• Часопісы
  • Гістарычны шлях нацыі і дзяржавы  Радзім Гарэцкі, Міхась Біч, Уладзімір Конан

    Гістарычны шлях нацыі і дзяржавы

    Радзім Гарэцкі, Міхась Біч, Уладзімір Конан

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 348с.
    Мінск 2001
    114.6 МБ
    r. Y выніку лэмаркацыі дзяржау най граніцы ламіж СССР I Поль шчай у склал Брэсцхай вобласііі ўключаны.аз Гродзенслач вобласці пыключаны шчраг наг.слрных пунктаў.згодна ўказу І1р:ілІ дыума Вярхоўнага Савеіа Б( (.Р „Аб адміністрайыйна тэрыіарыяльных змяненнях у склаліс Брэсцкай і Гродзенскай абласцей Беларускай ССР”ал 8 ліпеня 1950 г.
    г. Некалькі населеных пунктау былі псрададзены ў склад Mar ілёў скай вобласці згодна“ з укахдн Прэзідыума Вярхоўнага С.івеіа СССР..А6 перадачы часзк нрыторыі Мазырскага сельсавеіа з Смаленскай вобласці РСФСР у Магілёўскую вобласць Бела рускай ССР і часіковым змяненнем у сувязі з f эіым грані цы паміж РСФСР I БССР" ад 17 лістапада 1964 г
    г. Тэрыторыя Рэспубліхі Беларус ь на 1.01.1995 г
    Заўвяга. На каріаг
    1918. 1919 /f.-іранійы суйежных j Расіяй даяржаў лаязены на 1914 г._ цзнгры губерняў на гэрыгорыі РасіІ-на канец 1917 г.
    1919 r -rpaxiutJ ладзены на канец 1919 г.
    1921 t.-грамты дадзены на 19211
    1924 г -гранічы сучежных з СССР дзяржаў аадзены аа чзряеня І924г.
    	 ЛІнія савецка-rерманскага фронту р-тутп Іэрыторыя БеларусІ ў працэсе
    I фарміравання
    1926 г -граніцы суйежнйх з СССР дзяржаў дадзены на 1938 г.
    1939 г. (Ю касірычніка). І940і.-граній^ дадзен^ на 5 снежмя 19391
    1942 г.-цзтры аднінісграйыйны* адлнак паказаны на 25 лістапада 1940/.
    1945 f.-гранійы суйежных з СССР дзяржаў дадзены на канец 1949 г.
    ў сакавіку 1918г.
    Сучасная гранійа
    111 " Рэспублікі Беларусь
    РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
    ТЭРЫТОРЫЯ РЭСІІУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
    У ПАРАЎНАННІ 3 АСОБНЫМІ KPA1HAMI ЕЎРОПЫ. 1995 г. (у тыс. кв. км)
    Плошча тэрыторыі Рэспублікі Беларусь 207,6 іыс.кв.км.
    БЕЛАРУСКАЯ ДЫЯСПАРА BELARUSIAN DIASPORA
    Беларуская дыяспара — частка беларускага народа, якая жыве па-за межамі Беларусі. У канцы XIX ст. — 1990-я гады беларуская дыяспара ахоплівала ад 76 да амаль 73 часткі беларускай нацыі. На рубяжы XX—XXI стст. за межамі Рэспублікі Беларусь пражывае 3—3,5 млн. беларусаў.
