• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі  Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў

    Гісторыя Беларусі

    Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 254с.
    Мінск 2015
    211.82 МБ
    У заходніх абласцях Беларусі з акупантамі змагалася і польская ваенная падпольная арганізацыя  Армія Краёва (АК), якая налічвала 250300 тыс. чалавек. АК падпарадкоўвалася Польскаму эміграцыйнаму ўраду ў Лондане і атрымала заданне ствараць умовы для аднаўлення польскай дзяржаўнасці ў межах да 17 верасня 1939 г. Першапачаткова атрады АК дзейнічалі ў саюзе з савецкімі партызанамі і нават праводзілі сумесныя аперацыі супраць нямецкіх узброеных сіл. Але ў красавіку 1943 г. былі разарваны дыпламатычныя адносіны паміж СССР і Польскім эміграцыйным урадам, і АК ператварылася ў варожую сілу. У кастрычніку 1943 г. камандаванне АК зацвердзіла план аперацыі «Бура», згодна з якім неабходна было ў час адступлення немцаў захапіць тэрыторыі Заходняй Беларусі, Заходняй Украіны і Віленшчыны з мэтай далейшага іх далучэння да Польшчы. Партызаны Беларусі атрымалі загад камандавання, у якім АК абвяшчалася варожай сілай, супраць якой таксама трэба было змагацца, як і супраць немцаў.
    4.	Вызваленне Беларусі. Аперацыя «Баграціён». Вызваленне тэрыторыі Беларусі пачалося ўвосень 1943 г. падчас шырокага наступлення Чырвонай Арміі пасля перамогі ў Курскай бітве. Да канца 1943 г. была вызвалена паўднёваўсходняя частка рэспублікі з гарадамі Камарын, Мсціслаў, Чэрыкаў, Гомель, Рэчыца, Мазыр. Але далей развіваць наступленне без сур’ёзнай дадатковай падрыхтоўкі не ўяўлялася магчымым, паколькі тэрыторыю Беларусі нем
    181
    В. Волкаў «Мінск 3 ліпеня 1944 года».
    цы лічылі зонай сваёй жыццёвай прасторы, стварылі тут некалькі магутных ліній абароны і далі ім назву «Фатэрлянд» (Айчына).
    Вясной 1944 г. Генеральным штабам Чырвонай Арміі была распрацавана аперацыя па поўнаму вызваленню Беларусі, якая атрымала кодавую назву «Баграціён». У аснову распрацоўкі стратэгіі аперацыі было пакладзена становішча, якое склалася на лініі фронту да лета 1944 г.: у выніку вызвалення Ўкраіны канфігурацыя фронту ў Беларусі ўяўляла вялікі выступ, так званы «беларускі балкон». Савецкае камандаванне хацела магутнымі ўдарамі з флангаў акружыць і разграміць групу армій «Цэнтр», для чаго была створана колькасная перавага ў жывой сіле (у два разы) і тэхніцы (амаль у пяць разоў). Вызваленне Беларусі ажыццяўлялася сіламі 1га, 2га і 3га Беларускіх франтоў (камандуючыя К. Ракасоўскі, Г. Захараў, I. Чарняхоўскі) і 1га Прыбалтыйскага фронту (камандуючы I. Баграмян).
    Савецкай наступальнай аперацыі папярэднічаў 3ці этап «рэйкавай вайны», які распачаўся ў ноч на 20 чэрвеня 1944 г. Партызаны фактычна паралізавалі асноўныя чыгуначныя магістралі Беларусі і пазбавілі кіраўніцтва групы армій «Цэнтр» магчымасці аператыўна перамяшчаць свае войскі. Непасрэднае ажыццяўленне плана «Баграціён» праходзіла ў два этапы:
    182
    1 этап (23.0604.07.1944 г.). Раніцай 23 чэрвеня 1944 г. пасля магутнай артылерыйскай і авіяцыйнай падрыхтоўкі пачалося наступленне савецкіх войск. За шэсць дзён ваенных дзеянняў лінія абароны праціўніка была прарвана на 100150 км, а нямецкія войскі апынуліся ў трох «катлах»: Віцебскім (5 дывізій), Бабруйскім (6 дывізій) і самым вялікім  Мінскім «катле», дзе ў акружэнне трапіла каля 105 тыс. чалавек. 3 ліпеня 1944 г. быў вызвалены Мінск.
    2 этап (05.0729.08.1944 г.). У ходзе другога этапу была вызваленая большая частка Літвы, Латвіі, усходніх раёнаў Польшчы. Вызваленне Беларусі завяршылася 28 ліпеня 1944 г. вызваленнем г. Брэста.
