• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі  Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў

    Гісторыя Беларусі

    Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 254с.
    Мінск 2015
    211.82 МБ
    У 1925 г. у Заходняй Беларусі склалася сітуацыя, якая магла прывесці да ўзброенага паўстання. Для яго прадухілення польскі ўрад увёў на тэрыторыю Заходняй Беларусі вялікую колькасць рэгулярных войскаў. Тут было ўведзена надзвычайнае становішча. Усюды дзейнічалі ваеннапалявыя суды і лютавалі карныя экспедыцыі. Рэпрэсіямі і тэрорам польскім уладам удалося задушыць партызанскі рух на тэрыторыі Заходняй Беларусі.
    Вызваленчы рух у Заходняй Беларусі да канца 1920х г. адбываўся пад лозунгам уз’яднання з БССР, дзе праводзілася палітыка беларусізацыі.
    Нацыянальнавызваленчы рух у Заходняй Беларусі найбольш праявіўся ў двух палітычных накірунках:
    •	рэвалюцыйнавызваленчы, які быў прадстаўлены Камуністычнай партыяй Заходняй Беларусі (КПЗБ), створанай у 1923 г., Камуністычным саюзам моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ). Іх прыхільнікі выступалі за арганізацыю партызанскай барацьбы супраць
    158
    польскага прыгнёту (I. Лагіновіч (старшыня ЦК КПЗБ), А. Славінскі, С. Прытыцкі, В. Харужая (сакратар ЦК КСМЗБ);
    •	нацыянальнадэмакратычны накірунак, які напачатку ўзначальвала створаная ў 1921 г. культурнаасветніцкая арганізацыя Таварыства беларускай школы (ТБШ), а з 1925 г.  самая ўплывовая беларуская палітычная партыя Беларуская сялянскаработніцкая грамада (БСРГ) на чале з Б. Тарашкевічам, якая налічвала ў сваіх шэрагах да 120 тыс. чалавек. Прыхільнікі гэтай
    Браніслаў Тарашкевіч.
    плыні прытрымліваліся выкарыстання парламенцкіх форм барацьбы.
    Рабочыя і сяляне барацьбу за свае правы вялі шляхам пратэстаў, адмоваў ад працы, стачак і забастовак, якія нярэдка перарасталі ў антыўрадавыя дэманстрацыі, мітынгі і сутычкі з паліцыяй.
    УпершайпаловеЗОхгг.значназнізіласяколькасцьвыступленняў рабочых і сялян з нацыянальнавызваленчымі лозунгамі. Прычынай таму стаў эканамічны крызіс, які значна пагоршыў жыццё працоўных. У рабочым руху адбыўся паступовы рост забастовачнай барацьбы з перавагай стачак эканамічнага характару. Найбольш масавымі былі выступленні рабочых дрэваапрацоўчай прамысловасці: баставалі рабочыя лесапільных заводаў Гайнаўкі, Белавежы і Слоніма, лесарубы і возчыкі ў Белавежскай пушчы. Адбываліся забастоўкі на многіх прамысловых прадпрыемствах буйных гарадоў Заходняй Беларусі. Больш за чатыры месяцы, з кастрычніка 1932 г. па люты 1933 г. баставалі 7 тыс. рабочых і сялян, якія працавалі ў Белавежскай пушчы. Былі выпадкі захопу прадпрыемстваў рабочымі.
    3	1931 г. пачаўся рост сялянскіх выступленняў. Пачыналіся яны звычайна з аграрных ці антыпадаткавых выступленняў. Часта яны
    159
    перарасталі ў партызанскую барацьбу, якая ахоплівала тэрыторыі цэлых паветаў. Яркай старонкай вызваленчай барацьбы ў вёсцы стала ўзброенае паўстанне сялян Кобрынскага павета ў жніўні 1933 г. Супраць паўстаўшых былі накіраваны карныя войскі і паліцыя з усяго ваяводства. Карнікі знішчылі мястэчка Навасёлкі, у якім выступленні сялян былі найбольш актыўнымі. Вядома і буйнейшае паўстанне нарачанскіх рыбакоў, у якім на працягу 19351939 гг. удзельнічала каля 5 тыс. чал.
