• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі  Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў

    Гісторыя Беларусі

    Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 254с.
    Мінск 2015
    211.82 МБ
    1216 кастрычніка 1925 г. 	II Усебеларуская (Берлінская) палітычная канферэнцыя аб’явіла аб роспуску ўрада БНР, прызнанні г. Мінска адзіным цэнтрам беларускага палітычнага і культурнага руху;
    1831снежня 1925 г. 	XIV з’езд ВКП(б), прыняцце курсу на індустрыялізацыю краіны;
    1925 г.	увядзенне войскаў Рэчы Паспалітай у Заходнюю Беларусь;
    1925 г. 	прыняцце ў Польшчы закона аб зямельнай рэформе, які прадугледжваў парцэляцыю, камасацыю і асадніцтва;
    10 чэрвеня 1925 г. 	пастанова СНК БССР аб прысваенні Янку Купалу звання народнага паэта Беларусі;
    7 красавіка 1926 г. 	Пастанова ЦВК і СНК БССР аб увядзенні ў Беларусі ўсеагульнай абавязковай пачатковай адукацыі дзяцей ва ўзросце ад васьмі да адзінаццаці гадоў;
    233
    май 1926 г. 	дзяржаўны пераварот у Польшчы, усталяванне ваеннай дыктатуры на чале з Ю. Пілсудскім, пачатак правядзення палітыкі «санацыі» (аздараўлення) у Польшчы;
    18 кастрычніка 1926 г,	пастанова СНК БССР аб прысваенні Якубу Коласу звання народнага паэта Беларусі;
    кастрычнік 1926 красавік 1949 гг. 	дзейнасць у г. Мінску Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР;
    1419 лістапада 1926 г. 	акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі. Склікана Інстытутам беларускай культуры. Павінна была прадэманстраваць адзінства паміж КП(б)Б, заходнебеларускім нацыянальным рухам і беларускай палітычнай эміграцыяй;
    6 снежня 1926 г. 	другое ўзбуйненне БССР: перадача ад РСФСР у склад БССР Рэчыцкага і Гомельскага паветаў;
    17 снежня 1926 г. 	усесаюзны перапіс насельніцтва  у Беларусі пражывала 4 мільёны 983 тысячы чалавек;
    1926 г. 	адкрыццё ў г. Віцебску Другога беларускага дзяржаўнага тэатра (БДТ2, з 1944 г.  тэатр імя Якуба Коласа, з 1997 г.  акадэмічны, з 1993 г.  нацыянальны);
    3 лютага 1927 г. 	расстрэл у Заходняй Беларусі польскімі ўладамі дэманстрацыі працоўных у мястэчку Косава;
    11 красавіка 1927 г. 	прыняцце другой Канстытуцыі Беларускай ССР на VIII Усебеларускім з’ездзе Саветаў. Абвяшчала поўную роўнасць беларускай, яўрэйскай, рускай і польскай моў, але аддавала перавагу беларускай мове ў зносінах паміж дзяржаўнымі, прафесійнымі і грамадскімі ўстановамі і арганізацыямі. Дзейнічала да 1937 г.;
    234
    11 ліпеня 1927 г. 	пачатак будаўніцтва Асінаўскай электрастанцыі  БелДРЭС (на Асінаўскім тарфяным масіве пад Оршай);
    снежань 1927  30 жніўня 1930 гг. 	дзейнасць у Заходняй Беларусі рэвалюцыйнадэмакратычнай арганізацыі «Змаганне»;
    снежань 1927 г. 	XV з’езд ВКП(б), прыняцце курсу на калектывізацыю;
    23 лютага  22 мая 1928 г. 	суд у г. Вільні над 56 дзеячамі Беларускай сялянскаработніцкай грамады, арганізаваны ўладамі Польшчы («працэс пяцідзесяці шасці»);
    26 лютага 1928 г. 	стварэнне ў г. Мінску Камітэта абароны Беларускай сялянскаработніцкай грамады ў Заходняй Беларусі на чале з Янкам Купалам;
    17 красавіка  28 мая 1928 г. 	суд у г. Беластоку (Заходняя Беларусь) над 133 дзеячамі КПЗБ, КСМЗБ і левых прафсаюзаў, арганізаваны ўладамі Польшчы («працэс ста трыццаці трох»);
    25 чэрвеня  25 ліпеня 1928 г. 	I з’езд Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ);
    19281932 гг. 	першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі Беларускай ССР;
    1928 г,	у г. Ленінградзе адкрылася кінастудыя мастацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь», быў створаны першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль», рэжысёр Ю. В. Тарыч;
