Гісторыі ў прыцемках
Зміцер Дзядзенка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 148с.
Мінск 2015
3за хмараў вызірнула сонца, асвятліўшы пейзаж і тым надаўшы яму яшчэ больш фантастычны выгляд. Цяжка было паверыць, што ўсе гэтыя стромыя сцены, на якіх тамсям прычапіліся няўпэўненыя ў сабе дрэўцы, насамрэч месцяцца на Зямлі. Ластаўчыны гняздоўі, якімі былі паточаныя адхоны равоў, нібы сцепы старога дома шашалем, падаваліся ці то дзіркамі ў сыры, ці то таямнічымі хадамі ў Невядомае.
Вітушынскі, які стаміўся бадзяцца па горадзе (адчуваў стому і непрыемнае паколванне ў параненай правай назе), моўчкі стаяў над ровам. Ён п’янеў ад асалоды, што адкрываў яму велічны краявід.
3за спіны раздалося пакерхванне:
Глядзіце? Так, тут у нас прыгожа. Мабыць, так выглядаюць каньёны ў ПаўночнаАмерыканскіх Штатах.
Лнтон павярнуўся на голас і запытаўся ў маладога бландзіна з чорнымі бровамі, што стаяў непадалёк:
А вы былі ў Амерыцы?
Хлопец сумеўся, але адказаў з выклікам:
He, я не быў! Але ў нашае краязігаўчае таварыства прыходзіў чытаць лекцыю пра становішча пралстарыяту ў Амерыцы таварыш Буевіч з цвіковага завода. Дык ён там быў, бачыў усё на свае вочы, бо працаваў некалькі гадоў поруч з амерыканскімі таварышамі. Ен нам і казаў, што гэта падобна да тых амерыканскіх каньёнаў.
Хлопец уздыхнуў. Вітушынскі пасміхнуўся:
У вас усё яшчэ наперадзе, вы яшчэ ўсё пабачыце. Жыццё доўгае. Думаю, вашае пакаленне патрапіць не толькі паўночнаамерыканскія каньёны паглядзець, але і ў Антарктыдзе яблыні пасадзіць...
38
Хлопец пасміхнуўся на ўсе трыццаць два зубы: такая перспектыва яму надабалася.
Дык а што тут было? Хто выкапаў гэты восьмы цуд свсту, не занесены ў сусветныя апалы? Ці, можа, тут бралі гліну для той цэглы, з якой ставілі Вялікі кітайскі мур? за жартаўлівым тонам Антон спрабаваў схаваць неўтаймоўную цікаўнасць, якая разбірала яго.
Ага, вы яшчэ скажыце, што мы на другім баку планеты ад таго Кітая і пратапталі тут сцежку, якая ў кітайцаў потым вылезла тым мурам, хлопец таксама патрапіўся языкасты. Тут у нас засталіся равы ад таго часу, як ванну здабывалі. Ведаеце, горад на такім месцы стаіць, што вапнякоў багата. Нас, аршанцаў, так здавён дражнілі «вапеннікі». Тут ужо равы закінутыя, бо выбралі вапну, а за горадам, вышэй па Дняпры, там ёсць кар’ер, дзе яе здабываюць і цяпер.
Увечары Вітушынскі вярнуўся з горада, так і не знайшоўшы кватэры. Ён пачуваўся стомленым, зняможаным і разбітым. Хацелася легчы спаць, нікога не бачыць і ні з кім не гаварыць.
* * *
Скарына не спаў. Ён сустрэў зморанага Вітушынскага на ўваходзе ў дом. За спінай гарэла зялёная лямпа, напаўняючы пакой утульным мяккім святлом. Доктар асунуўся з твару, пад вачыма ў яго ляжалі мяшкі:
Заўтра зранку снедайце без мяне, я сыходжу на дзяжурства ў клініку. Сняданак для вас згатуе Наталля Андрэеўна, суседка нашая. Я папрасіў яе, каб на нейкі час узяла на сябе пэўныя хатнія клопаты.
Праз мяне і так вам лішнія турботы, Вітушынскі не ведаў, як далей весці размову. Я, відаць, перабяруся ўсё ж у якінебудзь гатэль. Сёння паўдня шукаў жытло усё марна.
Голас доктара заўважна задрыжэў:
He трэба, не з’язджайце. Я не дужа спакойна пачуваюся тут цяпер, калі застаюся адзін. 3 Уладзімірам Уладзіміравічам мы часта дзяжурым у розны час. I калі я самнасам у гэтым доме, у галаву лезуць усялякія... думкі,
39
вобразы, успаміны. Пажывіце тут некалькі дзён, калі ласка. Дый мне будзе прасцей назіраць за ваіпай нагой.
