• Часопісы
  • Гістарычны шлях нацыі і дзяржавы  Радзім Гарэцкі, Міхась Біч, Уладзімір Конан

    Гістарычны шлях нацыі і дзяржавы

    Радзім Гарэцкі, Міхась Біч, Уладзімір Конан

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 348с.
    Мінск 2001
    114.6 МБ
    Магутны Божа! Ўладар сусьветаў, Вялікіх сонцаў і сэрц малых, Над Беларусяй, ціхай і ветлай, Рассып праменьні свае хвалы.
    Дай спор у працы, штодзённай, шэрай, На лусту хлеба, на родны край.
    Павагу, сілу і веліч веры
    У нашу праўду, у прышласьць дай.
    Дай урадлівасьць жытнёвым нівам, Учынкам нашым пашлі ўмалот.
    Зрабі свабоднай, зрабі шчасьлівай Краіну нашу і наш народ!
    ХР/АНАЛОГІЯ ГАЛОЎНЫХ ПАДЗЕЯЎ І ДАТ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ
    LIST OF MAJOR EVENTS ANS DATES IN HISTORY OF BELARUS IN CHRONOLOGICAL ORDER
    100 тысяч гадоў назад
    100—5 тысяч гадоў назад Каля 25 тысяч гадоў назад
    З’яўленне на тэрыторыі Беларусі першых людзей.
    Каменны век.
    Найстаражытнейшыя з вядомых вучоным стаянкі чалавека каля вёсак Юравічы (Калінкавіцкі раён) і Бердыж (Чачэрскі раён).
    Канец III тысячагоддзя да н. э. — VII ст. да н. э.
    Бронзавы век.
    VII ст. да н. э. — VIII ст.
    VI—VIII стст.
    н. э. Жалезны век.
    Пачатак славянізацыі тэрыторыі Беларусі.
    VIII—X стст.
    Існаванне саюзаў летапісных плямён крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў.
    826 г.
    Першая згадка ў летапісах пра Полацк.
    Сярэдзіна X ст.
    Утварэнне Полацкага княства, першай старажытнабеларускай дзяржавы.
    947 г.
    Першыя звесткі пра Віцебск.
    Каля 980 г.
    Летапісныя паведамленні пра першага беларускага князя Рагвалода.
    980 г.
    Першыя летапісныя звесткі пра Тураў.
    Каля 985 г.
    Першая згадка ў летапісе пра Заслаўе.
    988—1001 гг.
    Княжанне ў Полацку Ізяслава, сына Рагнеды Рагвалодаўны.
    992 г.
    Утварэнне Полацкай епархіі.
    1000 г.
    Смерць вялікай княгіні Рагнеды.
    1003—1044 гг.
    Княжанне ў Полацку Брачыслава Ізяславіча.
    1005 г.
    Заснаванне Тураўскай епархіі.
    1019 г.
    Першыя летапісныя звесткі пра Берасце.
    1021 г.
    Войска полацкага князя Брачыслава авалодала Ноўгарадам. Бітва палачанаў з дружынай Яраслава Мудрага на Судоме.
    1029 г.
    Нарадзіўся найславуцейшы з старажытнабеларускіх князёў Усяслаў Чарадзей.
    1044—1066 г.
    Будаўніцтва ў Полацку трэцяга на ўсходнеславянскіх землях (пасля Кіева і Ноўгарада) Сафійскага сабора, які сімвалізаваў незалежнасць Полацкага княства.
    1044—1101 гг.
    Княжанне ў Полацку Усяслава Брачыславіча, празванага Чарадзеем.
    1065 г.
    Першыя летапісныя звесткі пра Браслаў.
    1066 г.
    Пераможны паход палачанаў на Ноўгарад.
    3 сакавіка 1067 г.
    Бітва на Нямізе паміж войскам Усяслава Чарадзея і злучанымі дружынамі князёў Кіеўскай Русі.
    Першыя летапісныя звесткі пра Менск.
    1067 г.
    Першая згадка ў летапісе пра Воршу.
    1068—1069 гг.
    Княжанне Усяслава Чарадзея ў Кіеве.
    1078 г.
    Перамога палачанаў над войскамі Уладзіміра Манамаха.
    Першае паведамленне летапісаў пра Лагойск.
    1097 г.
    Першыя летапісныя звесткі пра Пінск.
    14 красавіка 1101 г.
    1-я палова XII ст.
    Памёр князь Усяслаў Чарадзей.
    Смаленскае княства здабыло самастойнасць.
    1101—1119 гг.
    Княжанне ў Менску Глеба Усяславіча (Глеба Менскага).
    1102 г.
    Каля 1104 —
    23 траўня 1167 г.
    1116 г.
    Заснаванне горада Барысава.
    Жыццё і дзейнасць асветніцы Еўфрасінні Полацкай.
    Першыя згадкі ў летапісе пра Слуцк.
    1127 г.
