• Часопісы
  • Гістарычны шлях нацыі і дзяржавы  Радзім Гарэцкі, Міхась Біч, Уладзімір Конан

    Гістарычны шлях нацыі і дзяржавы

    Радзім Гарэцкі, Міхась Біч, Уладзімір Конан

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 348с.
    Мінск 2001
    114.6 МБ
    Мандатная камісія паведамляла, што на з’ездзе шырокае прадстаўленне знайшла палітычная, інтэлектуальная, творчая эліта Беларусі: акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Радзім Гарэцкі, Генадзь Лыч, Іван Нікітчанка, Леанід Яўменаў, Міхал Касцюк, члены-карэспандэнты Станіслаў Шушкевіч, прафесары, дактары навук
    Алесь Астроўскі, Станіслаў Багданкевіч, Генадзь Грушавы, Анатоль Грыцкевіч, Леанід Лыч, Іосіф Казлоўскі, Мікалай Крукоўскі, Вячаслаў Оргіш, Міхаіл Пастухоў, Аляксандр Патупа, Аляксей Пяткевіч, Мікола Савіцкі, Аляксей Саламонаў, Міхаіл Сямёнаў і іншыя вучоныя краіны.
    Дэлегатамі з’езда сталі вядомыя дзеячы мастацтва, культуры, пісьменнікі, журналісты: Рыгор Барадулін, Янка Брыль, Ніл Гілевіч, Стэфанія Станюта, Генадзь Бураўкін, Аляксей Дудараў, Анатоль Вярцінскі, Артур Вольскі, Уладзімір Арлоў, Ігар Дабралюбаў, Валерый Мазынскі, Віктар Казько, Васіль Зуёнак, Сяргей Законнікаў, Аляксей Марачкін, Віктар Дашук, Іосіф Сярэдзіч, Алесь Петрашкевіч, Карлас Шэрман, Віктар Скарабагатаў, Алесь Шатэрнік і інш.
    На з’ездзе былі тыя, хто змагаўся з фашыстамі ў гады Другой сусветнай вайны. Гэта Леанід Ермаловіч з вёскі Малыя Навасёлкі Дзяржынскага раёна, Фелікс Шкірманкоў са Слаўгарада, Артур Вольскі і Мікола Крукоўскі з Мінска, Леанід Закурдаеў з Гродна.
    Ідэі самастойнай, незалежнай дзяржавы, ідэі Беларускага адраджэння ніколі не пакідалі лепшых сыноў і дачок нашай Беларусі.
    Дэлегатамі з’езда былі абраны беларускія патрыёты — сябры маладзёжных арганізацый у Пастаўскім, Глыбоцкім педвучылішчах, якія ў першыя пасляваенныя гады абаранялі нашу мову і культуру ад русіфкацыі, за што былі жорстка рэпрэсіраваны. Гэта, у прыватнасці, Леанід Козак, Антон Фурс, Вячаслаў Прыстаўка, Альберт Бацяноўскі, Станіслаў Чайкоўскі.
    Як старшыня мандатнай камісіі з’езда хачу адзначыць, што аргкамітэты ў гарадах, раёнах сустрэліся са шматлікімі цяжкаснямі па вылучэнню дэлегатаў з’езда. Улады адкрыта і патаемна чынілі розныя перашкоды: забаранялі інфар.маванне грамадзян аб правядзенні сходаў у друку і па мясцовым радыё, адмаўлялі ў памяшканнях, міліцыя затрымлівала інцыятараў збору подпісаў і г. д.
