Гісторыя Беларусі
Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 254с.
Мінск 2015
Уладзіслаў Сыракомля праславіўся як польскі паэт, але пісаў і пабеларуску. У сваіх творах звяртаўся да гісторыі Беларусі, народных вераванняў, звычаяў, вуснай паэзіі беларускага народу. У 1844 г. на фальклорнай аснове напісаў верш «Паштальён». У Сыракомля аўтар гісторыкакраязнаўчых прац «Кароткае дасьледаванне мовы і характару паэзіі русінаў Менскай правінцыі», «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах», «Нёман ад вытокаў да вусьця».
Адам Міцкевіч класік польскай літаратуры. Ёсць звесткі, што ён пісаў і пабеларуску, але гэтыя творы пакуль невядомыя. Нарадзіўся ў фальварку Завоссе Наваградскага павета. Скончыў Віленскі ўніверсітэт, быў сябрам таварыства філаматаў. Найбольш вядомыя яго творы драма «Дзяды», паэтычная эпапэя «Пан Тадэвуш», паэмы «Конрад Валенрод» і «Гражына».
Творчасць А. Міцкевіча, У. Сыракомлі, Я. Баршчэўскага, В. ДунінаМарцінкевіча была прыкладам стылю рамантызму, які панаваў у еўрапейскай літаратуры і мастацтве ў канцы XVIII першай палове XIX ст.
Першае выданне паэмы «Конрад Валенрод» А. Міцкевіча.
33
I. Аляшкевіч «Партрэт Марціна ПачобутАдляніцкага».
В. Ваньковіч «Аўтапартрэт».
Першая палова XIX ст. была часам фарміравання і развіцця агульнанацыянальнай літаратурнай мовы. У яе аснову ляглі гаворкі Цэнтральнай Беларусі. Выдатнымі ўзорамі твораў на беларускай літаратурнай мове першай паловы XIX ст. з’яўляюцца ананімныя паэмы «Тарас на Парнасе» і «Энэіда навыварат».
Прыкметна, што аўтары ў залежнасці ад паходжання і культуры выхавання выкарыстоўвалі розны алфавіт пры пісанні пабеларуску: ці лацінскі (беларуская лацінка), ці кірылічны.
Мастацтва. У выяўленчым мастацтве ў канцы XVIII першай палове XIX ст. спалучаліся рысы класіцызму і рамантызму. Асноўнымі жанрамі выяўленчага мастацтва сталі гістарычны і партрэтны. Разам з тым, усё большае распаўсюджанне сталі набываць пейзажны і бытавы жанры.
Агульнапрызнаным майстрам партрэтнага жанру быў Іосіф Аляшкевіч, выпускнік факультэта жывапісу Віленскага ўніверсітэта. Найбольш значны твор I. Аляшкевіча «Групавы партрэт». Пэндзлю I. Аляшкевіча належаць партрэты беларускіх дзяржаўных і палітычных дзеячаў Адама Чартарыйскага, Лявона Сапегі, Мікалая Радзівіла.
34
Валенцій Ваньковіч скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў. Працаваў у жанры гістарычнага жывапісу. Аўтар карцін «Подзвіг маладога кіяўляніна пры аблозе Кіева печанегамі ў 968 годзе», «Напалеон каля вогнішча». Адна з яго лепшых карцін «А. Міцкевіч на скале Аюдаг».
Ян Дамель скончыў Віленскі ўніверсітэт. Яго карціны маюць пераважна гістарычныя сюжэты: «Смерць князя Панятоўскага», «Хрышчэнне славян», «Вызваленне Т. Касцюшкі з цямніцы», «Смерць магістра крыжаносцаў Ульрыха фон Юнгінгена ў бітве пад Грунвальдам». Пісаў таксама партрэты (I. Храптовіча, К. Тышкевіча і інш.), займаўся пейзажным жывапісам.
Іван Хруцкі скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў. 3 1845 г. жыў у маёнтку Захарнічы Полацкага павета. У гісторыю беларускага і рускага жывапісу I. Ф. Хруцкі ўвайшоў, перш за ўсё, як майстар нацюрморта, хаця мастак стварыў нямала партрэтаў, пейзажаў, інтэр’ераў, пісаў іконы.
Найбольш вядомыя яго палотны: «Кветкі і плады», «Старая, якая вяжа панчоху», «Нацюрморт з біноклем», «Плады і дыня», «Кветкі і садавіна», «Ружы і плады», «Бітая дзічына, гародніна і грыбы».
Ян Дамель «Адступленне французаў праз Вільню».
