Гісторыя Беларусі
Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 254с.
Мінск 2015
Беларусазнаўсіпва навука, якая вывучае гісторыю, культуру, традыцыі, адметнасць і агульнасць беларусаў, іх узаемаадносіны з суседзямі, ролю і месца ў міжнароднай супольнасці народаў.
Заходнерусізм накірунак грамадскапалітычнай думкі, канцэпцыя, якая існавала ў XIX пачатку XX ст. і грунтавалася на адмаўленні гістарычнасці беларусаў як самастойнага і самабытнага этнасу, атаясамліванні іх з велікарускім этнасам.
Класіцызм мастацкі стыль і эстэтычны напрамак у еўрапейскім мастацтве XVII—XIX стст. у аснове якога ляжаць ідэі рацыяналізму. Мастацкі твор, з пункту гледжання класіцызму, павінен будавацца на падставе строгіх канонаў, вызначаючы ў кожнай з’яве толькі істотныя, тыпалагічныя рысы, адкідаючы выпадковыя індывідуальныя прыкметы.
Ланкастэрскія школы назва пачатковых школ узаемнага навучання, што існавалі ў Беларусі ў першай палове XIX ст.
Нацынальная самасвядомасць адна з галоўных прыкмет нацыі усведамленне свайго адрознення ад прадстаўнікоў іншых народаў і прыналежнасці да таго народа, які па многіх прыкметах прызнаецца сваім, родным.
Рамантызм кірунак у мастацкай культуры ў канцы XVIII першай палове XIX ст., для якога былі характэрнымі ўвага да ўнутранага свету чалавека, ідэалізацыя навакольнай рэчаіснасці, паэтызацыя гераічных асоб.
40
НАЙВАЖНЕЙШЫЯ ПАДЗЕІ
1819 г. адкрыццё ў г. Гомелі, маёнтку графа М. П. Румянцава, першай у Расійскай імперыі ланкастэрскай школы школы ўзаемнага навучання.
1832 г. закрыццё Віленскага ўніверсітэта.
1836 г. Указ аб увядзенні выкладання на рускай мове ва ўсіх навучальных установах Беларусі.
12 люгпага 1839 г. Полацкі царкоўны сабор, далучэнне ўніятаў да Рускай праваслаўнай царквы.
Жнівень 1840 г. пачатак працы ГорыГорацкай земляробчай школы.
1840 г. указы Мікалая I аб забароне дзейнасці ў Заходніх губернях Статута ВКЛ і забароне ўжывання ў афіцыйных дакументах назваў «Беларусь» і «Літва».
1848 г. адкрыццё ГорыГорацкага земляробчага інстытута першай у Расійскай імперыі вышэйшай навучальнай установы, дзе рыхтаваліся аграномы і заатэхнікі.
ЛІТАРАТУРА
1. Асвета і педагагічная думка ў Беларусі са старажытных часоў да 1917 г. Мінск, 1985.
2. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII пачатак XX ст.). Мінск, 2005. С. 137157.
3. Канфесіі на Беларусі (канец XVIII XX с.). Мінск, 1998 г.
4. Лыч Л., Навіцкі У Гісторыя культуры Беларусі. Мінск, 1997.
5. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 1. Мінск, 1994.
6. Фйлатова Е. Н. Конфесснональная полнтмка царского правнтельства в Беларусл. 17721860 гг. Ммнск, 2006.
7. Швед В.В. Паміж Польшчай і Расіяй: грамадскапалітычнае жыццё на землях Беларусі (17721863 гг.). Гародня, 2001.
8. Шыбека 3. Нарыс гісторыі Беларусі (17952002). Мінск, 2003.
РАЗДЗЕЛ 3.
БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД СТАНАЎЛЕННЯ БУРЖУАЗНАГА ГРАМАДСТВА (ДРУГАЯ ПАЛОВА XIX ст.)
1. Сялянская рэформа 1861 г.
2. Асаблівасці дзяржаўных ліберальных рэформ 18601870х гг. у Беларусі.
3. Развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусі ў паслярэформенны перыяд.
4. Прамысловасць Беларусі ў другой палове XIX cm. Шляхі зносін. Гандаль.
