Гісторыя Беларусі
Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 254с.
Мінск 2015
У дзяржаўным апараце адносіны да Беларусі былі неадназначныя з прычыны трохгадовага існавання на гэтых землях акупацый
186
нага рэжыму. На кіруючыя пасады ў БССР мясцовыя камуністы не прызначаліся, а ўсё насельніцтва апынулася пад падазрэннем.
Нягледзячы на перамогу ў вайне, масавыя рэпрэсіі не спыніліся, а, наадварот, распачаліся з новай сілай. У лік рэпрэсіраваных трапілі:
1) рэпатрыянты (ваеннапалонныя і насельніцтва, прымусова вывезенае на работу ў Германію);
2) насельніцтва, якое знаходзілася на акупіраваных тэрыторыях;
3) людзі, якія супрацоўнічалі з немцамі;
4) дзеячы культуры, навукі, якія праўдзіва адлюстроўвалі ваенныя падзеі ці ролю партыі і кіраўніцтва ў перамозе і пасляваеннай адбудове, а не пераходзілі на пазіцыі так званага «сацыялістычнага рэалізму».
У стомленым вайной грамадстве зноў усталявалася атмасфера страху і падазронасці. Падазрэнні ў здрадзе тычыліся нават партызан і падпольшчыкаў, як, напрыклад, удзельнікаў мінскага антыфашысцкага падполля. Фізічна і маральна былі зломлены рэпатрыянты, якія, зведаўшы цяжкасці фашысцкага палону і рабскай працы, на радзіме трапілі ў лік ворагаў і ў пераважнай большасці апынуліся ў засценках ГУЛАГа.
Пасляваенны перыяд быў вельмі цяжкім для савецкай культуры. Яна была падвергнутая жорсткаму ідэалагічнаму ўціску, у аснову якога быў пакладзены прынцып партыйнасці строгае выкананне партыйных загадаў і ўсхваленне камуністычнай ідэі. Галоўнымі тэмамі ў літаратуры, музыцы і мастацтве былі тэмы сталініяны, вайны, кіруючай ролі камуністычнай партыі ў пераможнай вайне і адбудове грамадства. Тыя прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, якія раней арыштоўваліся па палітычных матывах, лічыліся нядобранадзейнымі і былі паўторна рэпрэсіяваныя. Так, пасля вайны ўжо трэці раз былі арыштаваныя і высланыя з Беларусі вядомы вучоныгісторык М. Улашчык і пісьменнік У. Дубоўка.
3 вялікімі цяжкасцямі сутыкнулася адукацыйная сістэма, матэрыяльная база якой была амаль цалкам знішчана за гады вайны: былі зруйнаваны будынкі школ, не было падручнікаў, паперы,
187
не хапала настаўнікаў. Разам з тым ужо ў 1949 г. была ўведзена ўсеагульная абавязковая сямігадовая адукацыя, а ў 1950 г. колькасць пабудаваных школ перавысіла даваенную лічбу.
Такім чынам, пры пераходзе да мірнага жыцця БССР сутыкнулася з вялікімі цяжкасцямі. Яны былі абумоўлены панесенымі падчас вайны стратамі і ўзмацненнем таталітарнага рэжыму, якому былі падпарадкаваны эканоміка, культура, грамадскапалітычнае жыццё ў краіне. Аднаўленне гаспадаркі Беларусі адбывалася дзякуючы, у першую чаргу, працоўнаму подзвігу народа. Згодна з афіцыйнымі дадзенымі, да 1950 г. эканамічныя паказчыкі ў СССР перавысілі даваенны ўзровень. Аднак праблемы заставаліся. Першачарговая адбудова цяжкай прамысловасці прывяла да заняпаду традыцыйных для Беларусі галін лёгкай прамысловасці тэкстыльнай, дрэваапрацоўчай, харчовай. Няпростым было становішча і ў сельскай гаспадарцы. На пачатку 1950х гг. адбылося рэзкае зніжэнне ўзроўню сельскагаспадарчай вытворчасці, што стала вынікам прымусовай калектывізацыі і палітыкі пераразмеркавання сродкаў з аграрнага сектара ў прамысловы.
АСНОЎНЫЯ ТЭРМІНЫ
Генацыд знішчэнне груп насельніцтва па расавых, нацыянальных, этнічных, палітычных ці рэлігійных матывах.
Калабарацыянізм (ад франц. collaboration супрацоўніцтва) супрацоўніцтва з ворагам асоб, палітычных партый, грамадскіх рухаў і арганізацый на акупіраваных тэрыторыях.
