• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гістарычны шлях нацыі і дзяржавы  Радзім Гарэцкі, Міхась Біч, Уладзімір Конан

    Гістарычны шлях нацыі і дзяржавы

    Радзім Гарэцкі, Міхась Біч, Уладзімір Конан

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 348с.
    Мінск 2001
    114.6 МБ
    Аднак зусім іншыя працэсы адбываліся ў эканамічным жыцці Беларусі. Менавіта ў гэты час закладаўся падмурак савецкай эканамічнай сістэмы, галоўным прынцыпам якой была звышцэнтралізаванае дзяржаўнае кіраванне. Калектывізацыя разбурыла беларускую вёску як аснову эканамічнага патэнцыялу краіны, знішчыла рэшткі таварна-грашовых адносін, фактычна аднавіла феадальныя парадкі ў ганебнай дзяржаўна-прыгонніцкай форме. Індустрыялізацыя па-савецку не ўлічвала інтарэсаў рэспублікі і яе насельніцтва.
    Таталітарны савецкі рэжым праводзіў палітыку унітарызацыі, пераўтварэння нацыянальных рэспублік у безаблічныя адміністрацыйныя адзінкі новай савецкай імперыі. Канстытуцыя СССР 1936 г. знішчыла рэшткі суверэнітэту Беларускай ССР. Распачатыя яшчэ ў 20-я гады палітычныя рэпрэсіі спынілі далейшае нацыянальнае адраджэнне. Ахвярамі рэпрэсій сталі ў Беларусі прыкладна 1 млн. чалавек, сярод якіх дзяржаўныя і гаспадарчыя дзеячы, навукоўцы, дзеячы літаратуры і мастацтва. Была ліквідавана фізічна або на дзесяцігоддзі кінута за калючы дрот ГУЛАГа амаль уся актыўная нацыянальная інтэлігенцыя. Найбольш гаспадарлівае сялянства вынішчылі ў працэсе прымусовай калектывізацыі. У 1937—1938 гг. была загублена большасць беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Толькі ў адзін день, 29 кастрычніка 1937 г., растралялі 14 беларусіх пісьменнікаў. Сярод іх былі Платон Галавач, Міхась Чарот, Міхась Зарэцкі, Алесь Дудар, Валеры Маракоў... Назаўтра кулі катаў з НКВД абарвалі жыцці яшчэ трох — Тодара Кляшторнага, Янкі Нёманскага, Юлія Таўбіна. Праз дзесяцігоддзі іх, як і тысячьт іншых, рэабілітавалі, але беларуская справа была падсечана. Цяпер памяць нашых бязвінных пакутнікаў мы ўшаноўваем на Дзяды ў Курапатах і па ўсёй Беларусі, але вярнуць нацыі яе страты немагчыма.
    Пазбаўленай сваіх лепшых сыноў апынулася Беларусь перад новай страшэннай пагрозай — нашэсцем нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 1 верасня 1939 г. першыя ўдары вайны прыняла на сябе разам з Польшчаю і Заходняя Беларусь, а потым прыйшло 22 чэрвеня 1941 г.
    У Другую сусветную вайну Беларусь зведала лёс закладніцы дзвюх варожых таталітарных сістэм — сталінскай бальшавіцкай і гітлераўскай фашысцкай. Менавіта на нашай зямлі адбывалася змаганне двух рэжымаў за новы перадзел свету. Кінуты на фізічнае вынішчэнне народ Беларусі ўзняўся на абарону сваёй зямлі, самога сябе і сваёй будучыні. Абышлося нам гэта неверагодна дорага, як нікому ў свеце. У апошпяй вайне зноў загінуў кожны чацвёрты жыхар Беларусі, знішчана болей паловы нацыянальнага багацця, край ператварыўся ў выгарышча. Былі разбураны 209 гарадоў і мястэчак, спалены 9200 вёсак, з іх 628 — з жыхарамі. Пра жудасную трагедыю часоў вайны нагадваюць сёння жалобныя званы Хатыні, Трасцянец і сотні іншых месцаў масавага знішчэння людзей пад час нямецка-фашысцкай акупацыі.
    Як краіна, што зрабіла велізарны ўклад у разгром нямецкага фашызму, Беларусь ў 1945 г. стала адной з заснавальніц Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
    Перамога над нямецкім фашызмам дасталася нам страшэннай цаною, але не прынесла нашаму народу жаданай волі. Пасля вайны працягвала на ўсю моц працаваць жудасная машына палітычных рэпрэсій, асабліва ў Заходняй Беларусі, дзе прымусова ствараліся калгасы, знішчалася ўсё беларускае. Частка заходніх беларусаў, дакладней, насельніцтва Беласточчыны, у выніку перадзелу межаў ізноў трапіла ў склад Польшчы.
