Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
Перад ад’ездам брат купіў мне туфлі, якія я моцна цаніла й шкадавала адзяваць. Адна полька, не пытаючыся ў мяне, узяла мае туфлі й пайшла на танцы. Пашарпала мне іх ушчэнт. Мне так было шкада іх.
9 Маецца на ўвазе Вячаслаў Сэлях (на эміграцыі Качанскі, часам пісаўся Сэлях-Качанскі, 1885—1976), опэрны сьпявак, тэатральны й грамадзкі дзеяч. Скончыў Маладэчанскую настаўніцкую сэмінарыю. Вучыўся ў Пецярбурскай кансэрваторыі, сьпяваў у Марьгінскім тэатры. У1925 г. пераехаў у Менск, дзе працаваў выкладчыкам у музычным тэхнікуме й кіраваў музычнай сэкцыяй пры Інстытуце беларускай кулыуры. Паставіў першую оперу па-беларуску — „Русалка". 3 1927 г. быў дырэктарам БДТ-1 (сёньня Купалаўскітэатр). У1933 г. рэпрэсаваны. Па вызваленьніжыўуЛенінградскай вобласьці. У1943 г. вярнуўся ў Беларусь, працаваў кіраўніком аддзелу культуры й мастацтва пры БНС, потым узначальваў аддзел культуры ва ўрадзе БЦР. 31944 г. — на эміграцыі. У Нямеччыне стварыўтэатральна-мастацкую групу „Жыве Беларусь“, зь якой гастраляваў па беларускіх асяродках. У1950 г. выехаў у ЗША. Жыў у Саўт-Рывэры.
Аднойчы прыйшоў п’яны паляк да свае паненкі. Пачаў буяніць, дамагаючыся, каб яго ўпусьцілі ў пакой. Дзяўчаты выправілі мяне ўгаворваць яго. Мне неяк удалося яго суняць, за што атрымала ўдзячнасьць ад сябровак.
Там я сустрэла Мішу Бахара10. Мы ішлі зь Міхасём Кузьміцкім па вуліцы й гутарылі па-беларуску. А Бахар праходзіў міма й пачуў нашу гаворку. На яго, згаладалага па сваіх людзях, гэта так падзеяла, што ён пачаў плакаць. Гэтак ён даведаўся, што ў Бакнангу ёсьць беларусы. Бахар быў толькі што прыехаўшы ў Людвігсбург з польскага лягеру.
Ізноўу Бакнангу. Зіма 1949/50 — лета 1950
Пасьля трох месяцаў я вярнулася ў Бакнанг. Тады ўва Ульме (.Ulm), у вялікім Ды-Піўскім лягеры, адкрыўся курс ангельскай мовы. Мы зь Федзем Дубініным паехалі на той курс. Там спаткалі Асю, жонку Барыса Шчорса11, і нашу паэтку Натальлю Арсеньневу. На курсе трэба было карыстацца толькі ангельскай мовай. Нам далі экзамэн, пісьмовы й вусны. Мы яго здалі, але, як выявілася, уся праграма навучаньня канчалася ўжо. Апрача гэтага, у мяне не было грошай, каб купіць падручнік ангельскай мовы. Пасьля часта чула ад іншых самазадаволеных асобаў: „Скончыла школу, маю дыплём“. Але тыя, што хваліліся асьветай, жылі з бацькамі, мелі дапамогу. Мне ж памагчы не было каму. Я ня мела нават маральнай падтрымкі.
Запамятаўся выпадак, як некаторыя супэрпатрыёты ў Бакнангу білі нейкага п’янага, які сьпяваў савецкія песьні. Лупілі яго неміласэрна, a
10 Міхась Бахар (1929—2007), грамадзкі дзеяч. Улетку 1944 г. разам з бацькамі выехаў на эміграцыю. Па капітуляцыі апынуліся ў францускай акупацыйнай зоне Нямеччыны. Вучыўся ў расейскай гімназіі ў Штутгарце. 3 1951 г. жыў у ЗША. У1961 г. пасяліўся ў Саўт-Рывэры. Браў актыўны ўдзел у грамадзкім жыцьці, быў сябрам рэдкалегіі часопісу „Беларуская моладзь“, належаў да БККА (у 1980-я — віцэ-прэзыдэнт), парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
11 Барыс Шчорс (1916—1975)> грамадзкі дзеяч, брат Міколы Шчорса. У паваеннай Нямеччыне быў камэндантам лягеру ў Міхэльсдорфе. У 1949 г. перабраўся ў ЗША, пасяліўся ў Саўт-Рывэры. Узначальваў тут Беларускі выдавецкі фонд, уваходзіўу рэдкалегію часопісу „Беларуская думка“. Быў ініцыятарам пабудовы Беларускага грамадзкага цэнтру пры царкве сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
той крычаў нямым голасам. Прыяжджала паліцыя разьбірацца. Айцец Лапіцкі залагоджваў скандал.
