• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыі ў прыцемках  Зміцер Дзядзенка

    Гісторыі ў прыцемках

    Зміцер Дзядзенка

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 148с.
    Мінск 2015
    71.82 МБ
     Але я пабойваюся. Раптам ён не адзін такі тут хадзіў? Лепш за ўсё, відаць, будзе пільнавацца ўсякіх чужых...
    Вітушынскі адчуваў сябе госцем, таму прыціх, як мыш пад венікам, і з падрабязнымі роспытамі наконт бібліятэкі не лез. Але ж карцела! Так карцела, што аж язык свярбеў. Толькі пры канцы абеду, калі перайшлі да кавы (сапраўднай!), ён запытаўся, адкуль у доктара такі скарб у бібліятэцы.
    Доўгая гісторыя. У нашай сям’і здавён кнігі збіраюць і перадаюць у спадчыну. Хадземце ў бібліятэку, я вам раскажу адну гісторыю.
    Калі яны выходзілі, Лнтон краёчкам вока пабачыў: Алена задуменна глядзіць ім услед, злёгку пакусваючы вусны.
    * * *
    Ведаеце, маім далёкім продкам быў Францішак Скарына. Тактак, той самы Скарына, першадрукар. Як бачыце, род мой спрадвеку жыве ў гэтых краях. Хоць і вандруе пакрысе, але прынамсі, застаецца ў адной мясцовасці, не пакідае яе.
    I нават можна сказаць, што ў нас склалася своеасаблівая сямейная традыцыя быць дактарамі. Толькі продак мой спецыялізаваўся больш у сваіх сямі вольных навуках, а я... Наша эпоха патрабуе болып вузкай спецыялізацыі. Але я, зрэшты, не пра тое збіраўся расказваць...
    27
    Прапрапрадзед мой, як ведаеце, кнігі свае пачаў друкаваць у Празе. У нас, у Вільні, ён выдрукаваў толькі «Малую падарожную кніжку» у гонар гэтага акурат пару гадоў таму адзначалі 400годдзе беларускага друку. Мяне нікуды на святкаванні не запрашалі, але я не крыўдую. Напэўна, я б сам адмовіўся, нават калі б і запрасілі: не хачу быць недзе ў ролі вясельнага генерала. Маёй жа заслугі ў тым, што маю славутага продка, ніякай няма.
    Як кажуць нашыя сямейныя паданні, доктар Скарына быў чалавекам піырокіх поглядаў. Папаездзіўшы па розных краях, убачыў ён безліч самых розных людзей. Проста здурэць можна, калі падумаеш, з якімі прайдзісветамі і мудрацамі ён сустракаўся. У Празе ён звёў знаёмства з тамтэйшым кабалістам рэбэ Аронам. He прыкладу галавы, як яму ўдалося паразумецца з тым рабінам: габрэі тады жылі даволі адасоблена, самі па сабе, сваім кагалам што ў нас, што там. Думаю, тут уся штука была якраз у перакладзе Бібліі на старабеларускую, які рабіў прашчур Францішак. Рабін Арон блізка сышоўся з ім. Яны сталі такімі сябрамі, што стары пражскі кабаліст дапамог полацкаму доктару пачаць сваю справу. Думаю, вялося тут не толькі пра грашовыя гешэфты, хаця, відаць, і без іх абысціся ніяк не магло: Францішак, хоць і меў бацькукупца, наўрад ці здолеў бы пачаць друкарскую справу на чужыне з нуля. Як кажа легенда, рэбэ Арон дапамог нашаму продку больш істотна: ён зрабіў для яго голема.
    Вы чулі гэтую старую пражскую легенду пра чалавекападобную істоту, злепленую з гліны на ўзор таго, як Госпад Бог зляпіў першага чалавека? Ніколі? Вы ж адукаваны чалавек! Хаця ў наш час у такія легенды ніхто не верыць, але вы ж, я бачыў, цікавіцеся старасветчынай... Ах, значыць, толькі сваім, беларускім... Ну нічога, гэта ў вас хутка праміне! Як толькі пачняце ўнурацца ў тэму, дык убачыце, што без шырокага агляду ўсё адно нічога вартага ў вас не атрымаецца. Давядзецца знаёміцца ну хаця б павярхоўна! з іншымі культурамі, з суседнімі народамі. Вы пабачыце, як багата ў нас падобнага, ды што там аднолькавага, супольнага!