    Першыя летапісныя звесткі пра Гародню.
    1127—1159 гг.
    Княжанне ў Смаленску Расціслава Мсціславіча.
    1129 г.
    Высылка полацкіх князёў у Візантыю.
    Каля 1130 — каля 1182 г.
    Жыццё і дзейнасць славутага пісьменніка і прапаведніка Кірылы Тураўскага.
    1136 г.
    Першыя паведамленні пра гарады Крычаў і Прапойск (Слаўгарад).
    1142 г.
    Першыя летапісныя звесткі пра Гомель.
    1147 г.
    Першыя летапісныя звесткі пра Брагін і расейскую Маскву.
    Паміж 1152 і 1161 г.
    Будаўніцтва ў Полацку дойлідам Іаанам Спасаўскага (Спаса-Еўфрасіннеўскага) саборнага храма.
    1155 г.
    Першая згадка пра Мазыр.
    1156 г.
    Першыя звесткі пра Мсціслаў.
    1158 г.
    Заваёва незалежнасці Тураўскім княствам.
    1161 г.
    Полацкі майстар-ювелір Богша (у хрышчэнні Лазар) стварыў крыж Еўфрасінні Полацкай.
    1180-я гг.
    У Гародні збудавана Барысаглебаўская (Каложская) царква.
    Каля 1186 г.
    Стварэнне «Слова пра паход Ігаравы».
    1186—1216 гг.
    Княжанне ў Полацку Валодшы (Уладзіміра).
    1203, 1206, 1216 г.
    Паходы полацкіх дружын на нямецкіх рыцараў у Ніжняе Падзвінне.
    1213 г.
    Першыя летапісныя звесткі пра Рэчыцу.
    Пачатак XIII ст.
    Утварэнне Новагародскага княства.
    1240-я гг.
    Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага.
    Каля 1248 — 1263 г.
    Княжанне ў Новагародку князя Міндоўга, першага вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага.
    1240 г.
    Удзел палачанаў у разгроме шведскіх рыцараў на Няве.
    1242 г.
    Разгром нямецкіх рыцараў Аляксандрам Неўскім з удзелам полацкай і віцебскай дружын на Чудскім возеры.
    1249 г.
    Князь Міндоўг разграміў каля горада Крутагор’е войска татарскага хана Койдана. 3 таго часу горад атрымаў назву Койданава (з 1932 г. Дзяржынск).
    1252 г.
    Першыя летапісныя звесткі пра Наваградак (Навагрудак), Слонім і Ваўкавыск.
    1253 г.
    Вялікі князь Міндоўг атрымаў тытул караля і каранаваўся ў Наваградку.
    1258—1259 гг.
    Паход мангола-татараў на Беларусь.
    1260 г.
    Войска Вялікага Княства Літоўскага разбіла крыжакоў каля возера Дурбэ.
    1264—1267 гг.
    Княжанне вялікага князя Войшалка (сына Міндоўга).
    1267 г.
    Першыя летапісныя звесткі пра Магілёў.
    1267—1270 гг.
    Княжанне вялікага князя Шварна.
    1270—1282 гг.
    Княжанне вялікага князя Трайдзеня.
    1284 г.
    Разгром войскамі літоўскага князя Рынгальда мангола-татарскіх войскаў каля вёскі Магільна (цяпер Уздзенскі раён).
    1295—1316 гг.
    Княжанне вялікага князя Віценя.
    1295 г.
    Пагоня зацверджана як герб Вялікага Княства Літоўскага.
    1307 г.
    Добраахвотнае ўваходжанне Полацкай зямлі ў Вялікае Княства Літоўскае.
    1314 г.
    Перамога Давыда Гарадзенскага над нямецкімі рыцарамі пад Наваградкам.
    1315 г.
    У склад Вялікага Княства Літоўскага ўвайшла Берасцейская зямля.
    1316—1341 гг.
    Княжанне вялікага князя Гедзіміна.
    1317 г.
    Заснаванне Літоўскай мітраполіі.
    1320 г.
    Уваходжанне Віцебскага княства ў склад Вялікага Княства Літоўскага.
    Вялікі князь Гедзімін заснаваў горад Беласток.
    1320— 1330-я гг.
    Уваходжанне ў склад Вялікага Княства Літоўскага Турава-Пінскай зямлі.
    1323 г.
    Перанясенне сталіцы дзяржавы з Наваградка ў Вільню.
    1331 г.
    Перамога войскаў вялікага князя Гедзіміна над рыцарамі Тэўтонскага ордэна на рацэ Акмяне.
    1341—1345 гг.
    Княжанне вялікага князя Яўнута.
    1345—1377 гг.
    Княжанне вялікага князя Альгерда.
    1348 г.
    Перамога войскаў Вялікага Княства над нямецкімі рыцарамі на рацэ Стрэве.
    1355 г.
    Да Вялікага Княства Літоўскага далучана Бранскае княства.
    1358 г.
