• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыі ў прыцемках  Зміцер Дзядзенка

    Гісторыі ў прыцемках

    Зміцер Дзядзенка

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 148с.
    Мінск 2015
    71.82 МБ
    * * *
    Мангол агаломшана глядзеў, як акулярнік зваліўся ў курчах на падлогу і пачаў хрыпець у агоніі. Потым ён падскочыў і стаў біць, біць, біць нагамі ў сляпой раз’юшапасці, аж пакуль цела не заціхла пад ягонымі ўдарамі.
    15
    ГОЛЕМ 3 МАЛОЙ МАР’ЯМПОЛЬСКАЙ
    * * *
    Забойцу нічога не павінна было спыніць. Ён усё разлічыў, вывучыў дом як свае пяць пальцаў. Дзякаваць богу, часу на гэта было дастаткова. Вось тут трэба ступаць асцярожна: гэтая маснічына рыпіць. Пераступіў. Ён, вядома, зможа патлумачыць, чаму ходзіць тут у такі позні час. Але ўсё ж лепей не рызыкаваць. Іначай давядзецца адкладаць справу ды вынаходзіць новы спосаб: другі раз гэтак ісці ўжо не варта.
    На вуліцы цяпер светла, амаль як удзень. Аднак зачыненыя аканіцы не дадуць прабіцца ў пакой нават месяцоваму святлу. Толькі вузенькі прамень пралез у шчыліну. Халодны спакойны прамень, што супакойваў думкі.
    Ён лёгенька пастукаў пазногцем у дзверы. Яна адчыніла амаль адразу.
    Ты? у голасе было непадробнае здзіўленне.  Чаму так позна прыйшоў? Справа якая важная, каб апоўначы хадзіць?
    Ён моўчкі хітнуў галавой. Тузануў за сабой дзверы: яны нягучна стукнулі аб вушак. Клямка шчыльна і надзейна прычыніла дзверы. I гэтак жа хутка, шчыльна і надзейна сышліся рукі на дзявочым горле.
    Яна не паспела закрычаць. Сіпела, спрабавала расціснуць мёртвае кола, што ўсё мацней сціскалася, не давала ёй дыхнуць.
    Забойца апусціў мёртвае цела на падлогу. Падышоў да вакна, расчыніў. Халоднае свежае паветра рванулася ў пакой, нервова здрыгануліся фіялетавыя фіранкі. Яны кінуліся ў твар забойцу, ён прытрымаў іх.
    Ціхенька закрываючы за сабой дзверы, ён выйвіаў з пакоя.
    16
    * * *
    Доктар Скарына адразу спадабаўся Вітушынскаму. Такім, як Сяргей Раманавіч, і павінен быць сапраўдны хірург  высокім, шумным, упэўненым у сабе. Кожны ягоны прыход у палату дадаваў пацыентам аптымізму. Што праўда, выгляд доктара цяпер многія назвалі б старарэжымным: акуратная дагледжаная бародкаэсгіаньёлка, залатое пенснэ, гарнітуртройка светлапясочнага колеру. Аднак доктару гэта пасавала і выклікала да яго большы давер у хворых. Дый у жанчып гэты кучаравы прыгажун, відавочна, карыстаўся папулярнасцю. Правінцыйны донжуан...
    Вітушынскі адклаў на прыложкавую тумбачку альманах. Старонку Антон закрываць не стаў, бо яшчэ не дачытаў: у тлуме абавязковага штодзённага агляду гэта ўсё адно не ўдасца.
     Ну, як пачуваецеся? Як настрой?  доктар зірнуў на адкрытую старонку.  Можна паглядзець? О, «Краязнаўчы альманах»! Цікавіцеся тутэйшым друкам?
    Ён зірнуў на зеленкаватую вокладку, што колерам нагадвала недаспелы яблык. Спехам перагарнуў колькі старонак.
    Ведаеце, папрасіў сястрычку купіць штонебудзь пачытаць мне. Вось яна і прынесла, нібы апраўдваючыся, сказаў Вітушынскі.
    Скарына кінуў яшчэ адзін чэпкі позірк на адкрытую старонку. «Рукапісны траўнік XVIII ст.»  вялікія літары загалоўка здалёк кідаліся ў вочы.
     А цяпер чытаеце пра травы. I як? Падабаецца? Тут жа, відаць, пра цемрашальства якоенебудзь.
    Доктар уважліва паглядзеў на пацыента. Вітушынскі адчуў сябе так, нібы яму пачынаюць ставіць дыягназ. «Як карась на патэльні», недарэчна падумалася яму.
     Ды не тое каб вялікае ўжо там цемрашальства было гэта ж навуковы артыкул. Пра знойдзены старадаўні рукапіс. Вось глядзіце, колькі напіыя продкі ўжывалі розных траваў для медычных мэтаў. Баркуном сцябалі па нагах, каб яны не балелі. Руту ўжывалі пры сардэчных, нервовых і жаночых хваробах. Трыпутнік пры запаленнях ды пашкоджаннях
    17
    скуры. Святаяннік ад малакроўя, пры крывацёках, ад крывавай бягункі, для гаення ранаў, пры лекаванні апёкаў. Узвар ад яго, ад святаянніка, атрымлівасцца чырвоны, «родны» з кроўю. Таму і карысталіся ім для «прыбаўлення крыві».