    Польскія ўлады жорстка распраўляліся з удзельнікамі нацыянальнавызваленчага руху. Пачаліся палітычныя рэпрэсіі супраць камуністычных арганізацый і асабліва палітычных структур, якія прадстаўлялі нацыянальныя меншасці. На тэрыторыю Заходняй Беларусі ў 1925 г. былі ўведзены рэгулярныя войскі; праводзіліся карныя экспедыцыі; актывізавалі сваю дзейнасць агенты польскай палітычнай паліцыі  дэфензівы, якія выкрывалі ўсіх незадаволеных рэжымам; «нядобранадзейных» асоб адпраўлялі ў турмы ці ў спецыяльна створаны канцэнтрацыйны лагер у БярозеКартузскай. У 1927 г. была разгромлена Беларуская сялянскаработніцкая грамада (БСРГ) і арыштаваны яе кіраўнікі, у тым ліку дэпутаты сейма Рэчы Паспалітай Браніслаў Тарашкевіч, Сымон РакМіхайлоўскі і іншыя. Іх абвінавацілі ў тым, што яны падтрымліваюць камуністаў і вядуць антыдзяржаўную дзейнасць. Большасць барацьбітоў за нацыянальнае вызваленне зведалі рэпрэсіі, прайшлі праз польскія турмы, многія былі перададзены ў СССР падчас абмену палітвязнямі. Там, абвінавачаныя ў супрацоўніцтве з дэфензівай, яны сталі ахвярамі сталінскіх рэпрэсій 19371938 гг.
    3.	Беларускае пытанне ў Заходняй Беларусіў 1930я гг. У 1930я гады сітуацыя ў справе нацыянальнага жыцця і дэмакратычных свабодаў для беларусаў пагоршылася як у БССР, так і ў Заходняй Беларусі.
    У 1930я гады палітыка польскага ўрада, накіраваная на апалячванне насельніцтва Заходняй Беларусі, стала больш аўтарытарнай і агрэсіўнай. У жніўні 1930 г. па ініцыятыве маршала Ю. Пілсудскага прэзідэнт I. Масціцкі выдаўуказ аб роспуску парламента. Праз ме
    160
    сяц былі праведзены арышты лідэраў апазіцыі, а вынікі выбараў сфальсіфікаваны.
    Бесперапынна ішла ліквідацыя беларускіх культурных устаноў. Працягвалі закрывацца праваслаўныя цэрквы. У 100кіламетровай паласе ўздоўж савецкай мяжы праваслаўных пад пагрозай высылкі прымушалі пераходзіць у каталіцызм.
    13 верасня 1935 г. Польшча анулявала трактат Лігі нацый аб нацыянальных меншасцях.
    У кастрычніку 1936 г. Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы падрыхтавала праект паскарэння нацыянальнай асіміляцыі беларусаў. На пачатку снежня гэтага ж года была забаронена дзейнасць Таварыства беларускай школы (ТБШ), a 22 студзеня 1937 г. Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. Да студзеня 1938 г. у Вільні яшчэ існаваў Беларускі нацыянальны камітэт, але і гэтую арганізацыю спачатку абвінавацілі ў нанясенні шкоды ў галіне абароны і адзінства польскай дзяржавы, а пасля распусцілі. У 1938 г. было адменена права мясцовага беларускага насельніцтва на свае школы. 18 лістапада 1938 г. прэзідэнт Польшчы падпісаў дэкрэт «Аб адносінах да польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы». Дакумент афіцыйна забяспечваў уплыў дзяржавы на кадравую палітыку царквы, зацвярджаў польскую мову як мову царкоўнага справаводства, абавязваў духавенства адпраўляць малебны ў дзяржаўныя святы, у імя прэзідэнта, урада, войска і значна абмяжоўваў правы праваслаўных грамадзян, якім, у прыватнасці, было адмоўлена ў праве набываць зямлю.
    Нягледзячы на рэпрэсіі з боку паліцыі, пашыраўся рабочы і сялянскі рух, праходзілі дэманстрацыі і мітынгі беларускага насельніцтва Заходняй Беларусі ў абарону сваіх дэмакратычных і нацыянальных правоў.
    4.	Беларуская культура ў Заходняй Беларусі. Паводле ўмоў Рыжскага міру 1921 г. урад Польшчы абавязваўся надаць беларускаму і ўкраінскаму насельніцтву «правы, якія б забяспечвалі свабоднае развіццё культуры, мовы і выкананне рэлігійных абрадаў». Нацыянальным меншасцям гарантавалася права навучання на
    161
    роднай мове, ужывання яе ў грамадскіх і дзяржаўных установах. Аднак на самой справе ўрад Рэчы Паспалітай нават не даў Заходняй Беларусі статусу культурнанацыянальнай аўтаноміі і праводзіў палітыку па іх поўнаму палітычнаму і культурнаму зліццю з Польшчай. Адкрыта праводзіўся курс паланізацыі. Яна ўяўляла сабой сістэму мерапрыемстваў, якія праводзіліся польскімі дзяржаўнымі органамі, культурнымі ўстановамі, каталіцкім духавенствам па распаўсюджванні польскай мовы і культуры, па асіміляцыі беларускага насельніцтва.