Рэпарацыя (ад лац. reparatio аднаўленне) поўная ці частковая кампенсацыя, аплата матэрыяльных страт ад вайны, якая выплачваецца дзяржавайагрэсарам краіне, якая падверглася агрэсіі.
Рэпатрыяцыя (ад лац. repatriatio вяртанне на радзіму) вяртанне ў краіну паходжання ці грамадзянства асоб, якія апынуліся паза яе межамі ў выніку розных сацыяльнаэканамічных і палітычных абставін з аднаўленнем у правах грамадзянства.
Халакост сістэматычны пераслед і знішчэнне яўрэяў нацыстамі ў гады Другой Сусветнай вайны.
188
НАЙВАЖНЕЙШЫЯ ПАДЗЕІ
22 чэрвеня 1941 г. нападзенне фашысцкай Германіі на СССР, пачатак Вялікай Айчыннай вайны.
22 чэрвеня канец ліпеня 1941 г. гераічная абарона гарнізона Брэсцкай крэпасці (штаб абароны ўзначалілі капітан I. М. Зубачоў і палкавы камісар Я. М. Фамін).
30 чэрвеня 1941 г. пастанова Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, СНК СССР і ЦК ВКП(б) «Аб утварэнні Дзяржаўнага Камітэта Абароны» на чале з I. В. Сталіным. Дзейнічаў да 4 верасня 1945 г.
14 ліпеня 1941 г. пад г. Оршай упершыню нанесла ўдар батарэя рэактыўных установак («кацюш») пад камандаваннем капітана I. А. Флёрава.
30 мая 1942 г. утварэнне Цэнтральнага штаба партызанскага руху (ЦШПР) у Маскве. Начальнік штаба П. К. Панамарэнка.
Канецжніўня 1941 г. поўная акупацыя нямецкімі войскамі тэрыторыі Беларусі.
9 верасня 1942 г. утварэнне Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР). Кіраўнік штаба П. 3. Калінін.
3 жніўня сярэдзіна верасня 1943 г. першы этап «рэйкавай вайны» беларускіх партызан на чыгуначных камунікацыях ворага.
19 верасня пачатак лістапада 1943 г. другі этап «рэйкавай вайны» аперацыя «Канцэрт».
23 верасня 1943 г. пачатак вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў, вызваленне першага раённага цэнтра Беларусі г. Камарына.
20 чэрвеня ліпень 1944 г. трэці этап «рэйкавай вайны» беларускіх партызан на чыгуначных камунікацыях ворага.
3 ліпеня 1944 г. вызваленне ад нямецкафашысцкіх захопнікаў г. Мінска
16 ліпеня 1944 г. парад партызан у г. Мінску, прысвечаны вызваленню сталіцы Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў.
17 ліпеня 1944 г. «парад ганьбы» у г. Маскве па вул. Горкага былі праведзены калоны нямецкіх ваеннапалонных, якія былі захоплены падчас баёў у «Мінскім катле».
189
28 ліпеня 1944 г. вызваленне ад нямецкафашысцкіх захопнікаў г. Брэста; завяршэнне вызвалення тэрыторыі Беларусі.
27 красавіка 1945 г. Беларуская ССР прынята ў склад дзяржаўзаснавальніц Арганізацыі Аб’яднаных нацый (ААН).
8 мая 1945 г. Германія падпісала акт аб поўнай і безумоўнай капітуляцыі.
26 чэрвеня 1945 г. дэлегацыя БССР разам з іншымі краінамізаснавальніцамі падпісала Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый
ЛІТАРАТУРА
1. Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны. Праблемы гістарыяграфіі і крыніцазнаўства. Мінск, 1999.
2. Воронкова 14. Ю. «Двадцать второго мюня, ровно в четыре часа...» Мннск н ммнчане в первые днн Велмкой Отечественной войны. Ммнск, 2011.
3. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа ў кантэксце Другой сусветнай вайны. Мінск, 2005.
4. Літвін A. М. Акупацыя Беларусі: Праблемы супраціву і калабарацыі. Мінск, 2000.
5. Лйтвйн A. М. Руководство боевой деятельностью партмзанскнх снл Беларусн н мх оператмвное мспользованме в пнтересах фронта // Партмзанское двмженме в Беларусм м его роль в разгроме фашмстскнх захватчмков в 19411944 годах: Матерналы Междунар. науч.практ. конф. (Мннск, 2526 нюня 2009 г.) / Нац. акад. наук Беларусм, Ннт нстормм, Мво обороны Респ. Беларусь; редкол.: М. В. Мясннковнч (пред.) п др. Мйнск, 2009. С. 7290.