    Працавіты, адказны, самаахвярны беларускі народ у вельмі кароткі час пасля вайны адбудаваў разбураную краіну. Узняўся з руінаў Менск, ажылі Берасце, Магілёў, Віцебск, Гомель, паўсталі нанова многія спаленыя вёскі. Беларусь ператваралася ў адзін з найбольш эканамічна развітых рэгіёнаў СССР. Тут дзейнічалі заводыгіганты машынабудавання, радыё-, хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, вытворчасці ўгнаенняў. Прадпрыемствы высокіх тэхналогій працавалі на патрэбы ваеннага комплексу і касмічных праграм СССР. Але ўсё гэта будавалася без уліку інтарэсаў эканомікі самой рэспублікі. Стваралася не індустрыя самастойнай краіны, a своеасаблівы зборачны цэх Савецкага Саюза. Аб’ём вырабленай прадукцыі быў арыентаваны на спажыванне на абшарах СССР і за яго межамі.
    Нездаровы перакос развіцця эканомікі і яго цяжкія наступствы для Беларусі абазначыліся пасля распаду СССР у 1991 г., калі гіганты індустрыі страцілі рынкі збыту і ператварыліся ў цяжкае ярмо на шыі нашага народа. Індустрыяльны патэнцыял краіны аказаўся не надта гатовы да самастойнага існавання. Беларусь — яскравы ўзор каланіяльнай палітыкі метраполіі. Відаць гэта і па экалагічных наступствах індустрыялізацыі па-савецку. Непапраўныя страты нанеслі Беларусі экалагічныя бедствы ў раёне Салігорска, забруджаная гігантамі нафтахіміі атмасфера Гародні, Магілёва, Наваполацка... Праз Беларусь працягнуты лініі трансеўрапейскіх нафтаі газаправодаў, якія гоняць у Еўропу на продаж расейскія прыродныя багацці. Беларусі гэта прыносіць мала карысці, але мы мусім увесь час змагацца са шматлікімі аварыямі, што здараюцца ў сувязі з небяспечным тэхнічным станам састарэлага абсталявання.
    Нс меней стратаў панесла Беларусь у галіне сельскай гаспадаркі. На працавіты безадказны беларускі народ Масквою быў навешаны яшчэ адзін цяжкі абавязак — карміць цэнтральныя рэгіёны СССР. Былі пабудаваны гіганцкія жывёлагадоўчыя комплексы, птушкафабрыкі. Цягнікамі на ўсход адпраўлялі мясапрадукты, а нам заставаліся «ножкі ды рожкі» ды цэлыя азёры атрутнай жыжы ад такіх комплексаў, што знішчалі ўрадлівыя землі, забруджвалі наваколле. Злачынная палітыка татальнай меліярацыі на беларускім Палессі прывяла да незваротных экалагічных зменаў ва ўсёй краіне і да страты ўрадлівых зямель.
    Заканамерным вынікам такой безадказнай палітыкі, заключным яе злавесным акордам стала найвялікшая ў гісторыі чалавецтва ядзерная катастрофа на Чарно-
    быльскай АЭС 26 красавіка 1986 г. Яна прынесла Беларусі незлічоныя страты. 70% радыяцыйных выкідаў асела на нашу краіну, забруджанымі аказаліся 23% тэрыторыі, на якіх пражывала 20% насельніцтва (2,1 млн. чалавек).
    Палітыка СССР, скіраваная на зліццё нацый у адзіны «савецкі народ», прывяла да заняпаду культурных набыткаў беларусаў. Мэтанакіравана ліквідоўваліся беларускія школы, выцяснялася з ужытку і замянялася расейскаю беларуская мова. Беларусь страчвала значныя людскія рэсурсы. Беларуская моладзь цэлымі эшалонамі вывозілася на асваенне цалінных зямель Казахстана, на лесанарыхтоўкі ў Карэлію і Комі, на будаўніцтва сібірскіх гідраэлектрастанцый, Байкала-Амурскай чыгуначнай магістралі, на сібірскія нафтараспрацоўкі. Выпускнікі беларускіх ВНУ накіроўваліся на працу далёка ад радзімы. Да нас масава прыязджалі на сталае жыхарства адстаўныя расейскія афіцэры, многія з якіх сёння актыўна выступаюць супраць дзяржаўнай незалежнасці Беларусі. Забраная ў войска беларуская моладзь гінула ў Венгрыі, Егіпце, Афганістане, у ваенных канфліктах за чужыя інтарэсы ў Сярэдняй Азіі, на Каўказе, ва ўсім свеце, куды сягалі інтарэсы савецкай імперыі.
