Гісторыя Беларусі
Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 254с.
Мінск 2015
5) палітыка «апякунства», якая прадугледжвала стварэнне ў вёсках хлебных магазінаў (складаў), прыходскіх школ для навучання сялянскіх дзяцей, наяўнасць у вёсках фельчараў, а таксама правядзенне розных агранамічных мерапрыемстваў, добраўпарадкаванне сялянскіх сядзіб, развіццё сістэмы страхавання і інш.
Як бачна, рэформа П. Д. Кісялёва ў многім была падобнай на рэформу А. Тызенгаўза ў каралеўскіх сталовых эканоміях ВКЛ у другой палове XVIII ст. Мэты адной і другой рэформы амаль поўнасцю супадалі: павелічэнне даходаў скарбу, люстрацыя дзяржаўнай маёмасці, спыненне здачы дзяржаўных зямель у арэнду і ўвядзенне кіравання імі дзяржаўнай адміністрацыяй пры адначасовым павелічэнні ролі сялянскай абшчыны, стварэнне грамадскіх магазінаў (складаў), школ, наяўнасць фельчараў, удасканаленне форм і метадаў вядзення сельскай гаспадаркі. Але ў рэформах
14
мелася адно вельмі істотнае адрозненне: калі А. Тызенгаўз для павелічэння прыбыткаў скарбу аднавіў у эканоміях фальваркі і паншчыну, то ліквідацыя фальваркаў П. Д. Кісялёвым і перавод сялян на чынш з’явіліся яскравым сведчаннем разумення міністрам дзяржаўных маёмасцяў вычарпанасці рэсурсаў феадальнапрыгонніцкай сістэмы і немагчымасці прагрэсіўнага развіцця сельскай гаспадаркі пры захаванні прымусовай працы асноўнага вытворцы. Калі ў другой палове XVIII ст. сяляне не прынялі рэформу А. Тызенгаўза і адказалі на яе масавымі ўцёкамі з каралеўскіх эканомій, то рэформа П. Д. Кісялёва не выклікала сялянскіх пратэстаў, а, наадварот, прывяла да пэўнага павелічэння надзелаў дзяржаўных сялян (у беларускіх губернях у сярэднім на 45%), памяншэння іх павіннасцяў (у сярэднім на 56%), надання сялянам пэўнай эканамічнай свабоды, што, тым не менш, спрыяла павелічэнню ўраджайнасці і дзяржаўных даходаў.
Інвентарная рэформа. Становішча насельніцтва ў прыватнаўласніцкіх маёнтках таксама выклікала занепакоенасць уладаў. Неабходна адзначыць, што на землях Беларусі прыватнаўласніцкія сяляне складалі абсалютную большасць: 79,8% у 1812 г. і 64,6% у 1845 г. Аднак, нягледзячы на станоўчыя вынікі рэформы П. Д. Кісялёва, яна не стала прыкладам для памешчыкаў. Кансерватыўныя памешчыкі працягвалі весці гаспадарку старым «дзедаўскім» спосабам і нічога не хацелі мяняць. У 40я г. XIX ст. Мікалай I некалькі разоў ствараў сакрэтныя камітэты з мэтай распрацоўкі мерапрыемстваў па сялянскаму пытанню, але, баючыся страціць падтрымку дваранства, на рашучыя меры, якія б закраналі асновы феадальнапрыгонніцкай сістэмы, царскі ўрад не ішоў.
Становішча сялян у прыватнаўласніцкіх маёнтках было вельмі цяжкім: вялікі памер паншчыны пры ўстанаўленні так званых урокаў нормаў дзённага вырабатку, вялікія дадатковыя павіннасці (будаўніцтва ў панскім фальварку, дарожныя работы, вартавыя абавязкі), згоны прыцягненне сялян да тэрміновых сельскагаспадарчых работ, праца сялян у падрадчыкаў на кантрактных умовах на сплаўных і будаўнічых работах і інш. Сяляне часта не ведалі дакладна ўсіх сваіх павіннасцяў і выконвалі іх па загаду ўласніка.
15
Усё гэта выклікала сацыяльныя пратэсты сялян, якія праяўляліся, у першую чаргу, у масавых уцёках з маёнткаў.
