Гісторыя Беларусі
Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 254с.
Мінск 2015
8 лістапада 1939 г. адкрыццё ў г. Мінску Дзяржаўнай мастацкай галерэі БССР;
240
14 лістапада 1939 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай рэспублікі;
10 кастрычніка 1939 г. савецкалітоўскі дагавор «Аб перадачы Літоўскай Рэспубліцы горада Вільні і Віленскай вобласці і аб узаемадапамозе паміж Савецкім Саюзам і Літвой». Віленшчына (тэр. 7129 км2, насельніцтва 457 тыс. чалавек) адлучалася ад Заходняй Беларусі і перадавалася Літве;
30 кастрычніка 1939 г. 12 сакавіка 1940 гг. савецкафінская вайна;
5 снежня 1939 г. на далучанай да БССР тэрыторыі Заходняй Беларусі створаны вобласці: Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Вілейская, Пінская. Усяго ў БССР стала 10 абласцей;
14 снежня 1939 г. Ліга Нацый выключыла Савецкі Саюз з ліку сваіх членаў;
1939 г. пасля ўваходжання Заходняй Беларусі ў склад БССР колькасць насельніцтва краіны склала 10 мільёнаў 300 тысяч чалавек;
ліпень 1939 г. 2я сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла рашэнне аб змене назвы сталіцы Беларусі з г. Менск на г. Мінск;
жнівень 1940 г. пасля рэканструкцыі здадзены ў эксплуатацыю ДняпроўскаБугскі канал;
6 лістапада 1940 г. указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб перадачы Літве Свянцянскага раёна і часткі тэрыторый Відзаўскага, Гадуцішкаўскага, Астравецкага, Воранаўскага і Радунскага раёнаў Беларускай ССР, а таксама курорта Друскенікі;
241
22 чэрвеня 1941 г. нападзенне фашысцкай Германіі на СССР, пачатак Вялікай Айчыннай вайны;
22 чэрвеня канец ліпеня 1941 г. гераічная абарона гарнізона Брэсцкай крэпасці (штаб абароны ўзначалілі капітан I. М. Зубачоў і палкавы камісар Я. М. Фамін);
25 чэрвеня 1941 г. урад Беларусі пераехаў з г. Мінска ў г. Магілёў;
26 чэрвеня 1941 г. утварэнне пінскага партызанскага атрада «Камарова» пад камандаваннем В. 3. Каржа;
26 чэрвеня 1941 г. подзвіг экіпажа М. Ф. Гастэла, які накіраваў свой падбіты самалёт на скопішча варожай тэхнікі на дарозе МаладзечнаРадашковічы;
27 чэрвеня 15 ліпеня 1941 г. абарона г. Полацка;
28 чэрвеня 1941 г. нямецкімі акупантамі захоплены г. Мінск і г. Бабруйск;
30 чэрвеня 1941 г. пастанова Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, СНК СССР і ЦК ВКП(б) «Аб утварэнні Дзяржаўнага Камітэта Абароны» на чале з I. В. Сталіным. Дзейнічаў да 4 верасня 1945 г.;
чэрвень 1941 г. 3 ліпеня 1944 гг. дзейнасць Мінскага камуністычнага патрыятычнага падполля (арганізатары I. Матусевіч, I. Казінец);
1 ліпеня 1941 г. дырэктыва ЦК КП(б)Б №2 «Аб разгортванні партызанскай барацьбы ў тыле ворага»;
326 ліпеня 1941 г. абарона г. Магілёва часцямі Чырвонай Арміі і апалчэнцамі (вызначыўся палкоўнік С. Ф. Куцепаў). Упершыню з пачатку вайны ўдалося прыпыніць наступленне немцаў;
9 ліпеня 1941 г. у Суражскім раёне Віцебскай вобласці ў ліку першых створаны партызанскі атрад пад кіраўніцтвам М. П. Шмырова (бацькі Міная);
242
13 ліпеня 17 жніўня 1941 г. Рагачоўскі—Жлобінскі контрудар 1941 г. Аперацыя 21й арміі контрудар па нямецкафашысцкім войскам на Бабруйскім накірунку, вызваленне ад немцаў Жлобіна і Рагачова. Толькі 14 жніўня немцы прарвалі абарону і выйшлі ў тыл савецкіх частак, якія з баямі выходзілі з акружэння ў накірунку г. Гомеля. Сваімі дзеяннямі войскі 21й арміі скоўвалі да 15 дывізій ворага, затрымліваючы яго прасоўванне на ўсход;
