• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі  Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў

    Гісторыя Беларусі

    Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 254с.
    Мінск 2015
    211.82 МБ
    175
    Але на самай справе ў адносінах да насельніцтва на акупіраваных тэрыторыях германскае камандаванне кіравалася планам <<Ост» генеральным планам каланізацыі і германізацыі Ўсходняй Еўропы. У нямецкіх планах Беларусь з’яўлялася тэрыторыяй, якая ў будучым павінна была ператварыцца ў частку іх жыццёвай прасторы. Згодна з гэтымі планамі, 25% беларусаў планавалася анямечыць, непрацаздольных  знішчыць, а астатніх перасяліць на ўсход і выкарыстоўваць у якасці рабочай сілы на карысць Вялікай Германіі. Поўнаму вынішчэнню падлягалі яўрэі і цыгане. Зразумела, што план «Ост» быў сакрэтным, і яго палажэнні не былі вядомыя не толькі насельніцтву Беларусі, але нават частцы вышэйшага кіраўніцтва Трэцяга рэйха.
    Нямецкія ўлады падзялілі тэрыторыю Беларусі на некалькі акупацыйных зон, якія падпарадкоўваліся розным цэнтрам:
    •	Усходняя Прусія  да яе былі далучаны паўночназаходнія раёны Брэсцкай і Беластоцкай абласцей;
    •	рэйхскамісарыяту «Украіна» падпарадкоўваліся паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай і Гомельскай абласцей;
    •	генеральная акруга Літва ўключала ў сабе паўночназаходнія раёны Вілейскай вобласці;
    •	зону армейскага тылу з непасрэдным ваенным кіраўніцтвам складалі Віцебская, Магілёўская, большая частка Гомельскай і ўсходнія раёны Мінскай абласцей;
    •	генеральная акруга Беларусь («Беларутэнія»)  самая вялікая зона акупацыі з цэнтрам у Мінску, якая ўключала 1/3 частку тэрыторыі Беларусі.
    Для дасягнення сваіх мэт немцы на акупаваных тэрыторыях пачалі ўводзіць так званы «новы парадак», накіраваны, у першую чаргу, на ліквідацыю савецкіх органаўулады і замену іх уласнай адміністрацыяй. У верасні 1941 г. ва ўсіх зонах акупацыі, акрамя зоны армейскага тылу, была ўсталявана грамадзянская адміністрацыя, функцыі якой былі абмежаваны дзейнасцю паліцыі і войск СС. Генеральную акругу Беларусь узначаліў Вільгельм Кубэ.
    Фашысцкае кіраўніцтва дзейнічала насуперак існаваўшым міжнародным канвенцыям і здымала са сваіх салдат усялякую адказ
    176
    насць за любыя злачынствы. «Новы парадак» грунтаваўся на палітыцы генацыду  знішчэння груп насельніцтва па тых ці іншых прычынах: за прыналежнасць да камуністаў, яўрэяў або цыган, за антыфашысцкую дзейнасць, за любое непаслушэнства рэжыму. Для ажыццяўлення гэтай палітыкі акупацыйныя ўлады выкарыстоўвалі наступныя сродкі:
    •	правядзенне карных аперацый  акцый рэпрэсіўнага характару з мэтай загасіць партызанскі рух і зняволіць жыхароў на акупаваных тэрыторыях. Нярэдка падчас карных аперацый фашыстамі знішчаліся цэлыя вёскі разам з іх насельніцтвам. Так, за часы акупацыі ў Беларусі было спалена 627 вёсак, 186 з якіх не былі адноўлены пасля вайны. Найбольш значным па маштабу карным аперацыям немцы надавалі кодавыя назвы  «Прыпяцкія балоты», «Балотная ліхаманка», «Зімовы лес», «Котбус» і інш.;
    •	стварэнне канцлагераў. На тэрыторыі Беларусі такіх «фабрык смерці» дзейнічала больш за 260. Самым вялікім канцлагерам быў Трасцянец (пад Мінскам), у якім было знішчана 206 500 чалавек. Усяго на тэрыторыі Беларусі ў лагерах смерці загінула каля 800 тыс. чалавек;
    •	арганізацыя гета. Гета  спецыяльна агароджаныя, ізаляваныя часткі гарадоў, куды перасялялася яўрэйскае насельніцтва. Яно пражывала ва ўмовах вялікай скучанасці, антысанітарыі, цяжкай працы і пад пастаяннай пагрозай смерці. Усяго ў гарадах Беларусі было створана звыш за 160 гета. Да канца 1943 г. усе гета былі ліквідаваныя  жыхары вывезеныя ў Асвенцым або расстраляныя, а іх маёмасць разрабаваная.
