Гістарычны шлях нацыі і дзяржавы
Радзім Гарэцкі, Міхась Біч, Уладзімір Конан
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 348с.
Мінск 2001
на Украіне, Малдове, Латвіі, Літве, Эстоніі, Казахсгане, Кыргызстане, Арменіі, Узбекісгане. Выдаюцца газеты «Рунь» (Вільнюс) і «Прамень» (Рыга). Цэнтры навукова-культурнага жыцця беларускай дыяспары: Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў НьюЙорку, Англа-беларускае таварыства, Бібліятэка і музей імя Ф. Скарыны ў Лондане, філіял Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Таронта (Канада), Вялікалітоўскі фонд імя Л. Сапегі, Фонд імя П. Крэчэўскага (ЗША), асацыяцыя «Беларускія перспектывы» (Францыя). Ажыцяўляецца праект стварэння Цэнтра беларускіх даследаванняў у Францыі з удзелам нацыянальнай дыяспары і нашчадкаў беларусаў-эмігрантаў.
Асяроддзе замежных беларусаў вылучыла сваіх вядомых людзей у розных галінах навукі, мастацтва, грамадскага жыцця, рэвалюцыйнага руху. Сярод іх -—дыпламаты (1. Гашкевіч), вучоныя (А. Адамовіч, В. Грыцкевіч, Я. Запруднік, А. Калубовіч, А. Каўка, В. Кіпель, Б. Кіт, I. Любачка, А. і Я. Мірановічы, I. Прыгожын, Я. Садоўскі, С. Станкевіч, У. Сядура, В. Тумаш, Ю. Туронак, П. Урбан, Я. Шыраеў, У. Юзвюк і інш.), спевакі (М. Забэйда-Суміцкі, П. Конюх, Б. Данчык), кампазітары (М. Равенскі, М. Шчаглоў-Куліковіч), паэты і празаікі (Н. Арсеннева, А. Барскі, Э. Вайвадзіш, А. Кірвель, У. Клішэвіч, 1. Ласкоў, А. Салавей, I. Снарская, М. Сяднёў, Я. Чыквін, В. Швед, С. Яновіч і інш.), мастакі (А. Ахола-Вало, М. Давыдзюк, В. Жаўняровіч, П. Мірановіч, М. Наўмовіч, 1. Рагалевіч-Дудко, Г. Русак, Т. Стагановіч, Л. Тарасевіч, 3. Чайкоўскі, У. Шыманец, I. Шыманец-Сурвіла і інш.).
Партыйна-дзяржаўныя колы Беларусі доўгія гады ў адносінах да беларускай дыяспары вялі палітыку яе непрызнання, ізаляцыі ад Бацькаўшчыны, расколу па ідэалагічных адзнаках, русіфікацыі. Створаная ў пасляваенны час беларуская секцыя Савецкага камітэта «За вяртанне на Радзіму» (1955) і Беларускага таварыства па сувязях з суайчыннікамі за мяжой (1964, з 1976 г. — Беларускае таварыства «Радзіма») трымалі сувязь толькі з кіраўніцтвам тых арганізацый, якія лаяльна ставіліся да сацыялістычнага ладу. Ігнараваліся нацыянальна-культурныя патрэбы суродзічаў у іншаэтнічных раёнах СССР. 3 пачаткам працэсаў дэмакратызацыі, нацыянальнага адраджэння ўзніклі ўмовы для пераасэнсавання ролі беларускай дыяспары. 3 канца 1980-х гадоў новыя грамадскія рухі (БНФ, ТБМ і інш.) сталі ініцыятарамі ўсталявання з ёй сталых зносін. Істотныя змены ў адносінах да беларускай дыяспары, у тым ліку і на дзяржаўным узроўні, пачаліся, калі Беларусь набыла незалежнасць.
3 1990 г. дзейнічае Міжнародная грамадская арганізацыя «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», асноўнымі задачамі якой з’яўляецца: спрыяць адраджэнню культуры, мовы, нацыянальнай свядомасці і традыцый беларускага народа, кансалідацыі беларусаў свету; наладжваць патрэбныя для Беларусі сувязі з замежжам; аказваць дапамогу ў арганізацыі нацыянальнага, культурнага жыцця беларускім суполкам у замежжы; падтрымліваць пастаянныя кантакты паміж Беларуссю і яе дыяспарай у свеце.