Доктар паправіў пенснэ на носе чорны цень, нібы невядомая старажытная істота, варухнуўся ў куце, ці то падкрадаючыся да чагосьці, ці то намагаючыся штосьці злавіць. Магчыма, залётнага начнога матыля, што памкнуўся спаліць свае белыя крылы на зялёнай лямпе.
He мучце вы гэтак сябе, Вітушынскаму захацелася супакоіць гаспадара дома, які так ласкава паставіўся да яго. Я думаю, забойцу абавязкова знойдуць! I вельмі хутка.
Тактак, вядома, Скарына разгублена міргнуў, я таксама ў гэта веру. Праўда, Аленачку гэта не верне... Ведаеце, я не першы год працую хірургам, шмат рознага пабачыў. Быў жа і на фронце. Думаў, што да ўсяго прывык. А тут высветлілася, што не!
Ён павёў плячыма, дапамагаючы сабе праглынуць даўкі камяк, што захрас у горле. Вітуіпынскі спрабаваў знайсці словы для суцяшэння і з горыччу разумеў, што гэта не ягоная стыхія: усе словы губляліся ў свядомасці, як у кішэні фальшывая і зашмальцаваная манета, якую сорамна падаць пават жабраку.
Скарына тым часам працягваў:
Заўтра пасля абеду мяне прасілі прыйсці ў міліцыю. Будуць паказанні браць. Відаць, вас таксама выклічуць: яны хацелі пагаварыць з усімі, хто быў у доме падчас... падчас забойства.
* * *
Наступныя некалькі дзён прайшлі ў агульным тлуме і паходах у міліцыю: кірпаты дапытваў насельнікаў дома. Ён не даў супакою і суседзям: яны таксама мусілі прыгадваць, ці не бачылі кагонебудзь падазронага вакол дома апошнімі днямі. Аднак згадаць нешта большменш значнае патрапіў мала хто з суседзяў. Выняткам стала хіба што Наталля Андрэеўна, якая распавяла пра бачанага падазронага бадзягу. Аднак пад апісанне, якое яна дала кірпатаму, магла патрапіць ладная палова аршанскіх беспрацоўных.
40
Вітушынскі стараўся як мага менш назаляць абодвум. Аднак жа адчуваў пэўныя забавязанні псрад домам, які даў яму на гэты нядоўгі час прытулак. Ён імкнуўся размаўляць з абодвума дактарамі на нейтральныя тэмы. Аднак гаворка сканчалася, так і не паспеўшы распачацца. Скарына хадзіў маўклівы, занураны ў сябе. Почасту ён зачыняўся ў былым пакоі сястры, маўкліва сядзеў там гадзінамі.
Мала чым розніўся ад яго і Шумскі, які вельмі часта не мог адразу адказаць на пытанні, перапытваў, a то і проста казаў першаелепшае, што прыйдзе да галавы, не ўдумваючыся ў сэнс вымаўленых словаў.
Аднаго вечара Вітушынскі зазірнуў у дом і нікога не знайшоў. У пошуках хоць якой жывой душы ён прайпюў амаль усе памяшканні. Калідор вывеў яго да пакоя, які пры жыцці займала Алена Скарына. Дзверы былі прыадчыненыя: завітаць нечаканага госця яны не запрашалі, але і не адпіхвалі.
Паддаючыся згубнай цікаўнасці, Антон зазірнуў у шчыліну. Яму падалося, што ў пустым пакоі ўсё засталося так, як ён бачыў у той страшны дзень. Тыя ж маленькія мяккія падушачкі паўсюдна. Тыя ж жаночыя драбносткі ды парфума на палічках. Тое ж бюро, на якім ляжалі пудраніца, нататнік, нейкія паперы нібы не перабіралі іх рукі міліцыянтаў. Адзінае, чаго бракавала ў гэтым пакоі, подыху жывога чалавека. He было адчування абжытасці. Нібы па смерці насельніцы гэтага пакоя адным духам вымела з яго жыццё, ператварыўшы ў мумію, мемарыял.
Раптам яму падалося, што ў гэтым мёртвым музейным памяшканні нехта ёсць. Неразборлівы, няўцямны шэпт напоўніў пакой вусцішнай трывогай. Прыгледзеўшыся, Вітушынскі ўбачыў у самым цёмным куце фігуру доктара Скарыны: стоячы на каленях, ён нешта гаварыў да сестрыной фотакарткі, прымацаванай да сценкі, ці то маліўся, ці то размаўляў з нябожчыцай. Вусны ягоныя варушыліся, прамаўляючы нячутныя пацеры, звернутыя няведама да каго.
