• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыі ў прыцемках  Зміцер Дзядзенка

    Гісторыі ў прыцемках

    Зміцер Дзядзенка

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 148с.
    Мінск 2015
    71.82 МБ
    9
    * * *
    Чытанне старадаўніх манускрыптаў апанавала мяне. Цяпер я чытаў уперамешку: мемуары магнатаў іпілі следам за судовымі справамі, алхімічныя зборнікі ляжалі ў адным стосе з кнігамі па вядзенні гаспадаркі, трактаты па мастацтве ў маіх руках змяняліся трактатамі для паляўнічых. Мне адкрываўся нечуваны сусвет! Я нават не ўяўляў, колькі астролагаў і алхімікаў жылі ў нашым краі. У іхных кампэндыумах і грымуарах я разпораз сустракаў згадку пра яйка птушкі Рух: разам з ім абавязкова згадвалася саламандра сімвал агню. У кнігах па гаспадарцы таямнічае яйка фігуравала толькі мімаходзь: маўляў, яно можа стаць цудоўнай аздобай шляхецкага палацыка альбо сядзібы і больпі агіі слова!
    Самымі багатымі на згадкі былі, вядома ж, мемуары і судовыя кнігі. He скажу, каб гэтыя дакументы нагадвалі даведнік па птуіпкагадоўлі, але нрынамсі патрэбныя мне згадкі там можна было знайсці даволі часта. Якія гісторыі траплялі мне ў рукі! Напрыклад, Багуслаў Радзівіл ахвяраваў віленскім езуітам залаты каўчэжац італійскай работы і яйка птушкі Рух. Князі ДруцкіяЛюбецкія судзіліся з магнацкім родам Стэткевічаў за валоданне яйкам птушкі Рух і лесам каля Баркалабава, прычым яйка ацэньвалася даражэй за лес. У скарзе каралю і вялікаму князю амсціслаўскі шляхціч Мядзвецкі даіюсіў на свайго суседа Сапеіпку, што той Сапешка гвалтоўным чынам на яго маёнтак учыніў наезд і пабраў майна каіптоўнага багата. А між таго майна было яйка птушкі Рух, што перадавалася як радавая каштоўнасць ужо цягам некалькіх каленаў ад часоў Жыгімонта Старога, калі продак Мядзвецкага Юры тое каштоўнае яйка прывёз як паходную здабычу...
    Я дзякаваў Богу за тое, што беларуская шляхта так любіла судзіцца! Іначай бы мне ніколі не даведацца пра чарнакніжніка Бальтазара Буцкага, які жыў пры двары Агінскіх на пачатку XVIII стагоддзя. Яго звінавацілі ў чорнай магіі ды зласлоўі на Духа Святога дастатковы грэх, каб апынуцца на вогнішчы. На судзе збянтэжаны алхімік тлумачыў, што піукаў філасофскі камень, каб ператвараць металы ў зола
    1Q
    та, і нічога агіднага Богу ў тым няма. Ён казаў, што д’ябла не ўшаноўваў, а тая істота, якую напалоханыя шляхецкія служкі бачылі ў яго, называецца саламандра, япа жыве ў агні. Менавіта яе ён, названы Бальтазар Буцкі, кідаў у агонь дзеля сваіх алхімічных пошукаў. I менавіта дзякуючы ёй з’явіліся тыя мармуровыя статуі, што аздабляюць палац ягамосцяў Агінскіх. Бо саламандра дапамагае падтрымліваць цягам некалькіх дзён бесперапынны агонь, нават калі сам алхімік ад стомленасці засне. А апаленыя на бесперапынным агні яйкі птушкі Рух, на якія так багатыя мсціслаўскія ўладанні Агінскіх, урэшце расколваюцца і спараджаюць на свет тыя статуі нечуванай анёльскай прыгажосці. Іншага спосабу атрымаць іх няма, бо расколатыя ўручную, без агню, яйкі рассыпаюцца дробным друзам пра гэта вядома здавён.
    I далей казаў Бальтазар Буцкі, што не ўзносіў ён праклёны на імя Духа Святога і не выклікаў д’яблаў, а сам сабе паўтараў услых рэцэпты рэчываў, які трэба дадаваць у агонь пад яйкам птушкі Рух, пакуль яно награецца. I няма ў тых словах нічога шатанскага: сульфур гэта сера, мэркурыё азначае ртуць, салетра... Але вымушаны быў замоўкнуць на патрабаванне суда, бо суддзя палічыў гэта за магчымае чарнакніжніцтва.
    Словам, не ўдалося алхіміку пераканаць суд у сваёй невінаватасці: расплаўлены свінец навек запячатаў горла, якое вывяргала агідныя блюзнерствы...
