• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыі ў прыцемках  Зміцер Дзядзенка

    Гісторыі ў прыцемках

    Зміцер Дзядзенка

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 148с.
    Мінск 2015
    71.82 МБ
    Толькі Вітушынскі вывернуў зза рога на Малую Мар’ямпольскую, як заўважыў Шумскага. Асістэнт некуды відавочна спяшаўся і спасцярожліва азіраўся па баках. Антона ён не заўважыў толькі таму, што той выйшаў на вуліцу, калі Шумскі акурат павярнуўся ў інпіы бок.
    43
    Даўно забыты пах авантуры заказытаў ноздры Вітушынскаму. He раздумваючы, не вагаючыся, ён пайшоў следам за Уладзімірам Уладзіміравічам. Навыкі франтавой выведкі выявіліся ў горадзе не надта прыдатнымі, але ўсё ж больш дапамагалі, чым шкодзілі. На фронце не трэба пільнаваць зза рога, ці далёка сыпюў вораг. He трэба хадзіць па брукаванцы, дзе твае крокі чуваць далёка.
    Цемра, якая накрыла горад, была гэткай самай падступнай хаўрусніцай: яна давала схавацца Вітушынскаму, але ўадначас і вымушала яго падступацца бліжэй да пераследаванага асістэнта, які мог проста знікнуць з вачэй у суплёце заблытаных гарадскіх вулак.
    Шумскі іпюў да Дняпра. Плёскат рачных хваляў, памножаны на начную цішу, станавіўся ўсё гучней. Вітушынскі задумаўся: на дзяжурства ў амбулаторыю  не ў гэты бок. Значыць, Уладзімір Уладзіміравіч ідзе з ішпай мэтай. Будзе вельмі няёмка, калі ён прызначыў спатканне дзяўчыне, a тут такі канфуз ~ няўдалы пераследнік... Але ж, ідучы на любоўнае спатканне, не азіраюцца так часта і насцярожана. Таму не варта спяшацца з высновамі.
    Што сказаць, калі ІЛумскі раптам заўважыць пераследніка? He скажаш жа, што пагоня надалася прывабнай сама на сабе. Можа, спаслацца на пошук зёлак? Продкі ў сваіх зельніках дужа раілі збіраць некаторыя зёлкі менавіта ў начны час: тады іх сокі, напоеныя дзённым сонечным святлом, набрыняюць яшчэ і малаком начных росаў. Нездарма ж вядзьмаркі хадзілі смактаць каровіна малако акурат уначы... Лнтон скрыва пасміхнуўся сам сабе: от навараціў!
    Пасля чарговага скрыжавання Шумскі змяніў кірунак руху: ён стаў аддаляцца ад рэчкі. Вітушынскі, які не паспеў яшчэ добра вывучыць горад, напружыўся: ці ўдасца пасля такога блукання па вуліцах адшукаць дарогу назад? Адзін спадзеў, што гэты прыспешлівы крок, які пастуквае наперадзе, не спыніцца і выведзе яго кудынебудзь у больш вядомыя мясціны.
    У цемры крокі былі чуваць вельмі добра, і пераследнік перастаў баяцца, што згубіць Шумскага. Ён нават дазволіў
    сабе крыху прыадстаць. Праз нейкія хвілінаў дзесяцьпятнаццаць Вітушынскі пачаў пазнаваць дашчаныя платы і некаторыя дамы, якія ўгадваліся ў цемрадзі: тут ён бываў, калі шукаў сабе жытло. Лёс пакуль што не зусім адвярнуўся ад яго!
    Пры падыходзе да закінутых кар’ераў Вітушынскі ледзь не згубіў пераследаванага доктаравага асістэнта. Той стаў трымацца болып асцярожна, ішоў ад дрэва да дрэва, імкнучыся не выходзіць на адкрытыя мясціны. Вітушынскі сёмым пачуццём драпежнага звера адчуў: наблізіліся. Менавіта сюды дабіраўся такімі вакольнымі шляхамі Шумскі.
    Што магло спатрэбіцца яму ў гэтым занядбаным Богам і людзьмі месцы? Для вечаровага мацыёну можна было не забірацца так далёка... Вітушынскі пасунуўся ў бок Шумскага, стараючыся ісці як мага цішэй.
    У звонкую начную цішу ўпляталіся гукі начных спевакоў: у траве завялі на скрыпачках сваю серэнаду цвыркуны, недзе за горадам свіснуў паравоз, флейтамі зазвінелі каля вуха камары. Праз гэтую начную музыку Вітушынскі не адразу разабраў галасы. Шумскі быў не адзін ён сустрэў таго, да каго ішоў.
