх скаўтмайстраў навучаліся на міжнародным скаўтмайстарскім курсе Гільвэля. Шмат спрыялі беларускія скаўты пашырэньню інфармацыі пра Беларусь, бываючы на сотнях міжнародных сустрэчаў, джэмбары, у скаўцкіх лягерах. Беларускі скаўтынг дзейнічаў у Нямеччыне прыблізна да паловы i960 г., калі амаль уся беларуская эміграцыя падалася за акіян. Праўда, у гадох 1951—1953 беларускія скаўцкія адзінкі яшчэ былі дзейсныя ў Англіі й ЗША, але практычна беларускі скаўтынг згас. Хоць у ЗША пры некаторых асяродках былі зарганізаваныя скаўцкія аддзелы, але яны былі часткаю амэрыканскага скаўтынгу. 11 Юрка Сянькоўскі (1926—1995), грамадзкі дзеяч, журналіст. Скончыў настаўніцкую сэмінарыю ў Вільні. Удзельнік СБМ. У паваеннай Нямеччыне жыў у Ватэнштэце, скончыў тут беларускую гімназію, з 1949 г. кіраваў скаўтынгам. У1950 г. паступіў на эканамічны факультэт Лювэнскага ўнівэрсытэту. Удзельнічаў у Беларускім студэнцкім хоры. Быў сябрам Саюзу беларусаў Бэльгіі. Па сканчэньні ўнівэрсытэту працаваў на радыё „Вызваленьне“, а зь сярэдзіны 1980-х гг. быў іут кіраўніком Беларускай сэкцыі. 12 „Зважай“ — часопіс беларускіх скаўтаў, які рэдагаваў Вітаўт Кіпель. Выходзіў у Рэгенсбурзе ў 1946 г. Усяго выйшла два нумары. 13 „Напагатове“ — часопіс беларускіх скаўтаў, які выходзіў у 1947—1949 гг. у Міхэльсдорфе. Выдаўцом была пазначана скаўцкае выдавецтва „Крыніца“, пазьней — выдавецтва „Рунь“. Рэдагавалі часопіс Вітаўт Кіпель і Кастусь Вайцяхоўскі. Усяго пабачылі сьвет 9 нумароў. 14 „Беларускі скаўт“ — часопіс Першага сьцягу Ватэнштэту. Адзіны нумар часопісу пабачыў сьвет у 1946 г. Беларускія скаўты. 1948 г. Пазнаўшы ўвосень 1945 г., што такое скаўтынг, я застаўся дзейным у беларускім скаўтынгу з 1945 да 1948 гг., калі падаўся на ўнівэрсытэт, аднак вярнуўся ў актыўны амэрыканскі скаўтынг у 1965 г. і быў у ім аж да 1977 г., скончыўшы зь дзясятак кіраўнічых курсаў і будучы скаўтмайстрам — адна з найстарэйшых амэрыканскіх адзінак, заснаваная ў 1910 г. Відавочна, працуючы з моладзьдзю, кіраўнік мусіць быць падрыхтаваны сустрэцца шмат з чым — добрым, выдатным, благім. Бо моладзь мае свае галовы, і часта розум накіраваны ня ў добры бок. Аднак адно здарэньне з працы зь беларускім скаўтынгам урэзалася на ўсё жыцьцё... Год 1948-мы. Вясна. Беларускія скаўты ў лягеры Міхэльсдорф вельмі дзейсныя, іх каля 200—220 асобаў, адміністрацыйна зьвязаныя з Рэгенсбургам. Г. зн. часта езьдзім на сустрэчы, курсы, спаборніцтвы. Недзе ў пачатку 1948 г. (я якраз здаваў матуральныя экзамэны — час быў гарачы) у Рэгенсбурзе адбывалася спаборніцтва скаўцкіх спраўнасьцяў — малое джэмбары, прысьвечанае памяці Бодэн Паўла15. Зь Міхэльсдорфу ў Рэгенсбург паехаў на спаборніцтвы вялікі грузавік — амэрыканскі трак (truck). Асобаў 30—35. Паехаў і я. 15 Робэрт Стэфансан Сміт Бодэн-Паўэл (Baden-Powell, 1857—1941), заснавальнік сусьветнага скаўцкага руху. Спаборніцтвы адбыліся: беларускія скаўты ўзялі шмат прызоў, былі вельмі задаволеныя. Вярталіся назад у Міхэльсдорф увечары ў нядзелю. Дарога — тады шмат дзе брукаваная — з Рэгенсбургу пераважна ідзе каля рэчкі Рэген, але дзе-нідзе адступае. Дарога досыць крутая, a