• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыі ў прыцемках  Зміцер Дзядзенка

    Гісторыі ў прыцемках

    Зміцер Дзядзенка

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 148с.
    Мінск 2015
    71.82 МБ
    Скарына змоўк і пільна паглядзеў на Вітушынскага паўзверх газеты. Пасля паўзы вымавіў:
    Бачыце, на дарогах адразу стала куды як неспакойна. He перадумалі ехаць?
    He перадумаў,  цвёрда адказаў Вітушынскі. Ягоны пасьянс нарэшце сышоўся, і прыспеў час пакідаць гэты дом. А дзе Уладзімір Уладзіміравіч? Я б хацеў і яго пабачыць на развітанне.
    Шумскі зайшоў неяк бокам, нібы хаваючы левае плячо ад суразмоўцаў.
    Праходзьце, калі ласка, туды, Вітушынскі рэзка ўзмахнуў рукой і нязграбна зачапіў левую руку Шумскага. Той зморшчыўся. На Антонавым твары мільганула задаволеная
    49
    ўсмешка. Даруйце, калі ласка, я незнарок. Я сёння такі нязграбпы... Напэўна, хвалююся перад дарогай.
    Нарэшце мужчыны паселі ў крэслы. Скарына прапанаваў на дарожку ўзяць «па аглаблёвай» ніхто не адмовіўся. Вітушынскі на хвіліну прымружыў вочы, глыбока ўздыхнуў: Я хацеў вам распавесці дзіўную гісторыю забойства, якая адбылася ў гэтым доме. Гэта будзе ў нейкай меры мая плата за гасціннасць. Я не веру, што міліцыя знойдзе забойцу, бо шукаюць яго не там. Каб іхны «забойца» мог трапіць у пакой, яму давялося б узламаць аканіцы: прыгадайце, што доктарава сястра баялася бадзяг і збіралася спаць з зачыненымі вокнамі. А вокны былі акуратна адчыненыя.
    А адкуль у вас такая ўпэўненасць, што вы ведаеце, дзе шукаць забойцу? у голасе Шумскага гучала халоднагрэблівая непрыязь.
    Назіраў, супастаўляў факты, рабіў высновы, Вітушынскі не мяняў тону. Я не ведаю, калі ў злачынцы ўзнікла ідэя забойства, алс думаю, што яна не была спантаннай. Зрэшты, магчыма, мой прыезд у гэты дом і падштурхнуў яго да дзеяння: ён расцаніў паводзіны Алены Раманаўны са мной як какецтва. Таму і вырашыў, што не варта губляць час. Я нагадаю вам крыху пра гісторыю злачынства. Вашую сястру, паварот галавы ў бок Скарыны, забілі ўначы. У яе пакоі нічога не знікла. Наадварот, там тоесёе нават з’явілася маю на ўвазе белы след на прываконні. Ага, Уладзімір Уладзіміравіч, па незадаволенасці на вашым твары я разумею, што доктар і вам распавядаў гэтую сямейную легенду. Што ж, тым лепш, мне паўтараць не давядзецца. Патрывайце, калі ласка, я пастараюся расказваць сваю гісторыю не вельмі доўга.
    Вітушынскі паднёс чарку да вуснаў, астатнія не варухнуліся.
    Вядома, у гісторыю голема я не паверыў, як не паверыў бы ў яе ніводзін нармальны адукаваны чалавек. А вось паназіраць за прысутнымі ў доме было не лішне. Так я даведаўся, што вы, Уладзімір Уладзіміравіч, не так даўно ўначы хадзілі да старога кар’ера, з якога калісьці выбіралі вапну.
    Ведаеце, акурат пасля паходу да гэтага кар’ера падэшвы могуць пакідаць белыя сляды. Каля кар’ера вы сустракаліся з нейкім незнаёмцам, якому паведамілі, што «яна не будзе вам перашкодай»...
    Тыыы... Скарына ўскочыў, павярнуўшыся ў бок Шумскага. Лднак у правай руцэ доктаравага асістэнта ўжо быў рэвальвер. Шумскі стаяў наструнены, як пантэра перад скачком:
    Спакойна, не трэба рэзкіх рухаў. Буду страляць без папярэджання.
    Чорная руля, якая глядзела сваім адзіным падслепаватым вокам у лоб доктару, спыніла яго рух.
    Я не забіваў Алену. Мы... мы збіраліся пажаніцца, голас Шумскага гучаў надколата, нібы шклянка, з якой ужо паўрад ці будуць піць.
