Гісторыі ў прыцемках
Зміцер Дзядзенка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 148с.
Мінск 2015
КНІГАРНЯ ПІСЬМЕННІКА
Пстопыі
у прыцемках
КІПГАРНЯ ІІІСЬМЕННІКА
КНІГАРНЯ ПІСЬМЕННІКА
ВЫПУСК 67
Зміцер Дзядзенка тшм SOJJQflWe
МІНСК, «КНІГАЗБОР», 2015
УДК 821.161.33 ББК 84(4Бен)
Д43
Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка». Выпуск 67. Заснаваная ў 2009 годзе.
Дзядзенка, 3.
Д43 Гісторыі ў прыцемках / Зміцер Дзядзенка. Мінск : Кнігазбор, 2015. 148 с. (Бібліятэка Саюза беларускіх
пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка» ; вып. 67).
ISBN 9789857119905.
Творы Змітра Дзядзенкі, якія ўвайшлі ў кнігу «Гісторыі ў прыцемках», вызначаюцца цікавасцю да таямнічага і неспазнанага, а таксама вострасюжэтнасцю. Героі твораў спрабуюць разгадаць загадкі, паходжанне якіх губляецца ў прыцемках гісторыі. Гэта характэрна як для містычнага апавядання «Яйкі птушкі Рух», так і для дэтэктыўных аповесцяў «Голем з Малой Мар’ямпольскай» і «Вуасрыст».
УДК 821.161.33
ББК 84(4Бен)
ISBN 9789857119905 © Дзядзенка 3., 2015
© ГА «Саюз беларускіх пісыченнікаў», 2015
© Афармленне. ПУП «Кнігазбор», 2015
ЯНКІ ПТУШКІ РУХ
Слаўка Мангол нахіліў галаву і паглядзеў на чалавека, які ляжаў перад ім на цэментовай падлозе. Упёрты, сука! Зрэшты, Мангол ведаў, што «халяўных» грошай не бывае і ўсе іх трэба адпрацоўваць.
Голая лямпачка пад невысокай столлю хіснулася ўбакі, і ў жаўтлявым няроўным святле ў істэрычным танцы замітусіліся святло і цені. Мангол пабачыў, што ў збітага ім на горкі яблык чалавека заварушыліся раскрываўленыя вусны. Ён штосьці шаптаў, звяртаючыся ці то да свайго ката, ці то да невядомага анёлаахоўніка. Рукі збітага бяссільна драпалі падлогу. Але цэмент не прашкрабеш!
Мангол не збіраўся забіваць сваю ўпёртую ахвяру. Яму далі заданне «раскалоць», прымусіць загаварыць. Гэта значыць, збіваць трэба было так, каб настрашыць больш, чым нанесці непапраўнае шкоды.
I тут Манголу прыйшла ў галаву думка. Ён пасадзіў чалавека, паклаў яго руку на стол і ўзяў малаток. Мангол загаварыў павольна, каб да збітага дайшоў сэнс словаў. Ён жа, здаецца, скулыітар? Значыць, рукі яму гіатрэбныя для працы. Ён, Мангол, забіваць скульптара не будзе ён зробіць так, каб той усё жыццё шкадаваў пра сваё неабдуманае рашэнне. Ну што, усё ясна? Будзем далей гуляцца ў маўчанку ці скажам урэшце, дзе ляжаць тыя яйкі?
Чалавек паглядзеў на Мангола і раптам... Раптам ён рассмяяўся! Глядзець на тое, як смех вырываецца бурбалкамі з крывавых чырвоначорных вуснаў, было непрыемна. Мангол загадаў, каб той сціх.
Смех абарваўся на высокай ноце:
Дык, значыць, яны табе нічога не сказалі? He патлумачылі?.. Ну, яны, тыя, хто замовіў мяне... Я раскажу, але гэта доўга. Можна вады?
5
Спярша чалавек гаварыў перарывіста, з доўгімі паўзамі. Потым яны сталі крыху карацейшымі.
* * *
Я не скульптар, я мастацтвазнаўца. Дакладней, займаюся гісторыяй мастацтва. У тым сэнсе, што я хутчэй архіўны чарвяк. Мой занятак не стварэнне карцін і скулыітураў, а словы і вобразы, якія нанізваюцца на гэтую рукатворную аснову. Калі параўнаць мастака з чарупінай, якая дорыць нам перліну, то я дыядэма, у якую гэтая перліна ўстаўляецца. Разумею, нясціпла, але...
