Гісторыя Беларусі
Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 254с.
Мінск 2015
1833 г. у мэтах русіфікацыі мясцовай моладзі ўрад выдзеліў 50 казённых стыпендый у Пецярбургскім і Маскоўскім універсітэтах для добранадзейных выпускнікоў беларускіх гімназій;
18331842 гг. будаўніцтва Брэсцкай крэпасці;
1834 г, з гэтага года рэкруцкая павіннасць на вайсковую службу ў расійскую армію складала 20, а не 25 гадоў, як было раней;
1835 г. колькасць насельніцтва Беларусі склала 3 млн. 300 тыс. чалавек;
18351918 гг. дзейнасць Полацкага кадэцкага корпуса;
1836 г, царскі ўказ аб увядзенні ва ўсіх навучальных установах Беларусі навучання на рускай мове;
18361839 гг. дзейнасць у г. Вільні заснаванага Францам Савічам «Дэмакратычнага таварыства»;
18371846 гг. Ян Чачот выдаў у г. Вільні 6 зборнікаў «Вясковых песень»;
18381864 гг. гады жыцця Кастуся (Канстанціна Вікенція) Каліноўскага;
18381917 гг. выданне ў гарадах цэнтрах губерняў «Губернскмх ведомостей»;
12 лютага 1839 г. Полацкі царкоўны сабор, далучэнне ўніятаў да Рускай праваслаўнай царквы;
201
18391857 гг. рэформа П. Д. Кісялёва ў дзяржаўнай вёсцы;
1839 г. сярэдзіна XX ст. перыяд гаспадарчага выкарыстання Аўгустоўскага канала;
25 чэрвеня 1840 г. адмена дзеяння Статута ВКЛ у Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губернях;
18 ліпеня 1840 г. выданне царскага ўказа, які прадпісаў замест агульнага наймення беларускіх і літоўскіх губерняў выкарыстоўваць іх назвы: Віцебская, Магілёўская, Віленская і Гродзенская;
жнівень 1840 г. пачатак працы ГорыГорацкай земляробчай школы (з 1848 г. земляробчы інстытут);
1840я гг. адкрыццё ў адпаведнасці з рэформай П. Д. Кісялёва пачатковых школ для дзяржаўных сялян;
1840я гг. з’яўленне ў Беларусі тэлеграфа;
18401850 гг. дзейнасць у г. Мінску тэатра, арганізаванага В. I. ДунінымМарцінкевічам;
18401900 гг. гады жыцця і дзейнасці Францішка Багушэвіча, беларускага паэта і публіцыста;
18411916 гг. выданне газеты «Внленскнй вестннк»;
1842 г. заснаванне Канстанцінам Тышкевічам у г. Лагойску першага ў Беларусі гістарычнага музея;
18441846 гг. выданне 4томнага зборніка Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»;
18441857 гг. правядзенне інвентарнай рэформы ў памешчыцкай вёсцы;
202
18461849 гг. дзейнасць на тэрыторыі Беларусі «Саюза свабодных братоў» тайнага таварыства разначыннай рэвалюцыйнадэмакратычнай моладзі на чале якога стаялі Франц і Аляксандр Далеўскія. Цэнтр знаходзіўся ў г. Вільні, філіялы у гг. Мінску, Гродне, Лідзе, Ашмянах, Слоніме і інш.;
1847 г. распаўсюджванне ў маёнтку Смаргонь Ашмянскага павета ліста з заклікам да сялян, каб яны сумесна з мяшчанамі выразалі ўсіх памешчыкаў, аканомаў і здабылі сабе свабоду. Аўтарам ліста быў шляхціц Юльян Бакшанскі. За гэта быў арыштаваны і высланы на 15 гадоўу Сібір. Вярнуўся адтульу 1862 г. Загінуў падчас паўстання 1863 г.;
1848 г. адкрыццё ГорыГорацкага земляробчага інстытута першай у Расійскай імперыі вышэйшай навучальнай установы, дзе рыхтаваліся аграномы і заатэхнікі;
1849 г. група вайскоўцаў на чале з капітанам А. Гусевым вяла агітацыю ў адной з воінскіх часцей у г. Мінску, каб салдаты адмовіліся ад удзелу ў карнай экспедыцыі ў Заходнюю і Цэнтральную Еўропудля падаўлення рэвалюцыі 18481849 гг. У жніўні 1849 г. А. Гусеў і шэсць яго паплечнікаў былі пакараны на смерць.