«Бацькаўшчына» стала ініцыятарам і арганізатарам (пры ўдзеле іншых структур) акцый агульнанацыянальнага маштабу. 19—20 снежня 1992 г. у Мінску адбыўся Першы сход беларусаў блізкага замежжа. На сход прыехалі больш за 300 дэлегатаў з Расіі, краін Балтыі, Украіны, Малдовы, Сярэдняй Азіі і Польшчы. На першым з’ездзе беларусаў свету, які праходзіў 8—10 ліпеня 1993 г. у Мінску і быў таксама скліканы па ініцыятыве «Бацькаўшчыны», прысутнічала больш за 1200 дэлегатаў і гасцей з ЗША, Канады, Аргенціны, Аўстраліі, Францыі, Бельгіі, Польшчы, Расіі і інш. краін. У пасяджэннях Другога з’езда беларусаў свету 26—27 ліпеня 1997 г. у Мінску удзельнічалі больш за 700 дэлегатаў і гасцей з розных краін, у тым ліку з ЗША, Італіі, Аўстраліі, Францыі, Украіны.
У 1994—2000 гадах згуртаванне правяло 4 міжнародныя навукова-практычныя канферэнцыі, удзельнічала ў Першым і Другім з’ездах беларусаў краін Балтыі (1994—
1998), традыцыйных сустрэчах беларусаў Паўночнай Амерыкі, у правядзенні культурнай праграмы «Беларусы ў Празе» (1996). Выдадзены кнігі М. Ермаловіча «Старажытная Беларусь», зборнік вершаў Н. Арсенневай «Пад сінім небам», тры зборнікі «Культура беларускага замежжа», матэрыялы Першага з’езда беларусаў свету і па ініцыятыве і пры ўдзеле «Бацькаўшчыны» адноўлены вобраз Крыжа св. Еўфрасінні Полацкай, па выніках гэтай працы апублікавана кніга У. Арлова «Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны» і створаны дакументальны фільм В. Шавялевіча «Шлях да святыні».
Сваёй дзейнасцю «Бацькаўшчына» аб’ядноўвае беларусаў у адну сусветную беларускую супольнасць, садзейнічае таму, каб суродзічы захоўвалі сваю беларускую адметнасць сярод іншых народаў.
БЕЛАРУСКІЯ ПЕСНІ І ГІМНЫ
BELARUSIAN SONGS AND ANTHEMS
БІТВА ПАД ВОРШАЙ
Словы народныя
Музыка старабеларуская
Ой, ў нядзельку параненьку Ўзыйшло сонейка хмарненька, Ўзыйшло сонейка над борам, Па-над Сялецкім таборам.
А ў таборы трубы граюць, Да нарады зазываюць. Сталі рады адбываці, Адкуль Воршу здабываці:
А ці з поля, а ці зь лесу, А ці з рэчкі невялічкі?
Сталі хлопцы-пяцігорцы Каля рэчкі на прыгорцы.
Гучаць разам з самапалаў, Б’юць паўсоткаю з гарматаў.
Масква стала наракаці, Места Воршу пакідаці.
А як з Воршы уцякалі, Тую рэчку пракліналі: «Бадай ты павысыхала, Наша слава тут прапала...»
ІІАГОНЯ
Словы М. Багдановіча
Музыка М. Шчаглова-Куліковіча
Толькі ў сэрцы трывожным пачую За краіну радзімую жах, — Ўспомню Вострую Браму сьвятую I ваякаў на грозных канях.
Ў белай пене праносяцца коні, — Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні He разьбіць, не спыніць, не стрымаць.
У бязьмерную даль вы ляціце, А за вамі, прад вамі — гады. Вы за кім у Пагоню сьпяшыце? Дзе шляхі вашы йдуць і куды?
Мо яны, Беларусь, панясьліся За тваімі дзяцьмі ўздагон, Што забылі цябе, адракліся, Прадалі і аддалі ў палон?
Біце ў сэрцы іх, біце мячамі, He давайце чужынцамі быць! Хай пачуюць, як сэрца начамі Аб радзімай старонцы баліць...
Маці родная, МаціКраіна, He усьцішыцца гэтакі боль...
Ты прабач, ты прыймі свайго сына, За Цябе яму ўмерці дазволь.
Ўсё лятуць і лятуць тыя коні, Срэбнай збруяй далёка грымяць... Старадаўняй Літоўскай Пагоні He разьбіць, не спыніць, не стрымаць.
У ГУШЧАРАХ
Словы Н. Арсенневай
Музыка М. Шчаглова-Куліковіча
У гушчарах, затканых імглою, Шэрым змрокам, на золку зару Ахвяруем табе мы сабою Кожны дзень, кожны час, Беларусь.
Ахвяруем табе мы сабою
Кожны дзень, кожны час, Беларусь.
I няма ў сэрцы жалю ды страху, Мы адвагай юнацкай гарым, He чужыя варожыя сілы, — Толькі ты нас вядзеш да зары.
He чужыя варожыя сілы, — Толькі ты нас вядзеш да зары.
Хмараў дым над абшарамі тае, Вецер дыхае мятай, быльлём.
Беларусь, Беларусь залатая, За цябе, за цябе мы ідзём!
Беларусь, Беларусь залатая, За цябе, за цябе мы ідзём!
ЗА СЛУЧЧЫНУ
Словы Н. Арсенневай.