У маёй працы, падрабязнасцяў якой я зараз расказваць не буду, каб не нагаворваць лішняга... дык вось, у маёй працы ёсць свая спецыфіка я працую са старымі дакументамі. He часоў вайны старэйшымі. I не царскімі маім дакументам па 300 400 гадоў. Я ж кажу архіўны чарвяк, спажывальнік зжаўцелых шаматкіх паперак... Тактак, не пераключаюся.
Неяк, корпаючыся ў гэтых старых дакументах і разбіраючы мудрагелістыя завітушкі старадаўняга пісара, я сустрэў нечаканы запіс. Ён анісваў падарункі, якія павезла з сабой вялікакняскае пасольства да двара французскага караля. У тым пераліку былі футры медзвядзёвыя, мёд гарцамі, а таксама ўсялякія цікавосткі напрыклад, бурштынавы бранзалет, на якім былі выразаныя карціны з гісторыі Францыі. У ліку тых цікавостак згадваецца «яек птушкі Рух пара».
Калі я пабачыў гэта, дык не даў веры сваім вачам. Яйкі птушкі Рух гэта ж нешта казачнае! Гэта Сіндбадмараплаўца і «Казкі тысячы і адной ночы». Як? Як у нашыя шыроты маглі трапіць яйкі птушкі Pyx? I ці тая самая гэта птушка, пра якую мы чыталі ў дзіцячых казках? А можа, проста нядбайнасць перапісчыка? Хто зараз разбярэ праз 400 гадоў...
Але з таго часу «яйкі птушкі Рух» не давалі мне спакою я стаў шукаць згадкі пра іх у апісаннях іншых пасольстваў. Я гартаў таўшчэзныя тамы і чхаў ад векавога пылу. Пад маімі
6
пальцамі праплывалі чужыя лёсы, чые гаспадары даўно ўжо спрахлі ў сваіх магілах. Яны звярталіся да мяне з нябыту, ажываючы на кароткія імгненні, калі я чытаў іх словы, занатаваныя снрытным судовым пісарам. I той шляхціч Гізыцкі, які скардзіўся, піто на яго жыццё двойчы рабілі замах хці выя суседзі, ды паказваў судовым чынам сляды ад куляў у сценах свайго дома. I той мешчанін Капыцька, які даносіў на свайго суседа, што яшчэ 10 гадоў таму, калі быў пажар у Траецкім манастыры, скраў пры пажары з царквы пацір срэбраны... Вось чаму ён дзесяць гадоў маўчаў?!
Лле я мала зважаў на гэтыя гісторыі я шукаў згадкі пра яйкі птушкі Рух. Пару разоў я пабачыў іх зноў і зноў у пераліку падарункаў. На гэты раз атрымальнікамі запаветных яек мусілі стаць Папа Рымскі Урбан VIII ды імператар Святарнай Рымскай імперыі. У пасольстве да Папы іх была зноў жа гіара, а імператару дасталося адно. Але і гэтым адным яйкам, паведамлялі Вялікаму князю паслы, імператар застаўся дужа задаволены.
Выглядала на тое, што яйкі птушкі Рух былі асаблівым дарункам, які давалі нават не ў кожнае пасольства. Але гэтае разуменне не праясняла для мянс таямніцы тых яек ані іхнага паходжання, ані мэтаў, з якімі іх вазілі ў далёкія краіны.
He, вядома ж, я разумеў, што яйкі маглі быць проста дзівацкімі штучкамі, якімі ўсцешваліся тагачасныя людзі. 3 гэткай самай дзіцячай непасрэднасцю збіраў пазней разнастайныя звыродствы ў сваю куншткамеру расійскі імператар Пётр Вялікі. Гэта яшчэ і ў XIX стагоддзі не было чымсьці выключным: людзі стаялі бліжэй да прыроды, таму ўсялякія звыродствы і дзівацтвы лічылі цікавымі для сузірання. Адступленне ад нормы было нечым незвычайным, a не альтэрнатыўным развіццём, як прынята казаць цяпер...
Вой, пардон! Я зноў збіўся... Вяртаемся да яек, якія так зацікавілі некалі мяне, а цяпер настолькі цікавяць маіх невядомых пераследнікаў, што яны нават не паленаваліся наняць вышыбалу звестак з маёй галавы.
Адкрыццё напаткала мяне нечакана, як тая табліца, якую прысніў нецвярозы расійскі хімік. Як цяпер памятаю, я пра
7
глядаў альбом «Замкі Францыі». Погляд з вышыні птушынага палёту стваральнікі ніколі не бачылі гатыя замкі такімі! Побач фотаздымкі асобных пакояў, асобных элементаў дэкору: нізкія столі пакояў суссдзілі на старонках з высознымі сценамі парадных залаў, статуі рыцараў (неад’емны атрыбут калідораў у такіх замках!) перамяжаліся з габеленамі, чые фарбы былі ці не старэйшымі за тых самых рыцараў, партрэты ўладальнікаў чаргаваліся з барэльефнымі сцэнамі палявання ці бітвы... I нечакана я пабачыў выяву барэльефа, ад якога ў мяне проста заняло дыханне.
