Гістарычны шлях нацыі і дзяржавы
Радзім Гарэцкі, Міхась Біч, Уладзімір Конан
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 348с.
Мінск 2001
Пасля гэтага месяца ліпеня ў 10-ты дзень Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад, пацалаваўшы крыж святы Усяславу, сказалі яму: «Прыйдзі да нас, не ўчынім табе (нічога) злога». Ён жа, спадзеючыся на іх крыжацалаванне, пераехаў да іх у лодцы праз Днепр. Калі ж Ізяслаў увайшоў першы ў шацёр, тут схапілі Усяслава, на Ршы ля Смаленска,
* Звестка, датаваная 1066 г., узята з Ноўгарадскага летапісу.
пераступіўшы крыжацалаванне. Ізяслаў жа, прывёўшы Усяслава ў Кіеў, пасадзіў яго і двух яго сыноў у турму («поруб»),
У год 6576 (1068). Прыйшлі іншапляменнікі на Рускую зямлю, мноства полаўцаў. Ізяслаў жа, Святаслаў і Усевалад выйшлі супраць іх на Альту. I ноччу пайшлі адзін на аднаго. За грахі нашы наслаў Бог на нас паганых, і пабеглі рускія князі, і перамаглі полаўцы.
...Калі ж Гзяслаў з Усеваладам пабеглі ў Кіеў, а Святаслаў у Чарнігаў, тады кіяўляне прыбеглі ў Кіеў, сабралі веча на рынку і паслалі да князя сказаць: «Вось полаўцы рассяліліся па ўсёй (Рускай) зямлі, дай, княжа, зброю і коней, і мы яшчэ паваюем з імі». Аднак Ізяслаў не паслухаў гэтага. 1 пачалі людзі наракаць на ваяводу Каснячка, пайшлі на гару з веча і прыйшлі на двор Каснячка і, не знайшоўшы яго, сталі ля двара Брачыслава і сказалі: «Пойдзем вызвалім дружыну сваю з турмы». I падзяліліся (яны) на дзве часткі: адна палова пайшла да турмы, а другая палова пайшла па мосце і прыйшла на княскі двор. Ізяслаў жа ў гэты час на сенях раіўся з дружынай сваёю. I пачалі спрачацца з князем [людзі], стоячы ўнізе. Калі князь глядзеў з акна, a дружына стаяла ля яго, сказаў Ізяславу Тукі, брат Чудзіна: «Бачыш, княжа, людзі загулі, пайшлі, няхай Усяслава павартуюць». I пакуль ён гэта казаў, другая палова людзей прыйшла ад турмы, адкрыўшы яе. I сказала дружына князю: «Злое ўчынілася, пайшлі да Усяслава, няхай, паклікаўшы падманам да акна, праткнуць яго мечам». I не паслухаў гэтага князь. Людзі ж закрычалі і пайшлі да турмы Усяслава. Ізяслаў жа, убачыўшы гэта, пабег з Усеваладам з двара. Людзі ж вызвалілі Усяслава з турмы ў 15-ты дзень верасня і праславілі яго пасярод княскага двара. Двор жа княскі разрабавалі, безліч золата і срэбра, у манетах і злітках. Гзяслаў жа ўцёк да ляхаў.
Усяслаў жа сеў у Кіеве. Гэтым Бог паказаў сілу крыжа, таму што Ізяслаў цалаваў крыж, а пасля схапіў яго [Усяслава], з-за гэтага і наслаў Бог паганых. Усяслава ж яўна выратаваў святы крыж, бо ў дзень Узвіжання Усяслаў, уздыхнуўшы, сказаў: «О, святы крыжу! Я верыў у цябе, таму ты і выбавіў мяне з турмы». Бог жа паказаў сілу крыжа дзеля навукі зямлі Рускай, каб не пераступалі святога крыжа, пацалаваўшы яго; калі ж хто пераступіць, то і тут [на зямлі] будзе пакараны, і ў будучым прыме кару вечную. Вялікая сіла святога крыжа: крыжам бываюць пераможаны сілы д’ябальскія, крыж князям у бітвах дапамагае, крыж аберагае ў бітвах, веруючыя перамагаюць супастатаў, крыж хутка ратуе ад напасцяў тых, хто просіць яго дапамогі, веруючы. Нічога не баяцца чэрці, толькі крыжа. Калі з’яўляюцца д’ябальскія прывіды, то, перахрысціўшыся, іх праганяюць. Усяслаў жа сядзеў у Кіеве сем месяцаў.
У год 6577 (1069). Пайшоў Ізяслаў з Баляславам на Усяслава, Усяслаў жа выступіў насустрач. I прыйшоў Усяслаў да Белгарада, ноччу ж ён патаемна ад кіяўлян уцёк з Белгарада ў Полацк...