II. Усталяванне капіталізму на беларускіх землях: другая палова XIX пачатак XX ст.
Другая палова XIX ст. распаўсюджанне ў архітэктуры так званага псеўдарускага стылю;
другая палова XIX пачатак XX ст. час станаўлення новай беларускай літаратурнай мовы;
1850я гады найбольшы размах руху цвярозасці, накіраваны супраць уладальнікаў вінакурань і карчмароў у Заходняй Беларусі і Літве, у першую чаргу ў Гродзенскай і Віленскай губернях;
1851 г. Мінская гарадская дума прыняла рашэнне аб зносе будынка ратушы, які напамінаў пра магдэбургскае права, атрыманае горадам у 1499 г. (Будынак ратушы адноўлены ў 2004 г.);
18511898 гг. гады жыцця і дзейнасці Янкі Лучыны, беларускага паэта, аўтара зборніка «Вязанка»;
1852 г. пастаноўка ў Мінску трупай В. ДунінаМарцінкевіча першай беларускай камедыіоперы «Ідылія» («Сялянка») (кампазітары С. Манюшка і К. Крыжаноўскі, аўтар лібрэта В. ДунінМарцінкевіч);
1855 г. стварэнне па ініцыятыве Яўстафія Тышкевіча Віленскага музея старажытнасцяў;
18551881 гг. гады праўлення ў Расійскай імперыі Аляксандра II (сына Мікалая I);
студзень 1857 г. стварэнне Сакрэтнага камітэта для абмеркавання мер па ўладкаванні побыту памешчыцкіх сялян;
204
20 лістапада 1857 г. рэскрыпт імператара Аляксандра II віленскаму генералгубернатару У I. Назімаву аб падрыхтоўцы праектаў «паляпшэння быту памешчыцкіх сялян»;
1859 г. увядзенне ў эксплуатацыю тэлеграфнай лініі Мінск Бабруйск;
1860 г. у Беларусі налічвалася 76 фабрык і заводаў, 140 мануфактур і каля 28 тысяч дробных прадпрыемстваў;
18601870 гг. правядзенне буржуазных рэформ у Расійскай імперыі;
18601870 гг. у гэтыя гады сельская гаспадарка Беларусі спецыялізавалася на вытворчасці збожжа: жыта, аўса, ячменю;
18601890 гг. у прамысловасці Беларусі значна паскорыўся пераход ад ручной да машыннай (фабрычнай) вытворчасці;
19 лютага 1861 г. падпісанне імператарам Аляксандрам II Палажэння і Маніфеста аб вызваленні памешчыцкіх сялян ад прыгоннай залежнасці;
вясна 1862 г. стварэнне ў г. Варшаве Цэнтральнага нацыянальнага камітэта (ЦНК) органа для падрыхтоўкі паўстання;
лета 1862 г. стварэнне ў г. Вільні Літоўскага правінцыяльнага камітэта (ЛПК) органа па падрыхтоўцы паўстання ў Беларусі і Літве;
кастрычнік 1862 г. уступленне на пасаду старшыні Літоўскага правінцыяльнага камітэта Кастуся (Канстанціна Вікенція) Каліноўскага;
1862 г. пачатак ажыццяўлення ваеннай рэформы. Утварэнне Віленскай ваеннай акругі;
205
1862 г. праз Беларусь прайшла першая чыгунка, участак ПецярбургскаВаршаўскай магістралі (датай заснавання беларускай чыгункі прынята лічыць 29 лістапада 1871 г. дзень уводу ў эксплуатацыю лініі СмаленскОршаМінскБрэст);
18621863 гг. выйшла 7 нумароў першай нелегальнай беларускай дэмакратычнай газеты «Мужыцкая праўда»;
18621874 гг. ваенная рэформа ў Расійскай імперыі. Замест рэкрутчыны ўводзілася ўсеагульная воінская павіннасць;
18631864 гг. нацыянальнавызваленчае паўстанне пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага;
10 студзеня 1863 г. пачатак паўстання ў Царстве Польскім;
20 студзеня 1863 г. Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК) аб’явіў сябе Часовым правінцыяльным урадам Літвы і Беларусі і абнародаваў праграмныя дакументы. Пачатак паўстання ў Літве і Беларусі;
люты 1863 г. паўстанцы захапілі г. Пружаны;
люты 1863 г. «белыя» захапілі кіраўніцтва ў Літоўскім правінцыяльным камітэце;
