Гісторыя Беларусі
Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 254с.
Мінск 2015
29 лістапада 1871 г. дата заснавання беларускай чыгункі, дзень уводу ў эксплуатацыю лініі СмаленскОршаМінскБаранавічыБрэст МаскоўскаБрэсцкай чыгункі;
18711874 гг. пачала дзейнічаць ЛібаваРоменская чыгунка (ВільняМаладзечнаМінскАсіповічыБабруйскЖлобін);
18721882 гг. пачатак правядзення ў Беларусі судовай рэформы;
18731875 гг. узнікненне першых народніцкіх гурткоў у беларускіх гарадах;
лета 1874 г. жыхары мястэчка Лагішын Пінскага павета Мінскай губерні далі адпор атраду паліцыі пры абароне сваіх правоў на адрэзаныя надзелы зямлі;
209
1875 г. пачатак правядзення ў Беларусі гарадской рэформы;
7 сакавіка 1876 г. забастоўка рабочых Мінскіх чыгуначных майстэрань адно з першых выступленняў рабочых у Беларусі;
1876 г. у г. Пецярбургу была створаная агульнарасійская народніцкая арганізацыя «Зямля і воля»;
1877 г. дзейнасць у г. Мінску гурткоў народніцкай арганізацыі «Зямля і воля»;
1878 г. утварэнне ў г. Магілёве гуртка народніцкай арганізацыі «Зямля і воля»;
1879 г, раскол народніцкай арганізацыі «Зямля і воля» на дзве «Чорны перадзел» і «Народная воля»;
пачатак 1880х гг. цэнтрам дзейнасці беларускіх народнікаў з’яўляўся г. Пецярбург;
1880я гг. у Беларусі пачалі дзейнічаць аддзяленні Дзяржаўнага, Сялянскага пазямельнага і Дваранскага зямельнага банкаў Расіі;
1880я гг. пабудаваны Палескія чыгункі (ВільняБаранавічыЛунінец; ГомельЛунінецПінскЖабінка; БаранавічыСлонімВаўкавыскБеласток);
сярэдзіна 1880х гг. народніцтва паступова саступае месца на палітычнай арэне сацыялдэмакратам;
18801890 гг. у Беларусі адбыўся пераход да машыннай вытворчасці;
18801890 гг. на ўсходзе Беларусі пашырыўся перасяленчы рух на свабодныя землі ў Сібір і іншыя губерні Расійскай імперыі;
18801890 гг. час фарміравання беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі;
210
1 сакавіка 1881 г. забойства цара Аляксандра II ураджэнцам Бабруйскага павета Ігнатам Грынявіцкім і наступленне перыяду контррэформаў;
18811890я гг. перыяд контррэформаўу Расійскай імперыі;
18811894 гг. гады праўлення ў Расійскай імперыі Аляксандра III (сына Аляксандра II);
19 жніўня 1881 г. падпісанне Аляксандрам III «Палажэння аб мерах для аховы дзяржаўнай бяспекі і грамадскага спакою», ператварэнне Расійскай імперыі ў паліцэйскую дзяржаву;
1881 г. утварэнне ў Пецярбургскім універсітэце нелегальнага беларускага студэнцкага зямляцтва;
18811889 гг. дзейнасць паўночназаходняй арганізацыі «Народная воля»;
9 студзеня 1882 г. прыняцце закона аб абавязковым выкупе зямлі сялянамі і спыненні часоваабавязаных адносін з памешчыкамі з 1883 г.;
1882 г. у судах Беларусі ўведзены пасады прысяжных засядацеляў;
1882 г. першая ў Беларусі тэлефонная сетка звязала Добрушскую папяровую фабрыку графа Ф. I. Паскевіча з яго маёнткамі і палацам у г. Гомелі;
1882 г. заснаванне ў Расійскай імперыі Сялянскага пазямельнага банка. У г. Мінску яго аддзяленні былі адчынены ў 1886 г.;
18821942 гг. жыццё і дзейнасць класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы (Івана Дамінікавіча Луцэвіча);
18821956 гг. жыццё і дзейнасць класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа (Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча);
211
1883 г. стварэнне Г. В. Пляханавым першай расійскай марксісцкай арганізацыі «Вызваленне працы»;
1884 г. утварэнне беларускімі студэнтамінароднікамі групы «Гоман» у г. Пецярбургу і выданне імі аднайменнага часопіса;