    Такім чынам, у выніку правядзення аперацыі «Баграціён» была разгромлена нямецкая група армій «Цэнтр», поўнасцю вызвалена тэрыторыя Беларусі, адноўлена заходняя граніца СССР, а лінія фронту перамясцілася за межы Савецкага Саюза.
    5.	Пасляваеннае аднаўленне эканомікі. Беларусь  краіназаснавальніца Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН). Усяго за гады Вялікай Айчыннай вайны Беларусь страціла 2,7 млн. чалавек. На прымусовыя работы ў Германію былі вывезены 380 тыс. беларусаў (у тым ліку 24 тыс. дзяцей), з якіх вярнуліся на Радзіму менш за 120 тыс.
    Вайна зруйнавала гаспадарку Беларусі  краіна страціла больш за палову свайго нацыянальнага багацця. 3 270 гарадоў Беларусі было разрабавана і спалена 209, практычна ў руіны ператварыліся Мінск і Віцебск. Пасля вайны прамысловасць Беларусі не далічылася 100 465 прадпрыемстваў. Асабліва моцна пацярпела сельская гаспадарка: было разбурана 9200 вёсак, з якіх 627 спалены разам з жыхарамі. У параўнанні з даваенным часам адчувальна зменшылася колькасць жывёлы: коней  на 61%, буйной рагатай жывёлы  на 69%, свіней  на 89%. Такія страты тлумачыліся не столькі правядзеннем на тэрыторыі Беларусі ваенных дзеянняў, колькі трохгадовым існаваннем жорсткага акупацыйнага рэжыму, які абапіраўся на генацыд, рабаванне, вываз каштоўнасцяў у Германію і г. д.
    183
    У выніку вайны ў чарговы раз паменшылася тэрыторыя БССР. На працягу 19441950 гг. да Польшчы былі далучаны Беластоцкая вобласць і шэраг раёнаў Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.
    Яшчэ адным адмоўным вынікам вайны для Беларусі стала дыскрэдытацыя нацыянальнай ідэі і нацыянальнай сімволікі, якія выкарыстоўваліся нямецкімі акупацыйнымі ўладамі з мэтай схіліць да калабарацыі як мага больш мясцовага насельніцтва і тым самым ліквідаваць рух супраціўлення на гэтых землях. Па сутнасці гэта была трагедыя часткі беларускай эліты, якая, жадаючы аднавіць незалежнасць Беларусі, не грэбавала супрацоўніцтвам з немцамі. Такую палітыку не падтрымліваў старшыня Рады БНР Васіль Захарка, які ад супрацоўніцтва адмовіўся.
    Разам з тым перамога ў вайне значна ўмацавала міжнароднае становішча БССР  краіна выйшла на міжнародную арэну ў рамках дзейнасці ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН). Неабходнасць заснавання такой арганізацыі, якая б вырашала важнейшыя праблемы сусветнага жыцця і выступала гарантам міру і бяспекі, абмяркоўвалася на Тэгеранскай канферэнцыі 1943 г. кіраўнікамі Вялікабрытаніі, СССР і Злучаных Штатаў Амерыкі. Сусветнай супольнасцю былі прызнаны страты, якія панесла Беларусь падчас вайны, ацэнены ўклад рэспублікі ў перамогу над фашызмам, таму БССР атрымала запрашэнне стаць дзяржавайзаснавальніцай ААН. Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый дэлегацыя БССР разам з іншымі краінамі падпісала 26 чэрвеня 1945 г.
    Нягледзячы на тое, што БССР не была самастойнай у прыняцці рашэнняў, а выступала выключна ў падтрымку прапановаў Савецкага Саюза, удзел Беларусі ў важнейшай міжнароднай арганізацыі, безумоўна, садзейнічаў развіццю кантактаў і сувязяў з рознымі краінамі, набыццю міжнароднага вопыту.
    Аднаўленне эканомікі. Па меры вызвалення Беларусі паступова адбывалася аднаўленне эканомікі рэспублікі: ужо ўвосень 1943 г. першыя работы па адбудове гаспадаркі пачаліся на вызваленай частцы Гомельскай вобласці, а са жніўня 1944 г.  наўсёй тэрыторыі Беларусі.
