Гістарычны шлях нацыі і дзяржавы
Радзім Гарэцкі, Міхась Біч, Уладзімір Конан
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 348с.
Мінск 2001
Тэрыторыя Беларусі — 2076 тыс. кв. км. На кожнага жыхара Беларусі прыпадае 2 га зямлі, з якіх 0,7 га ворнай, што сведчыць пра тое, што народ можа сам сябе пракарміць.
Насельніцтва краіны складае каля 10 млн. чалавек. Па гэтым паказчыку мы стаім побач з такімі еўрапейскімі краінамі, як Венгрыя, Партугалія, Чэхія, Грэцыя, Бельгія. Ва ўсе часы наша Радзіма несла вялікія страты чалавечага патэнцыялу. Калі б не гэты трагічны аСпект нашай гісторыі, Беларусь сёння, па падліках навукоўцаў, мела б не меньш як 30-мільённае насельніцтва. Пра нацыянальны склад жыхароў дзяржавы сведчаць наступныя лічбы перапісу 1999 г.: тытульная нацыя — беларусы — звыш 81% (у 1989 г. — 77,8%). Такім чынам, беларускае насельніцтва за дзесяць прамінулых паміж перапісамі гадоў істотна павялічылася. Колькасны склад усіх астатніх асноўных нацыянальных груп за гэты час паменшыўся: габрэяў з 112 тыс. да 28 тыс., украінцаў з 291 тыс да 237 тыс., палякаў з 418 тыс. да 298 тыс., расейцаў з 1342 тыс. да 1142 тыс. Беларускую мову назвалі сваёй роднай 82% беларусаў і 18% прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў. Разам гэта складае больш за 7 млн. чалавек. 3,7 млн. з іх на адпаведнае пытанне перапісу адказалі, што дома размаўляюць па-беларуску.
Як бачым, Рэспубліка Беларусь не толькі па назве, але і па сутнасці з’яўляецца краінаю беларусаў. Мы стварылі, пабудавалі яе і хочам быць у ёй прыветнымі гаспадарамі для ўсіх нацыянальнасцяў, што вякамі жывуць побач з намі і падзяляюць усе цяжкасці нашага агульнага лёсу.
На жаль, сёння ў нашай дзяржаве працягвае захоўвацца сітуацыя, калі ў падтрымцы і спрыяльных умовах развіцця мае патрэбу найперш сама карэнная нацыя. У выніку палітыкі дэнацыяналізацыі, якая праводзілася раней і мае працяг сёння, родную мову беларусаў на афіцыйным узроўні амаль паўсюдна замяніла расейская. Ліквідуецца сістэма нацыянальнай адукацыі, школьніцтва, звужаецца нацыянальнае кнігадрукаванне, беларускае аблічча страцілі тэлебачанне і радыё. Гэтым знішчальным працэсам супрацьстаіць нацыянальна свядомая беларуская інтэлігенцыя, і змаганне яе не можа не прынесці станоўчых вынікаў, бо справа гэта святая.
3 усяго сказанага бачна, што наша Бацькаўшчына — Беларусь валодае дастатковым эканамічным патэнцыялам, чалавечымі рэсурсамі, каб у новым тысячагоддзі ўпэўнена ісці па шляху самастойнай дзяржавы. Нашу самастойнасць яшчэ патрэбна замацаваць, не дапусціць страты дзяржаўнай незалежнасці, над якою цяпер навісла рэальная пагроза.
Гісторыя дала нам шанц адрадзіцца пасля двухсотгадовай няволі. Толькі ад нас залежыць, ці скарыстаем мы гэты Боскі дар дзеля пабудовы лепшай будучыні для нашых дзяцей. Кожнаму з нас неабходна ўсвядоміць, што мы адказныя за далейшы лёс Беларусі перад сваімі продкамі, перад нашчадкамі, перад Богам, які даў нам нашу цудоўную зямлю.
Мы не бязродныя, не перакаці-поле. За намі вялікі гістарычны шлях, больш як тысячагадовая дзяржаўнасць, нашы гераічныя продкі, нашы страты і слёзы, нашы здабыткі і дасягненні. Усё гэта дае нам права і сілу адстойваць і будаваць нашу Беларускую дзяржаву.
Толькі тады мы будзем «людзьмі звацца», як сказаў наш вялікі Янка Купала, і будзем роўнымі сярод усіх народаў свету. Другога шляху ў новае тысячагоддзе няма!
Абаронім дзяржаўную незалежнасць Беларусі!
Адродзім нацыянальную культуру, свядомасць, родную мову беларусаў і ўсіх народаў, што жывуць у нашай краіне!
Абярэм шлях пабудовы цывілізаванага дэмакратычнага ладу ў краіне са свабоднай эканомікай і поўным забеспячэннем грамадзянскіх правоў!
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЫ
Нацыянальны грамадскі арганізацыйны камітэт «Беларусь-2000»
BELARUS AT THE TURN OF THE MILLENNIUM
The historical fortunes of the Belarusian people were not very favourable. But we stood the test of time and survived, went through all the obstacles and neither became cruel nor lost faith. On the contrary, numerous problems have taught the Belarusians to value life as it is, to live according to universal moral values. We possess a high potential for life, an extraordinary capacity to survive in the most unbearable situations, to recover for new life even when there is no hope for the future.
At the turn of the millennium we are progressing to our renaissance, and nothing can stop us on our way. It has cost us great efforts to escape from the Communist set-backs and dependent state. A new generation of Belarusians is growing up to take a proper place in Europe, a generation not ruined by Soviet propaganda, and they are the real image of a new Belarus.
