Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
Пасьля вячэры ўсе групы зьбіраюцца разам на сьпевы. Вывучаюцца й сьпяваюцца беларускія народныя й патрыятычныя песьні. Зразумела, пачынаем ад „Люблю мой край“. Дзяўчаты ж нярэдка пасьля заняткаў зьбіраюцца самі меншымі групкамі й сьпяваюць розныя
народныя песьні. Рэпэртуар іхны здаецца невычэрпным. I здараецца, што цягнучы якуюсь сумную мэлёдыю, у ваднэй ці іншай пакажуцца сьлёзы, а тады ўжо гэтым заражаюцца й іншыя, мэлёдыя абрываецца й групка разыходзіцца ўсхліпваючы. Тады ўжо трэба ўважаць, каб no634 не было хлопцаў, бо гэтыя „мужчыны-героі“ адразу ж пачынаюць насьміхацца з „бабаў“.
Сябры ад’яжджаюць
Прыблізна ў другой палове ліпеня прыйшоўзагад накіраваць чатыры групы хлапцоў і чатыры групы дзяўчат (разам 400 асоб) у суседні Дэсаў, дзе яны маюць жыць у лягеры Вэркгайм Норд III. Кіраўнікі гэтых групаў, Стась С., ІгнатШ., Міхась С. і ВасільЧ., маюць ехацьразам зь імі.
Тыя, што астаюцца, з аднаго боку зайздросьцяць ад’яжджаючым, бо ў Дэсаў маюць выдаць дзецям СБМаўскія ўніформы; з другога ж боку — усім вядома, што ў Дэсаў вельмі небясьпечна ў часе налётаў.
I вось цераз пару дзён, з таго самага глухога прыстанку ў лесе, дзе колькі тыдняў таму ўпоцемках выладоўвалася тысячная маса галодных і змучаных дзяцей, ад’яжджаюць у Дэсаў зарганізаваныя групы, весела махаючы рукамі на разьвітаньне тым, што астаюцца.
Лягер заўважна пацішэў, і аж да вечара адчуваецца ўсюды гэты настрой разьвітаньня.
Праходзіць яшчэ колькі дзён, і да нас прыяжджаюць госьці: Ігнат Ш. і Васіль Ч. Яны прыводзяць з сабой таксама двух хлапцоў, якія хочуць спэцыяльна паказацца ды расказаць, як яны маюцца на новым месцы. Трэба было бачыць, зь якой важнай мінай у сваёй новай працоўнай вопратцы расхаджвалі па лягеры гэтыя два хлопцы. Іхная вопратка, расказы аб Дэсаў ды факт, што яны разьяжджаюць сабе з кіраўнікамі, — рабілі зь іх герояў у вачох усяго лягеру.
У далейшым узаёмныя адведзіны будуць паўтарацца штораз часьцей ды наогул сувязь паміж гэтымі двума лягерамі будзе вельмі цеснай.
Алярмы й будні
Ад’езд васьмёх групаў нічым не зьмяніў нармальнага жыцьця лягеру. Цяпер, аднак, пачынаюцца штораз часьцей алярмы, а ў часе іх забаронена займацца вонкі лягеру. Забарона матывуецца тым, што дзесьці недалёка ёсьць супрацьпаветраная артылерыя, і ў выпадку ей-
нага агня па самалётах навокал падаюць адломкі артылерыйскіх ядраў. Хутка, зрэшты, у гэтым пераканаліся й самі. Аднойчы, будучы із сваёй групай даволі далёка ад лягеру, прыйшлося перачакаць алярм пад дрэвамі. Хапіла некалькіх выстралаў артылерыі, як ужо ў лесе чутны былі сухія трэскі перасяканых адломкамі галінаў.
Назаўтрае прыгожая пагода, на небе ні хмурынкі. Пастанаўляем займацца ў лягеры, бо кажны мамэнт можа пачацца алярм. I сапраўды, ужо пад дзясятую гадзіну выюць гудкі. Дзесьці чуваць глухія грымоты. Праходзіць паўгадзіны, і бачым, як на гарызонце неба накрываецца цёмнымі хмаркамі. Яны прыбліжаюцца, і між імі бачым сярэбраныя пункты самалётаў. Пералятаюць над лягерам й навокал пачынаецца пекла артылерыйскага вагню. Усе хочуць паглядзець, ці будзе зьбіты хоць адзін самалёт. Дзяцей цяжка ўтрымаць у бараках, а ўжо пачынаюць падаць першыя адломкі. Цераз пару хвілінаў чуваць іншыя ўзрывы. Гэта ўжо бомбы, што сыплюцца на Дэсаў. Горад ляжыць ад нас каля дзесяці кілямэтраў, і мы бачым, як у тым баку па-над лесам падымаюцца хмары чорнага дыму. А там жа нашыя! Пад вечар толькі атрымоўваем весткі: у лягеры дзяцей Вэркгайм Норд III, як таксама і ўспамінаным лягеры СБМ Альтэн, усё ў парадку. Дзень гэты здаваўся нам бязьмежным, пакуль нарэшце гэтыя весткі не прыйшлі. Затое ж нашыя „капэнцы“ ўжо больш не зайздросьцілі „дэсаўцам".
