• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыі ў прыцемках  Зміцер Дзядзенка

    Гісторыі ў прыцемках

    Зміцер Дзядзенка

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 148с.
    Мінск 2015
    71.82 МБ
    Ен доўга хаваўся, ішоў па слядах палачаніна. Урэшце высачыў. Было гэта ўжо праз шматшмат гадоў, у Празе, дзе мой прашчур апекаваўся каралеўскім садам на Градчанах. Голем, як я ўжо казаў, не ведаў стомы, не адчуваў часу. Можа быць, ён знарок хаваўся тыя гады чакаў, пакуль у доктара з’явяцца дзеці... Я часам думаю, што праклён быў не ў тым, каб вынішчыць наш род, а ў тым, каб над намі, Скарынавымі нашчадкамі, вечна вісеў страх. Боязь, што кожны дзень можа стаць апошнім. Боязь, што за табой вечна цікуе неўміручая істота, якая не ведае ніякіх эмоцыяў, не адчувас ніякай стомы. Палахлівасць  нашае наканавапне. Мы не можам разлічваць на заўтра, бо жывём без надзеі на яго.
    У Францішкавым пакоі, дзе знайшлі мёртвае цела, усё выглядала натуральна. Адно толькі здзівіла прыдворнага пражскага летапісца, які занатаваў згадку пра ягоную смерць: след белай гліны на падлозе. Гліны, падобнай да якой не было зусім ані на Градчанах, ані ва ўсёй Празе, ані ў яе ваколіцах...
    * * *
    Спаць Вітушынскі пайшоў не ў самым лепшым гуморы. Гісторыя, расказаная доктарам Скарыпам, бянтэжыла, вярэдзіла думкі. Нсшта ў ёй падалося Антону дзіўным. Аднак ён ніяк не мог вырашыць, што менавіта перашкаджала паставіцца да яе абыякава. Хіба тое, што доктар, які дагэтуль выяўляў сябе такім прыхільнікам навукі і прагрэсу, раптам расказаў настолькі містычны, поўны загадак аповед? Відаць, так: не стасавалася гэтая гісторыя з тым уяўленнем, якое склалася ў Антона пра доктара Скарыну.
    3 гэтай думкай ён і заснуў.
    Ен сніў першадрукара Скарыну, які некуды ляцеў на самалёце з чужой жонкай; коней, што блукалі ў цвілых калідорах нейкага замка; іхныя крокі рэхам адбіваліся ад высокай столі, якая гублялася недзе ў цемры. Следам за коньмі па тым самым калідоры, асветленым дрогкім святлом паходняў, схала аўто, дзе ролю шафёра выконваў дзіўны чалавек у белай маскараднай масцы. Маска прыкрывала толькі верхнюю частку твару, на ніжняй, бліскаючы залатой фіксай, расплывалася здзеклівая ўсмешка. Кіроўца аўтамабіля зняў маску: пад ёй паказалася нечалавечае страхотнае аблічча ненатуральна белага колеру.
    Вітушынскі адкрыў вочы, сэрца ненармальна хутка стукалася ў рэбры. Згадаўшы даўні забабон, чуты ў дзяцінстве, ён перавярнуў падушку на другі бок. Як ні дзіўна, гэты сродак барацьбы супраць кашмару дапамог: Антон праваліўся нарэшце ў сон.
    I не чуў крокаў забойцы на калідоры. Бо забойца ішоў ціха. Ен вывучыў дом як свае пяць пальцаў. Дзякаваць богу, часу на гэтпа было дастагпкова. Вось тут трэба ступаць асцярожна: гэтая маснічына рыпіць. Пераступіў. Ен, вядома, зможа патлумачыць, чаму ходзіць тут у такі позні час. Але ўсё ж лепей не рызыкаваць. Іначай давядзецца адкладаць справу ды вынаходзіць новы спосаб: другі раз так ісці ўжо не варта.
    На вуліцы цяпер светла, амаль як удзень. Аднак зачыненыя акаіііцы не дадуць прабіцца ў пакой нават месяцоваму
    33
    святлу. Толькі вузенькі прамень пралез у шчыліну. Халодны спакойны прамень, што супакойваў думкі.
    Ён лёгенька пастукаў пазногцем у дзверы. Яна адчыніла амаль адразу. Тузануў за сабой дзверы: япы нягучна стукнулі аб вушак. Клямка шчыльна і надзейна прычыніла дзверы. I гэтак жа хутка, шчыльна і надзейна сышліся рукі на дзявочым горле.
    Яна не паспела закрычаць. Сіпела, спрабавала расціснуць мёртвае кола, што ўсё мацней сціскалася, не давала ёй дыхнуць.
