• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі  Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў

    Гісторыя Беларусі

    Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 254с.
    Мінск 2015
    211.82 МБ
    майверасень 1792 г. 	стварэнне і дзейнасць Таргавіцкай канфедэрацыі, накіраванай супраць Канстытуцыі 3 мая;
    24 ліпеня 1792 г. 	Станіслаў Аўгуст Панятоўскі па патрабаванні Кацярыны II перайшоў на бок канфедэратаў;
    красавік 1793 г. 	стварэнне Мінскага намесніцтва;
    1793 г. 	другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Прусіяй і Расіяй. Далучэнне цэнтральнай часткі Беларусі да Расійскай імперыі;
    17 чэрвеня  23 лістапада 1793 г. 	другі «нямы сейм» у Рэчы Паспалітай (Гродзенскі)  надзвычайны, апошні сейм Рэчы Паспалітай. Скліканы для зацвярджэння рускапрускай канвенцыі ад 23 студзеня 1793 г. аб др}тім падзеле Рэчы Паспалітай;
    193
    24 сакавіка  16 лістапада 1794 г. 	нацыянальнавызваленчае паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі;
    23 красавіка 1794 г. 	паўстанцы ўзялі ўладу ў г. Вільні;
    30 красавіка 1794 г. 	Найвышэйшая літоўская рада прыняла зварот «Да земляробаў і люду вясковага»;
    7 мая 1794 г. 	абвяшчэнне Паланецкага ўніверсала, які дазваляў сялянам атрымаць асабістую свабоду, пры ўмове, што яны разлічацца з землеўласнікамі і заплацяць дзяржаўныя падаткі;
    23 верасня 1794 г. 	падпісанне Кацярынай II указа аб увядзенні мяжы «яўрэйскай аселасці»;
    17 верасня 1794 г. 	бітва каля вёскі Крупчыцы пад г. Кобрынам паўстанцкіх атрадаў пад кіраўніцтвам генералмаёра К. Серакоўскага з расійскімі войскамі пад кіраўніцтвам А. Суворава. Паўстанцы былі вымушаны адступіць;
    10 кастрычніка 1794 г. 	бітва пад Мацяёвіцамі, паражэнне паўстанцаў. Т. Касцюшка папаў у палон і быў вывезены ў Петрапаўлаўскую крэпасць г. Пецярбурга;
    4 лістапада 1794 г. 	расійскія войскі пад камандаваннем А. Суворава авалодалі прадмесцем г. Варшавы  Прагай. 6 лістапада 1794 г. г. Варшава капітулявала;
    1794 г. 	указ імператрыцы Кацярыны II аб пераводзе ўніятаў у праваслаўе;
    17941912 гг. 	існаванне Віленскага генералгубернатарства, у склад якога ўваходзіла значная частка тэрыторыі Беларусі;
    194
    1795 г,	трэці падзел Рэчы Паспалітай паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй. Тэрыторыя Беларусі была поўнасцю ўключана ў склад Расійскай імперыі;
    5 лістапада 1795 г. 	адрачэнне апошняга караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага ад трона;
    снежань 1795 г. 	утварэнне Слонімскай губерні;
    снежань 1796 г. 	утварэнне Беларускай і Літоўскай губерняў;
    17961797 гг,	дзейнасць Віленскай асацыяцыі  тайнага патрыятычнага таварыства;
    17961801 гг. 	гады праўлення ў Расійскай імперыі Паўла I (сына Пятра III);
    17961803 гг. 	Галоўная Віленская школа  тагачасная назва Віленскага ўніверсітэта;
    17961840 гг. 	выданне газеты «Кур’ер Літоўскі» у г. Гродне (да 1797 г.) і ў г. Вільні;
    5 красавіка 1797 г. 	маніфест імператара Паўла I аб трохдзённай паншчыне;
    17971805 гг. 	будаўніцтва Бярэзінскага канала, які злучыў басейны рэк Дняпра і Заходняй Дзвіны;
    18011825 гг. 	гады праўлення ў Расійскай імперыі Аляксандра I (сына Паўла I);
    1802 г. 	стварэнне ў Расійскай імперыі Міністэрства народнай асветы;
    4 ліпеня 1803 г. 	выхад рэскрыпта імператара Аляксандра I аб забароне пераходаў у каталіцтва;
    18031804 гг. 	рэформа сістэмы адукацыі, стварэнне Віленскай вучэбнай акругі на чале з князем Адамам Чартарыйскім;
    1803 г. 	рэарганізацыя Галоўнай Віленскай школы ў Віленскі ўніверсітэт