    Затое я з гэтай гісторыі атрымаў амаль цэласную тэхналогію на абыходжанне з яйкам птушкі Рух.
    Прыкладна ў той жа час я адчуў, што за мной сочаць: разпораз я бачыў, як мяне зранку ад дома да архіва праводзіць адзін і той самы каржакаваты чалавек у скураной куртцы, a ўвечары ён жа ідзе за мной назад. Потым я заўважыў, што ў маю адсутнасць кватэру наведалі пабочныя госці: яны нічога не забралі, аднак мае выпіскі, датычныя яек птушкі Рух, былі перагледжаныя, бо складзеныя крыху не ў тым парадку, як гэта рабіў я. Я памяняў замкі дома, але мала ўстурбаваўся гэтым візітам: красці ў мяне не было чаго, а яйкі птушкі Рух маглі зацікавіць толькі такога ж фанатыка, у якога я на той
    11
    момант ператварыўся. Візіцёры гэта, вядома, непрыемна, але я разумеў, што міліцыя імі займацца нс будзе: у газетах столькі пішуць пра іхную марную барацьбу з арганізавапай злачыннасцю і рэкецірскімі груноўкамі, што дарма было б спадзявацца, быццам яны кінуць усё і стануць займацца маёй кватэрай, з якой нічога не знікла.
    Потым здарылася штосьці пезвычайнае. У адзін з красавіцкіх дзён у сваёй паштовай скрыні я знайшоў часопіс, які не выпісваў. Гэта было нейкае прамысловаіндустрыйнае выданне пра арганізацыю працы, назву якога ўжо і не згадаю. Я падумаў, што паштарка памылкова ўзбагаціла мяне за кошт кагосьці з суседзяў. Алс гэтая думка цешыла мяне толькі да таго часу, пакуль я нс зазірнуў усярэдзіну часопіса. На старонцы з глыбакадумнай пазнакай «Змест» назва аднаго артыкула была абведзеная чырвоным стрыжпсм «Да гісторыі адной авантуры 1930х. Прамысловая вытворчасць паркавых скульптураў па саматужніцкіх тэхналогіях».
    Аўтар, чыё імя мне ні пра тііто не казала, распавядаў пра эксперымент, гіастаўлены ў самым канцы 20х гадоў. Паводлс ягоных звестак, тады ў Смаленску спрабавалі наладзіць прамысловую вытворчасць скулыітураў даўнімі метадамі. Сыравінай для гэтых паркавых статуяў акурат і былі яйкі птушкі Рух дакладней, аўтар называў іх яйкамі дагістарычных птушак. У тэксце распавядалася, як нейкі прайдзісвет і махінатар Лбрыкосаў угаварыў чыноўнікаў з Наркамата асветы рабіць з гэтых яек статуі, якія мусілі ўпрыгожыць савецкія наркі. Ну, вы ж ведаеце ўвесь гэты бэстыяр розныя там дзяўчаты з вёсламі, піянеры з горнамі і барабанамі, рабочы і сялянка... Для пачатку яму дазволілі адкрыць невялікую майстэрню, і ёй жа ўрэшце ўсё абмежавалася.
    Абрыкосаўскія скульптуры, як ён ні стараўся, атрымліваліся не тос піто нягеглымі... Яны былі папросту антысавецкімі, яны былі пародыяй на абвешчаную задуму. Дзяўчына замахвалася вяслом, каб адвесіць свайму візаві добрага кухталя, ніянер з горнам стаяў сагнуўшыся, быццам яму балеў жывот, а рабочы і сялянка з дапамогай сімвалаў пралетарскай еднасці відавочна меліся вырашаць сваю сямейную
    12
    спрэчку. I пры гэтым ва ўсіх быў такі зверскі выскал на тварах, што ставіць гэтыя скульптуры ў парках, прызначаных для сямейнага адпачынку, было прызнана немэтазгодным. Невялікія бляклапіэрыя фотаздымкі на глянцавых старонках часопіса паказвалі, як выглядалі творы майстэрні. Скажу па праўдзе, яны мала чым саступалі кадрам з сучасных фільмаў жахаў.
    У пастанове камісіі атрыманыя скульптуры былі названыя яркімі прыкладамі дэгенератыўнага буржуазнага мастацтва, чужога пазітыўнаму светагляду савецкіх людзей. Майстэрню закрылі, усе яе работнікі адправіліся ўзводзіць БеламорскаБалтыйскі канал, сам Абрыкосаў праз год быў расстраляны як трацкісцкі шпіён і брытанскі агент. Лльбо трацкісцкі агент і брытанскі шпіён  даслоўна я ўжо не памятаю. Дакументы ж, датычныя дзсйнасці майстэрні, надоўга былі засакрэчаныя.