    Але я зноў не пра тое... Рэбэ Арон зрабіў таго пражскага голсма для майго продка. Вонкава гэтая істота, вылепленая з белай гліпы, была ну, зусім чалавек. Дзіўнага ў тым нічога няма: не так складана знайсці ў Празе скулыітара. Думаю, не цяжэй, прынамсі, чым у сённяшняй Воршы рамізніка. Каб вонкава той голем не дужа адрозніваўся колерам ад скуры чалавека, ён быў увесь злеплены з белае гліны, адмыслова прывезенай з ваколіцаў самога Іерусаліма, з дна Мёртвага мора  па меншай меры, менавіта так сказаў пражскі рабін свайму полацкаму хаўрусніку. Ляпілі яго Францішак і Арон удваіх кожны сваю частку. Аднаму на долю дасталася галава і тулава, другому  уся частка ад пояса. Падрыхтаванай гліны, аднак, не ханіла на ўсю фігуру: змацаванне паміж абедзвюма часткамі давялося рабіць з гліны іншага колеру чырвонага. Для таго каб голем ажыў, рэбэ Арон укладаў яму ў рот паперку з напісаным на старагабрэйскай мове заклёнам. Стары кабаліст вывеў на паперцы літары «нун», «гімэль», «гэй», «пэй». 3 іх пачынаюцца словы фразы «нэс гадоль гая по» «цуд вялікі быў тут». Заклён той рабіў цуд: голем ажываў і выконваў работу, што яму задавалі. Каб знерухоміць істоту, трэ’ было толькі дастаць у яго з рота паперку. Механізм нескладаны значна прасцейшы, чым цяперашнія аўтамабілі.
    Доктар Скарына скарыстаў зробленую істоту для цяжкой дапаможнай працы пры друкаванні кніг. Стаяць цэлы дзень за варштатам  занятак не з самых лёгкіх. Тут і прыдаўся гліняны голем: стомы ён не адчуваў, бо не быў, як ні кажы, жывой істотай. Карміцьпаіць яго  таксама без патрэбы. Словам, ідэальны работнік. Такога немагчыма знайсці ні на брукаваных вуліцах старога горада, ні пад мяпічанскімі стрэхамі, крытымі чырвонай дахоўкай, ні нават у магнацкіх палацах, крытых золатам.
    Кампаньёны спадзяваліся на ўдалы гешэфт і вялікія барышы. I нездарма: друк Бібліі (а выдаваць пачалі менавіта яе) занятак ці не самы прыбытковы. Справы і праўда пайшлі вой як добра! Неўзабаве мой прадзед цалкам разлічыўся з рэбэ Аронам і стаў паўнапраўным саўладальнікам друкарні  нездарма ж ён вырас не абыдзе, а ў купецкай сям’і.
    29
    Вы глядзелі гэтую нядаўнюю фільму, прывезеную ў наш горад, «Ночы Кабірыі»? He глядзелі? Ну што ж вы так! Вельмі рэкамендую, всльмі. Схадзіце абавязкова не пашкадуеце. Шыкоўпая фільма, цудоўныя акцёры, усё так прыгожа, такая драма... Напэўна, будучыня ўжо мроілася кампаньёнам у такіх самых маляўнічых дэкарацыях, як у гэтай фільме,  прыгожая, поўная пезямное асалоды, з гурыямі з блізкай Асманскай імперыі. Хто б мог падумаць, што такі бліскучы ўзлёт будзе перарваны такім гучным крахам? У далёкіх краях мой прашчур набыў не толькі вялікія веды, але і схільнасць да авантураў. Вы кажаце, што такая схільнасць магла ў яго быць і раней а то б ён не пусціўся ў далёкія краі па веды, а спакойна жыў бы ў Полацку, пераняўшы бацькаву справу? Можа, і так. Цяжка з сённяшняй званіцы ўгледзець, як там было насамрэч.
    Авантурызм і падвёў доктара Францішка. Мой продак, як выявілася, не марнаваў час, паліруючы азадкам лавы ў Кракаўскім ды Падуанскім універсітэтах. Ён творча скарыстаўся з словаў, сказаных Ісусам: «Не чалавек для суботы, а субота для чалавека». Па суботах, калі рэбэ Ароп не працаваў, доктар Скарына прыходзіў у друкарню і даваў голему сваю працу. Друкаваць цэлую кнігу за дзень не выпадала, таму вынаходлівы палачанін даваў голему ў працу асобныя аркушы. На іх была... як бы гэта болып тактоўна абазначыць... аголеная натура. Нене, ніякай непрыстойнасці, усё было досыць цнатліва. На наш, сучасны погляд адукаваных культурных людзей.