рэчка прабіла даліну, то й дарога ў шмат якіх месцах ідзе высакавата. Наш шафёр Іван Гукоўскі, родам са Слуцку, быў сапраўды добрым кіроўцам. I тым ня менш на адным з пакручастых пад’ёмаў наш грузавік нахіліўся й паляцеў пад адхон у бок рэчкі! Грузавік перакуліўся адзін раз, пачаў куляцца другі... і застыў. Добра, што апоры, якія трымалі брызэнт, былі жалезныя — яны куляньне вытрымалі, нікога не прыдушыла! Аднак калі трак затрымаўся, каб вылезьці ззаду, трэба было разьвязаць вяроўкі, а шофэр яшчэ неяк бокам вылазіў з кабіны. У мяне ж быў вялікі нож, і я брызэнту разрэзаў, зрабіўшы вялікую дзірку, каб скаўты маглі выпаўзьці. Шофэр вылез, скаўты выпаўзьлі. На шасэ яны затрымалі нейкую машыну, каб у першым жа тэлефоне засыгналізаваць аварыю. Усё гэта было зроблена. Правазіліся мы там, здаецца, гадзіны 3— 4, а ўначы даехалі ў грузавіку, які падало МР (амэрыканцы). Выцягнулі й той „беларускі“ грузавік. Але, калі той грузавік даставілі ў лягер, сп. А. Банкет16, які быў „шэфам транспарту", выставіў мне (скаўтам) рахунак за парэзаны брызэнт! Рахунак, вядома, не аплацілі, але гісторыйку я запомніў добра. Падрыхтоўка да друку Лявона Юрэвіча, камэнтары Натальлі Гардзіенкі 16 Маецца наўвазе Аляксандар Банкет, грамадзкі дзеяч, які пазьней пераехаў у ЗША, быў сябрам Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі. Тэма нумару: Беларусы ў Нямеччыне Алесь Марговіч ШЛЯХ БЕЛАРУСКІХ ДЗЯЦЕЙ УВАПОШНЮЮВАЙНУ1 Аднойчы ў сяброўскай гутарцы (здаецца, у Лювэне) хтосьці выказаў думку, што ні ў нашай прэсе, ні асобнымі выданьнямі не закранаюцца паасобныя аспэкты нашага нацыянальнага жыцьця ў часе апошняе вайны. Калі ж часамі гэтыя пытаньні падымаліся, дык гэта не было роблена з мэтай рачовага перагляду й дакумэнтацыі падзеяў, а хутчэй валкавалася адзіная вострая тэма: апраўдаць дзейнасьць тых ці іншых палітычных дзейнікаў ці закляйміць яе. I гэтая тэма адцягвала ўсю ўвагу. А калі навет у сувязі зь ёй пабочна гаварылася ці пісалася аб змаганьні й жыцьці ўсяе нацыі, дык усядно яно было разглядана праз прызму якраз вось гэтае вышэй названай тэмы. Калі пацікавімся эміграцыйнай прэсай і літаратурай нашых суседзяў — украінцаў, палякаў ці расейцаў, дык пабачым, што не было найменшае палітычнае ці грамадзкае падзеі ў іхных краінах у часе апошняе вайны, якая б не знайшла свайго адлюстраваньня на бачынах. Нейкая нязначная бойка з балынавіцкім ці нямецкім аддзелам, нейкая тайная сходка моладзі, праца мясцовага актыву ў нейкім глухім мястэчку — усё гэта задакумэнтавана адпаведнымі матэрыяламі ці ўспамінамі непасрэдных сьведкаў ці ўдзельнікаў. У нас жа, апрача пытаньня дзейнасьці ізноў тых жа палітычных дзейнікаў, мала што рабілася ў гэтым кірунку. Праўда, былі да гэтага й прычыны ад нас зусім незалежныя. Няпэўная сытуацыя кожнага з нас адразу пасьля вайны ды асабліва ў сувязі з рэпатрыяцыйнымі акцыямі прымушал а як найменш гаварыць ды ўспамінаць аб мінулым. Людзі, якія ніколі не маглі б быць пасуджаныя ў 1 Тэкст быў упершыню надрукаваны: Галубіцкі, А. Шлях беларускіх дзяцей у вапошняю вайну // Бацькаўшчына. №24 (254). 12 чырвеня 1955. С. 2, 4; №25 (255). 