Гісторыя Беларусі
Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 254с.
Мінск 2015
Прадстаўнікі «Таварыства філаматаў» мелі кантакты з членамі тайных арганізацый расійскіх дваранскіх рэвалюцыянераўдзекабрыстаў, якія выступалі за знішчэнне самадзяржаўя, нацыяналізацыю часткі памешчыцкіх зямель, скасаванне прыгоннага права з надзяленнем сялян зямлёй. Пранікненне ідэй дзекабрыстаў на беларускія землі было звязана з пераводам у Беларусь з Пецярбурга гвардзейскага корпуса, у якім служылі сябры «Паўночнага таварыства» дзекабрыстаў. У 1823 г. яны нават распрацоўвалі план арышту цара і яго світы ў Бабруйску падчас агляду войска. 3 гэтай падзеяй звязвалася паўстанне ў Пецярбургу і абвяшчэнне Расіі рэспублікай. Аднак план не быў ажыццёўлены.
Ідэі дзекабрыстаў падзяляла арганізаванае былым філаматаўцам М. Рукевічам сумесна з афіцэрамі Літоўскага асобнага корпуса К. Ігельстромам і А. Вягеліным «Таварыства ваенных сяброў», якое налічвала 45 чалавек. Мэтай гэтай арганізацыі было абвешчана «ўсеагульнае дабро», што прадугледжвала ліквідацыю самадзяржаўя і феадальнапрыгонніцкай сістэмы. Удзельнікі «Таварыства ваенных сяброў» у снежні 1825 г. спрабавалі ўзняць паўстанне ў падтрымку выступлення дзекабрыстаў у Пецярбургу, але пацярпелі няўдачу.
Паўстанне 18301831 гг. У лістападзе 1830 г. у Варшаве пачалося нацыянальнавызваленчае паўстанне супраць царскай Расіі.
У стане паўстанцаў існавала дзве плыні:
1) рэвалюцыйная на чале з Я. Лялевелем, якая выступала за надзяленне сялян зямлёй (з кампенсацыяй страт памешчыкам) і супольную з расійскім народам барацьбу супраць царызму «за нашу і вашу свабоду»;
20
Князь Адам Чартарыйскі.
Эмілія Плятэр.
2) арыстакратычнакансерватыўная, на чале з князем А. Чартарыйскім, прыхільнікі якой галоўнай мэтай лічылі аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.
Для падрыхтоўкі паўстання ў Беларусі і Літве ў студзенілютым 1831 г. быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт, які складаўся пераважна з прадстаўнікоў кансерватыўнага лагера. Ён не змог забяспечыць адначасовае выступленне паўстанцкіх сіл і каардынацыю іх дзеянняў у розных раёнах. Паўстанне пачыналася ізалявана па асобных паветах. Найбольш актыўная барацьба разгарнулася на Віленшчыне, у Ашмянскім, Браслаўскім, Вілейскім паветах. На памежжы Віцебскай і Віленскай губерняў дзейнічаў атрад, створаны графіняй Эміліяй Плятэр паэткай і збіральніцай беларускага фальклору, якая атрымала званне капітана і была прызначаная ганаровым камандзірам роты паўстанцкага атрада.
Неарганізаванасць кіраўніцтва паўстаннем зводзіла на нішто патрыятычныя памкненні шляхты і простага насельніцтва. У выніку 19 чэрвеня 1831 г. паўстанцы пацярпелі паражэнне ад 26тысячнага расійскага войска ў бітве пад Вільняй. У ліпені 1831 г. паўстанне перакінулася на Мазырскі, Рэчыцкі і Пінскі паветы, але да канца
21
жніўня 1831 г. яно было падаўленае расійскім войскам, а яго ўдзельнікі былі падвергнутыя рэпрэсіям.
Змены ў палітыцы царызму пасля паўстання. Нацыянальнавызваленчае паўстанне 18301831 гг. паказала, што палітыка царскага ўрада канца XVIII пачатку XIX ст. у адносінах да мясцовай шляхты не прынесла плёну шляхта так і не стала апорай самадзяржаўя, а, наадварот, актыўна ўдзельнічала ў антыўрадавых выступленнях. Таму пасля падаўлення паўстання палітыка царызму на землях Беларусі і Літвы рэзка змянілася быў узяты курс на аслабленне шляхты, выкараненне паланізацыі і паслядоўную русіфікацыю краю.