    У розных гістарычных умовах перасяленне насельніцва беларускіх этнічных зямель у іншыя рэгіёны было выклікана эканамічнымі, палітычнымі, ваеннымі, рэлігійнымі і іншымі прычынамі. Ранняя эміграцыя вызначалася найперш уцёкамі з Вялікага Княства Літоўскага пакрыўджаных ці незадаволеных яго палітыкай прадстаўнікоў пануючага саслоўя. Натуральнай эміграцыі з беларускіх зямель садзейнічалі створаныя ў ВКЛ прававыя падставы. Паводле прывілея 1447 г. вялікага князя ВКЛ Казіміра IV (пазней замацаваны ў Статуце ВКЛ 1529 г.) князі, рыцары, шляхта і баяры маглі пакідаць дзяржаву «для лепшого шастья набытья», навучання ваеннаму майстэрству. Статуты ВКЛ 1566 і 1588 г. пацвердзілі права вольных людзей розных саслоўяў на лячэнне, набыццё адукацыі, навучанне рамяству за мяжой. Многія з «вольных» людзей, якія выязджалі ў замежныя краіны, пакідалі там добрую спадчыну, садзейнічалі пашырэнню кнігадрукавання і асветы (Ф. Скарына, П. Мсціславец, Сімяон Полацкі, I. Капіевіч і інш.). У XVI -XVII стст. выезд за мяжу быў выкліканы ўзмацненнем прыгоннай эксплуатацыі сялян у ВКЛ, нацыянальна-рэлігійнага ўціску ў Рэчы Паспалітай. У XVII—XVIII стст. у ходзе войнаў Расіі з Рэччу Паспалітай і іншымі дзяржавамі беларускія землі часта станавіліся арэнай жорсткіх бітваў, а іх жыхары масава выводзіліся ў глыб імперыі. Выхадцы з Беларусі і прымусова пераселеныя сяляне, рамеснікі, гандляры, шляхта садзейнічалі гаспадарчаму асваенню Паволжа і Сібіры, некаторыя з іх займалі ў Расіі высокія дзяржаўныя і ваенныя пасады, сталі заснавальнікамі купецкіх родаў, узбагачалі культурнае жыццё ў месцах свайго пражывання. Перасяленцы беларускіх зямель і іх нашчадкі былі ў ліку пачынальнікаў геаграфічнага, этнаграфічнага вывучэння новых каланізаваных Расіяй тэрыторый, карэнных народаў Прыуралля, Сібіры, Чукоткі,
    Камчаткі (А. Каменскі, Л. Сеніцкі і інш.). У другой палове XVII ст. дзесяткі майстроўрамеснікаў з Полацка, Віцебска, Оршы, Шклова, Магілёва і інш. гарадоў працавалі ў Аружэйнай палаце, аздаблялі церамы Крамля, Каломенскі палац, Навадзевячы, Данскі і Нова-Іерусалімскі (на Істры) манастыры. Яны прынеслі ў Рускую дзяржаву новыя рамёствы, свой адметны стыль, матывы і тэхніку скульптурнай разьбы па дрэве («беларуская рэзь»), вырабу шматколернай кафлі. Тры падзелы Рэчы Паспалітай 1772, 1793, 1795 гг. і развіццё ў сувязі з гэтым у канцы XVIII—XIX стст. нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі вызначалі палітычныя прычыны эміграцыі. Боязь рэпрэсій з боку царскага ўрада выштурхнула з бацькаўшчыны тысячы ўдзельнікаў паўстанняў 1794,1830—1831,1863—1864 гг., а таксама прыхільнікаў аднаўлення ВКЛ у час паходу ў 1812 г. Напалеона на Расію. Яны рассеяліся па свеце, некаторыя ўключыліся ў рэвалюцыйны і вызваленчы рух у Еўропе і Амерыцы (Т. Касідюшка, В. Урублеўскі, М. Судзілоўскі, 3. Мінейка і інш.), садзейнічалі развіццю культуры і навукі краін свайго пражывання, узбагачалі тым самым і беларускую спадчыну (I. Дамейка, Г. Дмахоўскі, Н. Орда, А. Рыпінскі, К. Ельскі і інш.). Паводле перапісу 1897 г. у Расійскай імперыі за межамі губерняў пераважна з беларускім насельніцтвам (Віленская, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская) пражывала больш за 500 тыс. беларусаў. Усходняя беларуская дыяспара папаўнялася таксама шляхам гвалтоўнага высялення найперш па палітычных матывах нелаяльнай да ўлады шляхты, удзельнікаў нацыянальна-вызваленчых паўстанняў. Даследчыкамі прыроды, побыту, традыцый народаў Сібіры, Далёкага Усходу, Казахстана сталі сасланыя I. Чэрскі, Э. Пякарскі, А. Янушкевіч і інш. Першая хваля масавай працоўнай міграцыі беларускага насельніцтва ў іншаэтнічныя рэгіёны Расійскай імперыі (усходняя) і за яе межы (заходняя) пракацілася на рубяжы XIX—XX стст. Яна ўзмацніла працэс фарміравання беларускай дыяспары за межамі Бацькаўшчыны. Да Першай сусветнай вайны па эканамічных прычынах толькі ў Сібір з Беларусі перасялілася больш за 700 тыс. (пераважна сяляне), за межы Расіі — 500—600 тыс. чалавек (пераважна ў ЗША, Канаду, Бразілію, Аргенціну, краіны Заходняй Еўропы). У1914 г. зарэгістравана першае супольнае Таварыства беларусаў і маларосаў (311А, штат Мічыган). У рускіх асяродках ЗША і Канады беларусы складалі значную частку, былі заснавальнікамі многіх праваслаўных цэркваў, прыходаў, удзельнікамі грамадска-культурнага жыцця.