    1 студзеня 1929 г. 	рэарганізацыя Інбелкульта ў Беларускую акадэмію навук;
    13 кастрычніка 1929 г. 	у г. Мінску адкрыты трамвайны рух;
    19291930 гг. 	першая хваля сталінскіх рэпрэсій у БССР супраць нацыяналдэмакратаў (нацдэмаў);
    1929 г. 	пачатак суцэльнай калектывізацыі ў БССР;
    235
    1929 г. 	пачатак дзейнасці ў г. Койданаве (з 1932 г. г. Дзяржынск) машынатрактарнай станцыі (МТС)  першай у БССР;
    красавік 1930 г. 	у г. Гомелі ўведзены ў дзеянне завод сельскагаспадарчага машынабудавання («Гомсельмаш»);
    вясна 1930 1931 гг. 	правядзенне беспадстаўных рэпрэсій супраць беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі, арышты членаў сфальсіфікаванай ДПУ арганізацыі «Саюз вызвалення Беларусі»;
    1930 г. 	увядзенне зменаў у адміністрацыйнатэрытарыяльны падзел БССР  ліквідацыя акруг. Падзел ішоў толькі на раёны і сельсаветы;
    1930 г. 	беларускі кінематограф стаў гукавым;
    19311932 гг. 	выступленні сялян в. Баранава і іншых вёсак Гродзенскага павета супраць палітыкі камасацыі (хутарызацыі), якая праводзілася польскімі ўладамі;
    17 красавіка 1932 г. 	арганізацыя ў г. Мінску Цэнтральнага батанічнага сада Акадэміі навук БССР;
    2 жніўня 1932 г. 	увядзенне ўсеагульнай сямігадовай адукацыі;
    жнівень 1932 г. 	пастанова ЦВК і СНК СССР «Аб ахове маёмасці дзяржаўных прадпрыемстваў і кааперацыі і ўмацаванні грамадскай уласнасці», якая стала падставай для арыштаў і рэпрэсій за самыя нязначныя ўчынкі;
    кастрычнік 1932 люты 1933 гг. 	забастоўка рабочых і сялян у Белавежскай пушчы (Заходняя Беларусь);
    15 лістапада 1932 г. 	адкрыццё ў г. Мінску Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (з 1992 г.  Беларуская акадэмія музыкі);
    снежань 1932 г. 	адкрыццё ў БССР першай транспартнай авіялініі МінскГлускПарычыМазыр;
    236
    1932 г. 	падпісанне пакта аб ненападзенні паміж СССР і Польшчай;
    19321933 гг. 	увядзенне ў СССР і БССР пашпартнага рэжыму;
    25 мая 1933 г. 	адкрыццё ў г. Мінску Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета (з 1940 г.  Вялікі, з 1964 г.  Акадэмічны, з 1994 г.  Нацыянальны);
    1 чэрвеня 1933 г. 	адкрыццё ў г. Мінску Беларускага інстытута народнай гаспадаркі (з 1991 г.  Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт);
    1 ліпеня 1933 г. 	адкрыццё ў г. Мінску Беларускага політэхнічнага інстытута (з 1992 г.  Беларуская політэхнічная акадэмія);
    26 жніўня 1933 г. 	пастанова СНК БССР «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу»;
    жнівень 1933 г. 	выступленне сялян Кобрынскага павета супраць сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту польскіх улад (Заходняя Беларусь);
    7 лістапада 1933 г. 	завяршэнне будаўніцтва Дома ўраду ў г. Мінску;
    7 лістапада 1933 г. 	адкрыццё аэрапорта ў г. Мінску;
    19331934 гг. 	масавы голад у збожжавых раёнах Расіі, Украіны і поўдня Беларусі;
    19331937 гг. 	другі пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі Беларускай ССР;
    19331934 гг. 	другая хваля сталінскіх рэпрэсій у Беларусі;
    1 мая 1934 г. 	грашовая рэформа ў Польшчы, увядзенне польскага злотага (да гэтага былі маркі);
    2 чэрвеня 1934 г. 	адкрыццё ў г. Мінску Рэспубліканскага стадыёна «Дынама»;
    чэрвень 1934 г. 	I з’езд пісьменнікаў Беларусі ў г. Мінску;
    237
    чэрвень 1934  верасень 1939 гг. 	існаванне канцэнтрацыйнага лагера ў г. БярозаКартузская (Заходняя Беларусь);
    10 ліпеня 1934 г. 	пастанова ЦВК СССР аб утварэнні пазасудовага органа  «асобай нарады» з мэтай ажыццяўлення рэпрэсіўнай палітыкі супраць насельніцтва краіны;
    15 ліпеня 1934 г. 	пераўтварэнне Дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення (ДПУ) БССР ва ўпраўленне дзяржбяспекі Народнага камісарыята ўнутраных спраў (НКУС) БССР;