19 чырвеня 1955. С. 2,4; №26 (256). 26 чырвеня 1955. С. 1,4; №28 (258). 10 ліпеня 1955. С. 2—3; №29 (259). 17 ліпеня 1955. С. 1—2; №30—31 (260—261). 21 ліпеня 1955. С. 2; №34 (264). 21 жнівеня 1955. С. 2—3. нейкай калябарацыі, якія акрамя ахвярнай грамадзкай працы нічога больш ня ведалі ў часе вайны, потым баяліся навет прызнацца да гэтае працы. I так праходзілі гады. А разам з гэтым усё тое, што мы перажывалі, што рабілі, у якіх умовах, для чаго й зь якімі вынікамі — паступова пакрываецца забыцьцём. У выніку можа дайсьці да таго, што будучыя пакаленьні, разглядаючы Друіую сусьветную вайну й падзеі на Беларусі, нічога болын не пабачаць, акрамя„геройскага змаганьня беларускага народу за савецкую айчыну пад кіраўніцтвам партыіЛеніна—Стааіна“. У часе тае самае гутаркі была паданая канкрэтная прапанова пачаць зьбіраць матэрыялы і ўспаміны аб Саюзе беларускай моладзі, што згуляў гэтак выдатную ролю ў галіне нацыянальнага ўсьведамленьня й патрыятычнага выяўленьня нашае моладзі. Навет калі няма сёньня пад рукамі ні адпаведных матэрыялаў, ні дакумэнтаў, дык прынамсі ёсьць на эміграцыі ладная колькасьць былых сябраў гэтае арганізацыі, якія сваімі ўспамінамі з працы ў паасобных аддзелах маглі б у значнай меры спрычыніцца да дакумэнтаваньня мінулага гэтае арганізацыі. Ня трэба разглядаць гэтага як пісаньне нейкіх навуковых расправаў: найважнейшае — сабраць непасрэдныя й жывыя сьведчаньні ды ўражаньні тых асобаў, якія ў гэтай арганізацыі працавалі ці мелі зь ёй які-небудзь сутык. А гэта паслужыць у будучыні цэннай крыніцай для таго, хто захацеў бы поўнасьцяй усебакова прастудыяваць гісторыю СБМ. Мы спадзяемся, што былыя сябры арганізацыі адгукнуцца на наш заклік і пастараюцца прыслаць як свае ўспаміны, так і іншыя матэрыялы, якія дапамогуць адлюстраваць цярністыя шляхі беларускае моладзі ў вапошнюю вайну. Аўтар гэтых радкоў у СБМ апынуўся зусім прыпадкова ўжо ў Нямеччыне й працаваў зь беларускімі дзяцьмі ў веку 8—14 гадоў, эвакуяванымі з Усходняй Беларусі й над якімі апеку пераняў СБМ. У сувязі з тым, што ўжо адзінаццаць гадоў прамінула з таго часу, некаторыя прозьвішчы, а таксама даты цяжка сёньня ўспомніць. Прозьвішчы ж тых кіраўнікоў і наогул сябраў СБМ, аб лёсе якіх сёньня няведама, ня будуць зусім падавацца ці толькі ў ініцыялах. Сябраў і сябровак СБМ, што прайшлі аналягічны шлях, просіцца зьвярнуць увагу на эвэнтуальныя недакладнасьці, а перад усім дапоўніць і пашырыць вобраз жыцьця гэтых дзяцей сваімі собскімі ўспамінамі2. 2 Заклік аўтара так і застаўся незаўважаным. Толькі празь дзясятак гадоў іншы беларус, Алесь Вініцкі, распачаў адмысловае зьбіранне ўспамінаў, прысьвечаных дзейнасьці СБМ, а таксама беларускай эміграцыі ў Нямеччыне. Крымічаў (Crimmitschau) — Дэсаў (Dessau) (Альтэн, Alten) У Карынцкіх Альпах над ракою Дравай знаходзіцца маленькая мясцовасьць Мальта. Сюды, у вайсковы падрыхтоўчы лягер, 16 красавіка 1944 г. прыбылі першыя сто беларусаў. У ціхай мясцовасьці, адрэзанай ад сьвету горамі, проста ня верылася, што дзесьці праходзяць франты, дымяць пад бомбамі гарады. I толькі падзеі, аб якіх пісалася ў лістох з Бацькаўшчыны, трывожылі штораз больш.