Гістарычны шлях нацыі і дзяржавы
Радзім Гарэцкі, Міхась Біч, Уладзімір Конан
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 348с.
Мінск 2001
9 сакавіка 1918 г.
Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда прыняў 2-ю Устаўную грамату, дзе абвясціў Беларусь дэмакратычнай рэспублікай у яе этнаграфічных межах.
25 сакавіка 1918 г.
Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР).
28 красавіка 1918 г.
Народны Сакратарыят Беларусі зацвердзіў беларускую мову дзяржаўнай і абавязковай у БНР і прыняў пастанову пра адкрыццё ў Менску універсітэта.
Чэрвень 1918 г.
Урад БНР афіцыйна зацвердзіў герб Пагоня і белачырвона-белы сцяг дзяржаўнымі сімваламі, а таксама ўвёў пашпарт грамадзяніна БНР.
11 кастрычніка 1918 г.
Народны Сакратарыят Беларусі прыняў часовую Канстытуцыю БНР.
Снежань 1918 г.
Урад БНР на чале з Антонам Луцкевічам вымушаны пераехаць у Гародню.
30—31 снежня 1918 г.
У Смаленску адбыўся I з’езд КП(б)Б, які абвясціў утварэнне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь (ССРБ).
1 студзеня 1919 г.
Афіцыйнае абвяшчэнне БССР са сталіцай у Менску. У склад БССР увайшлі Віцебская, Гарадзенская, Менская, Магілёўская губерні, а таксама беларускія паветы Віленскай, Ковенскай і Смаленскай губерняў.
16 студзеня 1919 г.
ЦК РКП(б) прыняў рашэнне пра ўключэнне Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў у склад РСФСР і стварэнне на астатняй тэрыторыі ЛітоўскаБеларускай ССР.
2—3 лютага 1919 г.
1-шы Усебеларускі з’езд Саветаў у Менску прыняў 1-ю Канстытуцыю БССР.
27 лютага 1919 г.
Створана Літоўска-Беларуская ССР (ЛітБел) са сталіцаю ў Вільні. У складзе рэспублікі засталася тэрыторыя Віленскай і Менскай губерняў.
21 красавіка 1919 г.
17 ліпеня 1919 г.
Польскія войскі занялі Вільню.
Урад ЛітБел спыніў сваю дзейнасць.
8 жніўня 1919 — 11 ліпеня 1920 г.
Акупацыя Менска польскімі войскамі.
Лістапад 1920 г.
Паход 20-тысячнай арміі прыхільніка незалежнасці Беларусі генерала Станіслава Булак-Балаховіча на Палессе. Чырвоная Армія, несучы значныя страты, пакінула Петрыкаў, Мазыр, Калінкавічы.
Лістапад—снежань 1920 г.
14 лістапада 1920 г.
27 лістапада 1920 г.
18 сакавіка 1921 г.
11 ліпеня 1921 г.
1921—1937 гг.
30 студзеня 1922 г.
10 ліпеня 1922 г.
30 снежня 1922 г.
Кастрычнік 1923 г.
Лістапад 1923 г.
Антыбальшавіцкае Слуцкае паўстанне (Слуцкі збройны чын).
Адбыўся 1-шы беларускі з’езд Случчыны, які прызнаў яе часткаю БНР. З’езд вітаў Найвышэйшую раду БНР, выказаў пратэст супраць усталявання савецкай улады «як чужацкай» і пастанавіў прыступіць да арганізацыі ўласных вайсковых фарміраванняў.
Пачатак баявых дзеянняў слуцкіх паўстанцаў супраць савецкіх войскаў (Дзень Герояў).
Падпісана Рыжская мірная дамова паміж РСФСР (і па ўпаўнаважанню ўрада БССР) і УССР з аднаго боку і Польшчай з другога, у выніку чаго Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна адышлі да Польшчы.
Адкрыццё Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Дзейнасць у Заходняй Беларусі Таварыства беларускай школы.
Адкрыццё ў Менску Інстытута беларускай культуры.
Абвешчана аўтаномія Беларускай праваслаўнай царквы на чале з мітрапалітам Мельхіседэкам. (У 1937 г. увесь клір больш чым 400 прыходаў Беларускай аўтакефальнай царквы быў знішчаны.)
Дамова пра стварэнне Саюза ССР. Беларуская ССР увайшла ў склад СССР як заснавальніца.
Стварэнне Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі.
У СССР, у тым ліку і ў БССР, створана Аб’яднанае дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне (ОГПУ—АДПУ), асобыя калегіі якога атрымалі права без суда выносіць пастановы пра тэрміны зняволення і расстрэлы асобаў, якія прызнаны імі вінаватымі.