За гэтыя тыдні выявіліся ў паасобных групах некаторыя вельмі здольныя хлопцы. Цяпер частку дагляду за групай заўсёды можна было пакінуць на іх. Прыкладам, у маёй групе выбіўся наперад Міхась С., якога група выбрала сваім старшынём. Яго ўсе іншыя слухалі, і не было зусім патрэбы ўмешвацца ў тыя справы, якія ён сам мог заладзіць у паразуменьні зь сябрамі. Гэта давала магчымасьць такім хлопцам разьвіваць свае здольнасьці кіраваньня, для іншых жа яны былі ўзорам для насьлядоўваньня.
Дзіўна зьмяніліся адносіны да нас чужынецкіх работнікаў, якіх пару дзесяткаў жыло па суседзтву. 3 фашыстых, якімі мы былі ў іхных вачах спачатку, мы паступова сталіся сваімі людзьмі, беларускімі патрыётамі. Яны цяпер зразумелі сапраўдную сытуацыю й не вытакалі нам больш ні ўніформы, ні фашыстоўскіх салютаў пры афіцыяльных візытах кіраўніцтва з Бэрліну. Мала гэтага, між намі завязаліся самыя прыяцельскія адносіны.
Ад пачатку жнівеня прыйшла вестка, што ў лягер прыбывае група кіраўнікоў і кіраўнічак СБМ, эвакуяваных зь Беларусі, ды якія маюць цяпер абняць апеку над дзяцьмі. Мы маем быць адасланыя назад у свой
аддзел. Але аказваецца, што нашага аддзелу ў Мальце ўжо няма: частка хлопцаў зь яго пайшла на савецкі фронт, іншыя далучыліся да новых фармацыяў. Перш яшчэ, чымся прыехалі новыя кіраўнікі й кіраўнічкі, я атрымаў загад пераехаць у Дэсаў — Вэркгайм Норд III. Тут ужо праца з групай мела іншы характар.
Вэркгайм Норд III
Побач велізарных блёкаў самалётных фабрыкаў „Юнкерсу“ разьлёгся лягер чужынецкіх работнікаў Вэркгайм Норд. Фактычна гэта тры асобныя лягеры з аднолькавым назовам і толькі маюць сваю нумарацыю. Тут можна знайсьці прадстаўнікоў усіх краінаў Эўропы, акупаваных немцамі. Мы знаходзімся ў Вэркгайм Норд III, дзе жыве колькі тысяч работнікаў і які ў сваю чаргу падразьдзяляецца яшчэ на некалькі нутраных лягераў. I так адразу пры ўваходзе знаходзіцца беларускі лягер (дзяцей, прывезеных сюды пару тыдняў таму), далей знаходзіцца лягер г. зв. „остаўцаў", побач, асобна абцягнуты дротам, лягер савецкіх палонных, яшчэ далей — лягер летувісаў... а што за гэтым было, ніхто з нас ня ведаў, бо так далёка не прыходзілася заходзіць. Да ўсіх гэтых нутраных лягераў быў прызначаны адзін нямецкі адміністратар, які падпарадкоўваўся галоўнаму камэнданту ўсяго лягеру. Адміністратар беларускага лягеру аказаўся вельмі сымпатычным чалавекам. Ен прыходзіў раніцай у канцылярыю й пытаўся, ці ўсё ў парадку; калі што трэба было палагодзіць — ён палагоджваў, і потым ужо цэлы дзень ніхто яго ня бачыў. Такім чынам, да нашых дзяцей, падобна як і ў Капэне, нямецкае кіраўніцтва лягеру ня мела ніякага дачыненьня — усё было даручана нам. I таксама, як і ў Капэне, да кажнай асабовай групы быў прызначаны адзін кіраўнік, што быў адказным за яе. На галоўнага кіраўніка мы выбралі Стася С. із Слоніма, які быў адказным за цэласьць беларускага лягеру. Тут ужо нашаму галоўнаму кіраўніку былі падпарадкаваныя нямецкія кіраўнічкі. Ня толькі практычна, але й фармальна, што іх спачатку крыху непакоіла.
