• Часопісы
  • Гістарычны шлях нацыі і дзяржавы  Радзім Гарэцкі, Міхась Біч, Уладзімір Конан

    Гістарычны шлях нацыі і дзяржавы

    Радзім Гарэцкі, Міхась Біч, Уладзімір Конан

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 348с.
    Мінск 2001
    114.6 МБ
    Як дзяржаўны сімвал герб меў выгляд шчыта барочнай формы, асноўнае поле якога было пурпуровага колеру, а сярэдзіну займала выява беласнежнай Пагоні. У адборы колераў для сімволікі, яе колернай гаме праявіліся нацыянальныя традыцыі і мастацкі густ нашых продкаў. Славяне асабліва шанавалі белы і чырвоны коле-
    ры, лічылі іх свяшчэннымі, гэта былі асноўныя колеры іх адзення. У белае адзенне з чырвоным поясам апраналіся старэйшыны плямён і язычніцкія першасвятары. Генетычньгя вытокі любові славян да двух колераў схаваны ў глыбіні тысячагоддзяў, у часах індаеўрапейскай агульнасці, калі ў большасці плямён белы і чырвоны колеры абагаўляліся. Белы колер у тагачасным светаўспрыманні атаясамліваўся з колерам матчынага малака. Ён асацыіраваўся з карміцелькай-зямлёй, з маці-прыродай, з маціжанчынай. Чырвоны колер лічыўся сімвалам агню і вечнага жыцця. У сувязі з развіццём язычніцкай рэлігіі з’явілася вера ў замагільнае жыццё. Таму памерлых, асабліва дзяцей, пасыпалі чырвонай мінеральнай фарбай — вохрай, чым як бы доўжылі жыццё нябожчыка на тым свеце.
    Пасля рассялення ў I тысячагоддзі н. э. усходне-славянскіх плямён на тэрыторыі Беларусі і асіміляцыі тут балцкага і угра-фінскага насельніцтва, старажытныя традыцыі захаваліся, але ў сувязі з далейшым духоўным развіццём грамадства сэнсавае значэнне белага і чырвонага колераў значна пашырылася. Белае стала сімвалізаваць знак дабра, знак чысціні, крынічнай вады, шляхетнага серабра. Чырвонае стала знакам жыватворнага агню, сімвалам адвагі і ваяўнічасці, храбрасці, доблесці і праведнай крыві, пралітай за Айчыну. У найбольшай пашане ў продкаў беларусаў лічыўся пурпуровы колер. Пурпур сімвалізаваў лепшыя якасці мужчыны-воіна, а для князя быў знакам яго боскага паходжання. Адзенне пурпуровага колеру маглі насіць толькі князі і каралі. Па гэтай прычыне першыя сцягі правіцеляў зямель і княстваў мелі менавіта такі колер. Узнятыя сцягі паказвалі ўсяму войску, дзе знаходзіцца іх князь (кароль, правіцель) або ўвогуле, што ён прысутнічае на полі бою. У пачатку XVI ст. на Беларусі, як і па ўсёй Еўропе, сталі з’яўляцца сцягі, звязаныя сваімі колерамі з гербам дзяржавы. Паводле законаў геральдыкі асноўным колерам сцяга стаў колер беласнежнай коннай Пагоні. У сярэдзіне палотнішча праходзіла гарызантальная пурпуровая паласа, якая адпавядала колеру геральдычнага шчыта. Так узнікла трохпалоснае спалучэнне — бела-чырвона-белага колераў. Упершыню графічна зафіксаваны сцяжкі такога колеру ў конніцы ВКЛ, паказанай на палатне «Бітва пад Оршай у 1514 г.», што захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Варшаве. У гэты час з’явіўся і бела-чырвоны польскі сцяг. Пасля Люблінскай уніі 1569 г., калі стала закладвацца федэратыўная дзяржава Рэч Паспалітая, якая аб’яднала Польскае каралеўства і ВКЛ з адзіным каралём (ён жа адначасова і вялікі князь ВКЛ), пачаліся першыя спробы аб’яднаць абодва сцягі ў адзін, тым больш што ў аснове іх ляжалі аднолькавыя колеры — белы і чырвоны. У 1605 г. кароль Жыгімонт III Ваза ўжыў трохпалосны чырвона-бела-чырвоны сцяг, а крыху пазней з’явіўся бела-чырвонабела-чырвоны сцяг як спроба аб’яднаць абодва сцягі членаў федэрацыі. Аднак такі сцяг не прыжыўся, і дамінаваць стаў польскі сцяг. Ваяводствы, створаныя ў ВКЛ, у час адміністрацыйнай рэформы 1565—1566 гг. (Берасцейскае, Віцебскае, Мінскае, Мсціслаўскае, Наваградскае, Полацкае і інш.) мелі самастойныя сцягі-харугвы, якія яны атрымлівалі цэнтралізавана з велікакняжацкага скарбу. На ўсіх іх была выява Пагоні. Беларускія ваенна-служылыя татары ў XVI—XVIII ст. выстаўлялі войска пад уласнай харугвай бела-чырвона-белага колеру з выявай па цэнтры паўмесяца і зоркі. Мелі яны і свой воінскі сімвал — г. зв. татарскую Пагоню, дзе коннік замест мяча трымае лук, шчыт адсутнічаў.