    1934 г. 	у г. Бэмелі пабудаваны першы ў БССР шматпавярховы жылы дом;
    19341937 гг. 	узвядзенне ў г. Мінску будынку Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР (архітэктар У Лангбард);
    19341939 гг. 	узвядзенне ў г. Мінску будынку Дома Чырвонай Арміі (архітэктар У Лангбард);
    23 красавіка 1935 г. 	уступленне ў дзеянне новай Канстытуцыі Рэчы Паспалітай, усталяванне ў краіне аўтрытарнага рэжыму;
    жнівень 1935  верасень 1939 гг. 	паўстанне нарачанскіх рыбакоў (Заходняя Беларусь);
    1 кастрычніка 1935 г,	адмена ў СССР картачнай сістэмы забеспячэння насельніцтва прадуктамі харчавання;
    15 сакавіка 1935 г. 	пастанова ЦВК СССР аб узнагароджанні Беларускай ССР ордэнам Леніна за поспехі ў галіне сельскай гаспадаркі і прамысловасці;
    19351939 гг. 	узвядзенне ў г. Мінску будынку галоўнага корпуса Акадэміі навук БССР (архітэктар У Лангбард);
    1 студзеня 1936 г. 	адмена ў СССР картачнай сістэмы забеспячэння насельніцтва прамысловымі таварамі;
    238
    сакавік 1936 г. 	«Працэс 16ці»  суд над пісьменнікамі і журналістамі Заходняй Беларусі ў г. Вільні;
    19361938 гг. 	хваля масавых рэпрэсій у Беларускай ССР;
    1936г. 	польскія ўлады забаранілі дзейнасць Таварыства беларускай школы;
    19 лютага 1937 г. 	прыняцце трэцяй Канстытуцыі Беларускаіі ССР XII Надзвычайным Усебеларускім з’ездам Саветаў. Поўнасцю адпавядала Канстытуцыі СССР 1936 г. Дзейнічала да 1978 г.;
    сярэдзіна 1937 ліпень 1938 гг. 	арышты па справе так званага «аб’яднанага антысавецкага падполля» у Беларусі арыштавана 2570 чалавек;
    1937 пачатак 1941 гг. 	масавыя расстрэлы мірнага насельніцтва органамі НКУС ва ўрочышчы Курапаты пад г. Мінскам;
    ліпень  верасень 1937 г,	ліквідацыя прыдуманай НКУС БССР «шпіёнскапаўстанцкай арганізацыі» «Беларуская аўтакефальная царква»;
    1937 г. 	адкрыццё ўг. Мінску Беларускай дзяржаўнай філармоніі;
    15 студзеня 1938 г. 	увядзенне новага адміністрацыйнатэрытарыяльнага падзелу БССР: вобласці, раёны і сельсаветы. У БССР створаны першыя вобласці: Віцебская, Гомельская, Мінская, Магілёўская, Палеская;
    16 жніўня 1938 г. 	роспуск рашэннем Прэзідыума Выканкама Камінтэрна КПП, КПЗБ і КПЗУ;
    69 снежня 1938 г. 	заснаванне Саюза мастакоў Беларусі на I з’ездзе мастакоў БССР;
    19381941 гг. 	трэці пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі Беларускай ССР.
    239
    V.	Беларусь у гады Другой Сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.
    17 студзеня 1939 г. 	Усесаюзны перапіс насельніцтва. У БССР пражывала 5 мільёнаў 567 тысяч 976 чалавек;
    23 жніўня 1939 г. 	у г. Маскве падпісаны Дагавор аб ненападзенні паміж СССР і Германіяй і сакрэтныя пратаколы да яго аб падзеле Еўропы на сферы ўплыву («Пакт Молатаў  Рыбентроп»);
    1 верасня 1939 г. 	нападзенне фашысцкай Германіі на Польшчу  пачатак Другой сусветнай вайны;
    1725 верасня 1939 г. 	паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь;
    23 верасня 1939 г. 	сумесны парад савецкіх і нямецкіх войскаў у г. Брэсце;
    28 верасня 1939 г. 	заключэнне Дагавора аб дружбе і граніцы паміж СССР і Германіяй;
    1 кастрычніка 1939 г. 	Пастанова Палітбюро ЦК ВКП(б) «Пытанні Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі» выбары ў Народны сход;
    2830 кастрычніка 1939 г. 	у г. Беластоку адбыўся Народны Сход Заходняй Беларусі. Была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўнай уладзе і аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР;
    2 лістапада 1939 г. 	Вярхоўны Савет СССР прыняў Закон аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і аб’яднанні з БССР;