    184
    Пасля заканчэння вайны, у 1946 г., быў прыняты чарговы пяцігадовы план (19461950 гг.), галоўнай мэтай якога было аднаўленне разбуранай вайной гаспадаркі ў межах усяго Савецкага Саюза і перавод эканомікі з ваенных рэек на мірныя. Цяжкасці гэтага перыяду на тэрыторыі Беларусі заключаліся ў тым, што большасць прамысловых цэнтраў была разбурана, у дрэнным стане знаходзілася чыгунка, назіраўся дэфіцыт сыравіны і электраэнергіі. Паколькі прыярытэт аддаваўся аднаўленню цяжкай прамысловасці, з эвакуацыі былі вернуты некаторыя прамысловыя прадпрыемствы, якія былі вывезены летам 1941 г. Але значная іх частка так і засталася на тэрыторыі Расіі. У 1946 г. сваю прадукцыю выдавалі станкабудаўнічы завод у Бабруйску, веласіпедны ў Мінску, а да канца пяцігодкі працавалі Мінскі трактарны завод, Іомсельмаш, Мінскі аўтамабільны завод. У 1947 г. у СССР былі адменены картачкі на прадукты харчавання.
    У 1949 г. Беларусь ужо здолела дасягнуць даваеннага ўзроўню, а ў 1950 г. перавысіць яго. Якім жа коштам былі атрыманы гэтыя вынікі? Паколькі страты, панесеныя БССР падчас вайны, былі вельмі вялікія, самастойна Беларусі аднавіць эканоміку не ўяўлялася магчымым. Урад СССР выдзеліў на адбудову народнай гаспадаркі Беларусі значныя грашовыя сродкі, будаўнічыя матэрыялы, станкі. 3 індустрыяльных цэнтраў СССР у Беларусь накіроўваліся кваліфікаваныя спецыялісты. Акрамя таго, БССР атрымала частку германскіх рэпарацыяў. Важным сродкам, дзякуючы якому народная гаспадарка Беларусі ўздымалася з руін, заставаўся чалавечы фактар  самаадданая праца і энтузіязм простых людзей. Пры гэтым у арганізацыі працы нічога не змянілася, усе аднаўленчыя работы паранейшаму здзяйсняліся каманднаадміністрацыйнымі метадамі, існавала жорсткая дысцыпліна, а план для прадпрыемстваў даводзіўся зверху.
    Што тычыцца сельскай гаспадаркі Беларусі, то нягледзячы на панесеныя страты, яна знаходзілася ў лепшым стане, чым прамысловасць. У ходзе вайны на большасці акупаванай тэрыторыі Беларусі былі разбураны калгасы, сяляне разабралі пахатах калгасную ўласнасць. Перад Савецкім урадам узнікла дылема  захаваць
    185
    у Савецкім Саюзе разам з калгаснай сістэмай і прыватны сектар ці поўнасцю ліквідаваць яго. I хоць вытворчасць у прыватных гаспадарках была больш прадукцыйнай, чым у калектыўных, пасляваенная аграрная палітыка СССР у адносінах да беларускіх зямель не змянілася  калгасы былі адноўлены, а ў заходніх абласцях Беларусі паскоранымі тэмпамі праводзілася калектывізацыя. Урадавае рашэнне аб аднаўленні калгасаў было выклікана не эканамічнымі разлікамі, а палітычнымі меркаваннямі, паколькі вядзенне сялянамі індывідуальнай гаспадаркі не ўпісвалася ў сацыялістычную сістэму, якая не прадугледжвала прыватнай уласнасці.
    Становішча сялян заставалася вельмі цяжкім. Закупачныя цэны на прадукцыю сельскай гаспадаркі былі вельмі нізкімі, а планы дзяржаўных паставак высокімі. У адносінах да калгаснікаў дзейнічалі нормы даваеннага часу: яны былі абмежаваны ў свабодзе перамяшчэння, паколькі не мелі пашпартоў; на іх не распаўсюджвалася аплата бальнічных лістоў і права атрымліваць пенсіі. Прымусовы характар правядзення калектывізацыі ў Заходняй Беларусі выклікаў масавыя пратэсты насельніцтва і, як следства, узмацненне рэпрэсій.
    Грамадскапаліпіьічнае і культурнае жыццё. Пасля перамогі над фашызмам ніякіх дэмакратычных змен у краіне не адбылося. У БССР, як і ва ўсім Савецкім Саюзе, захавалася таталітарная сістэма, вядучую ролю ў якой адыгрывала камуністычная партыя. У 1947 г. адбыліся выбары ў Вярхоўны СаветБССР, аўі 948 г.  у мясцовыя Саветы, але паранейшаму яны былі безальтэрнатыўнымі. У бюлетэнь уносілася толькі адно прозвішча загадзя праверанага, «патрэбнага» чалавека. Функцыя падбору і расстаноўкі кадраў ускладвалася на партыйныя камітэты. Асаблівая ўвага кіруючымі органамі надавалася Заходняй Беларусі, дзе фарсіраванымі тэмпамі праводзіліся мерапрыемствы з мэтай уніфікацыі грамадскапалітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця на гэтых землях з астатняй тэрыторыяй БССР. Гэты працэс атрымаў назву саветызацыі.