Працоўны дзень у лягеры
Першы дзень майго пабыту ў гэтым лягеры быў адведзены на азнаямленьне з нутранымі парадкамі. Спачатку цяжка было наогул зарыентавацца, што тут робіцца: адныя групы ішлі на працу, іншыя ў школу, яшчэ іншыя ішлі проста гуляць у лес ці ў поле, а некаторыя наогул
аставаліся ў лягеры. Разьмеркаваньне працоўнага дня тутустанаўлялася заўсёды толькі на адзін тыдзень наперад, хоць фактычна ніякіх зьменаў у яго з тыдня на тыдзень ня ўводзілася. У сувязі з тэхнічнымі ўмовамі ўвесь лягер быў падзелены на чатыры працоўныя групы (для яснасьці назавём іх I, II, III, IV), і ў кажную зь іх уваходзіла адна група хлапцоў і адна група дзяўчат, значыць, разам іоо асобаў. А 8-й гадзіне раніцы група I і II ішлі на фабрыку й працавалі да 12-й гадзіны; група III ад 8-й да ю-й гадзіны займалася ў школе, група IV да іо-й была ў лягеры, а ад іо-й да 12-й група III была ў лягеры, а група IV ішла ў школу. Ад 12-й да 2-й — абед і перапынак. Ад 4-й да 6-й на фабрыку ішлі III і IV групы, a I і II займаліся на зьмену па 2 гадзіны ў школе. Такім чынам, у гэты працоўны час заўсёды дзьве былі на фабрыцы, адна ў школе й адна ў лягеры. Пасьля ж вячэры звычайна выходзілі ў поле ці лес ды праводзілі там пару гадзінаў на гульнях.
Фабрыка
У вадносінах для дзяцей гэтае слова гучыць даволі грозна. Фактычна ж справа прадстаўлялася зусім іначай. Тут пры фабрыках быў асобны аддзел вышкаленьня, дзе будучых работнікаў уводзілі ў тэхніку фабрычнае працы, знаёмілі з прыладамі гэтае працы, ад найбольш прымітыўных да найболын складаных. I так, прыкладам, нашы „работнікі“ атрымоўвалі кусок зялеза й пільнік, майстар паказваў, як замацоўваць гэтае зялеза, як правільна трымаецца пільнік, як правільна апілоўваецца зялеза й г.д., пасьля чаго дзеці практыкаваліся самі. Потым атрымоўвалі, прыкладам, па два квадраты бляхі, заклёпкі й маленькія электрычныя бураўчыкі; тут трэба было ў гэтых квадратах выбуравіць дзіркі й пры дапамозе заклёпак зьнітаваць квадраты; калі дзеці апаноўвалі гэтую тэхніку, нітаваньне, ім загадвалася зьнішчыць бураваньнем заклёпкі, каб такім чынам разлучыць квадраты. Трэба адзначыць, што нямецкія майстры не маглі надзівіцца здольнасьці й інтэлігенцыі нашых дзяцей. Калі ж мы сказалі, што гэта дзеці сялянскія й з такімі тэхнічнымі прыладамі ніколі ня мелі дачыненьня, яны нам проста не хацелі верыць. Пры гэтым яны прызнаваліся, што засваеньне нейкага тэхнічнага прыёму нямецкім дзецям, якія тут жа побач праходзяць такое самае вышкаленьне, займае амаль у два разы больш часу. Калі я неяк аднаго разу расказваў хлапцом аб гэтых пахвалах, дык слаўны Мішка із Смаленску (аб ім яшчэ будзе далей) горда заявіў: „Гэта ўсё дрэнь, штомыробім, во кабяны нам пазволілірабіць тое,
што кажнаму падабаецца, тады 6 яны пабачылі“. Папраўдзе вельмі часта яны й рабілі якраз тое, „што падабаецца“. Майстар, часамі, паясьніўшы й задаўшы новае заданьне, выходзіў у іншы цэх на гадзіну, a то й на больш, пакладаючыся на прысутных кіраўнікоў. Тады сапраўды можна было пабачыць здольнасьці й інтэлігенцыю гэтых дзяцей. Ведаючы, што мы ня маем нічога супраць, яны адразу даставалі з варштату загадзя падрыхтаваныя кускі алюмінія, сталі й г. д. ды пачыналі рабіць, „што падабаецца": алюмінаеыя грабяні, нажы, кінжалы й г. д. Хлопцам наогул падабаліся гэтыя чатыры гадзіны „працы на фабрыцы“, для дзяўчат, ясна, гэтыя заняткі былі больш нуднымі.
Як ужо гаварылася, тут жа побач праходзілі гэткае самае вышкаленьне й нямецкія дзеці, г. зн. „гітлераўскае моладзі“. Вось гэтыя апошнія былі задзірлівые ў вадносінах да нашых дзяцей і аднаго разу пабілі навет аднаго хлопца. Калі здарыўся яшчэ адзін падобны выпадак, мы пабачылі, што афіцыйным шляхам гэтага палажэньня нельга зьмяніць, бо што з таго, што нямецкі кіраўнік пакарае сяньня сваіх юнакоў, калі заўтра тыя яшчэ больш мсьцяцца на нашых. Пры разьбіраньні гэтых выпадкаў было заўважана, што нашыя хлопцы навет у вабароне баяцца выступіць супраць немцаў. Тады нашым болып дарослым хлопцам мы выясьнілі, што ў падобных выпадках яны не нясуць ніякае адказнасьці, што адказваць будзем мы. Ім жа толькі гэтага й трэба было. Цераз пару дзён ужо дзесяць нямецкіх юнакоў абыходзіла вакол нашага аднаго й толькі з прызваітай адлегласьці выкрыквалі: „бандыты"! Пасьля гэтае адплаты больш ужо падобных выпадкаў не было.