Маёнткі памешчыкаў, якія ўдзельнічалі ў паўстанні, канфіскоўваліся і перадаваліся ў казну. Усяго ў пяці заходніх губернях і Беластоцкай вобласці было канфіскавана 217 маёнткаў, у якіх налічвалася 72,5 тыс. прыгонных.
3 мэтай аслаблення пазіцый шляхты згодна з царскім указам ад 14 кастрычніка 1831 г. на беларускіх і літоўскіх землях узмацніўся «разбор шляхты», у выніку якога больш за 10 тысяч прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя былі пазбаўлены права прыналежнасці да яго.
На землях Беларусі на змену паланізацыі прыйшоў перыяд адкрытай русіфікацыі краю. У 1832 г. з мэтай распрацоўкі і ажыццяўлення мерапрыемстваў па русіфікацыі краю быў створаны Камітэт па справах заходніх губерняў. У гэтым жа годзе быў зачынены Віленскі ўніверсітэт. У 30я гг. XIX ст. на беларускіх землях праводзілася звальненне з дзяржаўных устаноў, органаў суда, асветы і культуры чыноўнікаў «польскага паходжання», а з 1836 г. было забаронена вывучэнне польскай мовы ў школах. Вялася актыўная праца па змяншэнню ўплыву каталіцкай царквы на грамадскую думку. Зачыняліся каталіцкія манастыры, а маёнткі, якія ім належалі, пераводзіліся ў разрад казённых. Канфіскаваныя прыватнаўласніцкія, дзяржаўныя і манастырскія землі перадаваліся расійскім памешчыкам у арэнду на сто гадоў. Справаводства ў дзяржаўных установах і навучанне ў школах пераводзілася на рускую мову.
22
У 1839г.уПолацкубыўарганізаванысаборуніяцкіхмітрапалітаў, на якім было прынята рашэнне аб далучэнні ўніяцкай царквы да праваслаўнай. Гэтая акцыя суправаджалася спальваннем уніяцкіх рэлігійных і вучэбных кніг, знішчэннем царкоўных інтэр’ераў, якія не адпавядалі праваслаўным канонам. Такім чынам, была ліквідавана адзіная ўстанова, якая ў сваёй дзейнасці карысталася беларускай мовай.
У 1830 і 1831 гг. царскім указам была адменена дзейнасць Статута ВКЛ 1588 г. у Віцебскай і Магілёўскай губернях, а ў 1840 г. на астатняй тэрыторыі Беларусі і Літвы. На гэтых землях былі ўведзены расійскія законы. Паводле ўказа Мікалая I ад 18 чэрвеня 1840 г. у афіцыйных дакументах замест назваў «Беларусь» і «Літва» былі ўведзены тэрміны «Западнорусскйе губернйй» ці «СевероЗапаЬный край».
Аднак рэпрэсіі і прымусовая русіфікацыя не спынілі развіцця нацыянальнага руху. Працягвалі дзейнічаць тайныя арганізацыі: «Дэмакратычнае таварыства», заснаванае ў 1836 г. у Вільні Францам Савічам, «Саюз свабодных братоў», які дзейнічаў у 18461849 гг. у Вільні, Гродне, Мінску, Лідзе і іншых гарадах. У рукапісных спісах па тэрыторыі Беларусі распаўсюджваліся напісаныя пабеларуску паэмы «Тарас на Парнасе» і «Энеіда навыварат». He толькі сяляне, але і шляхта ўсё больш актыўна карысталася беларускай мовай у паўсядзённым жыцці. Пабеларуску пісалі Я. Чачот, П. Багрым, В. ДунінМарцінкевіч.
АСНОЎНЫЯ ТЭРМІНЫ
Дваранскія рэвалюцыянеры удзельнікі дваранскага апазіцыйнага руху ў Расійскай імперыі ў 18251861 гг.
Дзекабрысты дваране, члены тайных таварыстваў другой паловы 1810х першай паловы 1820х, якія арганізавалі ў СанктПецярбургу 14 снежня 1825 г. антыўрадавае паўстанне.
Інвентарная рэформа назва рэформы памешчыцкай вёскі, якая праводзілася ў Беларусі ў 4050я гады XIX ст.
Мяжа яўрэйскай аселасці назва тэрыторыі заходніх губерняў Расій
23
скай імперыі (беларускія, украінскія, прыбалтыйскія), дзе яўрэям дазвалялася пастаяннае пражыванне.
