• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыі ў прыцемках  Зміцер Дзядзенка

    Гісторыі ў прыцемках

    Зміцер Дзядзенка

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 148с.
    Мінск 2015
    71.82 МБ
    «Заклінаем ця, стварэнне солі, у імя Айца Уседзяржыцеля, дабраславеннем Госпада нашага Ісуса Хрыста і сілаю святога Духа. Заклінаю ця Богам жывым, іжэ ця дзеля патрэбы чалавечае сатварыў ёсць: будзь усім верным, хто спавжывае ця, на здароўе душы і цела, і хай пазбегне і адыдзе ад цябе
    21
    ўсялякае зло і ліслівасць д’ябальская і ўсялякая шкодная ўлада, на цябе ад паслугачоў шатанскіх наведзеная. Дзеля таго молімся: Госпадзе, Божа ііаш, хай тое стварэнне солі ў імя Святое Тройцы сатворыцца выратаванчя душы тайна. Ты, Ідспадзе, свенцячы пасвенці, бласлаўляючы блаславі, усім, хто прымае яе, спраўнае лекаванне ва ўтробе іхнай хай будзе. У імя Госпада нашага Ісуса Хрыста, іжэ прыйдзе судзіці жывых, і мёртвых, і свет агнём. Амэн».
    Ясна, тут замовы на ўсялякія выпадкі жыцця. Будзем лічыць гэты рукапіс умоўна «медычным».
    Вітушынскі зірнуў на гадзіннік. Божачкі, ён тут ужо ладныя паўгадзіны гуляе вакол кніжных паліц, а там, мабыць, яго чакаюць на абед. Паспее яілчэ вярнуцца да кніг: доктар жа абяцаў яму колькі дзён гасцявання. Ен выйшаў з бібліятэкі, пайшоў у бок веранды, дзе абяцалі накрыць абедзенны стол.
    Там было япічэ пуста. Толькі доктар Скарына сядзеў каля акна ў крэслекачалцы з газетай у руках.
    Ранавата вы вярнуліся, Лнтон Валер’евіч. Лх, не хацелі прымушаць, каб вас чакалі... Што ж, тады пачакаць давядзецца вам. Восьвось павінен падысці яіпчэ адзін напі кампаньён мой асістэнт, Шумскі Уладзімір Уладзіміравіч. А я пакуль вось чытаю свежую газету. Нашу павятовую «Камуністычны шлях». Пішуць, што неўзабаве нас чакае навіна: плануюць каля горада пабудаваць ільнозавод. Хоць будзе які занятак сённяшнім беспрацоўным.
    У гэты момант на веранду ўвайшла Алена Скарына разам з маладым чалавекам. Валасы на яго галаве адсутнічалі: чэрап быў акуратна паголены, нібы маладзён усё яшчэ жыў у мінулай вайне з яе невыводнымі вошамі, тыфусам і іспанкай.
    Доктар задаволена прагаварыў:
    А вось і наш Уладзімір Уладзіміравіч. Знаёмцеся, гэта мой персанальны госць Антон Валер’евіч Вітушынскі. Ён нейкі час будзе жыць у нас. Сядайце за стол, нешта мы і так прыпазніліся сёння.
    Ну што ты зноў мяне гапяеш? Нібыта я вінаватая ва ўсім... Алена цяжка ўздыхнула і з немай мальбой паглядзе
    22
    ла на Антона. Яму падалося, што ў дзявочых вачах бліснулі слёзы незаслужанай крыўды.
    Тым часам Вітушынскі з Шумскім паціснулі адзін аднаму рукі і прадставіліся. Антон звярнуў увагу на дзіўнаваты акцэнт у гаворцы новапрыбылага: ён гаварыў, заўважпа расцягваючы свісцячыя. Ззз, ссс, цсс  загулі ў паветры пагрозлівыя авадні.
    Паслухайце, тут такі артыкул ёсць. Магчыма, Аленачка, гэта якраз пра твайго падазронага бадзягу: «Учора калярынку затрымалі падазронага чалавека. Пры спробе затрымання ён пачаў страляць. Паказаўшы ўзор мужнасці, супрацоўнікі Аршанскага акруговага аддзелу мйііцыі В. і М. затрымалі злачыііцу. Ім выявіўся вядомы палітычны бандыт Гозіюш, вядомы таксама як атаман Вецер. Апошнія месяцы менавіта яго банда ўчыніла дзёрзкі напад ча валасное праўленне ў Пугляях, дзе скрала валасную касу. Мяркуецца, што Гозіюша бліжэйшым часам адправяць у Менск, дзе расследаваннем поўнага спісу яго чорных злачынстваў зоймуцца жалезныя рыцары АДПУ». Бачыш, Леначка, можаш цяпер не баяцца нічога. Будзем абедаць?
