• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі  Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў

    Гісторыя Беларусі

    Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 254с.
    Мінск 2015
    211.82 МБ
    Першапачаткова частка беларускай і літоўскай шляхты мела надзею на аднаўленне аўтаномнага ВКЛ у складзе Расійскай імперыі. 3 гэтай нагоды ў 1811 г. Міхал Клеафас Агінскі падрыхтаваў і прапанаваў на разгляд Аляксандру I праект, па якому планавалася, што адроджанае ВКЛ будзе мець уласны ўрад, а ролю Канстытуцыі будзе выконваць Статут ВКЛ 1588 г. Гэты праект атрымаў назву «план Агінскага». Але супрацьдзеянне з боку кансерватыўнага расійскага дваранства і абвастрэнне рускафранцузскіх супярэчнасцяў не дазволілі гэтаму плану ажыццявіцца. Таму большасць беларускалітоўскай шляхты ў 1812 г. звязвала надзеі на аднаўленне дзяржаўнасці менавіта з Напалеонам;
    •	сяляне, знясіленыя вялікімі падаткамі і павелічэннем паншчыны, чакалі ад Напалеона адмены прыгоннага права, якога ўжо не было ў Еўропе;
    •	гараджане спадзява
    ліся, што гарадам будзе Міхал вернутае магдэбургскае Клеафас права. Агінскі.
    8
    Вышэйзгаданае тлумачыць, чаму на першым этапе вайны насельніцтва фактычна не аказвала значнага супраціўлення французскай арміі.
    Французскі імператар не хацеў аднаўлення Рэчы Паспалітай, але быў не супраць таго, каб стварыць буфернае палітычнае ўтварэнне паміж Расіяй і Польшчай. Загадам Напалеона ад 1 ліпеня 1812 г. была ўтвораная Камісія Часовага ўрада ВКЛ на чале з мясцовым памешчыкам Станіславам Солтанам, якая павінна была дзейнічаць пад наглядам французскай адміністрацыі. Ураду падпарадкоўваліся Віленская, Гродзенская, Мінская губерні і Беластоцкая вобласць (Віцебская і Магілёўская губерні не ўваходзілі ў склад ВКЛ і падпарадкоўваліся непасрэдна французскім ваенным уладам).
    Але пытанне аб існаванні беларускалітоўскай дзяржавы вырашалася пераважна на палях бітваў. Магнаты і шляхта гарэлі жаданнем змагацца за сваю свабоду, а Напалеону былі патрэбныя салдаты. Менавіта абставінамі ваеннага часу, а не клопатам аб лёсе ВКЛ было выкліканае жаданне французскага імператара сфармаваць армію Княства.
    Аднак хутка стала зразумела, што створаная на акупаваных землях дзяржава з’яўляецца толькі інстытутам для больш лёгкага і добраахвотнага забеспячэння французскай арміі фуражом і правіянтам. Рэальная ўлада ў краіне належала французскім генералам, што ўзначальвалі адміністрацыйныя адзінкі  дэпартаменты, на якія паводле французскага ўзору была падзеленая тэрыторыя Беларусі. У вёсках і гарадах праходзілі рэквізіцыі на карысць французскай арміі. Акрамя таго, французскія ўлады абвясцілі рэкруцкі набор па расійскім узоры, чым канчаткова страцілі падтрымку мясцовага насельніцтва.
    Рабаванне простага насельніцтва французскімі салдатамі, неспраўджаныя надзеі на аднаўленне ВКЛ і адмену прыгоннага права, якія звязваліся з Напалеонам, выклікалі ў значнай часткі грамадства незадавальненне, што хутка пачало перарастаць у адкрыты супраціў. У многіх мясцовасцях Беларусі ў другой палове 1812 г. разгарнуўся партызанскі рух з мэтай абароны ад рабаўніцтва з боку
    9
    французскіх войск. Вядомы імёны некаторых беларускіх партызан у гэтай вайне:
    Тарас Барысенка з в. Трасцянка Ігуменскага павета ўзначальваў партызанскі атрад аднавяскоўцаў, які рабіў напады на французскіх салдат і фуражыраў;
    Максім Маркаў з в. Жарцы, 22 селяніна з атрада якога пасля вайны былі ўзнагароджаныя расійскім урадам крыжамі;
    Фядора Міронава, сялянка в. Пагуршчына Полацкага павета, якая стала разведчыцай авангарда рускага корпуса Вітгенштэйна. Яна хадзіла ў разведку ў заняты французамі Полацк, здабывала звесткі аб размяшчэнні французскіх войск. Указам Аляксандра I была ўзнагароджаная сярэбраным медалём, грашовай прэміяй, а ў 1820 г. разам з сям’ёй вызваленая ад прыгоннай залежнасці.