    У склад Вялікага Княства Літоўскага ўвайшло Мсціслаўскае княства.
    1362 г.
    Перамога нашых войскаў на чале з Альгердам над злучанымі сіламі Залатой арды на рацэ Сінія Воды, у выніку чаго былі вызвалены ад татарскага прыгнёту і ўвайшлі ў склад Вялікага Княства Літоўскага Кіеўская, Чарнігаўская, Валынская, Падольская і Пераяслаўская землі.
    1368—1372 гг.
    Паходы вялікага князя Альгерда на Маскву.
    1377—1392 гг.
    Княжанне вялікага князя Ягайлы.
    8 верасня 1380 г.
    Кулікоўская бітва, у якой удзельнічалі Андрэй Альгердавіч (Андрэй Полацкі), Дзмітры Альгердавіч ды інш. ваяводы з беларускіх зямель.
    1385 г.
    Крэўская унія Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства.
    1387 г.
    Вільня першая з беларускіх гарадоў атрымала магдэбургскае права.
    1390 г.
    Магдэбургскае права нададзена Берасцю.
    1391 г.
    Самакіраванне паводле магдэбургскага права атрымала Гародня.
    1392 г.
    Востраўскае пагадненне паміж Вітаўтам і Ягайлам аб перадачы ўлады ў Вялікім Княстве Вітаўту.
    1392—1430 гг.
    Княжанне вялікага князя Вітаўта.
    1399 г.
    У бітве з татарамі на рацэ Ворскле загінуў апошні полацкі князь Андрэй Альгердавіч.
    1404 г.
    Уваходжанне Смаленскага княства ў Вялікае Княства Літоўскае.
    1408 г.
    Усталяванне мяжы паміж Вялікім Княства Літоўскім і Маскоўскім Княствам па рэках Ацэ і Угры.
    15 ліпеня 1410 г.
    Разгром арміі Тэўтонскага ордэна пад Грунвальдам злучанымі сіламі Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства.
    1411 г.
    Тарунскі мір Вялікага Княства і Польшчы з Тэўтонскім ордэнам.
    1413 г.
    Гарадзельская унія Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства.
    1430—1432 гг.
    Княжанне вялікага князя Свідрыгайлы.
    1432—1440 гг.
    Княжанне вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча.
    1468 г.
    Прыняцце Судзебніка вялікага князя Казіміра Ягайлавіча, першага збору законаў дзяржавы.
    1490(?)—1551(?) гг.
    Жыццё і дзейнасць асветніка, заснавальніка беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання Францішка Скарыны.
    1492—1506 гг.
    Княжанне вялікага князя Аляксандра.
    1492—1494 гг.
    Першая вайна Масковіі з Вялікім Княствам Літоўскім.
    1498 г.
    Полацк атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права.
    1499 г.
    Магдэбургскае права нададзена Менску.
    1500—1503 гг.
    Вайна Масковіі з Вялікім Княствам Літоўскім.
    1506—1548 гг.
    Княжанне вялікага князя Жыгімонта I Старога.
    5 жніўня 1506 г.
    Разгром нашымі войскамі на чале з Міхалам Глінскім крымскіх татараў пад Клецкам.
    1507—1508 гг.
    Вайна Масковіі з Вялікім Княствам Літоўскім.
    1512—1522 гг.
    Вайна Масковіі з Вялікім Княствам Літоўскім.
    8 верасня 1514 г.
    Бліскучая перамога 35-тысячнай арміі Вялікага Княства на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім над 80-тысячным войскам маскоўскіх захопнікаў пад Воршай.
    1516 г.
    Выхад у свет паэмы Яна Вісліцкага «Пруская вайна», прысвечанай перамозе пад Грунвальдам.
    6 жніўня 1517 г.
    Францішак Скарына выдаў у Празе першую друкаваную беларускую кнігу.
    1522 г.
    Францішак Скарына заснаваў у Вільні першую на тэрыторыі Усходняй Еўропы друкарню.
    1523 г.
    Выйшла ў свет паэма беларускага паэта-лацініста Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра».
    1529 г.
    Прыняты першы Статут Вялікага Княства Літоўскага.
    1534—1537 гг.
    Вайна Масковіі з Вялікім Княствам Літоўскім.
    1548—1572 гг.
    Княжанне вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста.
    1557 г.
    Прынята «Устава на валокі», якая ўнармавала ў Вялікім Княстве Літоўскім зямельную рэформу.
    1557—1633 гг.
    Жыццё і дзейнасць выдатнага палітычнага, грамадскага і ваеннага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага Льва Сапегі.
    1558—1583 гг.
    Інфлянцкая (Лівонская) вайна Масковіі з Інфлянцкім (Лівонскім) ордэнам, Вялікім Княствам Літоўскім і Польшчай.
    1559 г.
    Інфлянцкі (Лівонскі) ордэн перайшоў пад пратэктарат Вялікага Княства Літоўскага.