• Часопісы
  • Гістарычны шлях нацыі і дзяржавы  Радзім Гарэцкі, Міхась Біч, Уладзімір Конан

    Гістарычны шлях нацыі і дзяржавы

    Радзім Гарэцкі, Міхась Біч, Уладзімір Конан

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 348с.
    Мінск 2001
    114.6 МБ
    1917—1919 1919—1928 1928—1943 1943—1970 1970—1982 1982—1997 ад 1997
    СТАРШЫНТ УРАДА БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ**
    Язэп Варонка Раман Скірмунт Іван Серада Антон Луцкевіч Вацлаў Ластоўскі Аляксандр Цвікевіч
    1918
    1918
    1918
    1918—1920 1919—1923 1923—1925
    * Ад 1920 г. Рада БНР дзейнічае ў эміграцыі.
    ** Ад 1920 г. Урад БНР дзейнічаў у эміграцыі. На 2-й Усебеларускай канферэнцыі, якая адбылася ў 1925 г. у Берліне, прынята пастанова спыніць дзейнасць Урада БНР. Гэтае рашэнне не было прызнана прэзідыумам Рады БНР.
    СТАРШЫНІ УРАДА БЕЛАРУСКАЙ ССР
    Да 1946 г. — Савет Народных Камісараў, потым — Савет Міністраў
    Зміцер Жылуновіч (Цішка Гартны)
    1919*
    Аляксандр Чарвякоў
    1920—1924
    Язэп Адамовіч
    1924—1927
    Мікалай Галадзед
    1927—1937
    Апанас Кавалёў
    1937—1938
    Кузьма Кісялёў
    1938—1940
    Іван Былінскі
    1940—1944
    Панцеляймон Панамарэнка
    1944—1948
    Аляксей Кляшчоў
    1948—1953
    Кірыла Мазураў
    1953—1956
    Мікалай Аўхімовіч
    1956—1959
    Ціхан Кісялёў
    1959—1978
    Аляксандр Аксёнаў
    1978—1983
    Уладзімір Бровікаў
    1983—1986
    Міхаіл Кавалёў
    1986—1990
    Вячаслаў Кебіч
    1990—1991
    СТАРШЫНІ ЦЭНТРАДЬНАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА БЕЛАРУСКАЙ ССР
    ЦВК БССР дзейнічаў да выбрання ў 1938 г. Вярхоўнага Савеіпа БССР I га склікання
    Аляксандр Мяснікоў (Мяснікян)
    Аляксандр Чарвякоў
    Міхаіл Стакун
    Нічыпар Наталевіч
    1919 1920—1937
    1937 1937—1938
    * Старшыня Часовага рэвалюцыйнага ўрада Савецкай Беларусі.
    СТАРШЫНІ ПРЭЗІДЫУМА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА БЕЛАРУСКАЙ ССР
    Нічыпар Наталевіч Васіль Казлоў Сяргей Прытыцкі Фёдар Сурганаў Іван Палякоў Георгі Таразевіч Мікалай Дземянцей
    1938—1948
    1948—1967
    1968—1971
    1971—1976
    1977—1985
    1985—1989
    1989—1990 (у 1990—1991 — старшыня Вярхоўнага Савета БССР)
    КІРАЎНІКІ КАМУНІСТЫЧНАЙ ПАРТЫІ БЕЛАРУСІ
    Аляксандр Мяснікоў (Мяснікян) Вінцас Міцкявічус-Капсукас Вільгельм Кнорын Вацлаў Багуцкі
    Аляксандр Асаткін-Уладзімірскі Аляксандр Крыніцкі
    Ян Гамарнік
    Канстанцін Гей Мікалай Гікала Васіль Шаранговіч* Аляксей Волкаў Панцеляймон Панамарэнка Мікалай Гусараў Мікалай Патолічаў Кірыла Мазураў* Пётр Машэраў*
    Ціхан Кісялёў*
    Мікалай Слюнькоў*
    Яфрэм Сакалоў* Анатоль Малафееў*
    1917—1919
    1919—1920
    1920—1922; 1927—1928
    1922—1924
    1924
    1924—1927
    1928—1929
    1930—1932
    1932—1937
    1937
    1937—1938
    1938—1947
    1947—1950
    1950—1956
    1956—1965
    1965—1980
    1980—1983
    1983—1987
    1987—1990
    1990—1991
    25 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову аб прыпыненні дзейнасці КПСС—КПБ на тэрыторыі Беларусі.
    * Ураджэнцы Беларусі.
    КІРАЎНІЦТВА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСБ
    Старшыні Вярхоунага Савета
    Станіслаў Шушкевіч Мечыслаў Грыб Сямён Шарэцкі
    1991—1994 1994—1996 ад 1996
    Старшыні Савета Міністрау і прэм’ер-міністры (ад 1994 г.)
    Вячаслаў Кебіч Міхаіл Чыгір Сяргей Лінг Уладзімір Ярмошын
    1991—1994 1994—1996 1996—2000 ад 2000
    У 1994 г. адбыліся выбары першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якіх перамогу атрымаў Аляксандр Лукашэнка.