1884 г. здадзена ў эксплуатацыю чыгуначная лінія Вільня Пінск;
1884 г. пачатак адкрыцця ў Беларусі царкоўнапрыходскіх школ;
18841885 гг. стварэнне і дзейнасць у г. Мінску першых груп па прапагандзе марксізму;
18841940 гг. жыццё і дзейнасць Язэпа Лёсіка, пісьменніка, мовазнаўцы, акадэміка, члена Рады Беларускай Народнай Рэспублікі;
чэрвень 1885 г. выданне закона аб забароне начной працы жанчын і падлеткаў да семнаццаці гадоў;
18851887 гг, у слясарных майстэрнях г. Мінска была створана і дзейнічала першая ў Беларусі стачачная каса з мэтай матэрыяльнай падтрымкі стачачнікаў;
18851900 гг. за гэты час з пяці беларускіх губерняў выехала за Урал 104 тыс. чалавек перасяленцаў;
1886 г. закон аб абавязковым пераводзе дзяржаўных сялян на выкуп;
1886 г, пачатак выхаду газеты «Мннскмй лмсток», першага перыядычнага няўрадавага выдання ў Беларусі;
1886 г. першая дэманстрацыя электрычнага асвятлення ў г. Мінску, на вадакачцы ЛібаваРоменскай чыгункі;
1886 г. здадзена ў эксплуатацыю чыгуначная лінія Лунінец Гомель:
212
18861912 гг. выйшаў «Беларускі зборнік» Еўдакіма Раманава ў 9ці выпусках;
1887 г. выданне міністрам народнай адукацыі Расійскай імперыі цыркуляра, па якому забаранялася прымаць у гімназіі дзяцей ніжэйшых саслоўяў гарадскога насельніцтва (кухарак, прачак, дробных гандляроў і інш.). У грамадстве атрымаў назву цыркуляр «Аб кухарчыных дзецях»;
18871902 гг. Павел Шэін выдаў трохтомнік «Матэрыялы для вывучэння побыту і мовы рускага насельніцтва ПаўночнаЗаходняга краю»;
18871937 гг. жыццё і дзейнасць Зміцера Федаравіча Жылуновіча (Цішкі Гартнага), першага старшыні ўрада БССР;
1889 г. пачатак працы першай у Беларусі электрастанцыі на Добрушскай папяровай фабрыцы;
1889 г. у газеце «Мннскмй лмсток» упершыню была апублікавана паэма «Тарас на Парнасе»;
канец 1880х першая палова 1890х гг. стварэнне першых груп па прапагандзе марксізму ў гарадах Вільні, Віцебску, Гомелі, Гродне, Брэсце, Смаргоні;
чэрвень 1890 г. адкрыццё ў г. Мінску гарадскога тэатра;
1890я гг. галоўнай галіной сельскай гаспадаркі Беларусі стала малочная жывёлагадоўля;
1890я гг. у Беларусі пачалі дзейнічаць аддзяленні Маскоўскага, ПецярбургскаАзоўскага, ПаўднёваРускага, Віленскага і Паўднёвага камерцыйных банкаў;
другая палова 1890х гг. стачачны рух беларускіх рабочых стаў масавым, але захаваў эканамічны характар;
213
18911917 гг. жыццё і дзейнасць беларускага паэта Максіма Багдановіча;
1892 г. у г. Мінску адкрылася конначыгуначная дарога (конка);
18921937 гг. жыццё і дзейнасць Аляксандра Рыгоравіча Чарвякова, старшыні Савета Народных Камісараў БССР;
18921938 гг. жыццё і дзейнасць Браніслава Адамавіча Тарашкевіча, стваральніка і старшыні БСРГ, кіраўніка ТБШ, акадэміка;
18941917 гг. гады праўлення ў Расійскай імперыі Мікалая II (сына Аляксандра III), апошняга расійскага імператара;
студзень, сакавік 1895 г. забастоўкі рабочых Мінскіх чыгуначных майстэрань пад кіраўніцтвам сацыялдэмакратычнай групы С. С. Трусевіча;
1 мая 1895 г. невялікая група мінскіх рабочых упершыню тайна адсвяткавала 1 Мая як дзень міжнароднай пралетарскай салідарнасці;
1895 г. пуск электрастанцыі ў г. Мінску, пачатак электрычнага асвятлення вуліц горада;
май 1896 г. з’езд прадстаўнікоў Мінскай, Віленскай і Смаргонскай рабочых арганізацый, арганізаваны С. С. Трусевічам утварэнне Рабочага саюза Літвы (РСЛ);
1896 г. у г. Мінску з’явілася тэлефонная станцыя агульнага карыстання;