3 мэтай рэгулявання адносін паміж памешчыкамі і сялянамі і зняцця сацыяльнай напружанасці ў прыватнаўласніцкай вёсцы П.Д. Кісялёў у 1840 г. прапанаваў увесці на тэрыторыі Беларусі, Літвы і Правабярэжнай Украіны абавязковыя інвентары, у якіх былі б зафіксаваны памеры сялянскіх надзелаў і вызначаны дакладныя нормы павіннасцяў. Нягледзячы на тое, што прапанаванае мерапрыемства, якое атрымала назву інвентарная рэформа, не закранала асноў феадальнапрыгонніцкай сістэмы, яно выклікала рэзкае непрыняцце з боку памешчыкаў. Складанне інвентароў, якое было ініцыіравана дзяржавай, прыватныя ўласнікі расцанілі як умяшальніцтва ўрада ў іх асабістыя справы і наступленне на іх правы. «У сваіх маёнтках робім, што хочам» такі быў адказ памешчыкаў на рэформу.
Інвентарная рэформа ў памешчыцкай вёсцы правалілася, а сама памешчыцкая гаспадарка ўступіла ў паласу глыбокага крызісу, які праяўляўся ў рэзкім зніжэнні даходаў, у росце запазычанасці крэдытным установам, у фінансавых банкруцтвах і распродажы маёнткаў з аўкцыёнаў. Такім чынам, крызіс феадальнапрыгонніцкай сістэмы паглыбляўся.
Прамысловасць і гарады ў першай палове XIX cm. Прамысловасць у сваім развіцці праходзіць тры стадыі: 1) рамесная вытворчасць; 2) мануфактура; 3) фабрычназаводская прамысловасць. У першай палове XIX ст. аснову прамысловасці Беларусі складала рамесная і мануфактурная вытворчасць. Значную ролю адыгрывала вотчынная прамысловасць памешчыкаў. Як правіла, вотчынныя мануфактуры перапрацоўвалі мясцовую сыравіну і былі заснаваны на бясплатнай працы прыгонных сялян. Памешчыкі ў пачатку XIX ст. з’яўляліся галоўнымі ўласнікамі капіталу і менавіта ў іх уладаннях былі заснаваны першыя на землях Беларусі прадпрыемствы фабрычнага тыпу: у 20я г. XIX ст. памешчык Пуслоўскі пабудаваў у мястэчках Хомск (Кобрынскі павет) і Косава (Слонімскі павет) дзве суконныя фабрыкі, на якіх выкарыстоўваліся паравыя рухавікі.
16
Косава. Замак Пуслоўскіх стваральнікаў першых фабрык на тэрыторыі Беларусі (праект рэстаўрацыі).
У гарадах і мястэчках былі распаўсюджаны пераважна рамесныя майстэрні, але змены ў іх арганізацыі сведчылі аб пачатку фарміравання капіталістычных адносін: былі ліквідаваны самастойнасць і замкнутасць цэхаў, узрасла колькасць рамесных спецыяльнасцяў. Пры гэтым гарадская прамысловасць на пачатку XIX ст. не магла канкурыраваць з вотчыннай, паколькі выдаткі на яе арганізацыю былі значна большымі зза неабходнасці аплачваць зямельныя ўчасткі, закупку сыравіны і працу наёмных рабочых. Існавала і яшчэ адна перашкода на шляху эфектыўнага развіцця гарадской прамысловасці наяўнасць феадальнапрыгонніцкай сістэмы рабіла немагчымым стварэнне рынку свабоднай рабочай сілы. Таму са 140 мануфактур на землях Беларусі ў 1860 г. купцам і мяшчанам належалі толькі 3, а астатнія памешчыкам.
У другой чвэрці XIX ст. на тэрыторыі Беларусі назіраўся рост гарадоў і колькасці гарадскога насельніцтва. Працэс урбанізацыі ў гэты час быў звязаны не з развіццём прамысловасці і гандлю, а ў першую чаргу з існаваннем «мяжы яўрэйскай аселасці» і перасяленнем яўрэяў з сельскай мясцовасці ў гарады і мястэчкі, прычым колькасць апошніх у першай палове XIX ст. значна павялічылася. Гэта тлумачылася тым, што памешчыкі сталі актыўна дабівацца пераводу сваіх буйных вёсак у разрад мястэчак, паколькі ў такім
17
выпадку яны атрымлівалі права адкрываць корчмы для продажу гарэлкі, што пры распаўсюджанасці вінакурэння значна павялічвала прыбытковасць іх маёнткаў.