14 ліпеня 1941 г. пад г. Оршай упершыню нанесла ўдар батарэя рэактыўных установак («кацюш») пад камандаваннем капітана I. А. Флёрава;
21 ліпеня 1941 г. 3 ліпеня 1944 гг. дзейнасць Мінскага падпольнага абкама КП(б)Б;
пачатак ліпеня 1941 г. утварэнне партызанскага атрада «Чырвоны Кастрычнік» пад кіраўніцтвам Ц. П. Бумажкова і Ф. I. Паўлоўскага (Акцябрскі раён, Палескай вобласці);
ліпень жнівень 1941 г. карная аперацыя нямецкафашысцкіх акупантаў «Прыпяцкія балоты» (Брэсцкая, Пінская, Палеская, Мінская вобласці);
б жніўня 1941 г. указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб прысваенні ІД. П. Бумажкову і Ф. I. Паўлоўскаму звання Героя Савецкага Саюза першым з партызан у Вялікую Айчынную вайну;
19 жніўня 1941 г. акупацыя нямецкафашысцкімі захопнікамі г. Гомеля;
22 жніўня 1941 г. акупацыя нямецкафашысцкімі захопнікамі г. Мазыра;
жнівень 1941 г. заключэнне ваеннага дагавора паміж СССР і Лонданскім эмігранцкім урадам Польшчы;
243
канец жніўня 1941 г. поўная акупацыя тэрыторыі Беларусі нямецкафашысцкімі захопнікамі;
1 верасня 1941 г. 22 верасня 1943 г. камісарам генеральнай акругі Беларусь з’яўляўся Вільгельм Кубэ. Забіты ў ноч на 22 верасня 1943 г. у выніку выбуху міны ва ўласнай кватэры ў г. Мінску;
22 кастрычніка 1941 г. утварэнне на акупіраванай тэрыторыі Беларусі «Беларускай народнай самапомачы» (БНС);
студзеньлюты 1942 г. утварэнне першай партызанскай зоны ў Акцябрскім раёне Палескай вобласці;
люты 1942 г. утварэнне Арміі Краёвай (АК) падпольнай ваеннай арганізацыі, якая дзейнічалаў 19421945 гг. на акупіраванай фашысцкай Германіяй тэрыторыі Польшчы, Беларусі, Украіны і Літвы. Падпарадкоўвалася польскаму эміграцыйнаму ўраду ў г. Лондане. Пасля разрыву ў красавіку 1943 г. адносін паміж СССР і польскім эміграцыйным урадам савецкімі ўладамі стала трактавацца як антысавецкая, фашысцкая структура. АК распушчана 9 студзеня 1945 г. лонданскім эміграцыйным урадам;
10 лютага 28 верасня 1942 г. існаванне Віцебскіх (Суражскіх) варот 40кіламетровага пралому ў лініі фронту на стыку груп нямецкіх армій «Поўнач» і «Цэнтр»;
сакавік 1942 г. партызанскі баявы рэйд па тэрыторыі Любанскага, Жыткавіцкага, Ленінскага, Старобінскага, Чырвонаслабодскага і Слуцкага раёнаў;
12 мая 1942 г. зацвярджэнне ЦК КП(б)Б і Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР тэксту «Прысягі беларускага партызана»;
244
18 мая 1942 г. выхад першага нумара газеты «Звязда» органа мінскага падполля;
30 мая 1942 г. утварэнне Цэнтральнага штаба партызанскага руху (ЦШПР) у Маскве. Начальнік штаба П. К. Панамарэнка;
28 чэрвеня 1942 г. у г. Маскве трагічна загінуў народны паэт Беларусі Янка Купала;
жнівень верасень 1942 г. карная аперацыя нямецкафашысцкіх акупантаў «Балотная ліхаманка» супраць партызан і мірнага насельніцтва Віцебскай, Мінскай і Брэсцкай абласцей;
9 верасня 1942 г. утварэнне Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР). Кіраўнік штаба П. 3. Калінін;
кастрычнік 1942 г. карная аперацыя нямецкафашысцкіх акупантаў «Карлсбад» супраць партызан і мірнага насельніцтва Круглянскага, Аршанскага, Талачынскага і Шклоўскага раёнаў;
16 снежня 1942 г. подзвіг I. Філідовіча, селяніна Дзятлаўскага раёна, які паўтарыў подзвіг I. Сусаніна. (Такі ж подзвіг здзейсніў I. Цуба, жыхар вёскі Навіны Слуцкага павета);
снежань 1942 г. карная аперацыя нямецкафашысцкіх акупантаў «Альтона» супраць партызан і мірнага насельніцтва Ляхавіцкага, Ганцавіцкага і Целяханскага раёнаў;