35
I. Хруцкі «Партрэт жонкі з кветкамі і садавінай».
Значная роля ў партрэтах I. Хруцкага таксама адводзілася нацюрморту («Партрэт невядомай», «Партрэт жонкі з кветкамі і садавінай»). Пісаў ён і партрэты знакамітых асоб свайго часу: «Партрэт Іасафата Булгака», «Партрэт 1.1. Глазунова», «Мітрапаліт Іосіф Сямашка слухае ў сваім кабінеце даклад сакратара».
4. Тэатр і музыка. У XIX ст. у развіцці тэатра і музыкі адбыўся якасна новы этап. На пачатку XIX ст. стацыянарныя тэатры з прафесійнымі тэатральнымі трупамі дзейнічалі ў Вільні, Гродне, Мінску. Яны ставілі спектаклі не толькі ў сваіх гарадах, але і перыядычна гастраліравалі па бліжэйшых гарадах і мястэчках. Рэпертуар тэатраў быў даволі вялікім і ўключаў спектаклі па творах Шэкспіра, Мальера, Шылера, Гогаля, Пушкіна і інш. У 30я г. XIX ст. тэатры з’явіліся ў многіх гарадах Беларусі.
Пасля правядзення ўрадам у 18461846 гг. тэатральнай рэформы ўсе вандроўныя тэатры былі забаронены, а ў губернскіх гарадах ствараліся рускапольскія тэатры, якія і мелі манапольнае права на выступленне ў гарадах губерні. Але рэформа не была здзейснена ў поўнай меры.
36
У музычнатэатральнай культуры канца XVIII першай паловы XIX ст. вылучаецца сваёй адметнасцю прыгонны тэатр. Гэты тэатр меў змешаныя опернадраматычныя трупы, у якіх адны і тыя ж акцёры выконвалі ролі ў оперы, драме, камедыі. Найбольш вядомыя прыгонныя тэатры Зорыча ў Шклове, Радзівілаў у Нясвіжы, Агінскіх у Слоніме, Сапегаў у Ружанах, Тызенгаўза ў Гродне і інш. Оперы ставілі ў Нясвіжскім і Слуцкім тэатрах Радзівілаў, Ружанскім і Дзярэчынскім тэатрах Сапегаў і інш. Значную частку рэпертуару Гродзенскага, Слонімскага і Шклоўскага тэатраў складалі балеты. Пры некаторых магнацкіх тэатрах існавалі балетныя школы. Высокае прафесійнае майстэрства беларускіх артыстаў балета пацвярджаецца тым, што яны папаўнялі трупы варшаўскіх і пецярбургскіх тэатраў. У 1785 г. гродзенская трупа стала асновай польскага «Таварыства танцораў Яго Каралеўскай Вялікасці», a 14 прыгонных танцораў Шклоўскага тэатра графа С. Зорыча ўвайшлі ў склад пецярбургскіх тэатраў.
Прыватныя магнацкія тэатры дзейнічалі таксама і ў іншых гарадах і мястэчках Беларусі: В. Тышкевіча у Свіслачы і Плешчаніцах, Л. Ракіцкага у Гарадзішчы пад Мінскам, А. Буйніцкага у Забор’і, А. Галіцына у Віцебску, 3. Чарнышова у Чачэрску і Магілёве. Пры многіх магнацкіх тэатрах, у панскіх сядзібах існавалі аркестры, харавыя капэлы і іншыя музычныя калектывы. Напрыклад, маёнтак Гарадзец у Магілёўскай губерні, які належаў рускаму арыстакрату, кампазітаруаматару У Р. КастрыётуСкандэрбеку, сябру М. I. Глінкі і A. С. Даргамыжскага, славіўся адным з лепшых у Расійскай імперыі прыгонным квартэтам.
Самай значнай фігурай не толькі ў літаратуры, але і ў сцэнічным мастацтве Беларусі быў у першай палове XIX ст. В. ДунінМарцінкевіч. Пер
шым яго драматычным творам была Станіслаў Манюшка.
37
п’еса «Рэкруцкі яўрэйскі набор», пастаўленая як аперэта ў Мінску ў 1841 г. Музыку для яе напісалі С. Манюшка і К. Крыжаноўскі.
Таленавітым беларускім кампазітарам быў Антон Абрамовіч. Яму належаць першыя спробы стварэння музычных твораў на аснове беларускіх народных песень і танцаў. Сярод іх: праграмная 8частковая паэма «Беларускае вяселле», п’есы «Беларускія мелодыі», «Зачараваная дуда» для фартэпіяна, песні «Дзеванька» і «Гарэліца» на словы Я. Баршчэўскага.