Паступова таварнаграшовыя адносіны ўсё больш уваходзілі ў жыццё насельніцтва. Для развіцця гандлю ў першай палове XIX ст. надавалася ўвага паляпшэнню шляхоў зносін: будаваліся паштовыя тракты, рэканструяваліся водныя каналы (Аўгустоўскі, Бярэзінскі, канал Агінскага і інш.). Важную ролю ў пашырэнні гандлю адыгрывалі кірмашы, якія праводзіліся ў час рэлігійных святаў. У Беларусі дзейнічала каля 270 кірмашоў, найбольш вядомымі з якіх былі Кантрактавы кірмаш у Мінску, Троіцкі ў Гомелі, Зэльвенскі і Свіслацкі ў Гродзенскай губерні, Любавіцкі у Магілёўскай, Асвейскі і Бешанковіцкі у Віцебскай губерні. Але з цягам часу павялічвалася роля стацыянарнага гандлю ў крамах гарадоў і мястэчак.
Такім чынам, у сацыяльнаэканамічным развіцці Беларусі першая палова XIX ст. характарызавалася крызісам феадальнапрыгонніцкай сістэмы, які выявіўся ў памяншэнні даходаў уласнікаў зямлі, павелічэнні павіннаснага ўціску сялян, што таксама з’яўлялася вялікай перашкодай на шляху развіцця гарадской прамысловасці.
4 . Грамадскапалітычны рух на землях Беларусі. На развіццё грамадскага рухуў Беларусі ў першай палове XIX ст. аказаўуплыў шэраг падзей: падзелы Рэчы Паспалітай і ліквідацыя дзяржаўнасці ВКЛ і Польшчы, Вялікая Французская рэвалюцыя з яе дэмакратычнымі ідэямі, якія знайшлі ўвасабленне ў лозунгу «Свабода. Роўнасць. Братэрства», вайна 1812 г. і ўключэнне Царства Польскага ў склад Расійскай імперыі. Арганізатарамі і ўдзельнікамі нацыянальнавызваленчага руху былі ў першую чаргу шляхецкая інтэлігенцыя і студэнты. У сваёй барацьбе за незалежнасць ячы падтрымлівалі сувязі з перадавымі людзьмі Польшчы і Расіі. Асяродкам выспявання ідэй вальнадумства і аб’яднання іх прыхільнікаў у розныя арганізацыі ў першай палове XIX ст. стаў Віленскі ўніверсітэт.
Тайныя іпаварыствы. У 1817 г. студэнты Віленскага ўнівер
18
сітэта ўтварылі тайнае патрыятычнае згуртаванне, якое назвалі «Таварыства філаматаў» (аматараў ведаў). У яго ўвайшлі таленавітыя маладыя людзі, імёны якіх пазней стануць вядомыя ва ўсім свеце. Найперш, паэт з сусветным імем Адам Міцкевіч, пачынальнік новай беларускай літаратуры і фалькларыст Ян Чачот, таленавіты паэт і грамадскі дзеяч Тамаш Зан, вялікі вучоны і асветнік Ігнат Дамейка і інш. Старшынёй Таварыства быў выхадзец з Украіны Язэп Яжоўскі.
Таварыства філаматаў мела аддзя
Тамаш Зан.
ленні ў Свіслацкай гімназіі, Полацкім піярскім вучылішчы і іншых навучальных установах. 3 мэтай пашырэння свайго ўплыву Таварыства ў 1819 г. стварыла шэраг структур «Таварыства сяброў», «Таварыства філарэтаў» (аматараўдабрачыннасці), «Саюз прамяні
стых», «Таварыства літаратараў».
Філаматы трактавалі веды і навуку як найвышэйшыя каштоўнасці чалавека, выступалі супраць афіцыйнай палітыкі ў галіне адукацыі, асуджалі прыгонніцтва і феадальнаабсалютысцкія парадкі. Галоўная мэта, якую ставілі перад сабой філаматы і іншыя суполкі развіццё асветы ў родным краі. Яны вывучалі прыроду, гаспадарку, этнаграфію, фальклор, мову Беларусі. Ставілі задачу падрыхтаваць моладзь да рознабаковай дзейнасці на карысць Айчыны, пад якой разумелася былое Вялікае Княства Літоўскае.
В. Ваньковіч.
Партрэт А. Міцкевіча
19
У 1823 г. «Таварыства філаматаў» было раскрытае ўладамі і многія яго ўдзельнікі падвергнутыя рэпрэсіям праз турэмнае зняволенне і высылку за межы Бацькаўшчыны. Былі звольненыя з працы прафесары Віленскага ўніверсітэта М. Баброўскі, I. Даніловіч, I. Лялевель, пайшоў у адстаўку кіраўнік Віленскай навучальнай акругі князь А. Чартарыйскі. Але нягледзячы на гэта менавіта дзякуючы філаматам і іх выхавальнікам у Віленскім універсітэце пачала кшталтавацца беларуская нацыянальная ідэя.