Гісторыя Беларусі
Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 254с.
Мінск 2015
Валянцін Голубеў Ірына Кітурка
Гісторыя Беларусі
ад пачатку XIX да 1945 года
Голубеў В. Ф.
Кітурка I. Ф.
Гісторыя Беларусі
ад пачатку XIX ст. да 1945
Мінск
Выдавец Зміцер Колас 2015
УДК 947.6(075)
ББК 63.3(4Бем)
Г62
Рэцэнзенты:
Ю. М. Бохан, доктар гістарычных навук; А. Б. Доўнар, кандыдат гістарычных навук; Ю. Л. Казакоў, кандыдат гістарычных навук.
ISBN 9789856992820 © Голубеў В. Ф„ Кітурка I. Ф„ 2015.
© Афармленне. Выдавец Зміцер Колас, 2015.
РАЗДЗЕЛ 1.
ГРАМАДСКАПАЛІТЫЧНАЕ
I ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ Ў КАНЦЫ XVIII ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIX ст.
1. Змены ў становішчы беларускага насельніцтва пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі.
2. Беларусь у вайне 1812 г.
3. Сацыяльнаэканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX cm.
Крызіс феадальнапрыгонніцкай сістэмы.
4. Грамадскапалітычны рух на землях Беларусі ў канцы XVIII першай палове XIX cm.
1. Зменьі ў становішчы беларускага насельніцтва пасля далучэння Беларусі да Расійскаіі імперыі. Пасля кожнага падзелу Рэчы Паспалітай на далучаных тэрыторыях уводзіўся новы адміністрацыйнатэрытарыяльны падзел на генералгубернатарствы, губерні і паветы. У 1801 г. былі створаныя два генералгубернатарствы, у якія ўваходзілі пяць беларускіх губерняў: Літоўскае генералгубернатарства (Віленская, Гродзенская і Мінская губерні) і Беларускае генералгубернатарства (Віцебская і Магілёўская губерні). У 1807 г. паўмовах Тыльзіцкага міру французскі імператар Напалеон I перадаў Расіі Беласточчыну ўзамен за згоду далучыцца да кантынентальнай блакады Англіі. Такім чынам уся этнічная тэрыторыя Беларусі апынулася ў складзе Расійскай імперыі.
Палітыка царскіх уладаў у адносінах да шляхты. За выключэннем сялянства, усё насельніцтва павінна было прысягнуць на вернасць Кацярыне II. Тыя, хто не хацеў прыносіць прысягу, у трохмесячны тэрмін маглі прадаць нерухомасць і пакінуць межы Расійскай імперыі. Калі прадаць маёмасць не ўдавалася, яна
3
Остров
Звндв
Рнга
йммца Хюшш
Свбеж
Зубцов
Алекса<дровсч
Дмсна1
Віфы
Вмаькомйр
Ковна
Юхнов
Трокя
Бормссв
Юшмяны
Брянск
■РогачАа
Бобруйск
Сураж
Пружаіш ніацммФ
Пннск
Моіырь
Мннская губервня
Ковенская губсрнхя
Гуйбйннон
Восточнаяі
ріуСграмау’ .Сувалкм
5 ’Ссйіы
д^сса Внтебская „>*—•. і убервввг'у
, ' • Кобрян Брест
Irooiw
• рмвцямы Вйленская
Внльна
Новоржев Хоаі чка * Псковская >
, Трубчеіск
Стародуб •
Но»ород севсх СеверскЛ .
• Мазовецк, Осіров Бяльск
ЙАА^сЛ >4,“"С<
. Влодоеа Водынская
Рсдом сЛюблнн
Сухмнмчй ’
Жявдра Жуковка
Могнлі.нХ’^Г ("<^
Могнлёвекая» губернмя •
Быхов Чврнхм KA‘’U0**‘*
Ммнск
• /гуме
Полсц< Тородох?
в’ят.вск По^'’вД„о.ш~В““'=.
vV^ v .V Смоленская лпвль/ I ХЛ
. о Доро’сбуж
Орйа Смоденск
Варшаво
О 'Янаг
Седлец « к\ Седлепкая
Гкраяоімчм Cavuk1 одненская уц • губерямя ^ у>Д
РечяцаД , „ • ^57^ SfOMOAb
Соснцо . Крод*„^ .
Чсрнягм ■ KOKOO’ "W
Тельшм
*Мемоль
Новгородская губсрняяхч.