5. Архітэктура. У архітэктуры ў канцы XVIII першай палове XIX ст. панаваў стыль класіцызму. У архітэктуры Беларусі класіцызм праявіўся ў сістэме забудовы, якая прадугледжвала сіметрычнае размяшчэнне кварталаў, прамалінейнасць вуліц і плошчаў. Архітэктары паступова адмаўляліся ад празмернай складанасці і заблытанасці архітэктурных форм, характэрных для стыляў барока і ракако.
Станаўленне класіцызму найперш было звязана з інтэнсіўным развіццём будаўніцтва ў гарадах. У беларускіх гарадах пачалі з’яўляцца новыя тыпы жылых і грамадскіх будынкаў (канцылярыі, бальніцы, гімназіі), якія вылучаліся на фоне сярэдневяковай забудовы сваімі правільнымі абрысамі. Упершыню горадабудаўніцтва стала разглядацца як адзіная прасторавая сістэма, спланаваная на рацыянальных пачатках. Горадабудаўніцтва станавілася дзяржаўнай справай. У першай палове XIX ст. былі распрацаваны планы забудовы звыш 40 беларускіх гарадоў.
Узровень беларускай архітэктуры першай паловы XIX ст. вызначалі палацы, адміністрацыйныя будынкі і храмы. Да найбольш адметных пабудоў беларускага класіцызму першай паловы XIX ст. адносяцца палацсядзіба графа П. А. Румянцава ў Гомелі, палацавы комплекс у Снове (каля Нясвіжа), палац Булгакаў у вёсцы Жылічы, палацы генералгубернатара ў Віцебску і віцэгубернатара ў Гродне.
Дыяпазон палацавасядзібнага будаўніцтва быў вельмі шырокі ад невялікіх сядзіб дробнай шляхты да манументальных пабудоў буйных магнатаў.
38
М. Залескі «Палац Румянцавыху Гомелі».
Найбольш значныя культавыя пабудовы эпохі класіцызму ў Беларусі: сабор Святых Пятра і Паўла ў Гомелі, сабор Святога Іосіфа ў Магілёве, касцёлы ў вёсках Мамаі і Мосар, Іосіфаўскі касцёл піяраў у Лідзе і інш. Гэтыя культавыя будынкі з’яўляюцца сведчаннем таго, што ідэі класіцызму атрымалі перавагу над тымі традыцыямі будаўніцтва храмаў, якія дагэтуль існавалі на працягу стагоддзяў. Выкарыстанне тыповых прыёмаў класіцызму пры будаўніцтве сабора ў Гомелі дазволіла стварыць велічную прынцыпова новую архітэктурную пабудову.
Да архітэктуры класіцызму адносяцца і крэпасці, пабудаваныя ў першай палове XIX ст. у Брэсце і Бабруйску.
Класіцызм панаваў у архітэктуры Беларусі да сярэдзіны XIX ст. Альтэрнатывай класіцызму ў архітэктуры выступаў рамантызм, які праявіўся пераважна ў пейзажнапаркавым мастацтве. У стылі класіцызму пры палацах ствараліся вялікія пейзажныя паркі з распланаванымі алеямі, сцежкамі, палянамі. Рамантычныя ж пейзажныя паркі ствараліся па прынцыпе свабоднай кампазіцыі, аздабляліся штучнымі гротамі, сажалкамі, вадаспадамі і пабудаванымі ў іх альтанкамі, павільёнамі, маляўнічымі руінамі.
Такім чынам, культура беларускага народа ў першай палове XIX ст. развівалася ва ўмовах агульнадзяржаўнай палітыкі Расійскай імперыі. Разам з тым, яна захоўвала сваю асаблівасць, заснаваную на нацыянальнай мове, нацыянальных традыцыях. Адбываўся своеасаблівы нацыянальны ўздым, які найбольш
39
праявіўся ў фарміраванні адзінай літаратурнай беларускай мовы і пашырэнні прац, створаных на ёй, а таксама ў росце цікаўнасці да мінулага беларускага народа, што знайіпло сваё адлюстраванне ў стварэнні новага навуковага кірунку беларусазнаўства. Развіццё культуры на землях Беларусі ў першай палове XIX ст. выразна сведчыла аб пачатку працэсу нацыянальнага адраджэння.
АСНОЎНЫЯ ТЭРМІНЫ
Асіміляцыя працэс знішчэння нацыянальных асаблівасцяў і свядомасці народа, зліццё яго з іншым народам, якое суправаджаецца засваеннем чужой мовы, культуры і звычаяў.