Настаў час разьезду з Бакнангу. Бальшыня нашых знаёмых ад’яжджала ў Амэрыку. Выехалі Лапіцкія, Качанскія й іншыя. Сьпевакоў у царкоўным хоры стала менш. Мы рыхтаваліся да Вялікадня. Кіраўніцтва хорам пераняў кампазытар Дзьмітры Верасаў12. Кіраваў ён царкоўным хорам упершыню. Кантраст паміж ім і Качанскім быў вялікі, але Верасаў хутка апанваў рэгенцтва, і мы шмат чаго навучыліся зь ім.
У Бакнангу мы прабылі да раньняга лета 1950 году. Адтуль пераехалі ў Эльванген (Ellwangen), дзе перад тым быў украінскі лягер і куды зьвезьлі Ды-Піўскі інтэрнацыянал. Разьмясьцілі нас у казармах, вялікіх цагляных дамох, расстаўленых далёка адзін ад аднаго. Уся наша сям’я жыла ў адным вялікім пакоі. Айцец Ян Жарскі адкрыў у лягеры малую каплічку, у якой адбываліся багаслужбы. Брат зрабіў печку, у якой пяклі прасфоркі. Карповічыха мела службоўнік, якім карысталіся харысты (4—5 чалавек). Кіраўніка хору не было. Там была, праўда, украінская праваслаўная царква, але мы хацелі мець сваю. Прыхаджанаў у нас было вельмі мала, усяго некалькі сем’яў.
Кожны дзень людзей нечакана выклікалі на камісію. Мы з Валяй Дульскай памагалі тым, хто выяжджаў, цягаць валізкі, а самі думалі, калі ж гэта прыйдзе наша чарга. Цяганіна па лягерах гэтак ужо надакучыла, хацелася нармальнага жыцьця.
Аднойчы сяджу ў двары, чытаю кніжку. Аж тут праяжджае міма амэрыканская ваенная машына, зь якое салдаты шпурляюць мне нейкі пакет і жэстамі паказваюць: „Вазьмі, вазьмі!“Узяла, распакавала. Атам — дзьве сукенкі, панчохі, зубная шчотачка, паста. Сукенкі не былі новыя, але ў добрым стане, і мне вельмі спадабаліся. Я была такая шчасьлівая!
Выезд у Амэрыку. Жнівень—верасень 1950
Хутка брата выклікалі на камісію, недзе ў чэрвені й мы паехалі ў Людвігсбург. Хадзіў ён на тую камісію раней, але затрымалі дзеля Сяргея, у якога знайшлі старую пляму на лёгкіх. Сказалі чакаць, каб упэўніцца, ці не адкрыўся тубэркулёз. Мяне таксама выклікалі на камісію раней, але я папрасіла консуля, каб адклалі, бо хацела ехаць разам з братавай сям’ёй. Неўзабаве, прайшоўшы камісію, мы былі гатовыя да ад’езду. 3 сабой брат узяў куфар з вопраткай, а я — малую валізку й
12 Дзьмітры Верасаў (1909—1985), кампазытар. 31944 г. жыў на эміграцыі.
У ЗША кіраваў хорам царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры.
Блуканьне па лягераху паваеннай Нямеччыне (1945—1950) малы куфэрак. 3 асабістых рэчаўу мяне былі падушка, коўдра, іконка, пара бялізны, блюзка, спадніца. Захаваўся здымак, як мы стаім ля ўваходу ў пасажырскі цягнік перад ад’ездам зь Людвігсбургу 26 жніўня 1950 г. Паводле гэтага здымку Ірэна зрабіла пасьля вялікі прыгожы малюнак, які зьмешчаны ў нашым альбоме „Беларускія мастакі замежжа" (2001 г.). У Брэмэргафэн (Bremerhaven) прыехалі пад абед таго самага дня й безадкладна загрузіліся на амэрыканскі ваенны карабель „Генэрал Блэчфард“. Адплылі адразу ж. На караблі была маса людзей. Спалі пад палубай на падвойных ложках, мужчыны асобна, а жанчыны зь дзецьмі асобна. У першы дзень дарогі, пасьля сну, я ўстала й бачу, што ў пакоі нікога няма. Выйшла на палубу, а там усе ванітуюць — ляжаць, стогнуць, ледзь дыхаюць. Адна жанчына ляжала, узяўшыся за жывот, а тады кажа: „Нехта есьць селядзец. Дайце мне хоць галаву абсмактаць“. Найбольш пакутавала, як мне здавалася, братава жонка, якой дарога моцна далася ў знакі. Ад марское хваробы давалі таблеткі, фрукты (аранжы й інш.), але гэта памагала ня ўсім. Некаторыя не маглі нічога ў рот браць. Я ела менш-больш нармальна. Выратоўваў селядзец, які мы прашмуглявалі, бо ежу на карабель браць было забаронена.