    Скарына скептычна ўзяў альманах:
    I вы верыце гэтаму траўнікустраўніку? Асабліва калі ўлічыць, што пры карыстанні ўсімі гэтымі травамі абавязкова трэба прыгаворваць штонебудзь гэткае: «На моры, на лукамор’і стаіць вярба, на той вярбс сем сот галля, а ў том галлі звіта лапухова гняздо, а ў тым гняздзе ляжыць Евацарыца...» Гэта ж чорт всдае што такое! Вы ж адукаваны чалавек... Няўжо вы сапраўды верыце ў існаванне пералёттравы, якая выконвае ўсе жаданні? Ці ў разрыўтраву, якая адчыняе ўсе замкі ды засовы? Гэта ж усс казкі, прыдуманыя ад людской неадукавапасці. Вунь у ваіпым траўніку пішуць, што цыбуля ды часнык адганяюць ліхія чары ды нячыстую сілу... У дваццатым стагоддзі жывём! Эпоха тэхнічнага прагрэсу!
    Антон на скептычную доктараву ўсмсшку не зрэагаваў, запярэчыў сур’ёзна:
    Можна ж нс браць пад увагу ўвесь гэты старэчы фальклор. А вось вам як доктару, пэўна, было б цікава пра ўсе гэтыя травы даведацца.
    Мне? Нецікава! Я ж хірург, а не тэрапеўт, перавёў размову на жарт Скарьша. Давайце агледзім вашу нагу.
    Сённяшні агляд быў нядоўгім.
    Ну вось, правая ў вас цяпер амаль такая ж, як і левая. Варта было б вас выпісаць, a то, лічы, здаровы чалавек ляжыць, займае месца.
    Дык я б не супраць, Вітушынскі пажвавеў. А што, можаце выпісаць?
    Доктар задуменна агледзеў яшчэ раз нагу Вітушынскага:
    Выпісаць можна, але паназіраць за вашым станам я б яшчэ хацеў. Вы калі атрымалі гэтае раненне? На фронце? Франтавая разведка? Ах, япічэ ў пятнаццатым годзе... Ведаеце, я вам вось што прапаную. Вы ж у нас праездам,
    18
    так? У нас у горадзе, як ведаеце, ёсць гатэлі «Адэскія нумары», «Кіеўскія нумары». Лле я вам не раю туды сяліцца: прусакі, всдаеце, клапы, рэдка мяняюць пасцелыіую бялізну, дый увогуле... Ёсць яшчэ гатэль «Брыстоль». Аднак, мне здаецца, чым больш гучную назву даюць гатэлю, тым меііш дбаюць пра ўтульнасць і чысціню. Пажывіце тыдзеньдругі ў мяне ў доме. Ён, праўда, амаль на самым краі горада. Але вялікай бяды тут няма: горад у нас невялікі, таму заўсёды зможаце дабрацца куды захочаце.
    Нават не ведаю. Неяк гэта няёмка, пацыент сумеўся.
    Няма тут нічога няёмкага. Лічыце, я забіраю вас пад свой нагляд. Пагатоў, у мяне вы зможаце паглядзець яшчэ процьму такіх кніг, пра якія вы тут толькі чытаеце. Можа, знойдзеце штонебудзь цікавае для сябе і для іншых. А не толькі «На моры, на лукамор’і стаіць вярба»...
    Прамовіўшы гэта, Скарына лёгка ўзняў сваю выносістую фіі'УРУ I пераходзячы ўжо да суседняга ложка, кінуў цераз плячо Вітуіпынскаму:
    Збірайцеся, у абед паедзем да мяне.
    * * *
    Дом Скарыны стаяў на вуліцы, парослай старавечнымі ліпамі. Усе тутэйшыя дамы  невялікія. Доктарскі будынак хаваўся ад дарогі ў глыбіні, за невялічкім «паркам» высаджанымі ў шахматным парадку ясенямі. Тамсям паміж дрэваў былі відаць невялікія кветнікі з наготкамі, касачамі.
    Найманы экіпаж давёз іх вельмі хутка. Павятовая Bopuia наогул выглядала горадам невялікім: з брукаванай Псцярбургскай, дзе стаяла амбулаторыя, да ўтравелай Малой Мар’ямпольскай вуліцы дабраліся менш чым за чвэрць гадзіны. Можна было б нрайсціся пешшу, але доктар нс хацеў пакуль празмерна перагружаць нагу Вітушынскага. Дарогай Антон звярнуў увагу на першыя знакі нядаўняга вяртання Воршы да Беларусі: разпораз ужо трапляліся шыльды пабеларуску. У моры расійскамоўных яны выглядалі рэдкімі экзатычнымі цікавосткамі.
