Гісторыя Беларусі
Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 254с.
Мінск 2015
Такім чынам, уз’яднанне беларускага народа ў адной дзяржаве было, безумоўна, актам гістарычнай справядлівасці. Але разам са станоўчымі зменамі ўсталяванне савецкай улады на тэрыторыі Заходняй Беларусі суправаджалася выкарыстаннем уласцівага для яе механізма масавых рэпрэсій. Рэпрэсіі былі ўчынены супраць лідэраў нацыянальнавызваленчага руху, супраць «кулакоў» падчас стварэння калгасаў, супраць інтэлігенцыі, якую абвінавачвалі ў супрацоўніцтве з польскімі ўладамі. Паводле даследаванняў беларускіх гісторыкаў, да 20 чэрвеня 1941 г. з заходніх абласцей Беларусі было вывезена ў Сібір або Казахстан звыш за 120 тыс. чалавек (у гэтую лічбу не ўключаны 14 тыс. афіцэраў польскай арміі, якія трапілі ў канцлагеры для ваеннапалонных).
Да таго ж, 10 кастрычніка 1939 г. па ініцыятыве Сталіна было прынята рашэнне аб перадачы Вільні і Віленскага краю Літве. У чарговы раз ад тэрыторыі Беларусі было адарвана 2,6 тыс. кв. км, на якіх пражывала каля 300 тыс. чалавек. У выніку перад Вялікай Айчыннай вайной у межах БССР знаходзілася 225 тыс. кв. км тэрыторыі і 10,5 млн. чалавек насельніцтва.
169
АСНОЎНЫЯ ТЭРМІНЫ
Асаднікі польскія ваенныя і грамадзянскія каланісты ў Заходняй Беларусі.
Беларуская сялянскаработніцкая грамада (БСРГ) масавая легальная рэвалюцыйнадэмакратычная нацыянальнавызваленчая арганізацыя працоўных у Заходняй Беларусі ў 19251927 гг.
Дэфензіва арганізацыя, якая займалася контрразведкай і выконвала ролю палітычнай паліцыі ў міжваеннай Рэчы Паспалітай.
Камасацыя ліквідацыя цераспалосіцы праз звядзенне сялянскіх зямель у адзін участак з наступным выхадам на хутар.
Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ) камуністычная партыя, якая існавала ў 19231938 гг. на тэрыторыі Заходняй Беларусі.
Паланізацыя насаджэнне польскай культуры і асабліва польскай мовы на землях з няпольскім насельніцтвам. У1921 1939 гг. у Заходняй Беларусі сістэма мерапрыемстваў, якія праводзіліся польскімі дзяржаўнымі органамі, культурнымі ўстановамі, каталіцкім духавенствам па распаўсюджванні польскай мовы і культуры, па асіміляцыі беларускага насельніцтва.
Парцэляцыя раздрабленне зямельных надзелаў на маленькія ўчасткі і продаж іх праз банкі.
НАЙВАЖНЕЙШЫЯ ПАДЗЕІ
23 жніўня 1939 г. у г. Маскве падпісаны Дагавор аб ненападзенні паміж СССР і Германіяй і сакрэтныя пратаколы да яго аб падзеле Еўропы на сферы ўплыву («Пакт Молатаў Рыбентроп»),
18 сакавіка 1921 17 верасня 1939 гг. час знаходжання Заходняй Беларусі ў складзе II Рэчы Паспалітай.
1 снежня 1921 2 снежня 1936 гг. дзейнасць у Заходняй Беларусі Таварыства беларускай школы (ТБШ).
1 верасня 1939 г. нападзенне фашысцкай Германіі на Польшчу пачатак Другой сусветнай вайны.
1725 верасня 1939 г. паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь.
170
28 верасня 1939 г. заключэнне Дагавора аб дружбе і граніцы паміж СССР і Германіяй.
2 лістапада 1939 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў Закон аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і аб’яднанні з БССР.
10 кастрычніка 1939 г. савецкалітоўскі дагавор «А6 перадачы Літоўскай Рэспубліцы горада Вільні і Віленскай вобласці і аб узаемадапамозе паміж Савецкім Саюзам і Літвой». Віленшчына (тэр. 7129 км2, насельніцтва 457 тыс. чалавек) адлучалася ад Заходняй Беларусі і перадавалася Літве.
ЛІТАРАТУРА
1. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 5. Беларусь у 19171945 гг. Мінск, 2006.С. 138473.
2. Вабішчэвіч A. М. Асвета ў Заходняй Беларусі (19211939 гг.). Брэст, 2004.