    Першая сусветная вайна 1914—1918 гг., Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі 1917 г., германская і польская акупацыі Беларусі выклікалі значны адток беларускага насельніцтва на Усход Расіі (246 тыс. бежанцаў і эвакуіраваных пасля не вярнуліся на радзіму), вываз ваеннапалонных у Германію, выезд больш 120 тыс. чалавек у Літву, Латвію, Эстонію, Чэхаславакію, Турцыю і інш. краіны. За мяжой з’явілася першая арганізаваная палітычная эміграцыя (урад і вайсковыя фарміраванні БНР, кіраўніцтва партыі беларускіх эсэраў). Працоўная (сялянская) эміграцыя звязана з выездам у Амерыку і Еўропу (каля 180—250 тыс. жыхароў Заходняй Беларусі, якая знаходзілася пад уладай Полыпчы). Найбольшай актыўнасцю і нацыянальна-культурнай дзейнасцю ў міжваенны перыяд вызначалася беларуская дыяспара ў Літве, Латвіі, Чэхаславакіі, ЗША, Францыі, Аргенціне (існавалі таварыствы, нацыянальны друк, асвета). 3 БССР у 1926—1938 гг. у іншыя рэгіёны СССР перасялілася больш 600 тыс. чалавек (планавы набор рабочай сілы, дэпартацыі, палітычныя рэпрэсіі і інш.). Рассеяныя па абшарах дзяржавы беларусы стварылі дзесяткі грамадскіх, культурна-асветных арганізацый, якія ў 1930-я гады былі знішчаны ўладамі.
    У выніку Другой сусветнай вайны амаль 1,5 млн. беларусаў эвакуіравалася на ўсход і толькі трэць з іх вярнулася ў БССР; у ліку савецкіх ваеннапалонных за мяжой апынуліся сотні тысяч беларусаў; 385 тыс. чалавек вывезена ў Германію на прымусовую працу. Да сакавіка 1946 г. у СССР рэпатрыіравана 520 тыс. беларусаў. Аснову
    беларускай дыяспары склалі таксама члены беларускіх арганізацый, устаноў, вайсковых фарміраванняў на акупаванай тэрыторыі, якія выехалі на Захад. Пасля вайны пры адсутнасці свабоднага ўезду і выезду з СССР беларуская дыяспара папаўнялася нязначна. Рэгулярны прыток беларусаў і выхадцаў з Беларусі ў заходнія краіны выявіўся ў канцы 1980-х гадоў.У 1988—1991 гг. атрымалі дазвол на эміграцыю з БССР на Захад 74 тыс. чалавек, а ў 1992—1999 гг. — больш за 69 тыс. жыхароў Беларусі (у Ізраіль, ЗША, Германію, Аўстралію, Польшчу, Канаду). На 1999 г., па неафіцыйных звестках, каля 500 тыс. беларусаў пражывала ў ЗША, каля 100 тыс. — у Канадзе, дзесяткі гысяч у Аргенціне, Бразіліі, Францыі, Бельгіі, Германіі, а таксама ў новых цэнтрах беларускай дыяспары — Велікабрытаніі і Аўстраліі. Прыкладна 250—400 тыс. беларусаў Беласточчыны апынулася ў Польшчы пасля вызначэння пасляваенных дзяржаўных граніц. Пасля распаду СССР і ўтварэння на яго абшарах новых незалежных дзяржаў у іх апынулася больш за 2 млн. беларусаў. У наступныя гады вызначылася тэндэнцыя іх вяртання на бацькаўшчыну, хоць хутка выявілася і запавольванне гэтага працэсу ў сувязі з пагаршэннем сацыяльна-эканамічнага становішча Беларусі, адсутнасцю пэўнай дзяржаўнай падтрымкі рэпатрыяваных суродзічаў, цяжкасцю ўладкавання. У 1992—1999 гг. Беларусь прыняла з новых незалежных дзяржаў 408 тыс. асоб, з якіх амаль 188 тыс. беларусы. За гэты час адсюль перасяліліася амаль 210 тыс. жыхароў Беларусі, у тым ліку ў Расію — 155 тыс., Украіну — больш 37 тыс., краіны Балтыі — 5,2 тыс., Казахстан — 4,3 тыс. Беларусы сярод іх складалі адносна невялікую частку.