    Дэмакратычныя працэсы канца 80-х гадоў XX ст. аднавілі надзею беларусаў на самастойнае жыццё. Пачало набіраць сілы новае Беларускае адраджэнне. Арганізацыю нацыянальнага дэмакратычнага руху ўзялі на сябе новыя палітычныя сілы, сярод якіх найболып уплывовымі былі — Беларускі народны фронт «Адраджэньне», Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада, якую ўзначальваў Міхась Ткачоў.
    27 ліпеня 1990 г. ва ўмовах крызісу савецкай сістэмы і ў выніку змагання за незалежнасць была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. 25 жніўня 1991 г. пасля распаду СССР Дэкларацыі быў нададзены статус канстытуцыйнага закону.
    19 верасня 1991 г. на сесіі Вярхоўнага Савета была зацверджана новая назва нашай незалежнай краіны — Рэспубліка Беларусь, а таксама адноўлены ў якасці дзяржаўных сімвалаў бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня. У 1994 г. прынята Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Першым старшынёй Вярхоўнага Савета — найвышэйшага прадстаўнічага і адзінага заканадаўчага органа дзяржаўнай улады незалежнай Беларусі ў 1991 г. быў абраны Станіслаў Шушкевіч.
    У ліпені 1993 г. у Мінску адбыўся першы ў гісторыі нашага народа Сусветны з’езд беларусаў, арганізаваны Згуртаваннем «Бацькаўшчына». На Радзіму з’ехаліся беларусы з дзесяткаў краін свету, а ўсяго ў дзейнасці з’езда бралі ўдзел 996 дэлегатаў.
    У тыя гады было зроблена шмат, каб дзяржаўная самастойнасць і вольнае жыццё сталі для шматпакутнага беларускага народа рэальнасцю. Пачалі складвацца ўсе неабходныя дзяржаўныя інстытуты самастойнай краіны.
    Аднак шлях да свабоды і годнага чалавечага жыцця аказаўся больш складаным, чым тады ўяўлялася. Навязаныя Беларусі рэферэндумы 1995 і 1996 г. кардынальна змянілі накірунак развіцця краіны. Інтэграцыйная палітыка сённяшніх уладаў Беларусі, скіраваная на аб’яднанне з Расеяй, непазбежна прывядзе да фактычнай страты нашай дзяржаўнасці і занядбання жыццёвых інтарэсаў народа Беларусі.
    У такой сітуацыі нашаму народу неабходна абаперціся на свой драматычны гістарычны досвед, глыбока ўсвядоміць, што ўласная дзяржаўнасць — наша найвялікшае дасягненне і самая высокая каштоўнасць.
    На Зямлі жыве мноства нацый і толькі каля двухсот маюць свае дзяржавы. Сярод іх на палітычнай карце свету прысутнічае Рэспубліка Беларусь, і трэба зрабіць усё, каб яна не знікла з гэтае карты.
    Уласная дзяржаўнасць забяспечвае найбольш спрыяльныя ўмовы для захавання і развіцця любой нацыі, таму ва ўсіх краінах і ва ўсе часы народы змагаліся за незалежнасць. Нашы продкі лічылі гэта найвышэйшым сваім абавязкам.
    Змагаючыся за свабоду і незалежнасць Бацькаўшчыны, беларусы не толькі здабылі бліскучыя вайсковыя перамогі, але і далі Еўропе і свету прыклады выключнага ў гісторыі чалавецтва ўсенароднага гераізму, якія выявіліся ў розныя эпохі ў масавым партызанскім руху.
    Першы шырокі добраахвотны супраціў захопнікам звязаны з трагічнымі падзеямі вайны з Маскоўскай дзяржавай у 1654—1667 гг., калі Беларусь была акупавана царскімі войскамі. Найбольш актыўным народны рух супраць захопнікаў быў у Мсціслаўскім ваяводстве. Вядома, напрыклад, што ўлетку 1654 г. трохтысячны сялянскі аддзел змагароў мужна ўступіў пад Мсціславам у бой з арміяй расейскага ваяводы А. Трубяцкога, у якой налічвалася 15 тыс. ратнікаў. На Смаленшчыне ў тыя гады ў партызанскім руху бралі ўдзел нават праваслаўныя святары. Народнае змаганне ахапіла амаль усю тэрыторыю Беларусі і працягвалася да яе вызвалення.