• Часопісы
  • Гістарычны шлях нацыі і дзяржавы  Радзім Гарэцкі, Міхась Біч, Уладзімір Конан

    Гістарычны шлях нацыі і дзяржавы

    Радзім Гарэцкі, Міхась Біч, Уладзімір Конан

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 348с.
    Мінск 2001
    114.6 МБ
    Студзень 1989 г.
    Паводле перапісу насельніцтва, у Беларусі жыве 10 200 200 чалавек.
    19 лютага 1989 г.
    У Мінску на стадыёне «Дынама» адбыўся 45-тысячны мітынг у падтрымку БНФ і працэсу перабудовы.
    24—25 чэрвеня 1989 г.
    На Устаноўчым з’ездзе ў Вільні ўтвораны Беларускі народны фронт «Адраджэньне» на чале з Зянонам Пазьняком.
    27 чэрвеня 1989 г.
    26 ліпеня 1989 г.
    Стварэнне Таварыства беларускай мовы.
    Масавы мітынг у Мінску патрабуе стварэння следчай камісіі ў справе ўтойвання інфармацыі пра Чарнобыль.
    26 студзеня 1990 г.
    Вярхоўны Савет БССР прымае Закон аб мовах, у адпаведнасці з якім беларуская мова абвяшчаецца адзінай дзяржаўнай мовай рэспублікі.
    27 ліпеня 1990 г.
    Прыняцце Вярхоўным Саветам БССР Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР.
    10—11 верасня 1990 г.
    На Устаноўчым з’ездзе ў Мінску заснавана Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына».
    3—4 лістапада 1990 г.
    Устаноўчы з’езд Аб’яднанай дэмакратычнай партыі Беларусі.
    2—3 сакавіка 1991 г.
    Устаноўчы з’езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады.
    Красавік 1991 г.
    Шматтысячныя забастоўкі і дэманстрацыі рабочых у Мінску, Оршы і іншых гарадах, выкліканыя скачком цэнаў на асноўныя прадукты спажывання.
    25 жніўня 1991 г.
    Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі (наданне Дэкларацыі пра дзяржаўны суверэнітэт БССР ад 27.07.1990 г. статуса канстытуцыйнага закону).
    3 верасня 1991 г.
    Мінскі гарсавет прыняў пастанову пра неабходнасць вяртання сталіцы краіны яе гістарычнай назвы — Менск.
    19 верасня 1991 г.
    Вярхоўны Савет Беларусі пастанавіў змяніць назву БССР на Рэспубліку Беларусь.
    Дзяржаўным гербам Рэспубліку Беларусь зацверджаны герб Пагоня, дзяржаўным сцягам — бела-чырвона-белы сцяг.
    8 снежня 1991 г.
    Кіраўнікі Беларусі, Расейскай Федэрацыі і Украіны Станіслаў Шушкевіч, Барыс Ельцын і Леанід Кучма падпісваюць у Віскулях (Белавежская пушча) пагадненне пра дэнансацыю дамовы аб стварэнні СССР ад 1922 г. і пра стварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Сталіцай Садружнасці абраны Мінск.
    30 студзеня 1992 г.
    Беларусь прынята ў сябры Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ).
    18 сакавіка 1992 г.
    Вярхоўны Савет Беларусі загадвае ўраду пачаць фарміраванне нацыянальных Узброеных сіл.
    Травень 1992 г.
    19—20 снежня 1992 г.
    Пачынаецца вывядзенне з Беларусі ядзернай зброі.
    У Мінску адбыўся з’езд беларусаў з былых рэспублік СССР (Першы сход беларусаў блізкага замежжа).
    8—10 ліпеня 1993 г.
    Першы з’езд беларусаў свету у Мінску. Прыняты дэкларацыя аб прынцыпах нацыянальнага і дзяржаўнага будаўніцтва, а таксама пастанова пра аднаўленне аб’яднаўчага сімвала і духоўнай рэліквіі беларускага народа — Жыватворнага Крыжа св. Еўфрасінні Полацкай.
    21—23 ліпеня 1993 г.
    Візіт беларускай дзяржаўнай дэлегацыі на чале са старшынёй Вярхоўнага Савета Станіславам Шушкевічам у ЗША і падпісанне Дэкларацыі пра адносіны паміж ЗША і Рэспублікай Беларусь.
    24 верасня 1993 г.
    Беларуска-расейскае пагадненне пра вывядзенне з Беларусі расейскіх войскаў.
    15 студзеня 1994 г.
    Афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь прэзідэнта ЗША Біла Клінтана.
    Люты 1994 г.
    Беларусь упершыню накіроўвае асобную нацыянальную каманду на XVII зімовую Алімпіяду ў Нарвегіі і па колькасці медалёў займае 15-е месца сярод 67 краінаў-удзельніц.