1 сакавіка 1863 г. указ імператара Аляксандра II аб спыненні часоваабавязанага становішча сялян у беларускіх губернях і ўвядзенні абавязковага выкупу сялянскіх надзелаў у Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай і Мінскай губернях і ў інфлянцкіх паветах Віцебскай губерні;
красавік 1863 г. атрад Людвіка Звяждоўскага з дапамогай студэнтаў ГорыГорацкага земляробчага інстытута захапіў г Горкі;
206
24 красавіка 1863 г. бітва каля вёскі Мілавіды Слонімскага павета паміж паўстанцамі і царскімі войскамі;
вясна 1863 г. найвышэйшы ўздым паўстання на тэрыторыі Беларусі і Літвы;
май 1863 г. прыбыццё ў г. Вільню новага генералгубернатара Міхаіла Мікалаевіча Мураўёва, пачатак жорсткіх рэпрэсій і публічных пакаранняў паўстанцаў. М. М. Мураўёў у народзе атрымаў мянушку «вешальнік»;
18 кастрычніка 1863 г. цыркуляр М. М. Мураўёва аб наданні трохдзесяціннага надзела сялянам, якія былі абеззямелены ў 18461856 гг. і аб вяртанні надзелаў сялянам, абеззямеленым пасля 1857 г.;
2 лістапада 1863 г. указ імператара Аляксандра II аб абавязковым выкупе сялянскіх надзелаў у Віцебскай і Магілёўскай губернях;
восень 1863 г. спыненне ўзброенай барацьбы на тэрыторыі Беларусі;
1863 г. колькасць насельніцтва Беларусі склала 4 млн. 200 тыс. чалавек;
29 студзеня 1864 г. арышт Кастуся Каліноўскага;
5 сакавіка 1864 г. прыняцце палажэння аб ільготах і перавагах пры куплі зямлі ў заходніх губернях для асоб рускага паходжання;
10 (22) сакавіка 1864 г. Кастусь Каліноўскі пакараны на смерць праз павешанне на Лукішкаўскай плошчы ў г. Вільні;
1864 г. за ўдзел студэнтаў у нацыянальнавызваленчым паўстанні быў закрыты ГораГорацкі земляробчы інстытут;
207
1864 г, школьная рэформа ў Расійскай імперыі. Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай. Ствараліся народныя і гарадскія вучылішчы, царкоўнапрыходскія школы і школы граматы (пачатковая адукацыя), мужчынскія і жаночыя гімназіі класічныя і рэальныя (сярэдняя адукацыя) і інстытуты і ўніверсітэты (вышэйшая адукацыя);
1864 г, земская рэформа ў Расійскай імперыі. У Беларусі па палітычных прычынах земская рэформа пачала ажыццяўляцца толькі ў 1911 г.;
1864 г. судовая рэформа ў Расійскай імперыі. Саслоўныя суды заменены агульнасаслоўнымі. Крымінальныя справы разглядаліся з удзелам прадстаўнікоў грамадскасці прысяжных засядацеляў. Уводзіўся інстытут адвакатуры. У Беларусі г ачалася ў 1872 г.;
1864 г. у г. Маладзечне адчынілася першая на тэрыторыі Расійскай імперыі настаўніцкая семінарыя;
18641880 гг. найбольш значныя сялянскія выступленні ў сувязі з падзеламі зямлі пасля адмены пры гоннага права і спробамі ўлад павялічыць выкупныя плацяжы і павіннасці сялян на карысць памешчыкаў;
1865 г. цэнзурная рэфор via ў Расійскай імперыі;
1866 г. пачала дзейнічаць РыгаАрлоўская чыгунка (ДзвінскПолацкВіцебск);
18661870 гг. адмена ваеннага становішча на тэрыторыі Беларусі, уведзенага ў сувязі з паўстаннем 18631864 гг. (у 1866 г. ваеннае становішча адменена ва ўсходніх губернях, цалкам у 1870г.)
208
1870 г. пачатак правядзення ў Расійскай імперыі гарадской рэформы. У Беларусі яна пачалася ў 1875 г.;
1870 г. выйшаў «Слоўнік беларускай мовы» Івана Насовіча;
сярэдзіна 1870 гг. на змену пакаленню дваранскіх (шляхецкіх) рэвалюцыянераў прыйшло народніцтва;
18701890ягг. галоўная форма пратэсту рабочых стачкі калектыўныя спыненні працы з патрабаваннем рэгулярнай выплаты зарплаты, скарачэння рабочага дня, паляпшэння ўмоў працы;
18701890я гг. хваляванні рабочыхземлякопаў на будаўніцтве ЛібаваРоменскай чыгункі ў Мінскім павеце і на цагельным заводзе ў Брэсцкай крэпасці;