    Вітушынскі, які не змяніў сваёй паставы, моўчкі агледзеў абодвух і працягваў:
    Я магу працягваць? Дзякую, Уладзімір Уладзіміравіч. Канечне, вы не забівалі.... Вельмі зручнае месца для таемнай сустрэчы гэты кар’ер: зза горада туды можна дабрацца незаўважаным. Думаю, вы з гэтым чалавекам сустракаліся там не аднойчы... Пра тое, што вы збіраліся пажаніцца з Аленай Раманаўнай, я ведаю  ад фатографа Рыскіна. Але тое, што вы не забівалі жанчыну ў гэтым доме, усё адно не робіць вас бязвінным у вачах савецкай улады. У вашай гутарцы з тым чалавекам каля кар’ера прагучала слова «варта». Спярша я думаў, што гэта прыслоўе, і азначае яно, што нешта належыць зрабіць. Але менавіта сённяшні артыкул у газеце пераканаў мяне, што я памыліўся. Гаворка ішла пра турэмную варту. Вы ж атрымалі рану менавіта пры вызваленні Гозіюша?
    Указальны палец цэліў акурат у тое месца на левай руцэ Шумскага, якое Вітушынскі зачапіў колькі хвілінаў таму. Руля рэвальвера імгненна выбрала сваёй мішэнню Антона. Ён папераджальным настаўніцкім рухам узняў палец угару:
    He варта, a то вы так і не даведаецеся заканчэння маёй гісторыі. Як і імя забойцы. Вам было не да таго, каб забі
    51
    ваць. Пачуўшы, што атамана Ветра злавілі, вы адразу пачалі рыхтаваць ягоныя ўцёкі. Алену Раманаўну забіў яе брат.
    Вітушынскі змоўк, у пакоі стала магільная ціша.
    Чым вы можаце пацвердзіць свае словы?  Шумскі быў насцярожаны. Твар Скарыны заставаўся нерухомым.
     Скажыце, калі вам распавядаў Сяргей Раманавіч тую сямейную легенду пра голема? Зусім нядаўна... А ягоная сястра пры гэтым прысутнічала?
    Шумскі адмоўна пакруціў галавой.
    Як я мяркую, доктар Скарына высачыў вас падчас аднаго з ваіпых паходаў. Гэта было не дужа складана нават мне з хворай нагой. Кар’ер і дапамог яму стварыць легенду пра голема, які пакідае белы гліняны след на месцы забойства. Гэты ж белы след мусіў вывесці следства на вас. Вас бы звінавацілі ў палітычным бандытызме, а за адным разам і ў крыміналыіым. Пра матывы злачынства я магу толькі здагадвацца. Верагодна, доктар любіў сваю Алену Раманаўну далёка не братэрскай платанічнай любоўю. Думаю, тут гаворка магла ісці пра сапраўднае каханне, забароненую жарсць, якую старанна хаваюць ад усяго свету. Наштурхнула мяне на гэтую думку тое, як ён абышоўся з сестрыным пакоем пасля яе смерці. Спярша я хацеў параўнаць гэты пакой з музеем, дзе ўсё павінна застыць так, як было тады. А потым я зразумеў: гэта храм. Храм, дзе месца кожнае рэчы загадзя вызначана. Ен не мог мірыцца з тым, што яго Багіня адыдзе іншаму. Ен прынёс у ахвяру сястру, каб абагаўляць памяць пра яе.
    Вы нічога не разумееце, Скарына нібы выціскаў з сябс словы. Як Сізіф, ён каціў кожнае слова ад лёгкіх, праз горла, ускладаў на язык і толькі пасля гэтага выштурхоўваў з сябе. Яна была такая цудоўная. Я не мог яе аддаць гэтаму прайдзісвету, у якога за душой няма нічога. Сёння ён тут, а заўтра ягоныя бээнэраўскія сябручкі гіаклічуць яго і ён пабяжыць за імі. Добра, калі толькі за мяжу. А калі ў лес? Савецкая ўлада не цацкаецца з палітычнымі бандытамі. Яны ёй класавыя ворагі  не тое што класава блізкія крымінальнікі, якія проста заблыталіся на жыццёвай дарозе.
    Гэтае так званае «ўзбуйненне БССР» ды заклік да эміграцыі вяртацца  не болей чым дымавая завеса. He для таго ў Петраградзе засудзілі правых эсэраў, каб тут даць іхным аднадумцам і хаўруснікам магчымасць будаваць дзяржаву. А гэты,  ён кіўнуў у бок Шумскага, стане першай ахвярай. Калі не ў лесе, дык усё адно дзенебудзь праявіцца. Я не мог так рызыкаваць жыццём сваёй сястры.
    Шумскі моўчкі глядзеў на Скарыну.