    15 сакавік 1994 г.
    Прынята Канстытуцыя незалежнай Рэспублікі Беларусь, паводле якой яна абвешчана самастойнай унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай праўнай дзяржавай.
    10 ліпеня 1994 г.
    У другім туры прэзідэнцкіх выбараў першым кіраўніком дзяржавы на 5-гадовы тэрмін абраны Аляксандр Лукашэнка.
    5 снежня 1994 г.
    На нарадзе лідэраў АБСЕ у Будапешце ЗША, Вялікабрытанія і Расея гарантуюць Беларусі, Украіне і Казахстану бяспеку і тэрытарыяльную цэласць.
    11 студзеня 1995 г.
    Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Сянько падпісвае ў Брусэлі дакумент праграмы Н АТО «Партнёрства дзеля міру».
    11 красавіка 1995 г.
    19 народных дэпутатаў апазіцыі абвяшчаюць у Вярхоўным Савеце галадоўку, пратэстуючы супраць «антыканстытуцыйных прапановаў прэзідэнта ў справе правядзення рэферэндуму». Спецназ гвалтоўна выдаляе галадоўшчыкаў з будынку парламента.
    14 траўня 1995 г.
    Выбары ў Вярхоўны Савет Беларусі і рэферэндум аб наданні расейскай мове афіцыйнага статусу, новай сімволіцы, эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і праве прэзідэнта распускаць парламент.
    24 сакавіка 1996 г.
    У Мінску адбылася 30-тысячная дэманстрацыя пратэсту супраць аб’яднання Беларусі з Расеяй.
    2 красавіка 1996 г.
    50-тысячная дэманстрацыя ў Мінску, прысвечаная 10-м угодкам Чарнобыльскай катастрофы («Чарнобыльскі шлях-99»). Сутычкі дэманстрантаў з міліцыяй і масавыя арышты.
    14 траўня 1996 г.
    5 тысяч дэманстрантаў у Мінску пратэстуюць супраць трымання пад арыштам удзельнікаў «Чарнобыльскага шляху».
    27 ліпеня 1996 г.
    20 тысяч мінчукоў і прадстаўнікоў іншых гарадоў Беларусі адзначаюць у сталіцы Дзень незалежнасці святочнай дэманстрацыяй і мітынгам, на якім прымаецца рэзалюцыя з патрабаваннем адстаўкі прэзідэнта А. Лукашэнкі.
    5 верасня 1996 г.
    Дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларусі пачалі збор подпісаў аб імпічменце — канстытуцыйным адхіленні прэзідэнта А. Лукашэнкі ад улады.
    24 лістапада 1996 г.
    Рэферэндум па пытаннях, прапанаваных прэзідэнтам А. Лукашэнкам: аб прыняцці новай рэдакцыі Канстытуцыі 1994 г.; аб перанясенні Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь на 3 ліпеня, аб куплі і продажы зямлі, аб смяротным пакаранні, а таксама па пытаннях, прапанаваных Вярхоўным Саветам Беларусі.
    15 красавіка 1997 г.
    У Мінску адбыліся дэманстрацыя і мітынг у абарону Канстытуцыі 1994 г.
    2 красавіка 1997 г.
    У Маскве падпісана дамова пра саюз Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі. Масавыя акцыі пратэсту ў Мінску і іх жорсткі разгон.
    26—27 ліпеня
    Другі з’езд беларусаў свету ў Мінску.
    27 верасня 1997 г.
    У Полацкі Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр урачыста перанесены вобраз Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай (арыгінал нацыянальнай рэліквіі знік у 1941 г.), адроджаны майстрам Міколам Кузьмічом на заказ Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» і з блаславення Беларускай праваслаўнай царквы.
    25 снежня 1998 г.
    Першы перапіс насельніцтва незалежнай Беларусі, паводле якога насельніцтва краіны склала 10 045 200 чалавек (з іх 8 159 100 чалавек — беларусаў). Беларускую мову назвалі роднай 73,7% жыхароў краіны.
    29—30 студзеня 1999 г.
    Першы кангрэс дэмакратычных сіл Беларусі з удзелам 600 прадстаўнікоў апазіцыйных партый і рухаў, незалежных прафсаюзаў і грамадскіх арганізацый. Стварэнне Каардынацыйна-кансультатыўнай рады дэмакратычных сіл Беларусі.
    30 траўня 1999 г.
    Трагедыя ў падземным пераходзе станцыі метро «Няміга» ў Мінску, дзе загінулі 53 чалавекі.
    17 кастрычніка 1999 г.