    Ой, не кажы! Жахі якія!  Алена зазірнула брату праз плячо. А вось тут бачыш, што пішуць: «У вёсцы Браздзечына невядомыя бандыты напалі на мясцовага сялькора і актывіста Паўла Верасніцына. Яго моцна збілі на вачах сям’і, прыгаворваючы, ійто цяпер сялькор павінен пісаць пра Саветы без камуністаў. Верасйіцын патрапіў у больніцу. Супрацоўнікі акруговай міліцыг падазраюць, што на яго ііапала банда Моніча». А ты кажаш не баяцца...
    На абед падалі мяса пафранцузску, гарнірам да яго была фасоля, перамяшаная з смажанай цыбуляй ды маслам. Размова, аднак, не клеілася. Шумскі сказаў, што з самага рапку нядобра пачуваецца і зусім не мае апетыту. Ад прапанаванай Скарынам чаркі аперытыву для апетыту адмовіўся.
    Неўпрыкмет за сталом размова пайшла пра старажытнасці. Завёў гаворку Скарына, спытаўшыся ў Вітушынскага, ці знайшоў той штонебудзь цікавае ў бібліятэцы.
    23
    Вельмі багатая і разнастайная калекцыя кніг, зазначыў Антон. У мяне склалася ўражанне, што іх падбіралі не адно пакалешіе. Верагодна, нават не два і не тры.
    Так, у нас у сям’і даўняя любоў да кнігі. Як юдэі называюць сябе народам Кнігі, так мы можам назваць сябе родам Кнігі.
    Скарына крывавата пасміхнуўся. Вочы ягоныя, аднак, заставаліся сур’ёзнымі і засяроджанымі. Пацягнуўшы з сподка карнішон, ён казаў далей:
    Зрэшты, калі працягваць нашую ранішнюю гаворку, то варта зазначыць, што без Еўропы, без немцаў не было б не толькі нашага роду Кнігі. He было б значна большага славянскага кнігадруку.
    Гэта вы пра Гутэнбергава вынаходства? да гаворкі з відочнай неахвотай і скепсісам далучыўся Шумскі.
    He толькі. Можаце згадаць сюды ж, да кучы, яшчэ першага друкара, які пачаў выдаваць свае кнігі кірыліцай, немца Швайпольта Фіёля. Калі не памыляюся, выходзілі тыя выданні ў Кракаве, недалёка ад нас. Адсюль і ўзнікае пытанне наконт вашае зацікаўленасці беларускім: ці магчыма вывучаць беларускую культуру (падкрэсліваю: усялякую культуру хоць духоўную, хоць матэрыяльную) у адрыве ад Заходняй Еўропы? Нават кнігадрук гэта найперш тэхналогія, а не духоўны прарыў. А тэхналогіі да нас спрадвеку прыходзілі з Захаду. Нездарма ў нашай бібліятэцы, як вы маглі заўважыць, так мірна суседзяць распоўзлы, круглы славянскі алфавіт з рэзкай, спічастай гатычнай лацінкай.
    Але ж нават зпад напластавання заходніх цывілізацыйных набыткаў можна паспрабаваць вылучыць уласна беларускія карані,  паспрабаваў запярэчыць Вітушынскі.
    Ды кіньце вы дурное! Скарына адмахнуўся, нібы ад надакучлівай мухі. Гэта ўсё казачкі для прафанаў. Вось Ластоўскі, які сядзіць у Коўне, у сваім часопісе «Крывіч» таксама ўсё прапануе такія тэорыі  пра беларусаў як самую чыстую славянскую нацыю, якая не зазнала моцнага чужынскага ўплыву.
    Дык а хіба ён не мае рацыі? Шумскага зачапіў безапеляцыйны тон Скарыны. Колішняй абыякавасці ў паглядзе ўжо не адчувалася.
    Гледзячы ў чым. Калі даследаваць чысціню крыві, то для гэтага пакуль мала звестак. Магчыма, што тут ён і не памыляецца: беларусы  самая чыстая з славяпскіх нацыяў. Магчыма... Але што тычыцца культуры і цывілізацыі, дык тут я толькі паўтаруся: кім бы мы былі без уплываў як з Захаду, так і з Усходу? Вы згадайце хіба толькі тое, што грамату для славянаў прыдумалі грэкі Кірыла і Мяфод. Нашыя продкі, можа, на той час і не былі абсалютнымі дзікунамі, але ўсё ж мала ад іх адрозніваліся.
    Для Вітушынскага ягоныя словы гучалі калі не абсалютнай ерассю, то прынамсі досыць дзіўным цверджаннем. Але пакуль што ён не мог знайсці ў вычварнай логіцы Скарыны слабога месца. А так хацелася знайсці  і ўдарыць. 3 усяе моцы. Самымі забойчымі аргументамі.