Сакавік 1924 г.
Першае ўзбуйненне Беларускай ССР. У склад БССР, якая пасля свайго 2-га абвяшчэння ў ліпені 1920 г. уключала ўсяго 6 паветаў Менскай губерні, вернута значная частка беларускіх паветаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў. Тэрыторыя рэспублікі павялічылася болей як удвая (110,5 тыс. км2), колькасць насельніцтва — да 4,2 млн. чал.
1924 г.
Пачатак ажыццяўлення ў БССР палітыкі беларусізацыі.
У Заходняй Беларусі польскія ўлады зачынілі 400 беларускіх школ і 15 беларускіх газет.
Чэрвень 1925 г.
Заснаванне ў Заходняй Беларусі Беларускай сялянскаработніцкай грамады (БСРГ), легальнай рэвалюцыйна-дэмакратычнай нацыянальна-вызвольнай арганізацыі, якая налічвала 120 тыс. сяброў.
2-я палова 1920-х гг.
Пачатак рэпрэсій супраць беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі. Паступовае згортванне беларусізацыі.
Снежань 1926 г.
Другое ўзбуйненне Беларускай ССР. У склад БССР вернуты Рэчыцкі і Гомельскі паветы. Тэрыторыя рэспублікі склала 125,8 тыс. км2, колькасць насельніцтва — 5 млн. чал.
Красавік 1928 г.
У Заходняй Беларусі (Беласток) пачаўся судовы працэс над 133 дзеячамі нацыянальна-вызвольнага руху.
1 студзеня 1929 г.
На базе Інстытута беларускай культуры адкрыта Беларуская акадэмія навук.
1929 г.
Пачатак палітыкі масавай калектывізацыі, якая пазбавіла беларускую вёску лепшых працаўнікоў. У выніку гэтак званага «раскулачвання» з Беларусі былі высланы сотні тысяч жыхароў.
Люты 1930 г.
У СССР, у тым ліку і ў БССР, пры «паўнамоцных прадстаўніцтвах» ОГПУ сфарміраваны «тройкі», якім дадзена права без суда накіроўваць у канцлагеры або на расстрэл.
1930—1931 гг.
Масавыя арышты нацыянальнай інтэлігенцыі па сфабрыкаванай ОГПУ справе «Саюза вызвалення Беларусі».
26 жніўня 1933 г.
Пастанова Савета Народных Камісараў БССР «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу» з мэтаю «поўнага падпарадкавання беларускага правапісу задачам выхавання працоўных масаў у духу пралетарскага інтэрнацыяналізму».
1933 г.
Голад, выкліканы палітыкай калектывізацыі.
1937—1938 гг.
Найбольшы размах палітычных рэпрэсій.
1937—1941 гг.
Масавыя расстрэлы органамі НКВД цывільных грамадзян ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам. Паводле розных ацэнак, тут было расстраляна ад 30 да 300 тыс. чалавек. У выніку сталінскага генацыду Беларусь страціла звыш 2 млн. чалавек.
29 кастрычніка 1937 г.
НКВД адначасова расстраляла ў Менску 14 пісьменнікаў: Міхася Зарэцкага, Алеся Дудара, Платона Галавача, Анатоля Вольнага, Васіля Каваля, Валерыя Маракова, Юрку Лявоннага, Васіля Сташэўскага, Зяму Піваварава, Ізі Харыка ды інш.
23 жніўня 1939 г.
У Маскве падпісаны пакт Молатава—Рыбентропа, савецка-нямецкая дамова пра ненападзенне і сакрэтныя пратаколы пра падзел сфераў уплыву.
1 верасня 1939 г.
Нападзенне фашысцкай Германіі на Польшчу і пачатак Другой сусветнай вайны.
17 верасня 1939 г.
Савецкія войскі перайшлі мяжу з Польшчай і да 25 верасня занялі ўсю тэрыторыю Заходняй Беларусі (разам з Вільняй і Беластокам) і Заходняй Украіны.
Кастрычнік 1939 г.
Вільня і Віленскі край паводле рашэння ўрада СССР перададзены Літве.
14 лістапада 1939 г.
Заходняя Беларусь прынята ў склад БССР. Насельніцтва рэспублікі павялічылася да 11 млн. чал.
22 чэрвеня 1941 г.
22 чэрвеня — канец ліпеня 1941 г.
Пачатак вайны Германіі з СССР.
Стварэнне аднаго з першых у Беларусі пінскага партызанскага атрада пад камандаваннем Васіля Каржа.
28 чэрвеня 1941 г.