    Акупацыйныя ўлады распрацавалі праграму рабавання занятых тэрыторый. Каралі літаральна за ўсё: за адмову ад працы, за перамяшчэнне ў начны час, за забіванне жывёлы без дазволу ўладаў і г. д. Спецыяльныя гаспадарчыя інспекцыі рэквізавалі харчаванне, матэрыяльныя каштоўнасці, рэсурсы, у тым ліку людскія. За часы акупацыі ў Германію прымусова было вывезена каля 380 тыс. працаздольнага насельніцтва Беларусі.
    Нямецкія ўлады былі зацікаўлены ў арганізацыі бесперабойнай працы прамысловасці і сельскай гаспадаркі Беларусі на па
    177
    трэбы фронту. Усе прамысловыя прадпрыемствы былі абвешчаны ўласнасцю Германіі. У гарадах на насельніцтва ва ўзросце ад 18 да 45 гадоў распаўсюджвалася ўсеагульная працоўная павіннасць. Заработная плата была вельмі нізкая, а кіраўнікі прадпрыемстваў мелі права ў выпадку неабходнасці падаўжаць працоўны дзень. Мясцовае насельніцтва таксама выкарыстоўвалася на прымусовых работах па расчыстцы дарог, будаўніцтву мастоў, ваенных умацаванняў і інш.
    На тэрыторыі «Беларутэніі» вясной 1942 г. была праведзена аграрная рэформа, у адпаведнасці з якой ліквідаваліся калгасы, а іх землі і інвентар перайшлі ў сямейнае карыстанне сялян. Ва Ўсходняй Беларусі, у зоне армейскага тылу калгасы, наадварот, аднаўляліся, паколькі з такіх гаспадарак было значна прасцей збіраць прадукцыю, неабходную для забеспячэння рэгулярнай арміі.
    Адказам насельніцтва на ўведзены «новы парадак» з’явілася пашырэнне руху супраціву акупацыйным уладам.
    3.	Партызанская і падпольная барацьба супраць захопнікаў. Яшчэ 29 чэрвеня 1941 г. ва ўмовах адступлення Чырвонай Арміі была выдадзена Дырэктыва СНК СССР, у якой утрымліваўся заклік да разгортвання ўсенароднай барацьбы ў тыле ворага, стварэння дыверсійных груп і партызанскіх атрадаў. Насельніцтва абавязана было аказваць ім усялякую дапамогу, а спроба ўхіліцца ад яе расцэньвалася як здрада.
    Але нават да афіцыйнага загаду на тэрыторыі Беларусі, пераважна стыхійна, пачалі стварацца партызанскія атрады, Тэрыторыя Беларусі, густа пакрытая лясамі і балотамі, спрыяла разгортванню партызанскай барацьбы. Ужо на пяты дзень вайны супрацоўнік Пінскага абкама партыі В. 3. Корж арганізаваў партызанскі атрад на Піншчыне. Аднымі з першых партызанскіх атрадаў былі таксама: атрад «Чырвоны Кастрычнік» на Палессі (яго кіраўнікам Ц. П. Бумажкову і Ф. I. Паўлоўскаму першым з партызан ужо 6 жніўня 1941 г. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза), атрад М. П. Шмырова ў Суражскім раёне на Віцебшчыне, атрад A. I. Далідовіча на Міншчыне, атрад «Бальшавік» на Гомельшчыне.
    178
    Склад удзельнікаў першых партызанскіх атрадаў быў неаднародным. Сярод іх былі савецкія салдаты, якія трапілі ў акружэнне; спецыяльна пакінутыя партыйныя і камсамольскія работнікі; насельніцтва, якое не паспелі мабілізаваць у армію; мясцовае насельніцтва, якое пацярпела ад немцаў. У перыяд свайго станаўлення партызанскі рух перажыў значныя цяжкасці. Першыя атрады былі нешматлікія, слаба арганізаваныя, не мелі сувязі паміж сабой і не праводзілі буйных аперацый. Асабліва цяжкім быў перыяд зімы 19411942 гг.: не хапала зброі, боепрыпасаў, медыкаментаў. Але насуперак усім перашкодам партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі пашыраўся. Для яго каардынацыі 30 мая 1942 г. быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР) на чале з першым сакратаром ЦК КПБ П. Панамарэнкам, a 9 верасня 1942 г.  Беларускі ійтаб партызанскага руху (БІППР) на чале з П. Калініным. Гэтыя арганізацыі здолелі аб’яднаць партызанскі рух і ўзняць яго на новы ўзровень. У спецыяльных школах у савецкім тыле рыхтаваліся падрыўнікі, радысты, сувязныяразведчыкі. Толькі ў 1942 г. было падрыхтавана і накіравана ў тыл ворага 175 дыверсійных груп (2077 чалавек). У 1942 г. на тэрыторыі Беларусі дзейнічала 417 партызанскіх атрадаў, у якіх змагалася 47 тыс. чалавек.