    Антыфранцузскі супраціў дапоўніўся і антыфеадальнымі выступленнямі сялян, якія не падпарадкоўваліся памешчыкам, не адбывалі ніякіх работ і не выконвалі паншчыны.
    Петэр фон Гес «Пераправа цераз Бярэзіну».
    10
    У такіх умовах пасля вымушанага адступлення з Масквы французская армія рушыла назад праз тэрыторыю Беларусі.
    1416 лістапада 1812 г. пры пераправе напалеонаўскай арміі цераз Бярэзіну каля вёскі Студзёнкі (15 км на поўнач ад Барысава) ад «Вялікай арміі» засталося толькі 60 тыс. чалавек.
    У выніку вайны 1812 г. гаспадарка Беларусі зноў была разбураная. Па некаторых падліках, страты насельніцтва вызначаліся больш як у 25%, амаль напалову скарацілася колькасць жывёлы, зменшыліся пасяўныя плошчы.
    Вясной 1813 г. паўсюдна была адноўленая расійская адміністрацыя. Зыходзячы з палітычных меркаванняў, урад Аляксандра I абвясціў амністыю той шляхце, якая ўдзельнічала ў вайне на баку Напалеона, але нічога не зрабіў для простага насельніцтва. Нягледзячы на ваенныя бедствы беларускія губерні ў 18131814 гг. не былі вызваленыя ад рэкруцкіх набораў і паставак на патрэбы расійскай арміі, якая працягвала паход на захад, а прыгон і сваволле памешчыкаў нават узмацніліся.
    3.	Сацыяльнаэканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX cm. Крызіс феадальнапрыгонніцкай сістэмы. На пачатку XIX ст., калі ў вядучых краінах Еўропы адбываўся пераход да індустрыяльнай цывілізацыі, у Расійскай імперыі паранейшаму панавала феадальнапрыгонніцкая сістэма. Галоўнай галіной гаспадаркі на беларускіх землях з’яўлялася ворыўнае земляробства, якое вялося на аснове прыгонніцтва з выкарыстаннем трохпольнай сістэмы і пераважна прымітыўных прыладаў працы. Ад эканамічных рэформаў, якія праводзіліся на землях Беларусі ў другой палове XVIII ст. і былі накіраваныя на інтэнсіфікацыю сельскагаспадарчай вытворчасці пры паслабленні павіннаснага ціску сялян, засталіся толькі ўспаміны.
    У першай палове XIX ст. Беларусь адносілася да рэгіёнаў, дзе панавала буйное дваранскае землеўладанне: 3,6% памешчыкаў, якія мелі больш за 500 душ прыгонных, валодалі амаль паловай сялян.
    11
    Найбуйнейшыя гаспадаркі на беларускіх землях у першай палове XIX ст.
    Уладальнік	Маёнтак	Колькасць фальваркаў	Колькасць прыгонных	Колькасць ворыўнай зямлі (дзесяціны)
    Граф Румянцаў	Гомель	13	28 000	60 000
    Князь Любамірскі	Дуброўна, Аршанскі павет	15	11 000	22 000
    Памешчык Галынскі	Хоцімск, Клімавіцкі павет	9	7 300	37 500
    Княгіня Замойская	Сялец, Гродзенская губерня	6	8 000	30 000
    Буйныя памешчыцкія гаспадаркі мелі пэўныя эканамічныя перавагі перад сярэднімі і дробнымі. У іх існавалі лепшыя магчымасці для стварэння шматгаліновай вытворчасці і павышэння таварнасці.
    У першыя дзесяцігоддзі XIX ст. на гаспадарчае развіццё маёнткаў беларускіх памешчыкаў вызначальны ўплыў аказала кан’юнктура цэн на збожжа ў Заходняй Еўропе. Хуткае развіццё капіталізму ў эканоміцы Еўропы суправаджалася ростам колькасці насельніцтва і, адпаведна, павелічэннем попыту і росту цэнаў на збожжа. Гэтая сітуацыя была выкарыстаная беларускімі памешчыкамі. 3 мэтай павелічэння аб’ёмаў продажу зерня за мяжу пашыраліся плошчы панскага заворвання за кошт сялянскіх надзелаў і сенажацяў, але гэта прывяло да скарачэння колькасці жывёлы і адпаведна да пагаршэння ўгноенасці глебы.