There are people who, opposing the very Belarusian idea, try hard to suppress our national feelings and sow disbelief in our hearts. But nobody can turn the time back. We have all the grounds to believe in a better fortune, in our abilities to make the Motherland an independent and flourishing state.
Belarus is placed in the first half of more than forty European states considering the basic indices like territory, population, and natural resources. It has large forests, a developed water system, and fertile soil. It is rich in picturesque nature, forest reserves, and minerals. For example, it has the world’s largest deposits of potash and rock salt, huge supplies of drinking and mineral water, deposits of natural oil, coal, bituminous shale, iron ore, different building materials, and so on.
We should enjoy our favourable geographical position in the very centre of Europe. It was scientifically proved, that the geographical centre of continental Europe is at the village of Chyzhakha in the Berazino District, Minsk Region. East and West are linked by highways crossing our country. Belarus has got a developed industrial base, high intellectual potential, and a number of educated and proficient people. In addition, the Belarusians possess an inexhaustible creativity.
The territory of Belarus is 207,600 square kilometres (80,200 square miles). There are 2 hectares of land including 0.7 hectares of arable land per person, and it is really enough for a nation to feed itself.
The population of the country is in excess of 10 million people, and is similar to the population of Hungary, Portugal, the Czech Republic, Greece, and Belgium. But all through history we lost a great number of our people. If we had had better historical fortunes, the population of Belarus could have increased by now to 30 million people. According to the census of 1999, 81% of the population are Belarusians, and they are the title nation (compare to 77.8% in 1989). But if the Belarusians have increased in number, the same could not be said about the other national groups. In a decade the number of the Jews has declined from 112 to 28 thousand, of the Ukrainians — from 291 to 237 thousand, of the Polish — from 418 to 298 thousand, of the Russians — from 1342 to 1142 thousand. Belarusian is the mother tongue for more than 7 million people (82% of the Belarusians and 18% of people of other nationalities). 3.7 million people admitted that they speak Belarusian at home.
Thus, the Republic of Belarus can be evaluated as the country of the Belarusian people. We formed and built it and want to be hospitable masters to every people who has for centuries been our neighbour and shared both our joys and difficulties.
We are sorry to say that at present the very Belarusian nation is still in need of support and favourable conditions for national development. As the result of the policy of denationalization carried out earlier and still in force, Belarusian has been officially almost completely replaced by Russian. The system of national education and schooling is being liquidated, national bookprinting is reduced, TV and radio have no Belarusian image any more. But the nationaly conscious Belarusian intelligentsia are opposing these destructive processes, and they will not fail as it is a blessed vision.
In short, Belarus, our Motherland, has enough economic potential and people’s resources to develop its independence and statehood in the new millennium. But, as at present there is a real danger of turning into a dependent state we must not let it happen.
Now history gives us a great opportuniny to be free after 2 centuries of bondage. It depends on us personally if this opportunity, the real gift from God, will be properly used to obtain a better future for our children. Everyone has to understand that we are responsible to our ancestors and descendants, and to the Lord, who gave us this marvelous land, for its further development.
We are not friendless or rootless, we are not nomads. But we have a great history, more than a thousand years of statehood, heroic ancestors, ups and downs, losses and achievements. And all these give us the right and the strength to build and protect our state.
Only then we shall have the right to ‘be called a proper people’ according to the words of our great poet Yanka Kupala and shall be an equal nation in the world. This is the only way to the new millennium!
Let us protect the independence of Belarus!
Let us revive the national culture, consciousness, and mother tongue of the Belarusians and other nations of Belarus!
Let us find the way to build a democratic country, a country with free economics where the contitutional rights of the citizents are protected by the law!
LONG LIVE BELARUS!
The National Public Organizing Committee ‘Belarus — 2000'
ДАКУМЕНТЫ І МАТЭРЫЯПЫ PAPERS AND DOCUMENTS
АПОВЕСЦЬ 11РА УСЯСЛАВА ПОЛАЦКАГА
Урыўкі з «Аповесці. мінулых гадоў»
У год 6552 (1044)... У той жа год памёр Брачыслаў, сын Ізяслава, унук Уладзімера, бацька Усяслава, і Усяслаў, сын яго, сеў на яго (княскім) стале (у Полацку). Маці ж яго нарадзіла ад чарадзейства. Калі маці яго нарадзіла, на галаве яго была сарочка. I сказалі вешчуны яго маці: «Гэтую сарочку навяжы на яго, хай носіць яе да смерці». I носіць яе на сабе Усяслаў і сёння, таму і нялітасцівы ён на кровапраліццё.
У год 6574 (1066*). Прыйшоў Усяслаў і ўзяў Ноўгарад, з жанчынамі і дзецьмі, і званы зняў са святой Сафіі. 0, вялікая бяда была ў той час!
У год 6575 (1067). Узняў раць у Полацку Усяслаў, сын Брачыслава, і заняў Ноўгарад. Трое ж Яраславічаў, Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад, сабраўшы вояў, пайшлі на Усяслава ў люты мароз. I падышлі (яны) да Менска. I зачыніліся мяняне ў горадзе. Браты ж узялі Менск, перабілі ўсіх мужчын, а жанчын і дзяцей узялі ў палон і пайшлі да Нямігі. 1 пайшоў Усяслаў супраць іх. I сустрэліся праціўнікі на Нямізе месяца сакавіка ў 3-ці дзень, быў снег вялікі, і пайшлі адзін на аднаго. I была лютая сеча, і многія палеглі ў ёй, і перамаглі Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад, Усяслаў жа ўцёк.