    Марш Свабоды, арганізаваны апазіцыйнымі партыямі і рухамі ў Мінску, у якім удзельнічалі болей за 30 тысяч чалавек. (Марш завяршыўся жорсткімі сутыкненнямі з міліцыяй і АМАПам.)
    1999 г.
    Знікненне ў Мінску вядомых кіраўнікоў апазіцыі Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара, а таксама прадпрымальніка Анатоля Красоўскага.
    8 снежня 1999 г.
    Падпісанне А. Лукашэнкам і Б. Ельцыным «Дамовы пра стварэнне Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі».
    Ліпень 2000 г.
    Знікненне ў Мінску вядомага тэлежурналіста Дзмітрыя Завадскага.
    29 ліпеня 2000 г.
    У Мінску адбыўся па ініцыятыве грамадскасці Усебеларускі з’езд за незалежнасць, у якім удзельнічала 1376 дэлегатаў ад палітычных партый, грамадскіх арганізацый, прафесійных і творчых саюзаў, працоўных калектываў, якія прадстаўлялі ўсе рэгіёны краіны. З’езд прыняў Акт незалежнасці Беларусі, які абвясціў не маючымі законнай сілы любыя пагадненні і рашэнні, скіраваныя на скасаванне альбо абмежаванне суверэнітэту нашай дзяржавы.
    ПРАГРАМА «БЕЛАРУСЬ-2000»
    I.	Асноўныя мэты і задачы
    1.	Мэты праграмы:
    1.1	Падсумаванне і асэнсаванне гістарычнага шляху беларускай нацыі і дзяржаўнасці на мяжы новага тысячагоддзя.
    1.2	Умацаванне беларускай дзяржаўнасці, аднаўленне годнай прысутнасці беларускай нацыі і дзяржавы ў сусветнай супольнасці.
    2.	Задачы праграмы:
    2.1.	Ушанаванне выдатных гістарычных асобаў, вяртанне ў грамадскую свядомасць значных падзей нашай шматвяковай гісторыі.
    2.2.	Папулярызацыя ведаў пра гістарычны шлях беларускага народа, пра знакамітых дзеячаў гісторыі і культуры краіны, значныя падзеі мінуўшчыны.
    2.3.	Выхаванне ў дзяцей і моладзі нацыянальнай годнасці і пачуцця любові да Бацькаўшчыны на лепшых прыкладах айчыннай гісторыі і запаветах продкаў.
    II.	Асноўныя праекты праграмы
    1.	«Вытокі беларускай нацыі»;
    1.1	Правядзенне навуковых даследаванняў ў праблемах з’яўлення славянскіх плямёнаў на тэрыторыі Беларусі і фарміравання беларускага этнасу.
    1.2	Падрыхтоўка і выданне кнігі «Вытокі беларускай нацыі».
    2.	«Тысячагоддзе беларускай дзяржаўнасці»:
    2.1	Правядзенне навуковых даследаванняў у праблемах гістарычнага развіцця беларускай дзяржавы з улікам геапалітычных стасункаў у розныя эпохі.
    2.2	Падрыхтоўка і выданне «Гісторыі беларускай дзяржаўнасці» з гістарычнагеаграфічным атласам.
    2.3	Падрыхтоўка і выпуск «Гісторыі беларускай дзяржаўнасці» на кампакт-дыску.
    3.	«Мова нацыі»;
    3.1	Правядзенне навуковых даследаванняў гісторыі фарміравання і развіцця беларускай мовы.
    3.2	Падрыхтоўка і выданне атласа беларускіх гаворак у розныя перыяды развіцця беларускай нацыі.
    3.3	Завяршэнне факсімільнага выдання першай беларускай газеты «Наша ніва».
    4.	«Беларускія нацыянальныя сімвалы»:
    4.1	Правядзенне навуковых даследаванняў гісторыі старажытных нацыянальных сімвалаў беларускай нацыі: герба Пагоня і бела-чырвона-белага сцяга.
    4.2	Правядзенне навуковых даследаванняў гісторыі ўзнікнення і развіцця беларускай геральдыкі.
    4.3	Выданне мастацкага альбома старажытнай беларускай геральдыкі з гістарычнымі даследаваннямі, прысвечанымі гербу Пагоня і нацыянальнаму сцягу.
    5.	«Вялікакняскі радавод»;
    5.1	Правядзенне навуковых даследаванняў радаводу старажытных беларускіх князёў і ўладароў Вялікага Княства Літоўскага.
    5.2	Падрыхтоўка і выданне «Гісторыі княскіх радаводаў Беларусі» з выявамі генеалагічных дрэваў.
    6.	«Асобы і падзеі»:
    6.1	Правядзенне навуковых даследаванняў, прысвечаных выдатным асобам і падзеям кожнага стагоддзя беларускай гісторыі.