    Забойца апусціў мёртвае цела на падлогу. Падышоў да акна, расчыніў. Халоднае свежае паветра рванулася ў пакой, нервова здрыгануліся фіялетавыя фіранкі. Яны кінуліся ў твар забойцу, ён прытрымаў іх.
    Ціхенька закрываючы за сабой дзверы, ён выйшаў з пакоя.
    * * *
    Ранак быў імжыстым і шэрым. Такімі безнадзейнымі мусілі б быць ранкі не ў першай у свеце краіне, якая будуе светлую будучыню ўсяго чалавецтва, а дзенебудзь у капіталістычнай Брытаніі, дзе пануе прымус чалавека над чалавекам. Але чалавск пакуль яшчэ не знайшоў улады над капрызамі надвор’я, і таму даводзіцца трываць і такія непрыемныя дні. Калінебудзь, так, калінебудзь вызваленае чалавецтва возьме ў свае рукі лейцы нябеснага кіравання. Тады ўжо людзі не стануць чакаць падачак ад прыроды, a забяруць у яе сілай усё, што самі захочуць. Вось яно, будучае валадарства чалавечае!
    Відаць, у такіх фарбах апісала б гатую раніцу на сваіх шэрхлых старонках перадавіца газеты «Набат», калі б была ў тым патрэба. Аднак патрэбы такой не было: для перадавіцы ў акруговай газеце тэмаў не бракавала і без апісання надвор’я. Надыход светлай будучыні быў падзеяй настолькі зразумелай і вырапіанай, што марнаваць каіптоўны час на апісанне ніцых вольхаў вартаўнікоў пустых вуліцаў, воглых туманоў, што спрабавалі зачапіцца за страху сінагогі, і
    ўсялякай ішпай такой драбязы ніводзін нармальны будаўнік камунізму не стаў бы.
    Аднак Вітушынскі пе лічыў сябе будаўніком камунізму. Яму бліжэй была пазіцыя абываталя, удзячнага кожнаму дню. I таму кожны дзень ён (з пэўнага часу) сустракаў з удзячнасцю і праводзіў без асаблівага шкадавання. He было па чым шкадаваць. I па кім таксама.
    Выбраўшыся на веранду, дзе ўсе населыіікі дома зноў мусілі сабрацца разам на сняданак, Вітушынскі заспеў нейкае ўзруіпэнне. Доктар Скарына стаяў каля акна, нервова пастукваючы пальцамі левай рукі гіа шыбе. Мяркуючы па рытме, гаспадар дома мусіў найграваць маріп.
    Шумскі сядзеў, абыякава ўтаропіўшыся ў нейкую кропку на сцяне. Разпораз ён кідаў нецярплівыя позіркі на ўваходныя дзверы.
    Прыход Вітушынскага вывеў іх са стану чакання. I расчараваў:
    Ааа, гэта вы... А ці не бачылі там Алену? Нешта яна сёшія кардыналыіа запазняецца.
    Вітушынскі адказаў, іпто не бачыў. Рэзка крутнуўіпыся на абцасах, Скарына рушыў у дзверы, каб прыспешыць сястру.
    Як спалі на новым месцы? Кажуць, у такіх выпадках чалавек бачыць прарочыя сны. Што снілі вы? Шумскі быў сама далікатнасць. Нават відавочна думаючы пра нешта сваё, патаемнае, ён усё ж спрабаваў заняць госця свецкай размовай.
    Антон збіраўся адказаць, аднак не паспеў: па барабанных перапонках ударыў дзікі мужчынскі крык з глыбіні дома.
    Нібы толькі і чакаўшы гэтага сігналу, яны з Шумскім сарваліся з месца. Да пакоя, з якога даносіўся крык, асістэнт дабег першым. Вітушынскі са сваёй хворай нагой тут яму не мог стаць сапернікам. Шумскі зазірнуў і вокамгненна адхіснуўся, не стрымаўшы ўскрыку. Антон глянуў нанад ягоным плячом: гэта быў жаночы пакой, калі меркаваць па шматлікіх невялічкіх падушачках, пакінутых там і сям, карункавых фіранках, процьме вязаных упрыгожанняў. Каля ложка стаяў Скарына, трымаючы на руках цела сястры.
    35
    Выклікайце міліцыю, скамандаваў цераз плячо Шумскі. Я пабуду тут з ім.
    Вітушынскі няўклюдна павярнуўся і, прыкульгваючы на правую нагу, пайшоў на выхад.
    Міліцыянты прыбылі хутка: прыехалі на адным з пяці аўтамабіляў, якімі магла пахваліцца акруговая Ворша. Чорны студэбекср з лакавымі бакамі надаваў іірыезду міліцыянтаў урачыстасць. Большай помпы іхнаму прыбыццю надаў бы хіба што духавы аркестр, які па нядзелях граў у гарадскім парку.