    195
    1805 г. 	у г. Свіслач адчынена першая на тэрыторыі Беларусі гімназія;
    1805 г.  канец XIX ст. 	перыяд гаспадарчага выкарыстання Бярэзінскай воднай сістэмы;
    1807 г. 	Тыльзіцкі мір паміж Францыяй і Расіяй. Да Расійскай імперыі адышла тэрыторыя Беластоцкай акругі, якая была ўключана затым у склад Гродзенскай губерні;
    18071884 гг. 	гады жыцця і дзейнасці класіка беларускай літаратуры Вінцэнта ДунінаМарцінкевіча;
    18091819 гг. 	будаўніцтва ў г. Гомелі Петрапаўлаўскага сабора  выдатнага культавага помніка эпохі класіцызму ў Беларусі (архітэктар англічанін Дж. Кларк);
    1810 г,	стварэнне ў Расійскай імперыі па ініцыятыве графа A. А. Аракчэева сістэмы ваенных пасяленняў. Першае ваеннае пасяленне ў Беларусі было створана на базе Бабылецкага староства Клімавіцкага павета Віцебскай губерні;
    18101820 гг. 	будаўніцтва Бабруйскай крэпасці (у 2002 г. уключана ў Дзяржаўны спіс гісторыкакультурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь);
    1811 г. 	колькасць насельніцтва Беларусі склала 3 млн. 800 тыс. чалавек;
    18111812 гг. 	князь М. К. Агінскі разам з князем Ф. К. Любецкім і графам Л. Плятэрам распрацаваў праект «Палажэння аб праўленні аўтаномным Вялікім княствам Літоўскім» у складзе Расійскай імперыі, так званы План Агінскага;
    10 чэрвеня 1812 г. 	Францыя аб’явіла вайну Расійскай імперыі;
    196
    12 чэрвеня 1812 г. 	армія Напалеона пераправілася цераз р. Нёман і ўварвалася ў межы Расійскай імперыі;
    16 чэрвеня 1812 г. 	войскі Напалеона занялі г. Вільню;
    24 чэрвеня 1812 г. 	войскі Напалеона занялі г. Мінск;
    1 ліпеня 1812 г. 	загадам Напалеона быў утвораны Часовы ўрад Вялікага княства Літоўскага, якому падпарадкоўваліся Віленская, Гродзенская, Мінская губерні і Беластоцкая вобласць;
    8 ліпеня 1812 г. 	бітва каля вёскі Салтанаўка пад Магілёвам. Подзвіг генерала М. М. Раеўскага;
    1820 ліпеня 1812 г. 	бітва паміж расійскімі і французскімі войскамі пад Клясціцамі каля г. Полацка. Подзвіг генерала Я. П. Кульнева;
    26 жніўня 1812 г. 	Барадзінская бітва;
    4 лістапада 1812 г. 	расійскія войскі занялі г. Мінск;
    1416 лістапада 1812 г. 	пераправа французскіх войск цераз р. Бярэзіну каля вёскі Студзёнка, разгром французскіх войск  страта Напалеонам больш як 20 тыс. вайскоўцаў;
    24 лістапада 1812 г. 	Напалеон у м. Смаргоні пакінуў армію і ад’ехаў у г. Парыж;
    12 снежня 1812 г. 	маніфест імператара Аляксандра I аб амністыі жыхарам заходніх губерняў, якія выступілі на баку Напалеона пры ўмове вяртання іх на радзіму на працягу 2х месяцаў;
    18121820 гг. 	дзейнасць Полацкай езуіцкай акадэміі (створана на базе Полацкага езуіцкага калегіума);
    18131891 гг. 	гады жыцця і дзейнасці Паўлюка Багрыма, беларускага паэта, сына каваля з мястэчка Крошын Навагрудскага павета, аўтара верша «Зайграй, зайграй, хлопча малы...»;
    197
    30 жніўня 1814 г. 	маніфест імператара Аляксандра I пра ўсеагульную і безумоўную амністыю і вяртанне канфіскаваных альбо секвестраваных маёнткаў жыхарам заходніх губерняў, якія выступілі на баку Напалеона;
    1814 г,	була папы рымскага аб аднаўленні дзейнасці ордэна езуітаў (быў забаронены ў 1773 г.);
    1817 г. 	у Віленскім універсітэце па ініцыятыве студэнтаў Адама Міцкевіча, Тамаша Зана і Яна Чачота створана патрыятычнае Таварыства філаматаў (аматараў навук). Прэзідэнт таварыства  Юзэф Яжоўскі;
    1819 г. 	адкрыццё ў г. Гомелі, маёнтку графа М. П. Румянцава, першай у Расійскай імперыі ланкастэрскай школы  школы ўзаемнага навучання;
    1820 г. 	стварэнне Таварыства філарэтаў  аматараў дабрачыннасці;
