Гістарычны шлях нацыі і дзяржавы
Радзім Гарэцкі, Міхась Біч, Уладзімір Конан
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 348с.
Мінск 2001
1562 г.
Сымон Будны распачаў кнігавыдавецкую дзейнасць у Нясвіжы.
Люты 1563 г.
Войска Івана IV Жахлівага захапіла Полацк.
Студзень 1564 г.
1566 г.
Разгом маскоўскага войска на рацэ Вуле.
Зацверджаны Другі Статут Вялікага Княства Літоўскага.
1569 г.
Аб’яднанне Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства ў Рэч Паспалітую.
1573 г.
Княжанне вялікага князя Генрыха Валезага (Валуа).
1576—1586 гг.
Уладаранне вялікага князя і караля Сцяпана Батуры (Стэфана Баторыя).
Жнівень 1579 г.
Вызваленне Полацка ад маскоўцаў.
1579 г.
Пераўтварэнне Віленскага калегіума ў акадэмію — першую вышэйшую навучальную ўстанову ва Усходняй Еўропе.
Каля 1580 г.
Васіль Цяпінскі выдаў беларускі пераклад Евангелля.
1581 г.
Створаны Галоўны літоўскі трыбунал — найвышэйшы судовы і апеляцыйны орган Вялікага Княства Літоўскага.
Адкрыццё Полацкага езуіцкага калегіума.
1587—1632 гг.
Уладаранне вялікага князя і караля Жыгімонта Вазы.
1588 г.
9 кастрычніка 1596 г.
Зацверджаны трэці Статуг Вялікага Княства Літоўскага.
Сабор у Берасці абвясціў унію праваслаўнай і каталіцкай цэркваў Рэчы Паспалітай.
1600—1629 гг.
Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй.
27 верасня 1605 г.
Вялікі гетман Ян Караль Хадкевіч на чале 4-тысячнага аддзела, які складаўся пераважна з беларусаў, разграміў пад Кірхгольмам (паблізу Рыгі) 14-тысячную шведскую армію.
1609—1618 гг.
Вайна Рэчы Паспалітай з Расеяй.
Верасень 1610 г.
1618 г.
Войскі Рэчы Паспалітай занялі Маскву.
Дзявулінскае замірэнне паміж Расеяй і Рэччу Паспалітай, паводле якога Вялікае Княства Літоўскае вярнула сабе Смаленшчыну, Чарнігаўшчыну і НоўгарадСеверскую зямлю з 30 гарадамі.
1621 г.
Войскі Рэчы Паспалітай на чале з гетманам Янам Каралем Хадкевічам разграмілі турэцкую армію пад Хоцінам.
12 лістапада 1623 г.
Забойства віцебскімі бунтаўшчыкамі полацкага уніяцкага архіепіскапа Ясафата Кунцэвіча.
1629—1680 гг.
Жыццё і дзейнасць пісьменніка, грамадскага дзеяча і асветніка Сімяона Полацкага.
1632—1634 гг.
Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай (Смаленская вайна), у выніку якой Смаленск застаўся ў Вялікім Княстве Літоўскім.
1648—1651 гг.
Казацка-сялянская вайна ў Беларусі.
1648—1668 гг.
Уладаранне вялікага князя і караля Яна Казіміра.
1654—1667 гг.
Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай. Самая крывавая і спусташальная вайна ў нашым мінулым. У выніку яе Беларусь страціла болей за 50% насельніцтва.
1 лютага 1661 г.
Магілёўскае паўстанне, у час якога жыхары горада выразалі 7-тысячны акупацыйны расейскі гарнізон.
1669—1673 гг.
Уладаранне вялікага князя і караля Міхала Вішнявецкага.
1672 г.
Сімяон Полацкі адчыніў першы ў Расеі тэатр.
1674—1696 гг.
Уладаранне вялікага князя і караля Яна Сабескага.
1697—1706, 1709—1733 гг.
1700—1721 гг.
Уладаранне вялікага князя і караля Аўгуста II Моцнага.
Паўночная вайна Расеі і Рэчы Паспалітай са Швецыяй. Вайсковыя дзеянні праходзілі на тэрыторыі Беларусі, якая страціла трэцюю частку насельніцтва.
1704—1709, 1733
Уладаранне вялікага князя і караля Станіслава Ляшчынскага.
1708 г.
Бітва расейскіх войскаў са шведамі каля вёскі Лясная (Слаўгарадскі раён).
1 траўня 1710 г. 1733—1764 гг.
Салдаты Пятра I узарвалі Полацкі Сафійскі сабор.
Уладаранне вялікага князя і караля Аўгуста III.
1743—1744 гг.