    На постсавецкай прасторы цяпер сканцэнтравана пераважная большасць усіх замежных беларусаў, у Расіі іх больш 1 млн. чалавек, на Украіне больш 400 тыс., Казахстане — 110 тыс., Латвіі — амаль 100 тыс., Літве — 55 тыс., Эстоніі — 25 тыс. і г. д. Частка беларускай дыяспары, што жыве на памежных з Рэспублікай Беларусь тэрыторыях, з’яўляецца карэнным насельніцтвам на гэтых землях. Духоўнай асновай нацыянальнага самавызначэння, праявай самабытнасці, адметнасці сталі створаныя ў замежжы працай і ахвярнасцю многіх беларусаў грамадскія, палітычныя, асветна-культурныя, навуковыя, рэлігійныя арганізацыі, суполкі мастакоў, нацыянальны друк і асвета, культурныя цэнтры, музеі і архівы, мастацкія калектывы, пабудаваныя храмы. За мяжой дзейнічаюць Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, Беларуская праваслаўная царква ў юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярха, Беларускія каталіцкія (уніяцкія) місіі ў Чыкага, Лондане, Парыжы. Царкоўна-рэлігійнае жыццё на нацыянальнай аснове складваецца і на постсавецкім абшары (Масква, Вільнюс, Рыга). Захаванню нацыянальнай свядомасці, пашырэнню звестак пра беларусаў спрыяюць Беларуска-амерыканскае задзіночанне, Беларускае нацыянальнае аб’яднанне, Беларускі кангрэсавы камітэт, Беларуска-амерыканская рада ў Чыкага (усе ў ЗША), Згуртаванне беларусаў Велікабрытаніі, Згуртаванне беларусаў Канады, Федэрацыя беларускіх арганізацый у Аўстраліі, Беларускі хаўрус у Францыі, жаночыя, маладзёжныя і інш. арганізацыі; правядзенне традыцыйных сустрэч беларусаў Паўночнай Амерыкі (з 1952 г. — 25 сустрэч), Аўстраліі (з 1976 г. — 13 сустрэч); перыядычны друк, у т. л. штомесячная газета «Беларус» (у ЗША ў 1980-я гады выходзіла 15 выданняў на беларускай мове). Нацыянальна-культурныя, сацыяльна-палітычныя інтарэсы беларусаў Польшчы выказваюць палітычная партыя Беларускае дэмакратычнае аб’яднанне, Беларускае аб’яднанне студэнтаў і іншыя таварыствы, згуртаваныя ў Раду беларускіх арганізацый і Беларускі саюз, Беларускае грамадска-культурнае таварыства, газета «Ніва», часопіс «Беларускі гістарычны сшытак» і інш. 3 канца 1980-х гадоў пачаўся працэс нацыянальна-культурнага гуртавання беларусаў СССР. Аб дынаміцы іх арганізацыйнага аб’яднання на постсавецкай прасторы сведчыць грамадская культурна-асветная дзейнасць у 2000 г. — больш 100 беларускіх суполак, таварыстваў, згуртаванняў, цэнтраў у Расіі,