    1820 г.	з гэтага года рэкруцкая павіннасць на 25гадовую вайсковую службу ў расійскую армію прызначалася не ад 200 чалавек мужчынскага полу, а ад 125 чалавек;
    1820 г. 	указ імператара Аляксандра I аб высылцы езуітаў за межы Расійскай імперыі;
    1820я гг. 	будаўніцтва першых фабрык на тэрыторыі Беларусі ў мястэчках Хомск Кобрынскага і Косава Слонімскага паветаў. Суконныя фабрыкі з паравымі рухавікамі належалі графу Войцеху Пуслоўскаму;
    снежань 1821 г. 	указ аб забароне тайных таварыстваў;
    1823 г. 	арышты па справе таварыстваў філаматаў і філарэтаў;
    198
    1823 г,	па ініцыятыве будучага дзекабрыста Сяргея МураўёваАпостала распрацаваны бабруйскі план паўстання, які прадугледжваў арышт імператара Аляксандра I у час агляду войскаў у Бабруйскай крэпасці;
    18241839 гг. 	будаўніцтва Аўгустоўскага канала, які злучыў басейны рэк Нёмана і Віслы;
    1824 г. 	на р. Сож прайшоў апрабаванне першы параход пабудаваны ў Гомельскім маёнтку графа М. П. Румянцава англійскім механікам А. Смітам;
    18251855 гг. 	гады праўлення ў Расійскай імперыі Мікалая I (сына Паўла I);
    14 снежня 1825 г. 	спроба групы дваранскіх рэвалюцыянераў (дзекабрысты) пачаць узброенае выступленне ў г. Пецярбургу на Сенацкай плошчы ў дзень прысягі новаму імператару Мікалаю I;
    24 снежня 1825 г. 	члены тайнага Таварыства ваенных сяброў (створана па ініцыятыве філарэта Міхаіла Рукевіча) сарвалі цырымонію прысягі на вернасць Мікалаю I у мястэчку Браньск на Беласточчыне;
    1825 г.	з гэтага года юнакам забаранялася выязджаць на вучобу ў замежныя ўніверсітэты;
    18261841 гг. 	дзейнасць у г. Віцебску Беларускага вольнага эканамічнага таварыства;
    1828 г. 	вяртанне да саслоўнага прынцыпу навучання ў Расійскай імперыі (выданне Статута навучальных устаноў 1828 г.);
    199
    1829 г. 	стварэнне Беларускай навучальнай акругі ў складзе Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Пазней да яе былі далучаны Мінская, Гродзенская і Віленская губерні і Беластоцкая вобласць;
    1830 г. 	заснаванне першай цукровай фабрыкі ў Беларусі ў маёнтку Моладава Кобрынскага павета. Належала землеўласніку і прадпрымальніку Аляксандру Скірмунту;
    1830 г. 	пачатак будаўніцтва ў Беларусі шашэйных дарог з дарожным палатном (цвёрдым пакрыццём), абочынамі і кюветамі;
    лістапад 18301831 гг. 	нацыянальнавызваленчае	паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі;
    29 лістапада 1830 г. 	пачалося паўстанне ў г. Варшаве;
    снежань 1830 г. 	на тэрыторыі Беларусі, Літвы і Украіны ў сувязі з пашырэннем антырасійскага паўстання ўведзена ваеннае становішча;
    1 студзеня 1831 г. 	адмена дзеяння Статута ВКЛ у Віцебскай і Магілёўскай губернях;
    студзень 1831 г. 	створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт;
    канец сакавіка 1831 г. 	пачатак нацыянальнавызваленчага паўстання ў Беларусі і Літве;
    19 чэрвеня 1831 г. 	бітва за г. Вільню пад час нацыянальнавызваленчага паўстання 18301831 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі. Паўстанцы пацярпелі паражэнне ад урадавых войскаў;
    пачатак жніўня 1831 г. 	нацыянальнавызваленчае паўстанне на тэрыторыі Беларусі і Літвы падаўлена;
    19 кастрычніка 1831 г. 	указ «Аб разборы шляхты ў заходніх губернях і аб уладкаванні гэтага роду людзей» (другі разбор шляхты),
    200
    18311848 гг. 	дзейнасць Камітэта па справах заходніх губерняў;
    1832 г. 	указ аб ліквідацыі каталіцкіх манастыроў, якія не мелі поўнага складу манахаў і перадачы іх маёнткаў у разрад казённых;
    1832 г. 	закрыццё Віленскага ўніверсітэта (за ўдзел студэнтаў у паўстанні 18301831 гг.);