    Супраць палітыкі польскіх улад на заходнебеларускіх землях, якая была нікіравана на паланізацыю і асіміляцыю беларусаў актыўна выступіла масавая легальная культурнаасветніцкая арганізацыя Таварыства беларускай школы, якая дзейнічала на працягу 19211937 гг. У розны час яго ўзначальвалі Б. Тарашкевіч, I. Дварчанін, Р. Шырма. Удзельнікі руху ТБШ выступалі за права нацыянальнай школы для беларусаў, стваралі падручнікі, займаліся з насельніцтвам у гуртках самаадукацыі, адчынялі бібліятэкі і чытальні і інш.
    У выніку ў канцы 1920х гг. пад націскам грамадскасці было адчынена 18 беларускіх школ. Ідэйным кіраўніком ТБШ стаў вучоныфілолаг, літаратар, аўтар «Беларускай граматыкі для школ» (1918 г.) Браніслаў Тарашкевіч. Сапраўднымі асяродкамі беларускай мовы і культуры былі Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры (19261936 гг.), беларускія гімназіі ў Вільні (19141944 гг.), Наваградку, Нясвіжы, Радашковічах, Клецку, Будславе (зачынены ў канцы 1920х  пачатку 1930х гг.).
    У віленскіх выдавецтвах выйшлі «Хрэстаматыя беларускай літаратуры XI век  1905 год» М. Гарэцкага (1922 г.), «Хрэстаматыя новай беларускай літаратуры (ад 1905 г.)» I. Дварчаніна (1927 г.), падручнікі для беларускіх школ С. РакМіхайлоўскага, С. Паўлоўскага. Выдаваліся беларускамоўныя часопісы і газеты «Маланка», «Шлях моладзі», «Летапіс ТБШ» («Беларускі летапіс»), «Беларуская крыніца» і інш.
    У Вільні на працягу 19181939 гг. дзейнічала Беларускае навуковае таварыства (БНТ) створанае В. Ластоўскім, братамі Іванам і Антонам Луцкевічамі. БНТ займалася рпаспрацоўкай белару
    162
    скай навуковай тэрмінгалогіі, перакладам на беларускую мову педагагічынай, навуковай і мастацкай літаратуры, выдавала навуковыя зборнікі, сярод якіх «Беларуская мова ў школах Беларусі XVI і XVII ст.» (1928 г.)> «Мужыцкая праўда і ідэя незалежнасці Беларусі» (1933 г.) і інш.
    У 1921 г. на базе прыватнай калекцыі беларускага археолага і этнографа I. Луцкевіча па ініцыятыве БНТ быў заснаваны Віленскі беларускі гісторыкаэтнаграфічны музей. У навуковай і культурнаасветніцкай рабоце актыўнаўдзельнічалі В. Ластоўскі, А. Станкевіч, Б. Тарашкевіч, браты Луцкевічы і інш.
    Літаратура імастацтва. Заходнебеларускія літаратары 19211939 гг. бралі асноўныя ідэі сваіх твораў з жыцця народных мас, з барацьбы беларусаў за свае нацыянальныя і сацыяльныя правы. Менавіта ідэяй вызваленчай барацьбы прасякнутая кніга I. Канчэўскага (I. Абдзіраловіча) «Адвечным шляхам». Для заходнебеларускай літаратуры была характэрна перавага паэтычнага жанру, які таксама адзначаецца эмацыянальнай рэакцыяй на падзеі, актыўнай грамадзянскай пазіцыяй аўтараў, а таксама рамантызмам. Многія літаратары спалучалі сваю творчасць з удзелам у нацыянальнавызваленчым руху. Найбольш яркім прадстаўніком тагачасных літаратурных творцаў з Заходняй Беларусі з’яўляецца Максім Танк (Скурко Яўген Іванавіч). Ён быў актыўным удзельнікам нацыянальнавызваленчага руху. Падчас зняволення ў 1933 г. у віленскай турме Лукішкі арганізаваў выданне падпольнага рукапіснага часопіса «Краты». У 1936 г. у Вільні выйшаў яго першы зборнік вершаў «На этапах», а таксама зборнікі «Журавінавы цвет» (1937 г.), «Пад мачтай» (1938 г.) і паэма «Нарач» пра паўстанне нарачанскіх рыбакоў.