Крычаўскі сялянскі бунт.
1764—1795 гг.
Уладаранне вялікага князя і караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
1767 г.
Слуцкая канфедэрацыя праваслаўнай шляхты, створаная з дапамогай Расеі дзеля ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай.
1768 г.
Утварэнне патрыятычнай Барскай канфедэрацыі, якая выступала за захаванне незалежнасці дзяржавы.
1771 г.
Расейскія войскі на чале з А. Суворавым перамаглі каля вёскі Сталавічы (Баранавіцкі раён) сілы барскіх канфедэратаў пад камандаваннем вялікага гетмана Міхала Казіміра Агінскага.
1772 г.
Першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Расеяй, Аўстрыяй і Прусіяй і далучэнне ўсходняй часткі Беларусі да Расейскай імперыі.
1773 г.
У Рэчы Паспалітай створана Адукацыйная камісія.
3 траўня 1791 г.
Прыняцце Соймам Рэчы Паспалітай першай ў Еўропе Канстытуцыі.
1792 г.
Утварэнне Таргавіцкай канфедэрацыі магнатаў і шляхты, незадаволеных прыняццем Канстытуцыі і прагрэсіўнымі рэформамі. Канфедэраты звярнуліся па дапамогу да Расеі, якая ўвяла ў Рэч Паспалітую свае войскі.
1793 г.
Другі падзел Рэчы Паспалітай, у выніку якога Расея захапіла цэнтральную частку Беларусі.
1794 г.
Нацыянальна-вызвольнае паўстанне Тадэвуша Касцюшкі.
23 траўня 1794 г.
Указ імператрыцы Кацярыны 11 пра ўвядзенне ў Расейскай імперыі «мяжы яўрэйскай аселасці», у якую ўваходзілі Полацкая, Магілёўская і Мінская губерні.
1795 г.
Трэці падзел Рэчы Паспалітай і далучэнне да Расейскай імперыі заходняй часткі Беларусі.
24 снежня 1798 г.
Нарадзіўся Адам Міцкевіч.
4 лютага 1808 г.
Нарадзіўся Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч.
10 чэрвеня 1812 г.
Адкрыццё Полацкай езуіцкай акадэміі, якая мела правы універсітэта.
1812 г.
Паход на Расею Вялікай арміі Напалеона, у якой служыла 25 тысяч нашых суайчыннікаў. Напалеонаўская авантура, якая нарадзіла спадзяванні на аднаўленне незалежнасці Вялікага Княства Літоўскага, каштавала Беларусі мільёна яе жыхароў.
1817—1823 гг.
Дзейнасць таемных студэнцкіх таварыстваў філаматаў і філарэтаў.
1820 г.
Закрыццё царскімі ўладамі Полацкай акадэміі.
1825 г.
Стварэнне падпольнага таварыства «Ваенныя сябры».
1831 г.
Нацыянальна-вызвольнае паўстанне супраць царызму.
1832 г.
Стварэнне пры расейскім урадзе «Асобага камітэта па справах Заходніх губерняў» з мэтай русіфікацыі Беларусі.
Закрыццё Віленскага універсітэта.
1836 г.
Царскі ўказ пра ўвядзенне ва ўсіх навучальных установах Беларусі выкладання на расейскай мове.
Стварэнне нелегальнай рэвалюцыйнай арганізацыі «Дэмакратычнае таварыства».
2 лютага 1838 г.
Нарадзіўся нацыянальны герой Беларусі Кастусь Каліноўскі.
1839 г.
Арганізаваны царскімі ўладамі Полацкі царкоўны сабор прымае акт аб ліквідацыі уніі праваслаўнай і каталіцкай цэркваў. Беларускіх уніятаў (напрыканцы XVIII ст. яны складалі болей за 75% насельніцтва) прымусова далучаюць да Рускай праваслаўнай царквы.
21 сакавіка 1840 г.
Адмысловым царскім указам забаронена ўжыванне ў афіцыйных дакументах назваў «Беларусь» і «Літва».
Указ пра спыненне дзейнасці ў Беларусі трэцяга Статута Вялікага Княства Літоўскага і поўнае ўвядзенне расейскага заканадаўства.
1846—1849 гг.
Дзейнасць у Беларусі падпольнай арганізацыі «Саюз свабодных братоў» («Братні саюз літоўскай моладзі»).
1859 г.
Забарона выкарыстання ў беларускім друку лацінскага шрыфту.
3 сакавіка 1861 г.
Скасаванне прыгоннага права.
Чэрвень 1862 г.
Выйшаў першы нумар нелегальнай беларускамоўнай газеты «Мужыцкая праўда», якую выдаваў Кастусь Каліноўскі з паплечнікамі.