Гэта быў вядомы антычны сюжэт на тэму спароўвання Леды і Зеўса, які прыняў аблічча лебедзя. Сюжэт, вядома, не для дзяцей, піто называсцца, але старажытныя эліны непрыстойнасцяў у такіх адпосінах не бачылі яны ўсё ўспрымалі як абсалютна нармалёвую, прыродную з’яву. Гэтак жа прырода выяўляецца сама па сабе, паза межамі нашага этычнага ўспрымання ў фільме «Легенда пра Нараяму» бачылі?..
Тактак, я не адхіляюся, я працягваю. Барэльеф, пабачаны мной, належаў, вядома ж, ужо не антычнасці, а Рэнесансу тады творцы толькі вярталіся да адкрыцця прыгажосці чалавечага цела!.. На барэльефе было некалькі сцэнаў. Там было спароўванне Леды і Лебедзя, потым было яйка, якое з’явілася ў выніку гэтага саюзу, а фінальная сцэна паказвала нараджэнне з яйка Алены Прыўкраснай той самай, якая стала прычынай Траянскай вайны. I мармуровая статуя Ллены вянчала фінал гэтага барэльефа яна нібыта нараджалася не толькі з яйка, але і з папярэдняга барэльефа! Гэта была задума неверагодна прыгожая, дый увасабленне не горшае.
Але яйка! Япо найперш прывабіла маю ўвагу. Я даведаўся, што імя скулыітара невядомае, а мясцовая легенда кажа, быццам бы скулыітара, які стварыў гэтую прыгажосць, і не было зусім. Паводле легенды, мясцовы барон прывёз з крыжовага паходу з далёкіх усходніх зсмляў не толькі золата, але і яйка птушкі Pyx! I з дапамогай свайго прыдворпага алхіміка ён стварыў з гэтага яйка скульптуру Алсны Прыўкраснай. Легенда нахвальвала здольнасці алхіміка, які здолеў вывесці
8
з янка такі цуд, і процшастауляла яго няздарам, што з яек птушкі Рух панастваралі адно гаргульяў ды іншых пачвараў, якіх можна бачыць не толькі на Саборы Парыжскай Божай Маці, але і на мностве іншых сабораў ды замкаў.
Маё ўзрушэнне было настолькі моцным, што я проста не мог уседзець на месцы я пайвюў бадзяцца на горадзе. Перада мной адкрыўся цуд! Я фактычна быў у нечым уладальнікам легенды, і адзін я ва ўсім свеце ведаў, што легенда існавала пасамрэч. Л магчыма... Магчыма, яна існуе і дагэтуль!
Толькі позна ўвечары, вяртаючыся дадому, я заўважыў, што ў той зусім не спякотны кастрычніцкі дзень я сышоў з дому ў пінжаку і хатніх тапачках. Падазраю, што сустрэчныя на мяне касавурыліся, але прынамсі нікога са знаёмых я не напаткаў.
Цяпер мяне болып не цікавіла, у якія краіны пасольствы вывозілі яйкі птушкі Рух. Іншае сталася маёй ідэяй фікс цяпер мне карцела знайсці самое яйка. Як апантаны, я перагортваў старонкі манускрыптаў і тоўстыя старонкі судовых кніг у гэтым папяровым моры я шукаў сваю перліну, адгадку сваёй таямніцы. Лдкуль браліся яйкі таямнічай птушкі? Калі іх вывозілі разпораз, значыць, аднекуль іх бралі! Лдкуль? Ці жылі ў нас птушкі Рух? Альбо недзе захавалася цэлае радовішча тых яек? Калі яны захаваліся з нейкіх дагістарычных часінаў, то, магчыма, гэтым і тлумачыцца тая акалічнасць, што з яек з’яўляліся каменныя статуі? Безліч пытанняў апанавала мяне, і я не мог даць адказы на іх.
* * *
Мангол моўчкі слухаў, зрэдзьчас згодна ківаючы. Інструкцыі, дадзеныя яму, былі дакладныя. Калі акулярнік захоча гаварыць хай гаворыць: усё сказанае ім запісваецца на ўключаны магнітафон. Пакуль акулярнік гаворыць, Мангол не павінен замінаць яму...