    Вітушынскі ўзняўся:
    Спадзяюся, я магу ісці. Мне яшчэ трэба знайсці фурмана. Каб адвёз мяне на вакзал. Тры вярсты за горад  не блізкі свет пешшу.
    Шумскі працягваў маўчаць, але згодна хітнуў галавой. Ён не адводзіў позірк ад твару Скарыны. Руля рэвальвера таксама не рухалася, абраўшы сабе адзіную мішэнь.
    Вітушынскі выйшаў на вуліцу. Ён пачуваўся гадка і гідка, быццам адкусіў яблык і ўбачыў там толькі палову чарвяка. Варта было як хутчэй з’язджаць з гэтага горада.
    * * *
    На вакзале Антон даведаўся, што дарма спяшаўся: сёння цягнікі на станцыі ўжо спыняцца не будуць. Рабочыпуцеец патлумачыў:
    Цягнікіто яшчэ будуць, але не спыняцца. Цяпер спыняцца будуць толькі таварныя.
    Ён крытычна агледзеў Вітушынскага з галавы да ног. Сплюнуў сабе пад ногі:
    Вам, грамадзянін, у такім гарнітурчыку наўрад ці зручна будзе на таварняку.
    Давялося вяртацца ў горад. Фурман няспешна вёз Вітушынскага аршанскімі вулачкамі. Дазнаўшыся, што пасажыру трэба хаця б у які гатэль, возчык нібыта вырашыў правезці пасажыра з экскурсіяй па горадзе. Ён цягнуўся з аднае вуліцы на другую, рабіў кругі, зноў вяртаўся на ранейпіыя вуліцы. Антон толькі моўчкі пасміхаўся гэтым наіўным вазацкім хітрыкам, але не пярэчыў. Ён нібы пановаму бачыў Воршу, аршанцаў з іх нетаропкім жыццём, дзе было месца
    53
    і дзіцячым гульням на вуліцы, і вечаровым шпацырам дарослых. Аднак не было ў гэтай ціхай рэчаіснасці месца тым падзеям, сведкам якіх стаў нядаўна Вітушынскі.
    Нібы трапіўшы ў рытм ягоных думак, фурман павярнуў на Малую Мар’ямпольскую. Міжволі Антон стаў узірацца ў дамы, якія паспеў запомніць за некалькі дзён. Ужо вечарэла, і з набліжэннем прыцемкаў вулічныя абрысы набывалі таямнічасці, застрашлівага рамантызму, які так цэняць аматары гатычных гісторыяў. Каля дому Скарынаў Вітушынскі заўважыў нейкі рух і стаў углядацца ўважліва. Сэрца заспяшалася, адстукваючы такты. Лнтону падалося, што нехта пакінуў дом. I да таго ж  не зусім звычайным спосабам: праз вакно. Светлую вопратку чалавска, які пакідаў дом, было няблага відаць у вечаровым сутонні. Ад нечаканасці Вітушынскі войкнуў. Лле незнаёмец так хутка схаваўся за рогам дома, што Антон задумаўся: ці быў насамрэч гэта чалавек, ці вечаровы паўзмрок і надзвычайнае ўзрушэнне зладзілі з ім жорсткую гульню, падкінуўшы фантом уяўлепню. Фурман, здаецца, нічога надзвычайнага не заўважыў. I Антон вырашыў, што яму ўсё ж такі падалося і з’яўлеіше, і шпаркія ўцёкі чалавека з дома Скарынаў.
    Ноч у «Брыстолі» Вітушынскі пакляўся запомніць надоўга. Абяцаныя яму калісьці доктарам прусакі падаліся мілай і нязначнай драбязой у параўнанні з клапамі. Крывасмокі дасталі за ноч так, што Антон паспяшаўся чым раней выбрацца з гатэля.
    На вакзале было людна. «Відаць, сёння мне ўсё ж удасца адсюль выехаць», вырашыў Вітушынскі. Узяўшы квіток, ён пачаў нетаропка шпацыраваць па пероне. Зрэшты, гуляў ён нядоўга: запляваны лушпайкамі ад семак перон не выклікаў вялікай ахвоты гуляць. Прыпыніўшыся недалёка ад лавачкі атрутнахімічнага зялёнага колеру, ён стаў міжвольным сведкам чужое размовы. Дзве япічэ не старыя жанчыны абмяркоўвалі нейкую Андрэеўну ды ейныя дужа смачпыя салёныя гуркі. Адна з іх у чорнай хустцы з яркапунсовымі макамі расказвала другой, што мела хустку бляклую, клятчастую:
    54
    Дык яна ў тыя гуркі, як ставіць іх саліцца, гарэлкі далівае. He шмат, крыху. I тады гарэлка тая гуркам смак дае інакпіы.