    У красавіку 1942 г. пачала дзейнічаць 1я Беларуская партызанская брыгада пад кіраўніцтвам М. Шмырова, у якой аб’ядналіся некалькі партызанскіх атрадаў Віцебшчыны. 3 лета 1942 г. утварэнне партызанскіх брыгад і злучэнняў стала распаўсюджанай з’явай.
    Узмацненне партызанскага руху прывяло да ўтварэння партызанскіх зон  тэрыторый, якія кантраляваліся партызанамі, а не акупацыйнымі ўладамі. У 1943 г. на тэрыторыі Беларусі дзейнічала звыш за 20 буйных партызанскіх зон. 3 10 лютага да 28 верасня 1942 г. на Віцебшчыне дзейнічалі так званыя Віцебскія або Суражскія «вароты». Гэта быў 40кіламетровы разрыў у лініі фронту, які даваў магчымасць партызанам падтрымліваць сувязь з неакупаванымі тэрыторыямі.
    Самай значнай аперацыяй беларускіх партызан была «рэйкавая вайна», якая праходзіла ў тры этапы:
    179
    1 этап (жнівень 1943 г.) быў звязаны з наступленнем савецкіх войск пад Курскам. Было пушчана пад адхон 833 варожыя эшалоны, узарвана 184 чыгуначныя масты, што прывяло да скарачэння ваенных перавозак для групы армій «Цэнтр» на 40%;
    2 этап (верасень  кастрычнік 1943 г.) праходзіў пад кодавай назвай «Канцэрт» і быў прысвечаны ўступленню Чырвонай Арміі на тэрыторыю БССР. Праціўнік вымушаны быў падвоіць колькасць дывізій для аховы сваіх камунікацый, а для рамонту ўзарваных на тэрыторыі Беларусі рэек разбіраліся чыгункі ў шэрагу краін Еўропы;
    3 этап пачаўся ў ноч 20 чэрвеня 1944 г., напярэдадні Беларускай наступальнай аперацыі і працягваўся да поўнага вызвалення Беларусі (канец ліпеня 1944 г.). Партызаны знаходзіліся ў аператыўнатактычным узаемадзеянні з Чырвонай Арміяй. Імі была падарвана 61 тыс. рэек і паралізавана дзейнасць амаль усіх важных чыгуначных ліній.
    Другой формай барацьбы ва ўмовах акупацыі было гарадское падполле. Падпольшчыкі распаўсюджвалі лістоўкі, зводкі Саўінфармбюро, збіралі і перадавалі партызанам зброю, боепрыпасы, харчаванне, медыкаменты, а таксама інфармацыю пра варожыя гарнізоны і перамяшчэнне войск праціўніка. Адным з першых было арганізавана Мінскае падполле, якое ўзначаліў Мінскі падпольны гаркам КПБ. Яно стала самай вялікай падпольнай арганізацыяй на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны. 22 верасня 1943 г. яго ўдзельнікамі было ажыццёўлена забойства генеральнага камісара акупацыйнай акругі «Беларусь» В. Кубэ.
    На Аршанскім чыгуначным вузле дзейнічала падпольная група К. Заслонава, удзельнікі якой вывелі са строю больш за 200 нямецкіх параво
    Канстанцін Заслонаў. заў і ажыццявілі каля 100 крушэнняў
    180
    цягнікоў. Падпольныя арганізацыі ствараліся не толькі ў буйных, але і невялікіх гарадах Беларусі, як, напрыклад, камсамольскае маладзёжнае падполле ў г. Скідзелі (Гродзенская вобл.) і інш. Дзейнасць падпольшчыкаў праходзіла ва ўмовах жорсткай канспірацыі і практычна без усялякай дапамогі з боку савецкага тылу. Амаль усе падпольныя арганізацыі былі выкрыты акупацыйнымі ўладамі пры дапамозе нямецкай агентуры і правакатараў. Вялікія страты ў канцы 1942  пачатку 1943 г. панесла Мінскае падполле  было арыштавана 100 чалавек, большасць з якіх загінула на іпыбеніцах і ў лагерах смерці. Аднак рэпрэсіўныя і карныя меры не маглі задушыць антыфашысцкі рух на тэрыторыі Беларусі.