    Праваслаўная рэлігія з часоў хрышчэння зямель Беларусі ашчадна ставілася да старадаўніх традыцый і сімвалаў, звязаных з воінскім служэннем, і ўсяляк іх асвячала. У гадзіну цяжкіх выпрабаванняў царква заўсёды была з народам, заклікаючы яго грудзьмі стаяць за радзіму і веру. Святары і манахі былі ў складзе дружын, натхняючы воінаў на праведную бітву, адпявалі загінуўшых, перавязвалі параненых, арганізоўвалі шпіталі, збіралі сродкі і правіянт для пацярпелых воінаў. Лёс царквы шчыльна пераплёўся з лёсам і гісторыяй Беларусі, яе народам і нацыянальнымі сімва-
    ламі. Пра гэта сведчыць і бела-чырвона-белая стужка, уключаная ў камплект адзення царкоўных іерархаў. Яна трактуецца як знак патрыяршай улады, як сімвал настаўніцкай місіі Ісуса Хрыста на зямлі, перададзенай яго вучням, як вогненны след яго праведнага слова на бязгрэшнай чыста-белай душы верніка.
    3 канца XVIII ст. і да сярэдзіны XIX ст. пытанне пра беларускую нацыянальную сімволіку было знята з гісторыі Беларусі, але яно ўзнікла ў час паўстання 1863—1864 гг., калі К. Каліноўскі вярнуўся да сімвала Пагоні. Ёсць падставы меркаваць, што ён адрадзіў да жыцця і бела-чырвона-белы сцяг. 3 канца XIX ст. у Пецярбургу дэмакратычная студэнцкая моладзь Беларусі і Літвы на сваіх культурна-асветных вечарынах выкарыстоўвала Пагоню і нацыянальны сцяг. Шматлікія факты сведчаць аб неаднаразовым выкарыстанні беларускай нацыянальнай сімволікі ў дарэвалюцыйны час у Вільні, Санкт-Пецярбургу, Мінску і інш. гарадах. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. салдаты-беларусы 12-й дзеючай арміі насілі ўшытыя ў пятліцы шынялі бела-чырвона-белыя нацыянальныя стужкі. Беларуская нацыянальная сімволіка прысутнічала ў снежні 1917 г. на Усебеларускім з’ездзе ў Мінску. Абвешчаная 25.3.1918 г. Беларуская Народная Рэспубліка (БНР) зрабіла герб Пагоня і бела-чырвона-белы сцяг сваёй афіцыйнай сімволікай. У 1919—1920 гг. беларуская нацыянальная сімволіка выкарыстоўвалася беларускімі вайсковымі фарміраваннямі ў Літве і Польшчы.
    Пасля Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. Беларусь і яе народ аказаліся распалавіненымі паміж Савецкай Расіяй і Польшчаю. На землях Заходняй Беларусі, уключаных у склад Польскай дзяржавы, беларускі нацыянальна-вызвольны і дэмакратычны рух вёў барацьбу пад нацыянальнай сімволікай. Яна выкарыстоўвалася ва ўсіх беларускіх школах і гімназіях, на мітынгах працоўных, беларускім студэнцтвам. Беларуская нацыянальная сімволіка была элементам школьна-гімназічнага касцюма беларускіх вучняў. У 1939 г. насельніцтва Заходняй Беларусі ў многіх мясцінах вітала Чырвоную Армію сваёй нацыянальнай сімволікай. Беларуская зарубежная эміграцыя ва ўсе часы выкарыстоўвала беларускую нацыянальную сімволіку.
    Інакш склаўся лёс беларускай нацыянальнай сімволікі ў БССР. Тут толькі ў 1926 г. была спроба выкарыстаць нацыянальныя колеры пры распрацоўцы сцяга і герба БССР. Аднак гэта прапанова не прайшла, а яе ініцыятар старшыня СНК БССР Я. А. Адамовіч хутка апынуўся за межамі рэспублікі. Ідэя адраджэння беларускай нацыянальнай сімволікі звязана з пачаткам дзейнасці ў другой палове 1980-х гадоў маладзёжных нефармальных гісторыка-культурных аб’яднанняў і клубаў («Талака», «Паходня», «Узгор’е» і інш.), узнікненнем у 1988 г. Беларускага народнага фронту «Адраджэньне» і партый дэмакратычнага кірунку (БСДГ, НДПБ, Сялянскай партыі, АДПБ і інш.). Дэкларацыя аб суверэнітэце Беларусі 1990 г. прызнала беларускую нацыянальную сімволіку. Пад гэтай сімволікай прайшлі красавіцкія і майскія забастоўкі працоўных Беларусі 1991 г., якія адыгралі сваю ролю ў крушэнні таталітарызму ў рэспубліцы. Сесія Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 19.9.1991 г. прыняла законы «Аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь» і «Аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь». Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь з’яўляецца старажытны беларускі герб Пагоня, Дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь — бела-чырвонабелы сцяг*.