    * * *
    Мангол заўважыў, што гутарка акулярніка становіцца больш павольнай. Ён рабіў паўзы, спыняўся, цяжэй дыхаў. Часам здавалася, што словы спыняюцца ў яго на языку і не хочуць з яго саслізгваць. Акулярнік рабіў намаганні і выштурхоўваў непаслухмяныя словы...
    * * *
    Аўтар артыкула да ідэяў Абрыкосава паставіўся адмоўна: маўляў, цемрашальства нейкае, угрунтаванае на алхіміі. Што праўда, дадаваў ён, гэта ўсё адно не нагода для рэпрэсіяў.
    Але мяне больш за ўсё зацікавіла дэталь, якую аўтар падаваў між іншага, не надаючы ёй нейкай увагі. У артыкуле раскрывалася метадалогія, якой карыстаўся Абрыкосаў: гэта былі ўсе тыя самыя алхімічныя дзеянні, але наваяўлены творцаФранкенштайн абышоўся без чытання заклёнаў і кідання ў агонь саламандры  палічыў гэта бабскімі забабонамі. Я адчуваў, што менавіта тут і была ягоная памылка! Ну, вядома, у чытанне заклёнаў я і сам не веру, але сала
    13
    мандра гэта ж абсалютна матэрыяльны складнік, рукамі памацаць можна.
    Я быў так усхваляваны, што не адразу задумаўся, адкуль у маёй паштовай скрыні ўзяўся гэты часопіс і хто яго туды закінуў. Зрэшты, варыянтаў было няшмат: гэта той мой пераследнік у скураіюй куртцы або нехта з ягоных напарнікаў. Але навошта яны гэта зрабілі? I чаму так сочаць за мной і маімі пошукамі?
    Адказу чакаць давялося нядоўга. Праз некалькі дзён у сваёй паштовай скрыні я знайпюў... He, гэтым разам быў не часопіс, а ліст. Звычайны ліст  адно што выдрукаваны, а не напісаны ад рукі. Аўтары ліста пісалі, што ведаюць усё пра мае пошукі, што яны зацікаўленыя ў іх поспеху, бо таксама шукаюць яйкі птушкі Рух, і што яны прапануюць мне ўзнагароду. Калі я высветлю, дзе застаюцца паклады гэтых выкапнёвых яек, то мне дадуць энную суму за знаходку і маўчанне.
    Акурат калі я дачытаў гэты ліст і яіпчэ трымаў яго ў руках, не ведаючы, што з ім зрабіць, у мяне зазвінеў тэлефон. Незнаёмы густы голас спытаўся, што я думаю наконт іх прапановы. За мной сачылі нават дома! У спалоху я кінуў слухаўку і больш у той вечар не падыходзіў да тэлефона.
    Наступныя пару дзён я не выходзіў з дому: пакуль было магчыма абысціся без закупкі прадуктаў, я стараўся не паказвацца на вочы маім пераследнікам. За гэты час я ўпарадкаваў свае запісы, і гата нечакана мне дапамагло: я зразумеў, дзе трэба пачынаць пошукі яек птушкі Рух! Я спаліў свае паперы, каб па маіх слядах не змаглі прайсці гэтыя невядомыя мне людзі. Хто яны я не ведаў, але ўжо асабліва гэтым і не нераймаўся: калі б намеры іхныя былі чыстымі, мне б не сталі падкідваць ананімныя лісты.
    Дзякуй Богу, мне не было патрэбы паліць абсалютна ўсе свае запісы  гэта заняло б занадта багата часу. Я знішчыў толькі ключавыя. Агонь прагна паглынаў аркуш за аркушам, а я ў гэты час адчуў сябе маленькім дзіцем гэтак жа зачаравана я глядзеў на вогнішча ў дзяцінстве, снрабуючы зра
    14
    зумець душу агню. Я не зразумеў яе і цяпер, затое мне ўдалося спаліць усе масты, якія вялі ад мяне да таямнічых яек.
    Як бачыце, я ўсё паспеў. Вашым гаспадарам не ўдалося нічога знайсці, іначай бы мы не размаўлялі тут так доўга...
    I яшчэ. Ведаеце, я баюся болю. Дакладней, не так: я занадта шмат чытаў нра катаванні нават сярэднявечныя, каб не зразумець, што практычна для кожнага чалавека можна знайсці балючую кропку і зламаць яго. Я не супергерой, я не зроблены са сталі... Але мне хапіла часу, каб не толькі спаліць паперы, але і з’есці з дзясятак пігулак перад вашым уварваннем. Падзейнічаць адразу яны не маглі, але мы размаўляем ужо дастаткова доўга...