    Антон адчуў вострае пачуццё зайздрасці да герояў авантурных раманаў, чытаных у дзяцінстве. Калі б ён быў цяпер якімнебудзь Мантыгомам Сакаліным Вокам ці Ацэолам Спрытным Лісам, дык у імгненне вока апынуўся б іюбач з Шумскім і ягоным канфідэнтам, падслухаў бы размову і незаўважна знік пад покрывам начы. Аднак Ацэолы і Мантыгомы былі ў далёкіх амерыканскіх прэрыях, і таму даводзілася неяк выкручвацца самастойна.
    Вітушынскі асцярожна пераносіў вагу цела з адной нагі на другую. На краі кар’ера ён не так заўважыў, як адчуў дзве фігуры. У адной ён угадаў Шумскага: надта ж характэрны ягоны «свіст» у словах. Другога чалавека Антон апазнаць пе мог: твару не было відаць, а голас ягоны падаўся Вітушынскаму незнаёмым. Абрысы ягонай паставы хаваў накінуты на плечы плашч.
    45
    Акурат цяпер самы час. Варта... Шумскі на хвіліну змоўк, нешта ўзважваючы. Яна нам не перашкодзіць. Галоўнае уцячы, пераседзець нейкі час.
    Думаеш, гэта самы зручны момант? Незнаёмец у плашчы вагаўся, у голасе ягоным быў чуцёіі сумнеў.
    Толькі так! энтузіязму Шумскага хапіла б не толькі на іх дваіх, але яшчэ й на паўдзясятка такіх самых скептыкаў.  Усё будзе як у казцы. I нават лепш! Ніхто ачомацца не паспее як і тады...
    Незнаёмец рэзка перапыніў доктаравага асістэнта:
    Ты за сабой нікога не прывёў?
    Антону падалося, што ягонае сэрца пачало біцца празмерна гучна, пагражаючы вырвацца з грудзіны. Ён скурай адчуваў, піто невядомы начны суразмоўца Шумскага глядзіць у ягоны бок.
    He,  у голасе Шумскага была цвёрдая перакананасць, пільнаваўся як мае быць. Нікога за мной не было. Дый каму магло б у голаў прыйсці сачыць за мной?
    Ладна, буркнуў незнаёмец. Вяртайся і рыхтуйся. Але ж глядзі, каб не заўважыў ніхто!
    Шумскі рушыў у бок Антона. Уцякаць не было як. He далей як праз пяцьсем метраў Антон мусіўбы выйсці на прастору, не зацененую дрэвамі. Трапляцца на вочы Шумскаму пасля падслуханай размовы было небяспечна.
    Вітуіпынскі збочыў, прыціснуўся да дрэва, затаіў дыханне. Час цягнуўся марудна, як балагол з поўным возам па Кабыляцкую гару. Шумскі гірамінуў Антона, не запыніўшыся вокам: цень ён і ёсць цень. Чаго на яго глядзець? «Мабыць, не часта яму даводзіцца хадзіць на такія начныя спатканні. A то паводзіў бы сябе іначай, пільнаваўся б», мільганула думка ў Вітушынскага. Адышоўшы ад кар’ера на болыпменш вялікую адлегласць, Шумскі і наогул перастаў хавацца ў ценю дрэваў. Іпюў спакойна, а праз нейкі час пачаў яшчэ й насвістваць.
    46
    * * *
    Дадому Лнтон дабраўся без прыгодаў. Што праўда, давялося крыху пасядзець каля кар’ера, прыслухоўваючыся: ці сышоў ужо начны канфідэнт Шумскага? Трапіцца на вочы яму было, бадай, яшчэ горш, чым доктараваму асістэнту.
    Лдно толькі Вітушынскі баяўся, што ад начной вільгаці можа стаць горш назе. Таму, дачыкільгаўшы дадому, абкруціў яе цёплай хусткай.
    Сеўшы за стол, Вітушынскі задумаўся. Што ён мае? Забітая жанчына. На прываконні ёсць нейкі белы след. Міліцыя лічыць, што забойца невядомы бадзяга, які спадзяваўся знайсці грашовую пажыву. Ці варта верыць у міліцэйскую версію? Алена ў размове ў той апошні вечар надта баялася бадзяг і казала, што будзе спаць з зачыненымі ваканіцамі. Аднак слядоў узлому на вакне не было. Сямейная легенда нра голсма выглядае, вядома, зручна...
    Кепска, што доктар аддаляецца ад успрымання рэальнасці: багомячы забітую сястру, ён пачынае жыць ва ўяўным свеце. Ці няма небясііекі, што ягоны ўяўны свет пачне станавіцца для Скарыны больш праўдзівым, чым рэалыіы, у якім жывуць усе астатнія людзі?