    Ну вось, пра жанчыну ніхто і не думае: завялі сваю катрынку нра навуку ды вынаходствы, Алена спрабавала ўвязацца ў размову. Ясна, што ў нас шмат чужога, прывезенага. Нават мяса, і тое гатуецца пафранцузску!
    Тым часам Скарына, не зважаючы на сестрыны словы, працягваў:
    Вось і атрымліваецца, што без замежных уплываў мы самі па сабе нічога не можам паказаць. Няма ў нас нічога свайго.
    Вітушынскі, які спярша хацеў падтрымаць Алену якімнебудзь жартам, ад доктаравых словаў завёўся і адказваў ужо яму, абмінаючы ўвагай дзявочую рэпліку:
    Але ў такім разе мала хто можа паказаць нешта сваё: французы пазычалі ідэі ў італьянцаў, немцы у ангельцаў. Чаго варты быў бы французскі Рэнесанс без італьянскага? Ці быў бы магчымы нямецкі пратэстантызм без таго выпадку, калі брытанскі кароль абвясціў сябе кіраўніком англіканскай царквы?
    25
    Дык і я ж пра тое вяду гаворку, Скарыну відавочна забаўляла тэма. Мы не можам разглядаць напіую гісторыю ў адрыве ад еўрапейскай ад яе ўплываў, ад яе падзеяў.
    Антон набычыўся і прывёў аргумент, які падаваўся яму важкім і неаспрэчным:
    Аднак жа не варта механічна пераносіць на нас іх падзеі. Напрыклад, рэлігійныя войны, якія скаланалі Еўропу, нас не закранулі. He было ж у нас такой Баўтрамеевай начы, падчас якой у Парыжы кроў залівала вуліцы!
    Ці дакладна вы гэта ведаеце? А калі я дакажу вам іншае? з твару доктара не сыходзіла скептычная самаўпэўненая ўсмешка. Гісторыю пра Язафата Кунцэвіча ведаеце? Яго ж проста не нускалі ў гарады: у Магілёве і Воршы з гарматаў стралялі, каб не заехаў уніяцкі казаннік у горад. I што гэта, на вашу думку калі не рэлігійная вайна? А такіх прыкладаў безліч. Кунцэвіч хіба што самы вядомы і самы вымоўны. Былі ж япічэ і выгнанні з цэркваў, смяротныя бойкі наміж уніятамі й праваслаўнымі. Вы мне скажаце пра дыспуты. Канечпе, было і такое. Але хіба не тое ж самае з дыспутамі і адначаснымі крывавымі закалотамі дзеялася ва ўсёй Еўропе? Mary вам пагадаць толькі, што забойства Кунцэвіча гэта гадоў праз сорак пасля Баўтрамеевай начы і гадоў за дваццаць да аблогі ЛяРашэлі. Немцы гэтым часам рэжуць адзін аднаго ў Трыццацігадовай вайне, у ангельцаў выспявае антыманархічная рэвалюцыя...
    Задаволены сваімі аргументамі, Скарына адкінуўся на спінку крэсла.
     Але цяпер жа ў нас не так, як у Еўропе, Вітушынскаму ўсё ж карцела настаяць на сваім.
    Чаму вы так упэўнены ў гэтым?  Скарыну, здаецца, нават здзівіў факт, іпто нехта імкнецца аспрэчыць ягоныя тэзісы. Ён выцер насоўкай лоб і працягваў: Мы цяпер жывём паводле дактрыны Карла Маркса, народжанай у Нямеччыне. Канцэпцыі, на якіх спрабуюць збудаваць сваю дзяржаву тыя ж чэхі, палякі ці балгары, таксама карэняцца ў Заходняй Еўропе: ідэя нацыянальнай дзяржавы прыйшла да нас адтуль, і досыць пядаўна. Зрэшты, і ў саміх францу
    26
    заў альбо ангельцаў яна выкрышталізавалася параўнальна не так даўно гадоў трыццацьсорак. Час пакажа, наколькі гэта жыццяздольная ідэя.
    Думаю, вельмі разумная, прадуктыўная і жыццяздольная. Гэта прызнала нават новая ўлада: нездарма ж яна нравяла ўзбуйненне Беларусі! выдыхнуў Шумскі з відавочным раздражненнем. Вітушынскаму зноў драпнула слых вымаўленне Шумскага.
    Алена яўна ўстурбавалася тым, які кірупак атрымала гутарка. Было відаць, што яна сумнявалася, ці варта дазваляць мужчынам спрачацца далей. Спрабуючы перавесці размову на іншае, япа ціха заўважыла брату, піто, магчыма, злоўлены бандыт усё ж не той бадзяга, пра якога распавядала суседка: