Гістарычны шлях нацыі і дзяржавы
Радзім Гарэцкі, Міхась Біч, Уладзімір Конан
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 348с.
Мінск 2001
ГІСТАРЫЧНЫ ШЛЯХ БЕЛАРУСКАЙ НАЦБПI ДЗЯРЖАВЫ
The History of the Belarusian Nation and State
БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ГРАМАДСКІ АРГАНІЗАЦЫЙНЫ КАМІТЭТ «БЕЛАРУСЬ-2000» Belarusian National Public Organizing Committee «BELARUS-2000»
ЗГУРТАВАННЕ БЕЛАРУСАЎ СВЕТУ «БАЦБКАЎШЧЫНА»
INTERNATIONAL ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN PEOPLE «BATSKAUSHCHYNA»
ГІСТАРЫЧНЫ ШЛЯХ БЕЛАРУСКАЙ
НАЦЫІ I ДЗЯРЖАВЫ
The History of the Belarusian Nation and State
Мінск “Беларускі кнігазбор” 2001
УДК 947.6 (082)
ББК 63.3 (4 Бен)
Г5І
Аўтарскі калектыў
ІМіхась Біч|— доктар гістарычных навук; Радзім Гарэцкі — акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прэзідэнт Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»; Уладзімір Конан — доктар філасофскіх навук; Арсень Ліс — доктар філалагічных навук; Леанід Лойка — кандыдат гістарычных навук; Адам Мальдзіс — доктар філалагічных навук; Уладзімір Мархель — кандыдат філалагічных навук; Алена Макоўская — выканаўчы дырэктар Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»; Алесь Петрашкевіч — кандыдат гістарычных навук; Сабалеўскі Анатоль — доктар мастацтвазнаўства; Лідзія Савік — кандыдат філалагічных навук; Віктар Скарабагатаў — заслужаны артыст Беларусі; Ганна Сурмач — старшыня Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»; Барыс Стук — намеснік старшыні Рады Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»; Галіна Сяргеева — кандыдат гістарычных навук; Алег Трусаў — кандыдат гістарычных навук; Георгій Штыхаў — доктар гістарычных навук; Язэп Юхо — доктар юрыдычных навук
Рэдакцыйная калегія
Уладзімір Арлоў, пісьменнік; Анатоль Грыцкевіч, доктар гістарычных навук; Вітаўт Кіпель, дырэктар Беларускага інстытута навукі й мастацтва ў 3111А; Павел Лойка, кандыдат гістарычных навук; Іван Саверчанка, доктар філалагічных навук; Барыс Стук, намеснік старшыні Рады Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»
Пераклала на англійскую мову Таццяна Вінярская
Кніга выдадзена па заказу Міжнароднай грамадскай арганізацыі «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»
МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» і аўтарскі калектыў выказваюць асаблівую падзяку за падтрымку ў падрыхтоўцы кнігі сп. Ірэне Калядзе-Смірноў, старшыні Дабрачыннага фонду «Ethnic Voice of America» (Парма, ЗША)
ISBN 985-6638-27-5
© Аўтарскі калектыў, 2001 ©ВінярскаяТ., пераклад, 2001 ©Сташчанюк В., афармленне, 2001 © МГА «ЗБС «Бацькаўшчына», 2001
ГІСТАРЫЧНЫ шлях БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ І ДЗЯРЖАВЫ
СЛОВА ДА БЕЛАРУСКАГА НАРОДА
Да цябе, Народ Беларускі, да вас, нашчадкі далёкіх продкаў, што жылі тысячагоддзі таму на нашай старажытнай зямлі, слова Нацыянальнага грамадскага арганізацыйнага камітэта, створанага з ініцыятывы Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».
Падышло да канца П тысячагоддзе ад Нараджэння Хрыстовага. Завяршэнне такой гістарычнай эпохі мае важнае значэнне ў развіцці чалавецтва. Многія народы і дзяржавы імкнуцца зараз падсумаваць дасягненні і страты, вызначыць сваё месца ў свеце.
Далёка не ўсім людзям дадзена лёсам жыць на мяжы тысячагоддзяў. Менавіта нам і належыць выканаць абавязак перад нашчадкамі — здолець асэнсаваць пройдзены беларускім народам іплях, перакінуць мост у новае тысячагоддзе.
Надзея і падстава гэтага — у слаўных традыцыях, што на вякі замацаваны ў душах і пісьмёнах нашых суродзічаў. Нашы продкі адвагай, розумам і рупнасцю будавалі, мацавалі, ахоўвалі сваю Айчыну і Дзяржаву, каб застацца ў гісторыі, не знікнуць у небыцці.
На мяжы тысячагоддзяў акінем позіркам сваё вялікае гістарычнае мінулае, зразумеем і вызначым, хто мы сёння ёсць — Народ Беларусі.
THE HISTORY OF THE BELARUSIAN NATION AND STATE
ADDRESS TO THE BELARUSIAN PEOPLE
This address is to you, the People of Belarus, and to our forefathers who lived on this ancient land for thousands of years. This address is from the National Public Organizing Committee established on the initiative of the International Association of the Belarusian people ‘Batskaushchyna.’
We are on the eve of the third millennium. Completion of such a big historic epoch is of a great importance in the development of mankind. Several nations and states desire to evaluate their achievements and try to understand their failure to establish their place in the world.
It is the fate of only a few to live at the turn of the millennium. So we are the ones, who have both the honour and duty to future generations to review and evaluate the history of the Belarusian people, and we are the ones to cross the line between the millennia and start the third millennium.
Hope and the grounds for our future are in the glorious traditions placed forever in the souls and letters of our people. Due to the bravery, intelligence, and hard work of our ancestors who built, strengthened, and guarded their Motherland and State we will not disappear as a nation, but will take our honorable place in the world history.
So now, at the turn of the millennium, let us review our great historical inheritance, discover, and establish who we are — the People of Belarus.
НАЦЫЯ
Карані беларускай нацыі сягаюць у глыбокую даўніну. Беларусы належаць да старажытных народаў Еўропы. Наш народ, як і большасць іншых, сфарміраваўся ў выніку працэсаў міграцыі старажытных насельнікаў Азіі і Еўропы, сінтэзу плямёнаў, што жылі ў розныя часы на абшарах, якія займае этнічная Беларусь.
3 археалагічных крыніц вядома, што найболып старажытным насельніцтвам на тэрыторыі Беларусі былі еўрапеоіды-абарыгены. У II тыс. да н. э. Еўропу пачалі засяляць плямёны з Азіі. Каля трох тысяч гадоў таму на тэрыторыю будучай Беларусі прыйшлі фіна-угорскія плямёны. Потым на нашы землі прыйшлі індаеўрапейскія плямёны балтаў, якія асімілявалі абарыгенаў і фіна-уграў.
Першыя пісьмовыя звесткі аб нашых продках сустракаюцца ў старажытнагрэцкага гісторыка і географа Герадота. Ён апісаў вайну персідскага цара Дарыя са Скіфіяй, што адбывалася ў 513 г. да н. э. на тэрыторыі сучаснай Украіны. На поўнач ад скіфаў, што прыкладна адпавядае тэрыторыі сучаснай Беларусі, як сцвярджае Герадот, жылі неўры, або нарцы, якія пасяліліся каля будзінаў, ці гудзінаў.
На пачатку 1 тыс. н. э. на тэрыторыі Беларусі жылі плямёны балтаў. 3 VI ст. яе пачалі засяляць славянскія плямёны, што вылучыліся з індаеўрапейскага этнасу. Асноўныя карані індаеўрапейскага радаводу — славянскі і балцкі, а таксама фіна-угорскія элементы — вызначылі этнічную адметнасць нашага народа, яго адрозненне ад рускага, украінскага і іншых славянскіх народаў. У савецкія часы гэтая асаблівасць этнагенезу беларусаў катэгарычна адмаўлялася. У афіцыйнай гістарычнай навуцы панавала надуманая канцэпцыя існавання старажытнарускай народнасці, з якой нібыта паходзілі тры братнія славянскія народы — рускі, украінскі і беларускі. Такім чынам абгрунтоўвалася ідэя, што гэтыя народы павінны жыць у адной дзяржаве. Але, як сведчаць гістарычныя крыніцы, у кожнага з іх быў свой шлях фарміравання.
На тэрыторыі Беларусі рассяліліся некалькі славянскіх плямёнаў: крывічы (цяперашнія Віцебшчына, Смаленшчына, Віленшчына, часткова Гарадзеншчына і Невель-
шчына), дрыгавічы (Цэнтральная Беларусь і Паўночнае Палессе), радзімічы (Магілёўшчына, Гомельшчына і Заходняя Браншчына). Жылі тут і іншыя ўсходнеславянскія плямёны — драўляне, славены, валыняне.
3 VI—VII стст. пачынаецца доўгі працэс кансалідацыі славянскіх плямёнаў і ранейшага балцкага насельніцтва ў адзіную этнічную супольнасць. Спрыяла гэтаму ўтварэнне дзяржаўных аб’яднанняў.
У канцы X ст. крывічы стварылі нашу першую дзяржаву — Полацкае княства. 3 сярэдзіны XIII ст. асноўная роля ў дзяржаўным будаўніцтве перайшла да Панямоння, дзе жылі славянскія плямёны крывічоў і дрыгавічоў, а таксама балцкія — літва і яцвягі . Тут узнікла новая дзяржава — Вялікае Княства Літоўскае (ВКЛ), да якой пазней далучыўся і Полацк. На працягу болей чым 500-гадовага існавання ВКЛ на тэрыторыі будучай Беларусі сфарміравалася адметная этнічная супольнасць — літвіны. Яны складалі большую частку насельніцтва княства і жылі на асноўнай тэрыторыі дзяржавы ад Гародні да Вільні, ад Полацка, Мсціслава, Гомеля да Турава, Пінска, Берасця. Назва «літвіны» стала гістарычным этнонімам беларусаў. На ўскраінах ВКЛ жылі іншыя народы, якія захоўвалі сваю этнічную адметнасць, сярод іх — балцкае насельніцтва (жамойты, аўкштайты) — продкі сучасных літоўцаў. У сувязі з гэтым існаваў і палітонім «літвіны», які азначаў дзяржаўную прыналежнасць усіх жыхароў ВКЛ.
Напрыканцы XVIII ст. Вялікае Княства Літоўскае, якое на той час ўваходзіла ў канфедэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую, страціла свой суверэнітэт у выніку трох падзелаў канфедэрацыі паміж Расеяй, Аўстрыяй і Прусіяй. Беларускія землі былі далучаны да Расейскай імперыі.
Змена палітычнай сітуацыі адмоўна паўплывала на нацыянальнае жыццё народа. Царскія ўлады праводзілі палітыку татальнай русіфікацыі Беларусі. Паступова знікла з ужытку сама назва «літвіны». У складзе Расейскай імперыі за нашымі землямі замацавалася назва «Белая Русь», «Беларусь», якая раней ужывалася ў адносінах да ўсходніх раёнаў нашай краіны, праваслаўных жыхароў якіх называлі «русінамі». Назва не мела дачынення да расейскіх зямель, што ў той час былі вядомы як Масковія.
Аднак і назва «Беларусь» не адпавядала стратэгічным мэтам імперскіх уладаў. У 1840 г. адмысловым царскім указам назвы «Беларусь» і «Літва» было забаронена выкарыстоўваць у афіцыйных дакументах. У адносінах да нашых зямель пачало ўжывацца абразлівае, пазбаўленае усялякай нацыянальнай адметнасці найменне — «Северо-Западный край». Такім чынам, літвіны-беларусы ў афіцыйным жыцці Расеі нібыта спынілі сваё існаванне як асобны народ. Але ў рэальнасці яны працягвалі захоўваць свае нацыянальныя традыцыі, культуру і мову.
У другой палове XIX ст. нацыянальная інтэлігенцыя, якая выступала за адраджэнне свайго народа і яго дзяржаўнасці, аднавіла назвы «Беларусь» і «беларусы» як сімвал пратэсту супроць расейскага ўціску. Пад гэтаю назваю наш народ увайшоў у XX ст., замацаваў яе за сабою ў сусветнай супольнасці і ўступае з ёю ў новае тысячагоддзе. Але нам неабходна памятаць, што мы — нашчадкі літвінаў, прадаўжальнікі іх патрыятычных спраў.