3. Вабішчэвіч A. М. Нацыянальнакультурнае жыццё Заходняй Беларусі (19211939 гг.). Брэст, 2008.
4. Даніловіч В. В. Дзейнасць арганізацыі «Змаганне» ў Заходняй Беларусі (19271930 гг.). Мінск, 2007.
5. Мацко A. Н. Революцнонная борьба трудяіцнхся Польшм м Западной Белоруссмм протмв гнета буржуазмм м помеіцмков. 19181939 гг. Мннск, 1972.
6. Мірановіч Я. Найноўшая гісторыя Беларусі. СанктПецярбург, 2003.
7. Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа. ХХХІ стст. Варшава, 2005.
8. Полуян В. Революцноннодемократмческое двнженме в Западной Белоруссмм (19271939). Мннск, 1978.
9. Разуванава К. С. Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры ў Заходняй Беларусі (19261936 гг.). Мінск, 2013.
10. Шыбека 3. Нарыс гісторыі Беларусі (17952002). Мінск, 2003.
11. Эканамічная гісторыя Беларусі: Вучэб. дапам. Мінск, 1999.
РАЗДЗЕЛ 10.
БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ
ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ (19411945 гг.)
1. Беларусь напярэдадні і ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
2. Нямецкі акупацыйны рэжым.
3. Партызанская і падпольная барацьба супраць захопнікаў.
4. Вызваленне Беларусі. Аперацыя «Баграціён».
5. Пасляваеннае аднаўленне эканомікі. Беларусь краіназаснавальніца Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН).
1. Беларусь напярэдадні і ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа супраць фашысцкай Германіі (22.06.194109.05.1945 гг.) стала састаўной часткай Другой сусветнай вайны (01.09.193902.09.1945 гг.), якая пачалася з нападзення Германіі на Польшчу і ўцягнула ў сваю арбіту 61 краіну і звыш 80% насельніцтва планеты. 3 верасня 1939 г. вайну Германіі абвясцілі Англія і Францыя, аднак актыўных ваенных дзеянняў яны не прадпрымалі, зза гэтага падзеі на Заходнім фронце ў верасні 1939 г. атрымалі назву «дзіўная вайна».
Адносіны паміж Савецкім Саюзам і Германіяй у той час рэгуляваліся дзвюма асноўнымі дакументамі: Пактам аб ненападзенні ад 23 жніўня 1939 г. і Дагаворам аб дружбе і граніцы ад 28 верасня 1939 г. Але абодва бакі разумелі, што пазбегнуць адкрытага ваеннага супрацьстаяння не змогуць. Ужо ў снежні 1940 г. нямецкім генеральным штабам быў распрацаваны план «Барбароса» план маланкавай вайны супраць СССР.
У Савецкім Саюзе напярэдадні вайны існавала забарона ўсялякай антынацысцкай прапаганды, але разам з тым ваеннапатрыятычныя творы, у першую чаргу песні, якія пісаліся ў адпаведнасці з палітыкасацыяльным заказам, прапагандавалі непазбежнасць
172
перамогі над нейкім неназваным праціўнікам «малой крывёю і на чужой тэрыторыі». Эканоміка СССР мелавыразна мілітарызаваны характар зужываннем надзвычайных метадаў: у 1939 г. быў уведзены абавязковы мінімум працадзён для калгаснікаў; у 1940 г. быўпрыняты ўказ аб замацаванні рабочых і служачых за прадпрыемствамі і ўсталяванні 8гадзіннага рабочага дня пры 7дзённым працоўным тыдні; жанчыны павінны былі авалодваць прафесіяй трактарыста, каб у выпадку неабходнасці замяніць пайшоўшых на фронт мужчын і г. д. Тым не менш, нападзенне Германіі на Савецкі Саюз у ноч на 22 чэрвеня 1941 г. трыма групамі армій «Поўнач», «Цэнтр» і «Поўдзень» па ўсёй заходняй мяжы ад Балтыйскага мора да Чорнага прывяло да разгортвання ваенных дзеянняў па сцэнарыю, якога не чакала савецкае кіраўніцтва.
Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. На Беларусь наступала група армій «Цэнтр», якія дзвюма часткамі праз Сувалкі, Вільню і праз Брэст павінны былі акружыць савецкія ваенныя фарміраванні і злучыцца пад Мінскам. Ім супрацьстаялі войскі Заходняй Асобай Ваеннай Акругі (ЗахАВА) пад кіраўніцтвам генерала Д. Паўлава. Дзякуючы папярэдне атрыманай інфармацыі, вораг наносіў дакладныя ўдары па аэрадромах, чыгуначных вузлах, скапленнях баявой тэхнікі. У першы дзень вайны толькі на тэрыторыі Беларусі Чырвоная Армія страціла 738 самалётаў, з іх 528 на аэрадромах. Нягледзячы на мужнасць і гераізм пагранічнікаў і супраціўленне асобных адступаючых савецкіх войск, нямецкія арміі вельмі хутка, да 60 км у дзень, рухаліся па тэрыторыі Беларусі, і ўжо 28 чэрвеня быў захоплены Мінск.
Напружаны характар насілі баі ў раёне Магілёва, абарона якога працягвалася 23 дні (326 ліпеня 1941 г.). Для абароны горада было створана народ
Маёр П.м. Гаўрылаў абаронца Брэсцкай крэпасці.
173
Немцы ўакупаваным Мінску.
нае апалчэнне. 3 Усходняй Беларусі здолелі эвакуіраваць 1,5 млн. спецыялістаў народнай гаспадаркі і 124 прамысловыя прадпрыемствы, сярод якіх быў «Гомсельмаш». Жахлівы лёс напаткаў палітычных зняволеных, большасць якіх была расстраляна супрацоўнікамі НКУС.
30 чэрвеня 1941 г. быў створаны Дзяржаўны Камітэт Абароны (ДКА) на чале са Сталіным. У руках ДКА засяродзілася ўся паўната дзяржаўнай, ваеннай і партыйнай улады. Адказнасць за паражэнні на першапачатковым этапе вайны сталінскае кіраўніцтва вырашыла перакласці на некаторых военачальнікаў. Так, на восьмы дзень вайны быў зняты з пасады камандуючага ЗахАВА (пасля пачатку вайны камандуючы Заходнім фронтам) і расстраляны генерал Д. Паўлаў.
Прычыны першапачатковых няўдач Чырвонай Арміі. У савецкіх падручніках асноўнай прычынай першапачатковых ваенных няўдач Чырвонай Арміі называўся фактар раптоўнасці і нечаканасці нямецкай агрэсіі. Аднак галоўная прычына крылася ў савецкай ваеннай дактрыне вядзенне толькі наступальнай вайны і праліках вышэйшага савецкага камандавання. Як сведчаць даследаванні гісторыкаў, Сталін да апошняга не верыў, што Гітлер можа рашыцца на вайну з СССР. Па апублікаваных дадзеных, на мяжы Савецкага Саюза і Германіі з абодвух бакоў была сабрана прыкладна адноль
174
кавая колькасць салдат і ваеннай тэхнікі, аднак ва ўмовах ваеннай ініцыятывы Германіі канцэнтрацыя на мяжы савецкіх войск і непадрыхтаванасць іх да абарончых баёў прадвызначылі перавагу Вермахта ў першыя дні вайны. He валодаючы сітуацыяй, не маючы ўяўлення аб маштабах нямецкага ўварвання, савецкае камандаванне аддавала загады перайсці ў контрнаступленне і выбіць праціўніка за межы СССР, што прыводзіла да неабгрунтаваных стратаў. Паколькі маршруты магчымага адступлення раней нават не разглядаліся, то войскі Чырвонай Арміі часта траплялі ў акружэнне, у так званыя «катлы». Толькі пад Навагрудкам у канцы чэрвеня 1941 дывізій («Навагрудскі кацёл»).
Савецкіплакат часоў Вялікай Айчыннай вайны.
г. былі акружаны 11 савецкіх
Негатыўна на баяздольнасць савецкіх войскаў паўплывала аслабленне арміі ў выніку «чысткі» 19381939 гг., падчас якой было рэпрэсіявана каля 40 тыс. чалавек вышэйшага афіцэрскага саставу.
2. Нямецкі акупацыйны рэжым. Да канца жніўня пачатку верасня 1941 г. уся тэрыторыя Беларусі была акупіравана гітлераўскімі войскамі. На занятых землях немцы ўдала выкарыстоўвалі грамадскія настроі, выкліканыя папярэдняй савецкай палітыкай. Асабліва гэта было адчувальна ў Заходняй Беларусі, дзе частка насельніцтва пайшла на супрацоўніцтва (калабарацыянізм) з немцамі. Акупацыйная адміністрацыя актыўна выкарыстоўвала беларускую нацыянальную карту, ствараючы ілюзію падтрымкі беларускага руху і аднаўлення беларускай дзяржаўнасці ў перспектыве: адкрываліся беларускія школы, былі створаны Беларуская народная самапомач, Беларуская самаахова, Саюз беларускай моладзі і інш.