    М. А. Ткачоў
    (Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мн„ 1993. Т. 1. С. 391—393)
    * 3 1995 г. дзяржаўная сімволіка Беларусі зменена.
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ Ў КАРТАХ HISTORY OF BELARUS IN MAPS
    РАССЯЛЕННЕ ЎСХОДНЕСЛАВЯНСКІХ ПЛЯМЁНАЎ HA ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў VIII—IX ctct.
    ПЕРШЫЯ КНЯСТВЫ ПА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ (X—XII стст.)
    ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОУСКАЕ У XIII—XVI стст.
    ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ
    КАРТА ЭТНАГРАФІЧНЫХ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ ПАВОДЛЕ М. ДОЎНАР-ЗАПОЛЬСКАГА, Я. КАНЧЭРА I Я. КАРСКАГА
    АДМІНІСТРАЦЫЙНА-ПАЛІТЫЧНАЯ КАРТА БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ, СКЛАДЗЕНАЯ АРКАДЗЕМ СМОЛІЧАМ Выдадзена на французскай мове ў 1919 г. у берлінскай друкарні Вільгельма Гартмана
    МЕЖЫ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ Ў ГІОЛЬШЧЫ
    FRONTIERS OF WEST-WHITE-RUTHEN1A (BIELARUS) IN POLAND
    ФАРМІРАВАННЕ ТЭРЫТОРЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ У XX ст.
    НАСЕЛЕНЫЯ ПУНКТЫ
    @ Сіаліцы дзяржаў. рэспублік СССР о Цэнтры губерняў, абласйей. ваяводстваў
    о Іншыя населеныя пункты
    Населеныя пункіы, перададземыя
    •••• Польшчы ў І950г.
    Населеныя пункты. лерададзеныя 	 БССР у І950і. і 1964г
    МІНСК Цэнтры акруг у 1942г.
    ГРАНШЫ
    	 дзяржаў
    _ 	 саюзныі рэспублік СССР
    БНР (абвешчамай 25 сакавіка 1911) । )
    БССР (абвешчанай 1 сіудзекя 1919 і ) акруг (прыіорый. лкупірлваныі кіяй) у 1942г
    ’ J | і | Спрэчная тэрыторыя паміж Пеільйічан і /Іпв*
    Абвяшчэнне Беларускай Нарол най Рэспублікі Абвяшчэнне БССР
    (люты-ліпень). Аб'яднанне Лпвр і БеларусІ ў Ліюўска-Беларуску»" Савецкую Сацыялісіычную Рэслубліку
    Тэрыіорыя БССР пасля заключэння Рыжскага мірнага даіавору паміж Савейкай Расіям і П'»льшчай 18 сакаяіка 1921г
    Тэрыторыя БССР пасля наста паўлення Прэзідыума УЦВК „Аб перапачы Беларусі раёнаў.у якіх пераважае беларусхае населі. нііпва" ал 3 сакэвіка 1924г
    Тэрыторыя БССР пасля пасіа наўлення Прэзідыума УЦВК „лб далучэнні да БССР Рэчыйхаіа і Гомельскага павеіаў'ад 6 снсж ня І926г
    (17.IX 10.X). Тэрыіорыя БССР пасля ўваходжання Заходням Бгларусі ў склад БССР
    Тэрыторыя БССРпасля перада чы Літве г Вілыіа I часткі Віленскай вобласціпадагавору паміж СССР і ЛІтвой ад 10 кастрычніка І939г.
    Тэрызорыя БССР пасля перадачы Літве іэрыторыі з літоўскім насельніцгвам згодна з указам Прэзідыума Вярхоўнага Савеіа БССР..А6 змяненні граніц асобных раёнаў Вілейскай I Беластоцкай абласцейусувязізудакладненнем граніц паміж Лііоўскай I Беларускай ССР' ад 25 лістапада і940г.
    і Нямецка-фашыснкі падзол БССР (на канец 1942г.)
    Тэрыюрыя БССР пасля перада чы Польшчы часікі тэрыюрыі па дагавору паміж СССРІ Поль шчай ад 16 жніўня 1945 г