Ізяслаў жа выгнаў Усяслава з Полацка і пасадзіў свайго сына Мсціслава, ён жа неўзабаве памёр там. 1 пасадзіў [Ізяслаў у Полацку] на яго месца яго брата Святаполка, Усяслаў жа ўцёк.
У год 6579 (1071)... У той жа год выгнаў Усяслаў Святаполка з Полацка. У той жа год перамог Яраполк Усяслава ля Галацічаска.
У год 6609 (1101). Памёр Усяслаў, князь полацкі, месяца красавіка ў 14-ты дзень, у дзевяць гадзін дня, у сераду.
Пераклад В. Чамярыцкага
( Беларускія летапісы і хронікі. Мн., 1997. С. 26 —28)
ДАГАВОР СМАЛЕНСКА 3 РЫГАЙ Т ГОЦКІМ БЕРАГАМ. 1229 г.
(Фрагме.нты)
Уздумал князь Смоленьскый Мьстаслав Давыдов сын, прйслал в Рйгу своего лучьшего попа Ерьмея й с нймь умьна мужа Пантелья й с своего города Смоленьска: та два была посл'ьемь у Рйзе, йз Рйгы ехалй на Гочкын берег, тамо твердйта мйр... Урядйлй пак мнр, како было любо Русй й всему Латйньскому языку...
Зде почннается Правда.
1. Аже будеть свободный человек убйт, 10 грйвен серебра за голову. Аже будеть холоп убйт, 1 грлвна серьбра заплатйтй у Смоленске. Тако платйта н у Рнзе й на Гочком березе...
3. Кто бйеть друга деревом, а будет сйнь, любо кровав, полуторы грйвны серебра плататй ему. По уху ударнть, 3 четвертм серебра. Послу й попу что учйнять, за двое того узятй, два платежя.
4. Аже йзвйнйться Русйн у Рнзе, йлй на Гочком березе, у дыбу его не сажата. Аже йзвйнйться латднйн у Смоленске, не метата его у погреб; аже не будеть порукы, то у железа усаднть...
19. Аже Лятйньскйй првдеть к городу, свободно ему продавата, а протнву того не молвйтй нйкому же. Тако делата Русй у Рі-ізе й на Гочком березе...
31. Всякому латаньскому человеку свободен путь йз Гочкого берега до Смоленьска без мыта. Тая правда есть Русн йз Смоленьска до Гочкого берега.
36. Пйскуп Рйзскйн, мастер божнйх дворян, й всй земледержцм, тй дають Двчну свободно, от верху н до море й по воде й по берегу всему Латаньскому языку й Русй...
37. Тая правда Латйньскому вьзята у Руской землл у волостй князя СмолечьскоГО, й у Полотыжого КНЯЗЯ ВОЛОСТЙ, й у Вйтебьского КНЯЗЯ ВОЛОСТЙ.
(Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі ў сярэднія вякі (VI—XVcm.J.
Мн„ 1998. С. 74—77)
ПАХВАЛА ВЯЛТКАМУ КНЯЗЮ ВІТАЎТУ
3 Летапісу вялікіх князёў літоўскіх
( Фрагменты )
Таямніцу цара захоўваць пахвальна, а пра справы вялікага гаспадара паведамляць пахвальна. Хачу вам расказаць пра вялікага князя Аляксандра, яшчэ званага Вітаўтам, літоўскіх і рускіх і шмат іншых земляў гаспадара. Але спачатку па пісанаму: «Братва, Бога бойцеся, а князя шануйце». Гэтак і я хачу вам расказаць пра гэтага слаўнага гасладара. Але немагчыма ні расказаць, ні апісаць справы вялікага князя Вітаўта. Калі было магчыма спасцігнуць вышыню неба і глыбіню мора, то можна было б выказаць сілу і храбрасць гэтага слаўнага гаспадара.
Вялікі князь Вітаўт валодаў Вялікім княствам Літоўскім і Рускім і шмат якімі іншымі землямі, проста кажучы, усёю Рускаю зямлёю. Ды не толькі ўся Руская зямля [была яму падуладная]. Яшчэ і гаспадар Венгерскай зямлі, гэтак званы цэзар рымскі, у вялікай любові жыў з ім...
...Яшчэ і турэцкі цар пашану вялікую выказваў і падарункі шматлікія падносіў [гэтаму] слаўнаму гаспадару. У вялікай любові жыў з ім і прававерны і хрысталюбны цар царградскі. Таксама і Чэскае каралеўства з вялікаю пашанаю ставілася да [нашага] слаўнага гаспадара. А яшчэ дацкі кароль пашану вялікую выказваў і падарункі шматлікія падносіў слаўнаму гаспадару, вялікаму князю Вітаўту.