Музыка М. Шчаглова-Куліковіча
Абтрасалі зь бярозаў лісьце вятругі,
I гублялі рабіны чырвоныя сьлёзы, Як пайшлі мы ў змаганьне, на раны, на згін, Абы яваю сталіся крозы.
Рэфрэн:
Пайшлі мы, воі з Божае ласкі, У бой за Случчыну сваю!
Нам дзіў, што сёньня баюць казкі Пра нас і песьні нам пяюць.
Аддавалі жыцьцё за сябе мы, за вас, Беларусы-браты, і за сінія нівы, I за тое, каб нас не смактала дрыгва, А расьлі мы, аж сьвету надзіва.
Рэфрэн.
He штыхі і ня кулі — жаролы гармат, За адзіную зброю мы мелі каханьне, Грала сэрца яно, хоць залеў лістапад 1 расьлі ў рад магілы за намі.
Рэфрэн.
He судзіла нам доля разгорыць зару, He судзіла даць шчасьце ды волю Айчыне, Дай жа Бог, каб унукі ўзьнялі Беларусь На ўзвышшы ахвярай і чынам.
Рэфрэн.
ВАЯЦКІ МАРІП
Беларускі нацыянальны гімн
Словы М. Краўцова
Музыка У. Тэраўскага
Мы выйдзем шчыльнымі радамі На волы-іы родны свой прастор, Хай воля вечна будзе з намі, А гвалту мы дамо адпор, Дамо адпор!
Няхай жыве магутны, сьмелы Наш беларускі родны дух, Родны дух!
Штандар наш бел-чырвона-белы Пакрый сабой народны рух.
На бой за шчасьце і за волю Народу слаўнага свайго! Браты, цярпелі мы даволі, На бой усе да аднаго, Да аднаго!
Імя і сілу беларуса
Няхай пачуе й бачыць той, Бачыць той,
Хто сьмее нам нясьці прымусы I першым выкліча на бой!
Браты, да шчасьця мы падходзім, Хай гром грыміць яшчэ мацней, Ў крывавых муках мы народзім Жыцьцё Рэспублікі свае, Жыцьцё Рэспублікі свае!
О, БЕЛАРУСЬ, МАЯ ШЫПШЫНА
Словы У. Дубоўкі
Музыка М. Шчаглова-Куліковіча
Беларусь, мая шыпшына, Зялёны ліст, чырвоны цьвет, У віхры дзікім не загінеш, Чарнобылем не зарасьцеш.
Пялёсткамі тваімі стану, На дзіды сэрца накалю, Тваіх вачэй пад колер сталі Праменьне яснае люблю.
Варожасьць шляху не зачыне, У перашкодах дух расьце.
О, Беларусь, мая шыпшына, Зялёны ліст, чырвоны цьвет.
ЛЮБЛЮ НАШ КРАЙ
Словы Канстанцыі Буйлы
Музыка Міколы Равенскага
Люблю наш край, старонку гэту,
Дзе я радзілася, расла,
Дзе першы раз пазнала шчасце, Слязу нядолі праліла.
Люблю народ наш беларускі,
I хаты ў зелені садоў, Залочаныя збожжам нівы, Шум нашых гаяў і лясоў.
I жніва час душой люблю я,
I першы звон сярпоў і кос, Калі на поле выйдуць жнеі, А касары — на сенакос.
I песню родную люблю я, Што жнеі ў полі запяюць, Як гукі звонкія над нівай Пераліваюцца-плывуць.
Люблю ў пагодную я ночку Дапозна ў садзіку сядзець, Сачыць за ясных зор мігценнем, На месяц залаты глядзець.
Мне тут усё да сэрца міла, Бо я люблю край родны свой, Дзе з першым шчасцем я спазналась I з першай горкаю слязой.
HE ЗАГАСНУЦЬ 3OPK1 Ў НЕБЕ
Словы Янкі Купалы Музыка Міколы Янчука Гарм. Міколы Равенскага
He загаснуць зоркі ў небе, Покі неба будзе,
He загіне край забраны, Покі будуць людзі.
Ночка цёмная на свеце
Вечна не начуе;
Зерне, кінутае ў ніву, Ўсходзіць ды красуе.
Наша зерне — нашы думкі — He загінуць свету, Бліснуць краскай непаблеклай Вечных агняцветаў.
3 добрых думак, што мы кінем На сваім дзірване, Будзе унукам нашым жніва — Доля, панаванне.
Беларускаю рукою Светлай праўды сіла Славу лепшую напіша Беларусі мілай.
Зацвіце яна, як сонца Пасля непагоды,
Ў роўнай волі, ў роўным стане Між усіх народаў.
He загіне край забраны, Покі жывы людзі, He загаснуць зоркі ў небе, Покі неба будзе.
МАГУТНЫ БОЖА
Словы Н. Арсенневай.
Музыка М. Равенскага