    Аднак спыніць пранікненне капіталістычных адносін у вёску было ўжо немагчыма. У сувязі з рыначнымі патрабаваннямі ў першай палове XIX ст. адбываецца спецыялізацыя сельскай гаспадаркі асобных рэгіёнаў Беларусі: у Віцебскай, а таксама ў паўночных паветах Мінскай і Магілёўскай губерняў развівалася льнаводства; у цэнтральных і паўднёвых частках Мінскай і Магілёўскай
    12
    губерняў  вырошчванне канопель і вытворчасць пянькі; у Гродзенскай губерні перавага аддавалася танкаруннай авечкагадоўлі. Ва ўсіх губернях была развіта вытворчасць збожжавых культур, з канца 30х гадоў пачалі вырошчвацца цукровыя буракі. У Беларусі з’явіліся прадпрымальніцкія гаспадаркі, якія былі арыентаваны не толькі на вырошчванне сельскагаспадарчай сыравіны, а і на яе перапрацоўку. Шырока развівалася вінакурэнне.
    Аднак адзінкавыя факты прымянення памешчыкамі ў сваіх маёнтках лепшай тэхнікі, наёмнай працы і шматпольных севазваротаў не маглі прывесці да істотных змен у арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Эканамічнае развіццё ў першай палове XIX ст. яскрава сведчыла, што спалучэнне прыгоннай працы з патрабаваннямі ўнутранага і знешняга рынкаў магло прынесці толькі часовыя прыбыткі. 3 цягам часу станавілася відавочным адначасовае збядненне як панскай, так і сялянскай гаспадарак. Гэта адбывалася з прычыны таго, што працаваць на ўласным надзеле пры паншчыне ў 12 дзён на тыдзень (6 мужчынскіх і 6 жаночых) у сялян не было часу, а праца на панскім ворыве была прымусовай і не выклікала ў селяніна зацікаўленасці ў яе выніках. Такім чынам, эканамічныя магчымасці феадальнапрыгонніцкай сістэмы былі вычарпаны, а формы яе арганізацыі і спосабы вядзення гаспадаркі не маглі канкурыраваць з капіталістычным спосабам вытворчасці,
    Рэформа П. Д. Кісялёва ў дзяржаўнай вёсцы. Ва ўмовах крызісу феадальнапрыгонніцкай сістэмы ўрад Мікалая I вымушаны быў шукаць выйсце з існуючага становішча. У 18371841 гг. у дзяржаўных уладаннях Беларусі быў праведзены шэраг мерапрыемстваў, якія ўвайшлі ў гісторыю пад назвай рэформы Кісялёва. Граф П. Д. Кісялёў быў міністрам дзяржаўных маёмасцяў, і распрацаваная ім рэформа тычылася толькі дзяржаўных сялян, якія складалі пятую частку ўсяго сельскага насельніцтва Беларусі. Мэтай пераўтварэнняў было павелічэнне дзяржаўных даходаў і спыненне працэсу збяднення сялянства.
    Сярод асноўных мерапрыемстваў рэформы можна вылучыць наступныя:
    13
    1)	змена кіравання дзяржаўнай вёскай. Была ўсталявана трохярусная сістэма: губерня  акруга  сельскае ўпраўленне. Губернскія органы (палаты дзяржаўных маёмасцяў) адказвалі за правядзенне рэвізій, ахоўвалі грамадскі парадак, вырашалі пытанні харчовай і медыцынскай дапамогі. Адміністрацыя акругі займалася арганізацыяй сельскіх грамад, а сельскія ўпраўленні (сельскія сходы і старасты) праводзілі сялянскае землеўладкаванне, размеркаванне і збор падаткаў;
    2)	правядзенне люстрацыі, падчас якой складаліся інвентары з падрабязным апісаннем усіх дзяржаўных маёнткаў і вызначэннем павіннасцяў сялян у залежнасці ад іх гаспадарчага становішча;
    3)	спыненне здачы дзяржаўных зямель у арэнду прыватным уласнікам, паколькі апошнія не дбалі аб захаванні гаспадарчага патэнцыялу ўладанняў, а клапаціліся толькі пра ўласную выгаду;
    4)	ліквідацыя фальваркаў. Гэтае мерапрыемства было адным з самых эфектыўных, паколькі з ліквідацыяй фальваркаў адмянялася паншчына, сяляне пераводзіліся на чынш, што садзейнічала павелічэнню іх зацікаўленасці ў выніках сваёй працы. Да таго ж, была ўсталявана сярэдняя норма надзела на рэвізскую (мужчынскую) душу;