    У лістападзе 1996 г. у краіне адбыўся рэферэндум, у выніку якога прэзідэнцкія паўнамоцтвы А. Лукашэнкі працягнуты на два гады звыш 4-гадовага тэрміну, устаноўленага Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.
    Пасля рэферэндуму 1996 г. у адпаведнасці са зменамі, унесенымі ў Канстытуцыю 1994 г., створаны Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, які складаецца з Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.
    Старшынёй Палаты прадстаўнікоў 1-га склікання (1996—2000) быў абраны Анатоль Малафееў, 2-га склікання (ад 2000 г.) — Вадзім Папоў.
    Старшыні Савета Рэспублікі: Павел Шыпук (1996—2000), Аляксандр Вайтовіч (ад 2000 г.).
    Легітымнасць Палаты прадстаўнікоў 1-га і 2-га склікання не прызнана інтэграцыйнымі еўрапейскімі структурамі — Саветам Еўропы, Еўрапарламентам, Арганізацыяй па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ).
    Пры падрыхтоўцы раздзела выкарыстаны выданні: Гісторыя Беларусі ў табліцах і схемах (Mil., 2000); Нсторня Беларусн: Словарь-справочннк (Мн., 2000); Кузпецов Н. Н„ Шелкопляс В. А. Нсторня государства н права Беларусн (Мн., 1999); Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі. Мн., 1940. Т. 2.
    БЕПАРУСКІЯ НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ СІМВАЛЫ
    BELARUSIAN NATIONAL SYMBOLS
    Беларуская нацыянальная сімволіка — гэта комплекс універсальных семантычных знакаў, колераў і выяў, якія адлюстроўваюць гістарычную традыцыю і этнічную памяць беларускага народа, яго эстэтычны густ і светаўспрыманне, філасофскае асэнсаванне свайго месца ў еўрапейскай цывілізацыі. Беларуская нацыянальная сімволіка ўключае гістарычны герб Пагоня і створаны на яго аснове бела-чырвона-белы сцяг.
    Паходжанне герба Пагоня сягае ў глыб стагоддзяў і генетычна звязана са старажытнаславянскай ваеннай традыцыяй народнай пагоні эпохі родаплемяннога ладу — найважнейшай функцыяй арганізацыі жыцця і побыту ўсіх славянскіх плямён, калі кожны чалавек быў у адказе за жыццё свайго супляменніка. У выпадку раптоўнага нападу праціўніка і захопу ў палон членаў абшчыны кожны мужчына, які меў права насіць зброю, быў абавязаны пешкі або конна кідацца ў пагоню за ворагам, каб адбіць палон. Ва ўмовах ваеннай дэмакратыі традыцыя народнай пагоні выконвалася безумоўна і захоўвалася стагоддзямі і ў эпоху Кіеўскай Русі, і ў часы ВКЛ. Іпацьеўскі летапіс паведамляе пра пагоню Жыхароў Берасця ў 1280 г. за польскім ваенным атрадам у 200 чалавек, які «паваяваў» аколіцы горада і 10 вёсак па р. Кросна. Грамата вялікага князя ВКЛ і караля польскага Ягайлы, датаваная 1387 г., адназначна тлумачыла пра абавязак пагоні насельніцтву Полацкай зямлі, Мсціслаўскага княства, Наваградскай зямлі, Гарадзеншчыны: «Згодна старажытнаму звычаю, ваенны паход застаецца абавязкам, які здзяйсняецца ўласнымі затратамі і выдаткамі. У тым жа выпадку, калі прыйдзецца праследаваць ворагаў, непрыяцеляў нашых, то для праследавання, якое па-народнаму называецца пагоняй, абавязваюцца адпраўляцца не толькі рыцары, але і кожны мужчына, якога б ён ні быў паходжання і стану, толькі б ён быў здольны насіць зброю». Галоўнаю прычынаю трывалага існавання і замацавання на землях Беларусі старажытнай традыцыі народнай пагоні былі бясконцыя паходы і войны суседніх народаў і княстваў з X ст. па 1670-я
    Паштоўка БНР з дзяржаўным сцягам National Flag on a post card of the BPR
    Наверша сцягаў незалежнай Рэспублікі Беларусь Tip of flagstaves of the independent Republic of Belarus
    Дзяржаўны бела-чырвона-белы сцяг Рэспублікі Беларусь, зацверджаны І9верасня 1991 г. National Flag, White-and-Red-and-White Banner, of the Republic of Belarus, adopted on 19th September, 1991
    БЕЛАРУСКАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ СІМВОЛІКА BELARUSIAN NATIONAL SYMBOLS
    Гербы Пагоня
    I.	Пагоня з тытульнага аркуша Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 г.
    2.	Пагоня з рукапіснага гербоўніка Э. Коміна. 1575 г.