У тыя ж гады брат яго Ягайла, па-ляшску названы Уладзіславам, валодаў Кракаўскім каралеўствам, і ён з ім [таксама] у вялікай любові жыў. Калі слаўны гаспадар Вітаўт на якую зямлю гневаўся і хацеў пакараць, кароль Уладзіслаў заўсёды даваў яму дапамогу. Служылі яшчэ яму і ўсходнія цары.
Таксама вялікі князь маскоўскі ў вялікай любові жыў з ім. Служылі яму яшчэ і іншыя: вялікія князі нямецкія з усімі сваімі гарадамі і землямі, па-нямецку называныя магістрамі; гаспадар зямлі Малдаўскай і Бесарабскай, па-валашску называны ваяводаю; таксама і гаспадар зямлі Балгарскай, па-балгарску называны дэспатам. Яшчэ і іншыя вялікія князі [служылі вялікаму князю Вітаўту]: вялікі князь цверскі, вялікі князь разанскі, вялікі князь адоеўскі, і Вялікі Ноўгарад, і Вялікі Пскоў. Проста кажучы, не знойдзецца ва ўсім Памор’і ні горад, ні край, якія б не слухаліся гэтага слаўнага гаспадара Вітаўта...
Калі слаўны гаспадар, вялікі князь Аляксандр, званы Вітаўтам, на якую зямлю гневаўся і хацеў яе сам пакараць або куды хацеў сваіх моцных ваяводаў паслаць і каму ад тых земляў загадваў да сябе прыбыць, яны неўзабаве паслухмяна са сваёй зямлі да яго прыходзілі...
Гэты вялікі князь Аляксандр, званы Вітаўтам, у вялікай пашане і славе прабываў. [Аднойчы] быў ён у адным са сваіх гарадоў — вялікім горадзе Кіеве, і прыслалі да яго [сваіх пасланцоў] вялікія князі ардынскія, паручаючыся верна служыць яму, і прасілі ў яго цара на царства, бо шмат вялікіх ардынскіх цароў служыла пры яго двары. I даў ён ім цара па імені Салтан. Той жа цар, які быў у Ардзе, учуўшы, што слаўны гаспадар [Вітаўт] паслаў свайго слугу на царства, не пасмеў працівіцца яму, пакінуў царства і ўцёк. Салтан жа, прыйшоўшы ў Арду, сеў на царства паводле волі вялікага гаспадара Вітаўта і вельмі паслухмяна служыў яму і неўзабаве памёр. Старэйшыны ж ардынскія паслалі сваіх паслоў з вялікімі дарамі да слаўнага гаспадара [Вітаўта] і прасілі ў яго іншага цара. Ён жа даў ім іншага цара па імені Салтан Малы...
Як рака, праплываючы ўсе землі, людзей і жывёлу поіць, а сама не змяншаецца, так і слаўны гаспадар [Вітаўт] шмат цароў адпускаў у Арду, а ў яго большала цароў... Як ад мора шмат вады выходзіць, так і ад гэтага слаўнага гаспадара, вялікага князя Вітаўта, мудрасць сыходзіць...
Пераклад В. Чамярыцкага
(Беларускія лепгапісы і хронікі. Мн., 1997. С. 63—65)
ПРЫВІЛЕЙ ВЯЛІКАГА КНЯЗЯ ЛІТОЎСКАГА АЛЯКСАНДРА
НА МАГДЭБУРГСКАЕ ГІРАВА ПОЛАЦКУ. 7 КАСТРЫЧНІКА 1498 г.
Прнвшіен месту Полоцкому на право мандеборское н нншне вольностн.
Во нмя Божье амннь.
Сказнла бы всякне речы с часом старость, колн бы учннкм людскне, которые ж с прнроженья своего конец мають, через лнсты не былн увечнены н годным сведецством ку прншлон ведомостн не былн прнведены.
Про то ж ку веку стоя тое то речн гіаметн мы, Александр, Божью мнлостью велнкнн князь лятовскнй, рускнй, жомонтскяй н нных, пан я деднч, чнням знаменнто
тым нашым ллстом каждому, кому будеть потреба его ведатл, ллнешллм л налотом будучым, лже, маючы узгляд ку посполлтого доброго размноженья л хотячы положенья места лашого Полоцкого в мере лепшол поставлтл, штобы людл нашы, там жлвучыл, через ряд добрый а справедллвыл былл размчожоны, тое место нашо с права ллтовского л руского л, которое колл будеть там держано, в право немецкое малдеборское переменяем на вечные часы, подлуг того то права малдеборского з уполного обычаю л всее уставы отдаляючл там же всл права, уставы л обычал, перво держаные, которые ж тое право майдеборское нагабають або перекажають.