    Пад час правядзення сходаў грамадзяне абмяркоўвалі праект Акта незалежнасці Беларусі, выказвалі меркаванні, прапановы па пытаннях унутранай і знешняй палітыкі кіраўніцтва дзяржавы. Многія выступоўцы абураліся захадамі ўлады па ліквідацыі незалежнасці Беларусі, рэзкім і сталым падзеннем жыццёвага ўзроўню людзей, палітыкай русіфкацыі, нізкай якасцю абслугоўвання насельніцтва, дрэнным станам жылля, вуліц і дарог. Напрыклад, у звароце да з’езда жыхароў мікрараёна вуліцы імя 1-й пяцігодкі горада Слоніма Гродзенскай вобласці паведамлялася аб гаротным стане ўмоў жыцця людзей, гаварылася аб тым, што ўлада выбірае дэпутатаў пад сябе і ўлада і дэпутаты не працуюць у інтарэсах людзей.
    I ў заключэнне. Аналіз дакументаў па вылучэнню дэлегатаў з’езда, шырокае прадстаўніцтва ўсіх рэгіёнаў краіны, усіх сацыяльных груп грамадзян дазволілі мандатнай камісіі заявіць, што Усебеларускі з’езд за незалежнасць правамоцны вырашаць усе ключавыя пытанні жыцця Рэспублікі Беларусь. Такім ён і ўвойдзе ў новую гісторыю нашай краіны.
    Іосіф Навумчык, спгаршыня мандатнай камісіі Усебеларускага з’езда за незалежнасць Беларусі 29 ліпеня 2000 г.
    АКТ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ БЕЛАРУСІ
    Мы, дэлегаты Усебеларускага з’езда, паўнамоцныя прадстаўнікі народа Беларусі,
    —	усведамляючы адказнасць за будучыню краны,
    —	напамінаючы, што Рэспубліка Беларусь з’яўляецца дзяржавай-заснавальніцай Арганізацыі Аб’яднаных Нацый,
    —	грунтуючыся на прынцыпах і нормах міжнароднага і нацыянальнага права,
    ЗАЯЎЛЯЕМ:
    Беларускі народ мае тысячагадовую гісторыю сваёй дзяржаўнасці: ад Полацкага княства, Вялікага Княства Літоўскага, Беларускай Народнай Рэспублікі да сучаснай Рэспублікі Беларусь. Прынятая Вярхоўным Саветам 27 ліпеня 1990 года Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце сцвярджае яго дзеля галоўнай мэты свабоднага развіцця і дабрабыту, годнага жыцця кожнага грамадзяніна Беларусі. Яна абвяшчае незалежнасць краны ў вонкавых дачыненнях, вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады, дзеючай на падставе правамоцных законаў. Любыя дзеянні супраць суверэнітэту Беларусі і нацыянальнай дзяржаўнасці недапушчальныя і павінны карацца як найвялікшае злачынства.
    Дзяржаўны суверэнітэт быў замацаваны ў Канстытуцыі, прынятай 15 сакавіка 1994 года. Паводле яе Беларусь увайшла ў свет як нейтральная, мірная, бяз’ядзерная дзяржава.
    Незалежнасць Беларусі з’яўляецца набыткам не толькі сённяшняга пакалення, але нашых продкаў і належыць нашчадкам. Суверэнітэт краіны не можа быць абмежаваны або скасаваны праз рашэнні дзяржаўных асоб і органаў, нават праз рэферэндум.
    Сёння незалежнасць Беларусі знаходзіцца пад пагрозай. Рэальнай небяспекай стаў дагавор аб стварэнні так званай саюзнай дзяржавы з Расіяй, падпісаны 8 снежня 1999 года прадстаўніком беларускіх ўладаў, чыя легітымнасць не прызнаецца ў большасці краінаў свету. Мы — за добрыя, раўнапраўныя і ўзаемавыгадныя адносны з усімі краінам свету, асабліва з суседзямі: Расіяй, Украінай, Польшчай, Літвой, Латвіяй. Але мы не жадаем станавіцца рэгіёнам іншай дзяржавы. Мы не дазволім ліквідаваць нашу незалежнасць і абмежаваць наш суверэнітэт, знішчыць нашу краіну.
    Незалежнасць — гэта натуральнае права ўсяго народа, кожнага грамадзяніна. Толькі яна і толькі дзяржаўны суверэнітэт адкрываюць шлях нашай краіне ў еўрапейскую і міжнародную дэмакратычную супольнасць.