    А вось ягоны асістэнт часу не марнуе і жыве ў свеце аж занадта рэальным. Шумскі сустракаецца ўначы з нейкім незнаёмцам, кажа, што цяпер зручны момант і што «яна не перашкодзіць»...
    Пасьянс атрымліваецца не дужа складаны, але нечага ўсё ж у ім бракуе. He ўсе карты яшчэ адкрыліся і леглі па сваіх нішах.
    * * *
    Наступнага дня зранку Вітушынскі пайшоў у горад. У Скарыны ён дазнаўся, дзе ёсць фотамайстар на вуліцы Працоўнай. Ідучы маршрутам, які яму патлумачыў доктар, Антон вырашыў праверыць: запытаўся ў сустрэчнага, ці правільна ідзе на Працоўную. Сустрэчны разгубіўся: ён такой вуліцы не мог падказаць. Наступныя двое мінакоў
    47
    таксама пра вуліцу Працоўную распавесці нічога не маглі. У грудзях чорным камяком варухнулася нядобрае прадчуванне.
    Пачынала даймаць спёка, і Антон зусім разгубіўся. Выручыў яго міліцыянт, які некуды заклапочана спяшаўся:
    Працоўная? Вядома, правільна ідзяце. Чаму ніхто не можа падказаць? Дык вы пытайцеся Нямецкую яе нядаўна толькі ў Працоўную перайменавалі, не ўсе яшчэ звыкліся так называць.
    I сапраўды, Нямецкую вуліцу аршанцы паказвалі ахвотней, чым невядомую многім Працоўную.
    На майстэрні вісела ганарлівая шыльда «Фатаграфія Рыскіна. Партрэты ў інтэр’еры». Ніжэй крэйдай менш упэўненая рука вывела дадатак: «I на вуліцы робім таксама».
    Лнтон хацеў сфатаграфавацца на памяць пра гэты горад. Невядома, калі патрапіць ён сюды яшчэ раз. Фатограф Рыскін адразу стаў пераконваць кліента, што той не памыліўся:
    Ой, вы трапілі, і менавіта сюды вам і трэба. Вы спытаецеся, дзе да рэвалюцыі фатаграфаваўся гарадскі галава мсье Стратановіч. I я вам адкажу: ён фатаграфаваўся заўжды ў Рыскіна!
    Ён узняў указальны палец, паказваючы на тыя паднебныя вышыні, дзе існаваў да рэвалюцыі гарадскі галава.
    Вы, капечне, можаце пайсці да Хільмантыцкага, казаў ён, трымаючы Вітушынскага за рукаво пінжака і не збіраючыся адпускаць,  але хіба там будзе добрая фатаграфія? Вы паглядзіце толькі на мае фотаздымкі. Гэта Саламонава Песня Песняў, а не фатаграфія.
    На доказ праўдзівасці сваіх словаў ён паклаў перад Вітушынскім альбом. Надпіс «Найлепшае з фатаграфіі Рыскіна» патанаў у безгустоўных віньетках. Антон безуважна пачаў перагортваць старонкі альбома, каб дагадзіць назолістаму гаспадару. Аднак адна з апошніх старонак прыцягнула яго, нібы магнэсам. Вітушынскі нізка схіліўся над альбомам. Рыскін, запрыкмеціўшы ягоную ўвагу, пачаў пазіраць праз плячо:
    48
    Такі што я вам скажу? У вас ёсць густ! Гэта адзін з найлепшых здымкаў, што атрымліваліся ў мяне. Гэтая маладая пара зайшла сюды: зрабіце нас так, як вы робіце вясельныя здымкі. Думаеце, мне шкада? He, мне не шкада. Я іх сфатаграфаваў.
    3 фатаграфіі на Вітушынскага глядзелі і пасміхаліся шчаслівыя твары Алены Скарыны і Уладзіміра Шумскага.
    * * *
    «Дзёрзкі напад
    Учора быў учынены напад на гарадзкую турму. Пад прыкрыццём перастрэлкі зпад арышту ўдалося ўцячы белабандыту Гозіюшу, якога павінны былі днямі перавезці ў губернскг цэнтр. У Віцебску атамана Ветра чакаў пралетарскі суд і заслужаная кара расстрэл, выгйэйшая мера сацыяльнай абароны.
    У сувязі з гэтым гарадскі аддзел АДПУ лічыць, што ў Гозіюша былі саўдзельнікі ў горадзе, і просіць усіх, хто ведае якіянебудзь акалічнасці, паеедаміць па гарадскім тэлефоне 163 ці асабіста.
    Бандыты, якія здадуцца добраахвотна, могуць разлічваць на амністыю. Іхнае раскаянне будзе прымацца падувагу пры разглядзе органамі пралетарскай справядлівасці».