Вяндааа
'оржок
Вышішй Волочек
’НАЫНТ
Кенмгсбврг
Тверская о
губірннм Твврь Стармца
Ржее
Таннвнбео^
Іучян Оіродна
Гопьс • X Со*Я V ■ ' йовофудок * V _ Ломжа^лостох yj0*10;^ Сломмы • ^
Домжннская
Беларускалітоўскія губерні Расійскай імперыі ў адносінах да сучасных межаў Беларусі.
пераходзіла ва ўласнасць расійскага скарбу. Гэтыя землі, як і 6ылыя сталовыя эканоміі, староствы і дзяржавы, раздаваліся ўрадам расійскім памешчыкам, у выніку чаго на тэрыторыі Беларусі насаджалася рускае землеўладанне.
Шляхта, якая прынесла прысягу, захавала свае маёнткі, але разам з тым была пазбаўленая некаторых правоў, якія мела ў Рэчы Паспалітай: права выбіраць манарха, мець замкі, трымаць узброеныя сілы для абароны сваіх вольнасцяў і інш. Але ідучы насустрач мясцовай шляхце, у якасці асноўнага закону на далучаных тэрыторыях расійскі ўрад захаваў Статут ВКЛ 1588 г.
У адносінах да шляхецкага саслоўя на землях Беларусі царскі ўрад праводзіў палітыку «разбору шляхты». У адпаведнасці з ёю, шляхцічы павінны былі прадставіць дакументы на пацвярджэнне дваранскага паходжання. Дробная шляхта, якая ў пераваж
4
най большасці такіх дакументаў не мела, пераводзілася ў разрад сельскіх аднадворцаў або мяшчан. Гэтае мерапрыемства па «разбору» шляхецкага саслоўя на землях Беларусі некалькі разоў выкарыстоўвалася расійскім урадам як своеасаблівая карная палітыка, асабліва ў часы ўздыму нацыянальнавызваленчага руху.
Змены ў становішчы сялян і мяшчан. Пасля далучэння да Расійскай імперыі падаткі на насельніцтва ўзраслі ў 45 разоў; замест падымнага падатку, які збіраўся з гаспадаркі ў часы ВКЛ, быў уведзены падушны, якім абкладваліся асобы мужчынскага полу. У той час, як у Расіі падаткі збіраліся ў папяровых асігнацыях, беларускае насельніцтва абавязанае было плаціць іх у сярэбранай манеце (курс сярэбранага рубля і рубля асігнацыямі ў канцы XVIII пачатку XIX ст. суадносіўся як 1:6).
Былі ліквідаваныя катэгорыі вольных сялян (зямян і баяр), а асноўнай павіннасцю станавілася паншчына, памер якой дасягаў да шасці мужчынскіх і жаночых дзён на тыдзень. Акрамя таго, на сялян ускладалася рэкруцкая павіннасць, па якой у расійскую армію на 25гадовую службу (з 1834 г. 20гадовую) сялянам неабходна было выправіць аднаго рэкрута ад 200 душ мужчынскага полу (з 1820 г. ад 125 душ). Такім чынам, распаўсюджанне на землях Беларусі расійскай падатковай і павіннаснай сістэм прывяло да пагаршэння становішча асноўнай вытворчай сілы грамадства сялянства.
Па расійскіх законах памешчыкі маглі караць сваіх прыгонных сялян, якія ў нечым правініліся, нават адпраўкай на катаргу. Сялянам, у тым ліку і дзяржаўным, забаранялася падаваць скаргі на землеўласнікаў. Любая скарга на памешчыка кваліфікавалася як ілжывы данос, яе падаўца мог быць пакараны высылкай у Сібір.
Падатковы ціск на гарадское насельніцтва таксама ўзрос: былі ўведзеныя падаткі наўтрыманне чыноўніцтва, павялічаныя падаткі на права займацца рамяством і гандлем. У 1785 г. на беларускія гарады былі распаўсюджаныя прынцыпы, абвешчаныя Кацярынай II у так званай «Даравальнай грамаце гарадам». У адпаведнасці з ёй гарадское насельніцтва дзялілася на 6 разрадаў і на падставе маёмаснага цэнзу магло ўдзельнічаць у выбарах у гарадскую думу,
5
але ўсе важныя пытанні гарадскога жыцця вырашаліся выключна са згоды царскай адміністрацыі (губернатараў і гараднічых). Такім чынам, самакіраванне гарадоў (магдэбургскае права), якое мела на землях Беларусі больш як 400гадовую гісторыю і спрыяла развіццю гарадоў, было ліквідавана.