1863 г.
Нацыянальна-вызвольнае паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.
1 лютага 1863 г.
Маніфест Часовага ўрада Літвы і Беларусі з заклікам да паўстання.
13 лютага 1863 г.
Захоп паўстанцамі горада Пружаны.
6 траўня 1863 г.
22 сакавіка 1864 г.
Захоп паўстанцамі горада Горы-Горкі.
Пакаранне К. Каліноўскага смерцю ў Вільні.
1864 г.
Забарона размаўляць у навучальных установах Беларусі на роднай мове.
За ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў у паўстанні 1863 г. зачынены Горы-Горацкі земляробчы інстытут.
5 ліпеня 1876 г.
Нарадзілася паэтэса Цётка (Алаіза Пашкевіч).
13 сакавіка 1881 г.
Беларускі шляхціц Ігнат Г рынявіцкі забіў у Пецярбургу Аляксандра II, выканаўшы прысуд, які вынесла расейскаму імператару рэвалюцыйная арганізацыя «Народная воля».
9 чэрвеня 1881 г.
Нарадзіўся выдатны палітычны дзеяч і вучоны, адзін з «бацькоў» Беларускай Народнай Рэспублікі, Іван Луцкевіч.
7 ліпеня 1882 г.
Нарадзіўся Янка Купала.
3 лістапада 1882 г.
8 лістапада 1883 г.
Нарадзіўся Якуб Колас.
Нарадзіўся выдатны палітычны дзеяч, навуковец і пісьменнік Вацлаў Ластоўскі.
1884 г.
Пачаў выходзіць часопіс «Гомон», орган беларускай фракцыі «Народнай волі».
1891 г.
Выйшла ў свет кніга Францішка Багушэвіча «Дудка беларуская».
9 снежня 1891 г.
Нарадзіўся Максім Багдановіч.
20 верасня 1903 г.
Снежань 1903 г.
Нарадзілася паэтэса Наталля Арсеннева.
Утварэнне першай беларускай палітычнай партыі — Беларускай сацыялістычнай грамады.
31 кастрычніка 1905 г.
Расстрэл рэвалюцыйнага мітынгу на Прывакзальным пляцы ў Мінску («Курлоўскі расстрэл»).
Студзень 1906 г.
Травень 1906 г.
II з’езд Беларускай сацыялістычнай грамады.
Заснаванне першага легальнага беларускага выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца».
14 верасня 1906 г.
Выйшаў першы нумар легальнай беларускай газеты «Наша доля».
23 лістапада 1906 г.
1907—1913 гг.
Пачаў выходзіць беларускі тыднёвік «Наша ніва».
Дзейнасць Першай беларускай тэатральнай трупы Ігната Буйніцкага.
9 жніўня 1910 г.
1 жніўня 1914 г. 1915—1917 гг.
Нарадзілася паэтэса Ларыса Геніюш.
Пачатак Першай сусветнай вайны.
Дзейнасць Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны.
Студзень 1916 г.
Стварэнне ў Вільні Цэнтральнага камітэта беларускіх нацыянальных арганізацый.
Люты 1916 г.
У Вільні створана канфедэрацыя, якая выступала за аднаўленне Вялікага Княства Літоўскага.
Сакавік 1916 г.
Нарачанская наступальная аперацыя расейскіх войскаў і яе правал.
19 сакавіка 1917 г.
У Мінску адбылася агульнагарадская маніфестацыя ў гонар перамогі Лютаўскай рэвалюцыі ў Расеі.
Ліпень 1917 г.
З’езд беларускіх нацыянальных арганізацый і партый у Мінску.
27 кастрычніка
III з’езд Беларускай сацыялістычнай грамады ў Мінску.
Лістапад 1917 г.
Цэнтральная рада беларускіх арганізацый пераўтворана ў Вялікую беларускую раду.
18 снежня 1917 г.
Пачатак працы Першага Усебеларускага з’езда. Пасля ягонага разгону бальшавікамі на нелегальным пасяджэнні была абрана Рада Усебеларускага з’езда.
3 студзеня 1918 г.
18 лютага 1918 г.
Рада Усебеларускага з’езда абрала Выканаўчы камітэт.
Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда ўзяў у свае рукі ўладу ў Менску.
21 лютага 1918 г.
Выканкам Рады Усебеларускага з’езда апублікаваў 1-ю Устаўную грамату да народаў Беларусі, дзе абвясціў сябе Часовым урадам.
3 сакавіка 1918 г.
Падпісанне Брэсцкай мірнай дамовы паміж Савецкай Расеяй і дзяржавамі нямецкага блоку, паводле якой частка Беларусі пакідалася немцам.