Наяўнасць феадальнапрыгонніцкай сістэмы ў Расійскай імперыі абумовіла эканамічную і ваеннатэхнічную адсталасць дзяржавы ў параўнанні з высокаразвітымі краінамі Заходняй Еўропы, у першую чаргу, Англіяй і Францыяй. Найбольш яскрава гэта праявілася ў Крымскай вайне 18531856 гг., у якой Расія не магла супрацьстаяць тэхнічнай магутнасці вышэйзгаданых дзяржаваў і згубіла свае пазіцыі на Чорным моры. Разам з тым на рубяжы 5060х г. XIX ст. актывізаваўся сялянскі рух за адмену прыгоннага права і бязвыплатную перадачу ім надзелаў ва ўласнасць. У такіх умовах расійскі імператар Аляксандр II вырашыў адмяніць прыгоннае права «зверху» шляхам рэформы, не чакаючы, калі сяляне адменяць яго «знізу» шляхам рэвалюцыі.
1. Сялянская рэформа 1861 г. Яшчэ падчас каранацыі Аляксандра II у 1856 г. прадстаўнікі памешчыкаў Заходняй Беларусі і Літвы далі згоду на прадастаўленне сялянам асабістай свабоды, але без зямлі. Іх гатоўнасць добраахвотна адмовіцца ад бясплатнай рабочай сілы прыгонных сялян тлумачыцца наступнымі фактарамі:
42
Першая і апошняя старонкі Маніфеста аб адмене прыгоннага права.
1) большай уцягнутасцю памешчыцкіх гаспадарак гэтага рэгіёну ў сферу таварнаграшовага абарачэння; 2) блізкасцю заходніх рынкаў; 3) наяўнасцю прадпрымальніцкіх гаспадарак; 4) больш актыўнымі выступленнямі сялян у губернях, якія межавалі з Польшчай, дзе ўжо было адменена прыгоннае права.
На імя віленскага генералгубернатара У I. Назімава 20 лістапада 1857 г. быў накіраваны рэскрыпт, згодна з якім у Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губернях прапаноўвалася стварыць дваранскія камітэты, а потым заснаваць агульную камісію ў Вільні з мэтай распрацоўкі праекта па адмене прыгоннага права. Наступным крокам было стварэнне ў сакавіку 1859 г. рэдакцыйных камісій для разгляду праектаў дваранскіх камітэтаў і выпрацоўкі агульных палажэнняў.
Афіцыйна рэформа распачалася 19 лютага 1861 г. з падпісання Аляксандрам II Маніфеста аб адмене прыгоннага права і Палажэнняў аб сялянах, якія выходзілі з прыгоннай залежнасці. Палажэнняў было тры віды Агульнае, некалькі мясцовых і дадатковыя правілы для асобных груп насельніцтва.
43
Асноўны змест рэформы:
1) сяляне атрымлівалі асабістую свабоду і некаторыя грамадзянскія правы: самастойна распараджацца сваёй маёмасцю, звяртацца ў суд і іншыя дзяржаўныя ўстановы, набываць ва ўласнасць і прадаваць рухомую і нерухомую маёмасць, паступаць на службу, атрымліваць адукацыю і інш.;
2) уся зямля абвяшчалася ўласнасцю памешчыка, частку якой ён павінен быў адвесці для сялянскіх надзелаў, якія даваліся за выкуп;
3) адносіны паміж памешчыкам і сялянамі ў канкрэтнай вёсцы рэгуляваліся спецыяльнымі дакументамі, якія мелі назву «ўстаўныя граматы». Яны складаліся памешчыкамі, а зацвярджаліся і ўводзіліся ў дзеянне міравымі пасярэднікамі урадавымі чыноўнікамі, прызначанымі губернатарам. Устаўныя граматы вызначалі памер сялянскага надзелу, павіннасці за карыстанне ім, тэрмін пераходу сялян з паншчыны на чынш і інш.;
4) быў вызначаны мінімум зямлі на рэвізскую душу, і калі дарэформенны надзел быў большы за ўстаноўлены мінімум, то памешчык меў права лішак яе адрэзаць. Такія землі атрымалі назву адрэзкаў. Памер мінімальнага надзелу на мужчынскую душу вагаўся ў залежнасці ад якасці зямлі і не быў аднолькавым для розных мясцовасцяў. У адпаведнасці з гэтым на тэрыторыі Беларусі дзейнічала два «Мясцовыя палажэнні»: адно для Віцебскай і Магілёўскай губерняў, дзе памеры сялянскіх надзелаў хісталіся ад 5,5 да 1 д зесяціны на душу; другое для Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў, дзе за сялянамі замацоўваліся дарэформенныя надзелы, а адрэзкі дапускаліся, калі ў памешчыка заставалася менш за 1/3 яго зямель. Увогуле адмовіцца ад надзела селянін не мог;