    Мы, дэлегаты Усебеларускага з’езда,
    СВЕДЧЫМ
    Богам і гісторыяй дадзенае нашаму народу права мець сваю незалежную дзяржаву з яе адвечнымі сімваламі — бела-чырвона-белым сцягам і гербам Пагоня;
    АБВЯШЧАЕМ
    незалежнасць і дзяржаўны суверэнітэт неад’емнай каштоўнасцю беларускага народа;
    ПРЫЗНАЕМ
    не маючым законнай сілы любыя пагадненні і рашэнні, скіраваныя на скасаванне альбо абмежаванне суверэнітэту Беларусі;
    ЗАКЛІКАЕМ
    усіх грамадзян Беларусі і ўсіх суайчыннікаў за мяжой згуртавацца вакол ідэй Акта незалежнасці Беларусі, бараніць незалежнасць Айчыны;
    парламенты і ўрады дэмакратычных дзяржаў, міжнародныя арганізацыі і сусветную грамадскасць забяспечыць гарантыі суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.
    Жыве Беларусь!
    Прынята Усебеларускім з’ездам 29 ліпеня 2000 г. у Мінску.
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ Ў ТАБЛІЦАХ І СХЕМАХ THE HISTORY OF BELARUS IN TABLES AND DIAGRAMS
    ЭТАПЫ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ
    ІІолацкае княства Х-ХІІІ стст.
    княства
    Вялікае Княства Літоўскае ]ХНІСТ-І569Г.I
    Смаленскае княства
    X-XIV ст ст
    ■Пінскае княства Х-ХІІІ ст сі.
    Наваградскае княства I
    	XIII сг	|
    Гарадзенскае княстм
    Вялікае Кііясгва Лпоўскае ў кансредэрацыі з Польскім карапеўстадм (Рэч Паспалііал)
    	 І5Ь9‘І795гг.		
    ‘Іасоаае знаходжанне ускладзе Расійскай імперыі І795-І918гг
    Веларуская Народная рэіпуйка (Незалежнасаь абвешчана 25 йкавіка 1918 г)
    Ы'СР з 1919 да 19911 г. (ад 1922 Г.-У скпадде СсСР)
    (3 1920 г. Рдда ЫІР
    I дзейнічае ўэміграцыі)
    гэспубліка беларусь ад 1991 г.
    
    
    
    КНЯСТВЫ НА ТЭРЫТОРЫТ БЕЛАРУСІ Ў IX—XII стст.
    Полацкае княства
    Смаленскае княства
    Турава-Пінскае княства
    Новагародскае княства
    Берасцейская зямля
    Менскае княства
    Друцкае княства
    Іншыя княствы
    АДМІНІСТРАЦЫЙНА ТЭРЫТАРЫЯЛЫІЫ ПАДЗЕЛ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Ў XVI ст.
    Ваяводствы
    1.	Берасцейскае
    2.	Брацлаўскае
    3.	Віленскае
    4.	Віцебскае
    5.	Валынскае
    6.	Жмудскае
    7.	Кіеўскае
    8.	Менскае
    9.	Мсціслаўскае
    10 Наваградскае
    11.	Падляшскае
    12.	Полацкае
    13.	Трокскае
    Паветы
    1.	Берасцейскі, Пінскі
    2.	Брацлаўскі, Вінніцкі
    3.	Ашмянскі, Браслаўскі, Віленскі, Вількамірскі, Лідскі
    4.	Аршанскі, Віцебскі
    5.	Камянецкі, Луцкі, Уладзімірскі
    6.	Жмудскі
    7.	Кіеўскі, Мазырскі*
    8.	Менскі, Рэчыцкі
    9.	Мсціслаўскі
    10.	Валкавыскі, Наваградскі. Слонімскі
    11.	Бельскі, Драгічынскі, Мельніцкі
    12.	Полацкі
    13.	Гарадзенскі, Ковенскі, Трокскі, Упіцкі
    * 3 1569 г. у Менскім ваяводстве.