    Невысокі кірпаты міліцыянт, галоўны ў групе, распараджаўся рашуча, без ценю сумнсву ва ўласнай слушнасці. Ён уважліва агледзеў пакой, дзе адбылася смерць, падышоў да бюро, што стаяла ў куце, і пачаў перабіраць змесціва ўсіх шуфлядаў: лісты, нейкія цэтлікі, паперкі з запісамі для памяці, пару нататнікаў, тоўсты сшытак, пудраніцу, маленькія керамічныя фігуркі жывёлаў, яшчэ нейкую жаночую драбязу. Пад паперамі адной з шуфлядаў апынуўся альбом з эцюдамі пейзажаў, зробленымі алоўкам.
    Божа мой,  вохпуў Скарына, я думаў, яна ўжо даўно выкінула гэты альбом.
    Міліцыянт уважліва паглядзеў на яго:
    Чаму вы так думалі?
    Ну, бо яна іпмат часу не малявала. Перастала пасля таго, як прысніла нейкі страшны сон, звязаны з маляваннем.
    Міліцыянт пахітаў галавой і зноў вярнуўся да перагляду шуфлядаў. Ён вывучаў іх так, нібы спадзяваўся менавіта ў шуфлядзе знайсці невядомага злачынцу, які пазбавіў жыцця маладую жанчыну.
    Ён ужо амаль закончыў пераглядаць бюро, калі да яго падышоў адзін з падначаленых і ціхенька нешта сказаў. Кірпаты адразу адсунуў ад сябе недагледжаную шуфляду і пайшоў следам за падначаленым. Разам яны наблізіліся да акна і сталі нешта вывучаць на прываконні. Нарэшце адарваліся ад свайго захапляльнага занятку і павярнуліся да астатніх прысутных. Твар кірпатага праменіўся шчасцем, нібы ён толькі што атрымаў ордэн.
    36
    Паапрашу ўсіх прад’явіць падэшвы абутку!
    Агляд, відавочна, нічога кірпатаму не даў: ні на абутку Скарыны, ні Шумскага, ні Вітушынскага ён не знайшоў таго, чаго хацеў. Лёгкі цень азмрочыў яго твар. Праўда, ненадоўга  хутка ён папрасіў Скарыну паказаць яму ўвесь абутак, які ёсць у доме. Праз нейкі час яны вярнуліся з пустымі рукамі. Кірпаты выглядаў азадачаным, але яшчэ не разгубленым. А вось калі і агляд абутку Шумскага і Вітушынскага таксама не даў яму жаданых вынікаў, ён выяўна страціў раўнавагу.
    Ды што вы такое шукаеце, можна даведацца? занерваваўся Скарына.
    Заміж адказу кірпаты падвёў іх да акна. На прываконні добра адбіўся след рыфлёнае падэіпвы. Памеры адбітку выдавалі, што нага, якая пакінула след, належала мужчыну. Вітушынскі заўважыў, як Скарына закусіў вусны і вырачыў вочы. След быў з засохлай белай гліны.
    * * *
    Спытаўшыся ў кірпатага дазволу, Вітушынскі сышоў бадзяцца па горадзе. Заставацца ў доме Скарыны не хацелася: надта ж пякучай была атмасфера гора. Антон адчуваў сябе лішнім у такой сітуацыі і таму вырашыў пашукаць жытло, куды можна было б з’ехаць.
    Характарыстыку, якую доктар даў мясцовым гатэлям, Вітушынскі запомніў вельмі добра. Таму і на пошукі пакоя выбраўся ў раён прыватных дамоў.
    Аднак знайсці жытло аказалася не так лёгка. Ці то аршанцы занадта падазрона ставіліся да незнаёмца і не спяіпаліся пусціць яго ў падсуседзі нават на некалькі дзён, ці то Вітушынскаму не трапляліся гаспадары, якія маглі б пахваліцца лішкам жылплошчы.
    Ён туляўся па пакручастых вулачках між драўляных дамоў, што патаналі ў зеляніне яблынь і грушаў, сліваў ды вішняў. Гэтыя вуліцы моцна розніліся ад цэнтралыіых, дзе дрэваў бадай і не было не тое што яблыняў, але нават таполяў ці клёнаў.
    37
    Нечакана для сябе Лнтон выйпіаў на пустку. Перад ім ляжалі вялізазныя равы, відавочна выкапаныя чалавечымі рукамі. Фантастычнае відовішча зачароўвала. Даўжэзныя глыбокія ямы нагадвалі магілы старажытных казачных асілкаў. Дый нават для тых легендарных волатаў выглядалі яны завялікімі: у такой велічэзнай яміне можна пахаваць не толькі аграмадзінуасілка, але яшчэ і на кані. Ды нават і не аднаго: цэлае войска ў іюўны рост спакойна здолее змясціцца тут.