5) каб не пакінуць памешчыка адразу без працоўных рук, сяляне на працягу 9 гадоў лічыліся часоваабавязанымі, гэта значыць, што яны павінны былі выконваць усе павіннасці і плаціць падаткі, як у дарэформенны перыяд. Гэты тэрмін даваўся для адаптацыі памешчыкаў да новых умоваў гаспадарання: за вызначаны час яны павінны былі або навучыцца весці гаспадарку з ужываннем наёмнай працоўнай сілы, выкарыстаннем тэхнікі, увядзеннем прагрэ
44
сіўных агранамічных мерапрыемстваў і г. д., або прадаць сваю зямлю больш удачлівым асобам ці дзяржаве;
6) зямля ва ўласнасць селяніну магла перайсці толькі шляхам выкупу. Выкупны плацёж за зямлю быў роўны 6% капіталізацыі гадавога аброку з надзела. Калі, напрыклад, гадавы аброк з сялянскага надзела складаў 9 рублёў, то, правёўшы 6%ную капіталізацыю (9 руб. 6%, выкупны плацёж 100% = 9x100/6), атрымаецца агульная сума выкупу 150 рублёў. Паколькі сяляне такіх сродкаў не мелі, то абавязаны былі выплаціць памешчыку толькі 20%. Астатнія 80% за селяніна памешчыку выплачвала дзяржава, даючы такім чынам сялянам крэдыт на 49 гадоў пад 6% гадавых. У выніку памешчыкі атрымалі сродкі для прыстасавання да новых умоваў жыцця;
7) у сувязі з тым, што памешчыкі страцілі ўладу над сялянамі, павялічылася роля сялянскай абшчыны. Уводзіліся выбарныя органы сялянскага самакіравання сельскія старасты і валасныя праўленні. Яны адказвалі за збор падаткаў, кантралявалі выкананне сялянамі павіннасцяў, якія паранейшаму выконваліся на аснове прынцыпу кругавой парукі.
Зачытванне Маніфеста аб адмене прыгоннага права ў вёсцы.
45
Натуральна, што асноўныя палажэнні рэформы выклікалі незадаволенасць сялянства, паколькі ў выніку іх рэалізацыі сялянскія надзелы зменшыліся амаль на 1/3, а павіннасці павялічыліся. У адказ на рэформу ў 1861 г. на тэрыторыі Беларусі было зафіксавана 441 сялянскае хваляванне. Многія з іх былі падаўлены пры дапамозе войска, якое царскі ўрад прадбачліва размясціў на землях Беларусі напярэдадні рэформы. Свой супраціў сяляне выказвалі таксама нежаданнем падпісваць устаўныя граматы (да 1863 г. каля 80% беларускіх сялян іх не падпісалі) і адмаўляліся выконваць павіннасці.
Рэформа на тэрыторыі Беларусі мела свае асаблівасці. Здарылася так, што яе правядзенне супала па часу з актывізацыяй нацыянальнавызваленчага руху і паўстаннем 18631864 гг. Каб прадухіліць удзел сялян у паўстанні, расійскі ўрад вымушаны быў пайсці на прадастаўленне ім пэўных льгот:
• царскім указам ад 1 сакавіка 1863 г. быў ліквідаваны часоваабавязаны стан і ўводзіўся абавязковы выкуп сялянскіх надзелаў, а ў 1867 г. на абавязковы выкуп былі пераведзены і дзяржаўныя сяляне Беларусі;
• у сярэднім на 20% былі зменшаны выкупныя плацяжы;
• за сялянамі захавалася сервітутнае права права абмежаванага карыстання ўласнасцю памешчыка: пашамі, сенажацямі, ляснымі ўгоддзямі, рыбнымі ловамі і інш.
Пералічаныя льготы былі ўрадавай саступкай толькі для сялян Беларусі і Літвы і не распаўсюджваліся на іншыя тэрыторыі Расійскай імперыі.
Вынікі рэформы. Ініцыіраваная «зверху» рэформа была праведзена ў інтарэсах пануючага саслоўя і захавала буйное памешчыцкае землеўладанне. Разам з тым рэформа не стымулявала памешчыкаў да хуткага пераходу на новыя формы гаспадарання. Выкарыстанне сельскагаспадарчай тэхнікі было ўскладнена наяўнасцю цераспалосіцы. Яна ўтварылася ў выніку таго, што памешчыкі пакідалі за сабой лепшыя землі ў розных месцах свайго ўладання, а таксама «адразалі» ад сялянскіх надзелаў больш якасныя землі, калі іх памер быў большы за ўстаноўлены рэфор