Разбор шляхты праверка дакументаў на права шляхецтва; комплекс мерапрыемстваў, праведзеных уладамі Расійскай імперыі, накіраваны на змяншэнне колькасці шляхецкага саслоўя на далучаных землях былога ВКЛ. Праводзіўся падчас падзелаў Рэчы Паспалітай і пасля буйных антырасійскіх паўстанняў.
Рэквізіцыя прымусовае адабранне дзяржавай маёмасці ва ўласніка пры надзвычайных абставінах.
Рэкруцкая павіннасць павіннасць, звязаная з абавязкам для сялян і мяшчан выдзяляць мужчын на 20гадовую службу ў расійскую армію; уведзеная на беларускіх землях пасля далучэння іх да Расійскай імперыі.
Секвестр забарона ці абмежаванне, якое накладваецца дзяржавай на карыстанне якойнебудзь маёмасцю.
НАЙВАЖНЕЙШЫЯ ПАДЗЕІ
18111812 гг. князь М. К. Агінскі разам з князем Ф. К. Любецкім і графам Л. Плятэрам распрацаваў праект «Палажэння аб праўленні аўтаномным Вялікім княствам Літоўскім» у складзе Расійскай імперыі, так званы План Агінскага.
12 чэрвеня 1812 г. пераправа французскай арміі Напалеона цераз Нёман, пачатак рускафранцузскай вайны.
1 ліпеня 1812 г. стварэнне Часовага ўрада ВКЛ.
1817 г. стварэнне Таварыства філаматаў.
18301831 гг. нацыянальнавызваленчае паўстанне на тэрыторыі Польшчы, Беларусі і Літвы.
1 студзеня 1831 г. спыненне дзеяння Статута ВКЛ 1588 г. у Віцебскай і Магілёўскай губернях.
18371841 гг. рэформа П. Д. Кісялёва ў дзяржаўнай вёсцы.
18441857 гг. правядзенне інвентарнай рэформы ў памешчыцкай вёсцы.
25 чэрвеня 1840 г. спыненне дзеяння Статута ВКЛ 1588 г. у Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губернях.
ЛІТАРАТУРА
1. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII пачатак XX ст.). Мінск, 2005. С. 49157.
2. Лютый A. М. Соцмальноэкономмческое развятме городов Белорусснм (вторая половнна XVIII первая половнна XIX в.). Мннск, 1987.
3. Лютый A. М. Генезмс капмталмзма в промышленностн Белоруссмм (вторая половнна XVIII первая половнна XIX в.). Ммнск, 1991.
4. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 1. Мінск, 1994.
5. Чепко В. В. Сельское хозяйство Белорусснм в первой половнне XIX в. Ммнск, 1966.
6. Чепко В. В. Города Белоруссмн в первой половнне XIX в. Экономмческое развнтме. Ммнск, 1981.
7. Швед В„ Данскіх С. Заходні рэгіён Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў. 18051815 гады. Гродна, 2006.
8. Шыбека 3. Гарады Беларусі (60я гады XIX ст. пачатак XX ст.). Мінск, 1997.
9. Шыбека 3. Нарыс гісторыі Беларусі (1795 2002). Мінск, 2003.
РАЗДЗЕЛ 2.
КАНФЕСІЙНЫЯ АДНОСІНЫ, АДУКАЦЫЯ, НАВУКА I КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ
Ў КАНЦЫ XVIII СЯРЭДЗІНЕ XIX ст.
1. Канфесійныя адносіны ў канцы XVIII сярэдзіне XIX cm.
2. Культурнае развіццё. Змены ў сістэме адукацыі. Навука.
3. Літаратура і мастацтва.
4. Тэатр і музыка.
5. Архітэктура.
1. Канфесійныя адносіны ў канцы XVIII сярэдзіне XIX cm. Учас падзелаў Рэчы Паспалітай хрысціянскае насельніцтва Беларусі падзялялася на праваслаўных, католікаў, уніятаў і пратэстантаў. Прадстаўнікоў апошняй канфесіі было найменш. У канцы XVIII ст. найбольшую колькасць вернікаў на тэрыторыі Беларусі складалі ўніяты каля 80%. Гэта былі ў асноўным сяляне, мяшчане і дробная шляхта.
Шляхта ў пераважнай большасці была каталіцкага веравызнання, і таму, каб не згубіць яе падтрымкі, расійскі ўрад напачатку дазволіў свабоднае выкананне каталіцкіх абрадаў, а таксама захаваў за касцёламі іх маёмасць. Але пры гэтым жорстка забаранялася схіляць у каталіцкую веру праваслаўнае насельніцтва.