Абмежавальная палііпыка ў адносінах да яўрэяў. Яўрэі ў Вялікім Княстве Літоўскім у цэлым і на землях Беларусі ў прыватнасці складалі значную частку насельніцтва. Яўрэям было забаронена валодаць зямлёй і працаваць на ёй, таму яны займаліся ў асноўным рамяством, гандлем, ліхвярствам. За выплату падаткаў і за выкананне яўрэямі павіннасцяў адказвала яўрэйская абшчына кагал.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай яўрэям было забаронена жыць на тэрыторыі Расіі. 3 1794 г. згодна з указам Кацярыны II у Расійскай імперыі ўводзілася «мяжа яўрэйскай аселасці», якая амаль супала з межамі ВКЛ і Расіі на 1772 г. Яўрэі маглі жыць толькі на захад ад гэтай мяжы (фактычна на тэрыторыі Беларусі, Украіны і Літвы) толькі ў гарадах і мястэчках. Пры гэтым ім забаранялася трымаць шынкі, корчмы, заезныя двары ў вёсках, арандаваць маёнткі, пра
Мяжа яўрэйскай аселасці.
6
мысловыя прадпрыемствы. Падаткі, што ўскладаліся на яўрэйскае насельніцтва, былі ў два разы большыя, чым тыя, што прызначаліся на хрысціян. Для тых яўрэяў, якія пераходзілі з іўдаізму ў праваслаўе, усе вышэйзгаданыя абмежаванні адмяняліся. У 1860я гады на тэрыторыі Беларусі жыло каля 400 тыс. яўрэяў.
Такім чынам, пасля падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся ў складзе адной з далёка не перадавых на той час у эканамічным развіцці краін Еўропы. Пагаршэнне становішча людзей простага стану, страта шляхтай рэальнай улады ў краіне, абвастрэнне нацыянальнага і рэлігійнага пытанняў падштурхоўвалі насельніцтва ад адзінкавых пратэстаў у канцы XVIII ст. да масавага нацыянальнавызваленчага руху ў XIX ст.
2. Беларусь у вайне 1812 г. Да 1812 г. французскі імператар Напалеон Банапарт падпарадкаваў сваёй уладзе амаль усе краіны Еўропы (апроч Англіі і Даніі) і наблізіўся да межаў Расійскай імперыі. Рускафранцузскія супярэчнасці асабліва абвастрыліся пасля Тыльзіцкага міру 1807 г., згодна з якім Расія вымушаная была далучыцца да кантынентальнай блакады Англіі. Такая палітыка была вельмі непапулярнай у Расіі, выклікала шырокую незадаволенасць у грамадстве і фактычна ўмовы кантынентальнай блакады не выконваліся. 3 1809 г. Расія і Францыя пачалі рыхтавацца да вайны.
12 чэрвеня 1812 г. 448тысячная французская армія (пазней павялічылася да 600 тыс.) пераправілася цераз Нёман у раёне Коўна і пачала рухацца па літоўскіх і беларускіх землях. 1я і 2я расійскія арміі пад кіраўніцтвам Барклая де Толі (120 тыс. чал., штабкватэра ў Вільні) і П. I. Баграціёна (49 тыс. чал., штабкватэра ў Ваўкавыску) не маглі супрацьстаяць французам і з баямі вымушаныя былі адыходзіць, каб злучыцца ў Смаленску. 3я рэзервовая армія на чале з А. П. Тармасавым (44 тыс. чал., штабкватэра ў Луцку) на злучэнне з асноўнымі расійскімі ваеннымі сіламі не пайшла, а здзяйсняла ваенныя рэйды супраць напалеонаўскіх войск на Брэстчыне.
Французы 16 чэрвеня 1812 г. занялі Вільню, 24 чэрвеня Мінск. 3 палітычных меркаванняў Напалеон дазволіў першым уступіць
7
у сталіцу ВКЛ 5тысячнаму палку польскіх уланаў пад камандаваннем прадстаўніка адной з самых магутных і ўплывовых магнацкіх фамілій краіны Дамініка Радзівіла.
Насельніцтва Беларусі, асабліва заходняй яе часткі, звязвала з Напалеонам надзеі на паляпшэнне свайго становішча:
• шляхта, якая страціла ў Расійскай імперыі свае палітычныя правы і ўплывы, спадзявалася на магчымасць аднаўлення ВКЛ, тым больш, што Напалеон пасля захопу Аўстрыі і Прусіі стварыў на акупаваных імі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай землях Варшаўскае Герцагства. Нягледзячы на тое, што Варшаўскае Герцагства знаходзілася пад пратэктаратам Францыі, на яго тэрыторыі былі абвешчаныя дэмакратычныя свабоды і ажыццяўлялася парламенцкая форма кіравання.