    19
    На дарожку, што вяла да дома, сустрэць іх выбегла каротка стрыжаная невысокая брунетка ў попельнашэрай сукенцы. Расцягваючы словы, нізкім голасам яна ўсклікнула:
    Ах, Серж, як цудоўна, што ты прыехаў! Я ўжо стала хвалявацца. Ведаеш, так страшна быць адной дома. Заходзіла Наталля Андрэеўна («Нашая суседка», патлумачыў напаўголаса Скарына Вітушынскаму), расказвала такія страхоцці!
    Леначка, назнаёмся: гэта Антон Валер’евіч Вітушынскі, ён пажыве ў нас крыху. Ен мой пацыент, я нейкі час буду даглядаць яго.
    Вельмі прыемпа! дзяўчына ўважліва паглядзела Вітушынскаму ў вочы.  Серж, што ж ты не папярэдзіў, што прыедзеш не адзін? I я зусімзусім не падрыхтавааная...
    Так атрымалася, даруй,  Скарына пацалаваў сястру ў шчаку. Скіраваўшыся ў дом, ён запытаўся: Дык што ж табе расказвала гэтая старая пляткарка, якой не сядзіцца дома? Здаецца, у яе ў жыцці такі дэвіз: «Не пакінь без нагляду ні блізкага свайго, ані жонкі ягопай, ані каня ягонага, ані вала ягонага».
     Ах, Серж, ты несправядлівы да яе: жанчыне проста вельмі сумна. Вось яна і заходзіць да мяне пагаварыць, пасуссдску... Дзяўчына паспрабавала пакрыўдзіцца, але, відаць, доўга маўчаць і крыўдаваць папросту не ўмела:  Яна казала, што каля суседніх дамоў надоечы бачылі нейкага падазронага бадзягу. Нейкі ён страшны, казала, звыродлівы. I паводзіць сябе дзіўна: нібы нешта выглядае ўвесь час можа, скрасці што хоча. А я тут акурат пераглядала старыя рэчы: вопратку, абутак і ўбачыла, што некуды зніклі боты. Памятаеш, такія чорныя, старыя, гумовыя? Яны былі велікаватыя нават табе...
    Доктар адказаў, што не памятае, дый нявартыя ўвагі старыя боты, якія некуды згубіліся:
    Займіся, калі ласка, абедам. А я пакуль пакажу нашаму госцю бібліятэку: ён цікавіцца ўсялякай старасветчынай.
    Ну вядома, жаночая справа займацца кухняй. А мужчыны тым часам будуць гаварыць свас разумныя размовы пра высокія матэрыі,  Алена ўсур’ёз укрыўдавала.
    20
    * * *
    Бібліятэка Скарыны сапраўды ўражвала. Вітушынскаму падалося, што ён трапіў у пячору АліБабы. Толькі заміж перлінаў, золата, срэбра, смарагдаў і дыяментаў тут былі кнігі. Томікі, тамы, тамішчы... Здавалася, тут ёсць кнігі з усіх галінаў веды: фізіка, хімія, астраномія, гісторыя, багаслоўе, філасофія, біялогія, геаграфія. Найбольш выданняў, вядома, было па медыцыне. Некалькі паліцаў займалі мастацкія творы. Цёмныя карэньчыкі, пацёртыя вокладкі, месцамі бліскае нявыцвілае золата літараў... Асобная шафа адводзілася пад інкунабулы і старадрукі захоўваліся ў Скарыны і такія цікавосткі.
    Доктар пакінуў Вітушынскага самнасам з кнігамі, спаслаўшыся на тое, што яму неабходна дапамагчы сястры. Антон з гэтай нагоды не пераймаўся: яму было дастаткова бібліятэкі. Спярша ён абышоў пакоі ўздоўж сценак, тіроста аглядаючы палічкі. Кнігі былі расстаўленыя па тэматыцы: геаграфія не блыталася з гісторыяй, філасофія з хіміяй, мсдыцына з фізікай. Суседзілі тут выданні расійскія з нямецкімі, ангельскія з французскімі, лацінскія  згрэцкімі, польскія з іспанскімі. У невялікай колькасці трапляліся кнігі беларускія ды літоўскія. Запомніўшы прыблізны парадак размяшчэння кніг, Вітушынскі падышоў да шафы з старадрукамі. Узяў адну наўгад, раскрыў  рукапісная. Старадаўні аўтар ці перапісчык старанна выводзіў літаркі ў кожным слове. Чытаць, аднак, усё ж было цяжкавата: шматлікія скарачэнні ды састарэлыя словы перашкаджалі лёгка ўспрымаць напісаны тэкст. Божае імя, як вялося ў такіх рукапісах, пісалася скарочана, пад значкомцітлам, аднак паўсюдна пазначалася чырвонай фарбай. На глосах тамсям сустракаліся тлумачэнні замежных словаў. А вось малюнкі адсутнічалі зусім.