Адчуваючы сваю лішнасць пры гэтай інтымнай шчымлівай сцэне, Вітушынскі павярнуўся сысці, імкнучыся ступаць як мага цішэй. Аднак ягоную прысутнасць выдалі масніцы:
41
адна з іх рэзка віскнула пад нагой. Антону нічога не заставалася, як падаць голас у бок пакоя:
Сяргей Раманавіч, вы тут?
Скарына ўскінуўся ад нечаканага гуку, інстынктыўна імкнучыся прыкрыць рукой фатаграфію. Вочы ў яго ліхаманкава блішчэлі.
Хто там?
Я, Вітушынскі.
Аа, гэта вы, Скарына выйшаў з пакоя, замкнуў яго і апусціў ключ у кіпіэню светлабрунатнага пінжака ў дробную клетку. Я хадзіў прыбрацца ў сестрыным пакоі. Хачу, каб там заставалася ўсё так, як было пры сй. Каб яна як мага даўжэй заставалася побач.
Вітушынскі ківаў галавой, пагаджаючыся з доктаравымі словамі. А той, не заўважаючы згоды пацыента і пастаяльца, працягваў:
Ведаеце, ссння зноў мягіе выклікаў наш новы агульны знаёмы з міліцыі. Сказаў, што засталася ў іх адна версія наконт забойства. Невядомы (мабыць, той самы бадзяга, якога заўважыла Наталля Андрэеўна) залез уначы праз расчыненае акно. Думаюць, што ён хацеў абрабаваць дом, але нешта яму перашкодзіла. Магчыма, Алена прачнулася... Карацей, ён яе задушыў, а сам зноў уцёк праз акно. Цяпер міліцыя будзе, як яны сказалі, «прапрацоўваць крыміналыіыя элементы горада».
Скарына падціснуў вусны, унурыўшыся ва ўласныя думкі. Нарэшце штосьці вырашыў для сябе і ўважліва паглядзеў на Вітуіпынскага. Ягоны позірк утарпіўся ў Антонава пераноссе.
Ведаеце, я спрабаваў звярнуць увагу міліцыі на белы след, які застаўся на прываконні. Але мне, канечне ж, ніхто не паверыў.
Ягоны голас задрыжэў, Скарына відавочна хваляваўся.
Яны не хочуць нават дапускаць, што тут можа быць нехта іншы, апрача бадзягі. Наяўнасць големаў не стасуецца бачыце вы! з гістарычным матэрыялізмам і вучэн
42
нем Маркса. У камуністычнай тэорыі няма месца прывідам, нават калі яны забіваюць людзей!
Ягоныя плечы здрыгануліся ад стрыманага плачу. Аднак на вачах не з’явілася ні слязінкі.
* * *
Пасля вячэры Вітушынскі вырашыў прайсціся. Нага ўжо амаль не турбавала яго, і доктар абяцаўся неўзабаве, праз якія пару дзён, зусім адпусціць свайго пацыента.
I каб распрацоўваць нагу, а таксама для таго, каб не сядзець у доме, які ўсё больш прыгнятаў яго сваім настроем, Антон выбраўся на шпацыр. Ён гуляў па вечаровых аршанскіх вуліцах, слухаючы звонкія дзіцячыя галасы, перабрэх дваровых сабак, які нечакана ўздымаўся і гэтак жа раіітоўпа сціхаў. Зазірнуў у кавярню, выігіў шпанку салодкі шыпучы напой, які варылі толькі ў Воршы: мясцовыя майстрыгабрэі нікому не выдавалі сакрэту, як вырабляецца гэтае смакоцце. Рэцэпт перадаваўся ад пакалення да пакалення, і не было тут ніводнага хітрага шпега, які выкраў бы гэтую таямніцу, як выкралі свой час у кітайцаў шаўкапрадаў.
Ленавата, разняволена, у добрым гуморы вяртаўся Вітупіынскі дадому. Ці не ўпершыню за апошнія дні ён адчуваў спакой. Пасврыяў гэтаму летні вечар ці смачны нагюй, выраблены габрэйскімі адмыслоўцамі, разважаць не хацелася. Ён гіроста атрымліваў асалоду ад паветра, гюўнага густых кветкавых і травяных пахаў. Паасабліваму пахла нагрэтая за дзень глеба, а здалёк да яе дамешваўся ледзь улоўны рачны пах Дняпра. На цэнтральных вуліцах пачалі запальваць ліхтары. Іх жаўтаватыя кругляшы прабіваліся здалёк, блыталі ды ўводзілі ў зман: не разбярэш, дзе сканчаецца неба і пачынаецца горад.