6. Нямецкафашысцкі генацыд на Беларусі (19411944). Мінск, 1983.
7. Сервачынскі I. Аграрная палітыка нацыстаў на Беларусі (19411944 гг.) // Беларускі гістарычны часопіс. 1996. №4.
8. Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Мінск, 1993.
9. Факторовйч A. А. Крах аграрной полнтнкн немецкофашнстскмх оккупантов в Белоруссмм. Ммнск, 1979.
ТАБЛІЦЫ НАЙВАЖНЕЙШЫХ ДАТ
I. Беларусь на зыходзе феадалізму: канец XVIII сярэдзіна XIX ст.
5 жніўня 1772 г. у г. СанктПецярбургу падпісана канвенцыя аб першым падзеле Рэчы Паспалітай паміж Прусіяй, Аўстрыяй і Расіяй. Да Расійскай імперыі была далучана ўсходняя частка Беларусі;
13 верасня 1772 г. шляхце было загадана падаць у губернскія гарады спісы з доказамі свайго дваранства, першы разбор шляхты;
17721856 гг. існаванне адміністрацыйнатэрытарыяльнай адзінкі Беларускае генералгубернатарства. Складалася з ўсходніх губерняў Беларусі пасля далучэння яе тэрыторыі да Расійскай імперыі;
17731794 гг. заснаванне і дзейнасць у Рэчы Паспалітай Адукацыйнай камісіі першага ў Еўропе міністэрства народнай адукацыі;
1773 г. расфарміраванне рымскім папам ордэна езуітаў;
люты 1774 г. дароўная грамата Кацярыны II на заснаванне Беларускай каталіцкай епархіі з цэнтрам у г. Магілёве;
1775 г. з мэтай замацавання расійскага ўплыву на сейме Рэчы Паспалітай была створана Пастаянная Рада;
1775 г. у г. Гродна закладзены батанічны сад першы на тэрыторыі Беларусі;
191
17751781 гг. заснаванне і дзейнасць у г. Гродна Вышэйшай медыцынскай акадэміі першай медыцынскай навуковай установы на тэрыторыі Беларусі;
17751784 гг. будаўніцтва Каралеўскага (ДняпроўскаБугскага) канала, які злучыў р. Прыпяць з р. Заходні Буг;
май 1776 г. пачатак выдання «Газеты Гродзенскай» першага перыядычнага выдання на тэрыторыі Беларусі;
верасень 1776 г. утварэнне Полацкай губерні;
1776 г. пазбаўленне большасці гарадоў і мястэчак Беларусі магдэбургскага права (акрамя гарадоў Брэста, Ваўкавыска, Гродна, Ліды, Мазыра, Мінска, Навагрудка і Пінска);
1778 г. заснаванне С. Г. Зорычам Шклоўскага шляхетнага вучылішча першай расійскай ваеннай навучальнай установы на тэрыторыі Беларусі;
17781800 гг. дзейнасць Шклоўскага прыгоннага тэатра графа С. Г. Зорыча;
1779 г. Віленскі ўніверсітэт з 1779 г. да 1781 г. называўся Акадэміяй;
1780 г, пачатак дзейнасці суконнай мануфактуры ва ўладанні Сапегаў Ружаны;
1781 г. Віленскі ўніверсітэт стаў насіць назву Галоўная школа ВКЛ;
17831941 гг. перыяд гаспадарчага выкарыстання Агінскага канала;
з 1784 г. перыяд гаспадарчага выкарыстання ДняпроўскаБугскага канала. Рэканструяваны ў 1848 і 1940 гг. Выкарыстоўваецца для перавозкі на баржах разнастайных матэрыялаў;
192
1785 г. пачатак будаўніцтва Гомельскага палаца выдатнага помніка беларускага класіцызму;
17881792 гг. Чатырохгадовы («Вялікі») сейм Рэчы Паспалітай;
1790 г, беззямельная шляхта страціла права выбіраць на павятовых сейміках паслоў на агульнадзяржаўны сейм;
1790г. колькасць насельніцтва Беларусі склала 3 млн. 700 тыс. чалавек;
3 мая 1791 г. прыняцце сеймам Канстытуцыі Рэчы Паспалітай (Урадавай Уставы);
кастрычнік 1791 г. прыняцце сеймам дакумента пад назвай «Узаемнае заручэнне абодвух народаў», якім гарантавалася аднолькавая колькасць прадстаўнікоў Вялікага Княства Літоўскага і Кароны ва ўрадзе;