верасень 1897 г. на з’ездзе ў г. Вільні ўтвораны Ўсеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі (Бунд);
214
1897 г. першы Ўсерасійскі перапіс насельніцтва, згодна з якім у Беларусі жыло 6,7 млн. чалавек (65,6% беларусы, 14,6% яўрэі, 6% рускія, 5,2% палякі, 4,6% украінцы; праваслаўныя складалі каля 2/3 ад усяго насельніцтва);
сакавік 1898 г. I з’езд Расійскай сацыялдэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП) у г. Мінску;
1898 г, у г. Віцебску пушчаны электрычны трамвай (раней, чым у г. Маскве і г. Пецярбургу);
18981900 гг. першыя палітычныя выступленні рабочых у форме стачак, вулічных маніфестацый і дэманстрацый прайшлі ў гарадах Віцебску, Гродне, Смаргоні;
май 1899 г. забастоўка рабочых Гомельскіх чыгуначных майстэрань;
канец XIX ст. з’яўленне ў Беларусі тэлефоннай сувязі;
пачатак XX ст. адкрыццё настаўніцкіх інстытутаў у гарадах Віцебску, Магілёве і Мінску;
студзень 1900 г. у г. Мінску на сваім з’ездзе Рабочы саюз Літвы аб’яднаўся з сацыялдэмакратыяй Каралеўства Польскага ў новую партыю Сацыялдэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ). Яе кіраўнікамі сталі С. Трусевіч і Ф. Дзяржынскі;
1900 г. у г. Мінску адбылася першая вулічная дэманстрацыя, прысвечаная 1 Мая;
1901 г. прыхільнікі Зубатава ўтварылі ў г. Мінску Яўрэйскую незалежную рабочую партыю (ЯНРП);
1902 г. утварэнне партыі сацыялістаўрэвалюцыянераў (ПСР, эсэры);
215
1902 г. утварэнне Польскай сацыялістычнай партыі ў Літве (ППС на Літве);
1902 г. Другая Ўсерасійская канферэнцыя сіяністаў у г. Мінску;
1902 г. адкрылася ПецярбургскаАдэская чыгуначная магістраль (ВіцебскОршаМагілёўЖлобін);
19021903 гг. П. А. Сталыпін займаў пасаду гродзенскага губернатара;
19021905 гг. выданне ў г. Мінску газеты «СевероЗападный край»;
1903 г. падзел РСДРП на бальшавікоўі меншавікоў;
1903 г. канчатковае афармленне Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ), першай беларускай палітычнай партыі; I з’езд БСГ;
19031922 гг. выйшаў трохтомнік «Беларусы» Яўхіма Карскага;
студзень 1904 г. утварэнне Палескага камітэта РСДРП;
сакавік 1904 г. утварэнне ПаўночнаЗаходняга камітэта РСДРП;
19051907 гг. першая расійская буржуазнадэмакратычная рэвалюцыя;
9 студзеня 1905 г. «крывавая нядзеля» у г. Петраградзе, расстрэл шматтысячнага мірнага шэсця працоўных, якія збіраліся перадаць петыцыю імператару Мікалаю II;
студзень 1905 г. палітычныя стачкі ў гарадах Беларусі;
сакавік 1905 г. утварэнне Беларускага сялянскага саюза;
вясна 1905 г. на змену палітычным стачкам у Беларусі прыйшлі эканамічныя;
216
лета 1905 г. шэраг стачак у беларускіх вёсках. Адной з найбольш вядомых, у маёнтку Шчорсы Навагрудскага павета, кіраваў знакаміты дзеяч БСГ А. Бурбіс;
6 жніўня 1905 г. Маніфест цара Мікалая 11 аб скліканні законадарадчай Дзяржаўнай думы (Булыгінская дума);
восень 1905г. салдацкія хваляванні, далучэнне да рэвалюцыйнага руху прадстаўнікоў арміі;
кастрычнік 1905 г Усерасійская палітычная стачка;
17 кастрычніка 1905 г. Маніфест цара Мікалая II аб стварэнні парламента Дзяржаўнай думы з заканадаўчымі паўнамоцтвамі, правам удзелуўвыбарах усіх слаёў насельніцтва. Былі ўведзены палітычныя свабоды свабода слова, сходаў, друку, саюзаў;
кастрычнік 1905 г. стварэнне Канстытуцыйнадэмакратычнай партыі (кадэты);
18 кастрычніка 1905г. Курлоўскі расстрэл на вакзальнай плошчы ў г. Мінску 20тысячнага мітынгу працоўных. Загінула 100 чалавек. Названы па імені тагачаснага мінскага губернатара П. Р. Курлова;