Зіма 1941—1942 гг.
Нямецкія войскі занялі Мінск.
Стварэнне на тэрыторыі Беларусі фашысцкіх канцлагераў.
Студзень 1942 г.
На акупаванай тэрыторыі створана Беларуская незалежніцкая партыя.
Красавік 1942 г.
Стварэнне 1-й беларускай партызанскай брыгады пад камандаваннем Міная Шмырова.
Верасень 1942 г.
Красавік—чэрвень 1943 г.
Стварэнне Беларускага штаба партызанскага руху.
Беларускія партызаны правялі аперацыю «Граніт», у ходзе якой пушчаны пад адхон 1806 эшалонаў праціўніка, узарваны 66 чыгуначных мастоў, разгромлены 164 гарнізоны.
23 чэрвеня —
28 жніўня 1944 г.
Беларуская аперацыя («Багратыён»), у ходзе якой войскі 1, 2, 3-га Беларускіх і 1-га Прыбалтыйскага
франтоў разам з беларускімі партызанамі вызвалілі ўсю тэрыторыю Беларусі ад нямецкіх акупантаў.
27 чэрвеня 1944 г.
2-гі Усебеларускі кангрэс у Мінску пацвярджае пастановы 1-га Усебеларускага кангрэса і Рады БНР аб незалежнасці Беларусі.
3 ліпеня 1944 г.
Ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вызвалены Мінск.
Красавік 1945 г.
На знак прызнання яе заслуг у разгроме фашысцкай Германіі Беларуская ССР прымаецца ў склад сяброўзаснавальнікаў ААН.
Жнівень 1945 г.
СССР перадае Полыпчы са складу БССР 17 раёнаў Беластоцкай вобласці разам з Беластокам і 3 раёны Брэсцкай вобласці.
1946—1948 гг.
Чыстка КПБ і замена большасці вядучых камуністаў у Беларусі рускімі.
1951 г.
Адмена ў школах БССР абавязковага экзамена па беларускай мове.
Заснаванне Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку.
1954 г.
Уступленне Беларускай ССР у ЮНЕСКО.
1959 г.
Паводле Усесаюзнага перапісу насельніцтва ў Беларусі жыве 8 054 648 чалавек.
1965 г.
Першым сакратаром ЦК КПБ прызначаны Пётр Машэраў (трагічна загінуў у 1980 г.).
Сярэдзіна 1960-х — сярэдзіна 1970-х гг. Нацыянальна-патрыятычны рух сярод беларускіх навукоўцаў, пісьменнікаў, студэнтаў, на які ўлады адказалі адміністрацыйнымі рэпрэсіямі.
1970 г.
Паводле дадзеных Усесаюзнага перапісу насельніцтва ў БССР жывс 9 002 300 чалавек.
1971 г.
Праз трыццаць гадоў пасля пачатку нямецкай акупацыі Беларусь дасягнула даваеннага ўзроўню насельніцтва.
25 студзеня 1972 г.
1979 г.
У Мінску нарадзіўся мільённы жыхар.
У Беларускім дзяржаўным універсітэце заснавана «Беларуская майстроўня» — студэнцкае аб’яднанне, якое змагалася за адраджэнне нацыянальнай культуры.
Паводле дадзеных Усесаюзнага перапісу, насельніцтва БССР складае 9 560 000 чалавек.
1986 г.
Ядзерная катастрофа на Чарнобыльскай АЭС. 70% радыёактыўных выкідаў выпадае на Беларусь.
Снежань 1986 г.
Калектыўны ліст беларускай інтэлігенцыі («Ліст 28-мі») да Міхаіла Гарбачова з заклікам прадухіліць «духоўнае выміранне» беларускага народа.
Красавік 1987 г.
1 лістапада 1987 г.
Заснаванне Беларускага фонду культуры.
Несанкцыянаваны мітынг у Мінску з нагоды дня памяці продкаў Дзяды. Удзельнікі абвінавачваюць савецкі рэжым у правядзенні ў Беларусі палітыкі генацыду.
19 чэрвеня 1988 г.
Блізу 10 000 чалавек удзельнічаюць у дэманстрацыі памяці ахвяраў Курапатаў, патрабуючы стварэння следчай камісіі.
19 кастрычніка 1988 г.
У Мінску на сходзе інтэлігенцыі ствараюцца грамадскае гістарычна-асветнае таварыства «Мартыралог Беларусі» і аргкамітэт Беларускага народнага фронту.
30 кастрычніка 1988 г.
Войскі і міліцыя жорстка разганяюць у Мінску масавую дэманстрацыю памяці ахвяраў сталінізму.