    Аднак жа не ўсе ў той час падзялялі такія погляды. Што і казаць, у Празе пачатку шаснаццатага стагоддзя малавата было культурных людзей у сучасным разуменні гэтага слова. Магчыма, іх і зусім не было калі не лічыць, вядома, майго продка. А на што можа разлічваць чалавек, які апярэдзіў свой час? Хіба яму выпадае прызнапне сучаснікаў? He, не і яіпчэ раз не! Яму дастаецца хіба ійто слава сярод нашчадкаў.
    Карацей, мой продак быў вымупіаны ўцякаць. Традыцыйная гісторыя для генія: яго звінавацілі ў злачынстве. Што праўда, уцякаць яму было пс ўпершыню, у гэтым ён быў
    30
    спрактыкаваны. Каралявецкаму герцагу прымроіцца, што доктар яго не тым лечыць і круціць шапші з фройлінамі, уцякай! Лютару падасца, што заезнага грамацея падаслалі езуіты, каб атруціць надзею ўсёй Рэфармацыі, зноў уцякай!
    Гэтым жа разам усё выглядала больш пагрозліва. Некаму падалося, што Скарына разбэшчвае моладзь гэтымі сваімі карцінкамі. Хтосыді нават засумняваўся, ці можна карыстацца Бібліяй, выдрукаванай на тым самым варштаце, з якога сышлі такія непрыстойнасці. Маўляў, яна страціць частку сваёй святасці. Дзікуны!
    Крывыя брукаваныя вулкі Прагі япічэ вельмі добра памяталі эпоху гусіцкіх войнаў. I такія падозранні папахвалі не дужа гасцінным дымком вогнішча. Яны даліся б у знакі нават карэннаму пражаніну, не тое што прыезнаму госцю.
    Доктар Скарына ўцёк з Прагі, прыхапіўшы з сабой голема. Кампаньёна свайго ён папярэджваць не стаў. He захацеў ці не паспеў  невядома. Мабыць, сам ён сказаў бы, што не паспеў. Рэбэ Арон, відаць, думаў іначай. Калі яго тапілі  як чараўніка, супроць якога ёсць засведчаныя ўлікі, ён пракляў палачаніна. «Каб ні табе, ні тваім нашчадкам не было спакою ад голема!» так занатаваў яго апошнія словы нісец у кнізе пражскага магістрата.
    Тым часам доктар Скарына вярнуўся на радзіму, атайбаваўся ў Вільні. Там ён заняўся той справай, у якой так напрактыкаваўся за мяжой, заснаваў друкарню. Для рынку ў яго было велічэзнае поле дзейнасці: канкурэнтаў няма, ніводнай іншай друкарні на ўсё Вялікае Княства!
    Лле справа пайшла не надта добра. Прычынай зноў стала людская цемната: неахвотна куплялі кнігі, што з’явіліся дзякуючы супрацы з нячыстай сілай. Ну, не станеш жа тлумачыць кожнаму неадукаванаму таўстамясаму бюргеру, што голем гэта не пякелыіае спараджэнне, а вынаходства перадавой навукі.
    Словам, прашчур мой вырашыў пашукаць, як цяпер кажуць, рынак збыту за ўсходняй мяжой у Маскоўскім Княстве. Аднак, паехаўшы туды, ён зрабіў вялікую памылку:
    31
    прыхапіў з сабой голема. Тое, на што паблажліва глядзелі ў Літоўскім Княстве (тут і не такія дзівакі сустракаліся), не магло не выклікаць нараканняў у суседняй дзяржаве. Пражская гісторыя паўтарылася: доктара звінавацілі ў чарнакніжніцтве. Прысудзілі да спалення ўсе яго кнігі, а таксама яго самога ды ягонага «пякельнага памочніка». Палачанін уцякаў у вялікім спеху, кінуўшы ўвесь свой набытак, прывезеныя ў Маскву кнігі, а разам з імі і голема.
    Ёсць, праўда, пейкія цьмяпыя згадкі, што ў гісторыю магла замяшацца вялікая маскоўская княгіня, маці будучага Івана Жахлівага, які нарадзіўся акурат праз дзевяць месяцаў пасля Скарынавага ад’езду з Масквы. Але гэткая версія выглядае так фантастычна, што я б не стаў асабліва давяраць тагачасным плеткарам... Усё гэта толькі намёкі ды чуткі.
    А вось нашая сямейная легенда кажа, што акурат у Маскве продка нагнаў праклён пражскага рабіна. Таму і голем згубіўся. Дакладней, не згубіўся, а ўцёк у мітусні пры паспешлівым доктаравым ад’ездзе з Масквы.