    АТРЫМАННЕ БЕЛАРУСКТМІ ГАРАДАМІ МАГДЭБУРГСКАГА ПРАВА
    Ратушы беларускіх гарадоў Малюнкі М. Купавы
    1387 г. — Вільня
    1390 г. — Берасце
    1391 г. — Гародня
    1440 г. — Сураж-Падляшскі
    1441 г. — Слуцк
    1444 г. — Трокі
    1493 г. — Бранск-Падляшскі
    1494 г. — Высокае
    1495 г. — Бельск
    1498 г. — Полацк, Драгічын (Набугскі)
    1499 г. — Менск
    1503 г. — Ваўкавыск, Камянец
    1511 г. — Наваградак
    1523 г. — Поразава
    1529 г. — Нарва
    1531 г. — Слонім
    1569 г. —Дзісна, Крынкі, Сураж
    1577 г. — Магілёў, Мазыр
    1581 г. — Пінск
    1582 г. — Дзвінск (Дынабург)
    1586 г. — Нясвіж
    1589 г. — Кобрын, Пружаны
    1590 г. — Ліда, Любча
    1597 г. — Віцебск
    1611 г. — Смаленск
    1613 г. — Горкі
    1620 г. — Друя, Ворша
    1623 г. — Невель, Рослаў, Себеж
    1625 г. — Красны, Старадуб
    1633 г. — Крычаў
    1634 г. — Чавусы, Мсціслаў
    1637 г. — Ружаны
    1641 г. — Чэрыкаў
    1643 г. — Орля
    1652 г. — Капыль, Клецк
    1654 г. — Заблудаў
    1720 г. — Сувалкі
    1723 г. — Беласток
    1762 г. — Шклоў
    НАЙВЫШЭЙШЫЯ ПАСАДЫ (УРАДЫ) У ВКЛ у XVI ст.
    Канцлер
    Падскарбі
    Гетман
    Маршалак
    Захаванне дзяржаўнай пячаткі
    загадванне канцылярыяй гаспадара
    выдаванне дакументаў з дзяржаўнай канцылярыі
    папярэдняе следства па некаторых справах
    іншыя
    дзяржаўны скарб
    загадванне дзяржаўнымі свірнамі
    здаванне ў арэнду дзяржаўнай маёмасці
    іншыя
    арганізацыя абароны дзяржавы
    камандаванне войскам
    збор войска і рушання (апалчэння)
    камплектаванне і забеспячэнне войска
    іншыя
    нагляд за выкананнем правілаў прыдворнага этыкету
    паліцэйскія функцыі ў месцы знаходжання гаспадара
    іншыя
    ВОЙНЫ МАСКОЎСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ I РАСЕІ
    3 ВЯЛІКІМ КНЯСТВАМ ЛІТОЎСКІМ I РЭЧЧУ ПАСПАЛІТАЙ
    1492 — 1494
    г г.
    1 500 — 1503
    г г.
    1 507 — 15 08
    гг.
    1512 — 1522
    г г.
    
    1 534—1537
    гг
    1609 — 161 8
    г г
    1 632—1634
    гг
    1654—1 667
    г г
    КАМПЕТЭЯЦЫЯ НАЙВЫІІІЭЙПІЫХ ОРГАНАЎ УЛАДЫ I КІРАВАННЯ ВКЛ у XVI ст.
    Вялікі князь (гаспадар)
    Рада
    Сойм
    (выбарны прадстаўнічы орган шляхты — па аднаму дэпутату ад павета)
    абарона дзяржавы арганізацыя войска прызначэнне і зняцце службовых асобаў судовыя функцыі заканадаўчыя функцыі іншыя
    кіраванне ўсімі цэнтральнымі органамі
    абарона ўлады і інтарэсаў шляхты
    кантроль за дзейнасцю
    гаспадара
    заканадаўчыя функцыі
    судовыя функцыі
    пытанні вайны і міру
    прыняцце нарматыўных актаў