У дарозе мы прабылі дзесяць дзён. Шлях аказаўся гладкі, бяз бураў. На моры, калі глядзіш навокал і ня бачыш нічога іншага, апрача вады, чуесься маленькім бездапаможным чалавечкам. На караблі былі нейкія мастацкія паказы, пасажыраў нечым забаўлялі, але я нічога з гэтага ня бачыла. Брат працаваў на кухні, а нам з Жэняй, старэйшай Міхалёвай дачкой, хапала клопатаўз доглядам дзяцей. Трэба было пільнаваць, каб паелі ды не адыходзіліся задалёка.
Прыплылі ў Нью-Ёрк 5 верасьня 1950 г. Апошнюю ноч на вадзе начавалі каля статуі Свабоды. Першае ўражаньне ад Нью-Ёрку ашаламляльнае. Калі выселі з карабля, нас чакаў квадратны пасажырскі аўтамабіль (station wagon). Шофэр, чорны, палічыў насусіх і схапіўся за галаву ад колькасьці дзяцей. Ён завёз нас на чыгуначную станцыю, там мы селі на цягнік і паехалі на працу да фармэра ў Экран (Akron) у штаце Пэнсыльванія.
Першая сувязь з сваякамі ў Беларусі пачалася недзе ў першай палавіне 1950-х гадоў праз Польшчу. Там жыў зь сям’ёй дзядзька майго першага мужа, Гені Кудасава, Аляксандар Сасноўскі. Празь яго мы паведамілі ў Пасталы13, што Міхаль зь сям’ёй жыве ў Амэрыцы.
Аповед запісаў Янка Запруднік (лета 2007 г.)
13 Пасталы — пасёлак у Д зякавіцкім с/с Гомельскай вобласьці.
Тэма нумару: Беларусы ў Нямеччыне
Вітаўт Кіпель
Гаўарт
МОЛАДЗЬ У ЛЯГЕРАХ ДЫ-ПІ
(успамін)
Вялікім посьпехам у лягерах Ды-Пі, улучна зь беларускімі, карысталіся адукацыйныя курсы. Профіль іх быўрозны: аўтамабільныя, першай дапамогі (санітарна-тэхнічныя), агранамічныя й да т. п. У Міхэльсдорфе (Michelsdorf), прыкладам, на аўтамабільных курсах было ад 50 да 70 слухачоў-вучняў. Выкладаньне вялося пераважна на трасянцы, бо настаўнікі ведалі толькі расейскую тэрміналёгію, але вялі курс па-беларуску. Дык мова курсу была беларуска-расейская. У Міхэльсдорфе выкладчыкамі былі Іван Нядзьвіга (Дзядзя Ваня) і Іван Палобка. Навучаньне вялося на амэрыканскіх машынах, пераважна GM і Ford. Бэнзін і машыны пастаўляла UNRRA. У лягеры Ватэнштэт (Watenstedt) выдалі беларускамоўны „аўтадапаможнік“ (1947). Курсы былі бясплатныя, але настаўнікі атрымоўвалі ад адміністрацыі лягеру нейкую плату цыгарэтамі. Прыпамінаецца гэткае: „Што такое карданны вал?“. Адказ: „Гэта жалязяка, сагнутая ў тры пагібелі".
У Рэгенсбурзе (Regensburg) працавалі шавецкія й кравецкія курсы. Апошнія — асабліва актыўныя. Былі адна-дзьве швеймашыны. Пераважна перараблялі цывільную вопратку для тых, хто выходзіў з палону. Немцы прыносілі ў лягер Siedlung пінжакі, порткі — мянялі на прадукты. Дарэчы, калі арганізоўваўся беларускі пасёлак naSiedlung, то там таксама гналі самагонку. Але найболей самагонкі хіба было ў „літоўскіх" дамах.
Калі арганізоўваўся беларускі лягер, то прыехала шмат беларусаў „з-за Дунаю“: частка Рэгенсбургу цераз мост па „той“ бераг Дунаю. Тыя беларусы жылі „за Дунаем“ яшчэ з часоў „нацыстаў“, г. зн. да траўня 1945 г. Дарэчы, „за Дунаем“ было шмат складоў, адтуль бралася ўся мэбля для гімназіі, асабліва калі беларусаў перавезьлі ў Міхэльсдорф.
На пачатку лета 1946 г. дыпісты ладзілі спаборніцтвы ў лоўлі рыбы ў Дунаі. Пераплываць Дунай пабойваліся: шырокі, глыбокі й бурлівы 176