    3.	Пагоня з паштоўкі БНР
    4.	Дзяржаўны герб Пагоня Рэспублікі Беларусь, зацверджаны 19 верасня 1991 г. State Emblem Pahonia
    1.	Pahonia on the title page of the Statute of the Grand Duchy of Lithuania, 1588
    2.	Pahonia from the hand-written collection of coat of arms by Ye. Komin, 1575
    3.	Pahonia from a post card of the BPR
    4.	State Emblem Pahonia of the Republic of Belarus, adopted on 19th September, 1991
    гады. Гэта было выклікана выключна важным геастратэгічным размяшчэннем Беларусі на скрыжаванні найважнейшых гандлёвых шляхоў з Поўначы на Поўдзень (шлях «з варагаў у грэкі») і з Захаду на Усход (з Еўропы на Маскву, на Паволжа і далей, у Сярэднюю Азію). Так, у X—XIII стст. князі варажскія, наўгародскія, смаленскія, кіеўскія і іх саюзнікі пры ўдзеле стэпавых качэўнікаў здзейснілі на тэрыторыі Беларусі больш за 100 паходаў. Да гэтага трэба дадаць напады польскіх ваенных атрадаў і галіцка-валынскіх дружын, якія ў другой палове XIII ст. не аднойчы прыводзілі з сабой мангола-татарскае войска. Найцяжэйшым праціўнікам для Беларусі на працягу амаль 200 гадоў быў крыжацкі ордэн. 3 тэрыторыі Прусіі, Лівоніі і Польшчы з пачатку XIII ст. і па 1410 г. ён зрабіў больш за 140 паходаў на землі Панямоння, Падзвіння і Берасцейшчыны. У адказ было праведзена болып за 60 паходаў, многія з якіх мелі характар традыцыйнай пагоні. Крымскія татары на працягу 1476—1567 гг. здзейснілі ў межы ВКЛ 75 рабаўнічых рэйдаў за людскім палонам. Бясконцыя паходы рускіх вялікіх князёў і цароў з канца XV ст. скончыліся руска-польскай вайной 1654— 1667, калі загінула больш за палавіну насельніцтва Беларусі.
    Ідэя абароны Бацькаўшчыны, сфакусіраваная ў традыцыі народнай пагоні, стала цэментуючай дзяржаўнай ідэалогіяй для ўсіх жыхароў Беларусі і ВКЛ і ператварылася ў ідэалагічны знак і сімвал эпохі, а пад уплывам еўрапейскай геральдыкі і рыцарскіх традыцый увасобілася ў графічны сімвал — герб Пагоня. Упершыню гэты сімвал зафіксаваны як герб каля 1270 г. у старажытным беларускім горадзе Наваградку (Навагрудку). Паводле беларуска-літоўскіх летапісаў Рачынскага, Альшэўскага, Румянцаўскага і Еўраінаўскага спісаў, Хронікі Быхаўца і «Хронікі польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі» М. Стрыйкоўскага, герб уяўляў сабой «чалавека на коні з мечом, a то знаменуючн через той герб пана дорослого лет, хто бы мог бороннтн мечом Отчнзны своее». Паводле Іпацьеўскага летапісу, такім гербам карыстаўся навагрудскі князь Віцень, які каля 1293 г. «нзмыслн себе герб н печать: рыцер збройны на коне з мечом еже ныне нарнчут Погоня». Пазней пячатка з гербам Пагоня з’явілася ў полацкіх князёў. Самая ранняя з іх датуецца 1330 г. З’яўленне знака Пагоня праз геральдыку і сфрагістыку ў Навагрудку і Полацку тлумачыцца тым, што гэта былі сталіцы двух найбуйнейшых дзяржаўных аб’яднанняў — Полацкай і Навагрудскай зямель. Полацк і Навагрудак былі галоўнымі ваеннымі базамі адпору крыжацкай агрэсіі на Беларусі.
    Графічная выява герба Пагоня прайшла пэўныя шляхі развіцця. Вядома 5 варыянтаў герба: коннік з ншбам вакол галавы; без німба; з мячом, але без шчыта; з мячом і шчытом, на якім герб Калоны; з мячом і шчытом, а на ім 6-канцовы крыж. Крыж гэты ідэнтычны крыжу Ефрасінні Полацкай —святыні Полацкай зямлі. Упершыню ён з’явіўся на гербавым шчыце грабніцы вялікага князя ВКЛ і караля Польшчы Ягайлы. Пячаткі з выявай коннага воіна мелі ў XIII ст. смаленскія князі і наўгародскі князь Аляксандр Неўскі, у XV ст. вялікі маскоўскі князь Васілій 1 Дзмітрыевіч. У аснове расійскіх гербаў XIV ст. і больш позніх (Яздок, Сакольнік, Георгі Пераможца) таксама ляжыць вобраз старажытнаславянскай Пагоні, сведчыць пра этнічную блізкасць беларусаў і рускіх. Герб Пагоня меў самае шырокае распаўсюджанне і выкарыстанне ў сярэдневяковай Беларусі. Паводле Статутаў ВКЛ 1566 і 1588 г., кожны павет быў абавязаны мець пячатку з Пагоняй. Выява Пагоні абавязкова прысутнічала на ваяводскіх сцягах-харугвах. Гэтым гербам упрыгожваліся вежы гарадскіх магістратаў і ўязныя брамы гарадоў і замкаў. Яна была на галоўнай пячатцы вялікага князя ВКЛ, чаканілася на манетах дзяржавы.