снежань 1942 г. утварэнне БарысаваБягомльскай партызанскай зоны, дзейнасць партызанскай брыгады «Жалязняк»;
снежань 1942 студзень 1943 гг. карная аперацыя нямецкафашысцкіх акупантаў «Зімовы лес» супраць партызан і мірнага насельніцтва ў трыкутніку чыгунак ВіцебскНевельПолацк;
245
22 сакавіка 1943 г. нямецкафашысцкія захопнікі разам з паліцэйскімі фарміраваннямі спалілі ўсіх жыхароў вёскі Хатынь каля г. Лагойска;
20 мая 21 чэрвеня 1943 г. карная аперацыя «Котбус» нямецкафашысцкіх акупантаў супраць партызан і мясцовага насельніцтва ў Бягомльскім, Лепельскі, Пляшчанскім і Халопеніцкім раёнах;
22 чэрвеня 1943 г. ліпень 1944 г. дзейнасць у Беларусі антысавецкай маладзёжнай арганізацыі «Саюз беларускай моладзі» (СБМ);
6 ліпеня 1943 г. A. К. Гаравец, ураджэнец Віцебскай вобласці, у паветраным баі збіў 9 самалётаў праціўніка;
30 ліпеня 1943 г. Асіповіцкая дыверсія партызан і падпольшчыкаў на чыгуначнай станцыі Асіповічы былі спалены 4 воінскіх эшалоны ворага, у тым ліку і з танкамі «Тыгр»;
3 жніўня сярэдзіна верасня 1943 г. першы этап «рэйкавай вайны» беларускіх партызан на чыгуначных камунікацыях Bopara;
7 жніўня 2 кастрычніка 1943 г. Смаленская аперацыя, пачатак вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў;
14 верасня 1943 г. арганізацыя Дняпроўскай ваеннай флатыліі;
19 верасня пачатак лістапада 1943 г. другі этап «рэйкавай вайны» аперацыя «Канцэрт»;
22 верасня 1943 г. мінскія падпольшчыкі арганізавалі дыверсію супраць генеральнага камісара рэйхскамісарыята «Беларусь» гаўляйтэра Вільгельма Кубэ, якая прывяла да смерці апошняга. Новым генеральным камісарам стаў былы начальнік СС і паліцыі Беларусі групенфюрар СС К. фон Готберг;
246
23 верасня 1943 г. пачатак вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў, вызваленне першага раённага цэнтра Беларусі г. Камарына;
26 лістапада 1943 г. вызваленне ад нямецкафашысцкай акупацыі першага абласнога цэнтра Беларусі г. Гомеля;
лістапад снежань 1943 г. ГомельскаРэчыцкая аперацыя і ўтварэнне Рудабельскіх «варот» 10кіламетровага пралому ў лініі фронту паміж в. Азарычы і г. п. Парычы;
восень 1943 г. пачатак аднаўлення прамысловасці і іншых галін эканомікі на вызваленай ад ворага тэрыторыі ўсходняй Беларусі;
снежань 1943 г. утварэнне на акупіраванай нямецкафашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Беларускай Цэнтральнай Рады (БЦР) на чале з Р. Астроўскім;
1943 г. пачатак аднаўлення эканомікі пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі ад фашысцкай акупацыі;
17 лютага 1944 г. утварэнне 1 га Беларускага фронту пад камандаваннем генерала арміі К. К. Ракасоўскага;
23 лютага 1944 г. загад аб стварэнні Беларускай краёвай абароны (БКА);
24 сакавіка 1944 г. прыняцце закона аб утварэнні саюзнарэспубліканскага Народнага камісарыята замежных спраў Беларускай ССР;
24 красавіка 1944 г. утварэнне 2га Беларускага фронту пад камандаваннем генералпалкоўніка Г. Ф. Захарава;
— утварэнне 3га Беларускага фронту пад камандаваннем генералпалкоўніка I. Д. Чарняхоўскага;
247
утварэнне 1га Прыбалтыйскага фронту пад камандаваннем генерала арміі I. X. Баграмяна;
20 чэрвеня ліпень 1944 г. трэці этап «рэйкавай вайны» беларускіх партызан на чыгуначных камунікацыях ворага;
23 чэрвеня 28 ліпеня 1944 г. аперацыя «Баграціён» кодавая назва стратэгічнай наступальнай аперацыі Чырвонай Арміі па вызваленні Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну;