Гісторыя Беларусі
Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 254с.
Мінск 2015
5. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 1. Мінск, 1994.
6. Шыбека 3. Гарады Беларусі (60я гады XIX ст. пачатак XX ст.). Мінск, 1997.
7. Шыбека 3. Нарыс гісторыі Беларусі (1795 2002). Мінск, 2003.
РАЗДЗЕЛ 4.
НАЦЫЯНАЛЬНАВЫЗВАЛЕНЧЫ РУХ НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XIX ст.
ФОРМЫ САЦЫЯЛЬНАЙ БАРАЦЬБЫ. ПАЛІТЫЧНЫЯ ПАРТЫІI РУХІ.
1. Нацыянальнавызваленчае паўстанне 18631864 гг. пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага.
2. Дзейнасць народнікаў.
3. Формы сацыяльнай барацьбы. Сялянскі ірабочы рух.
4. Палітычныя партыі ірухі.
5. Палітыка царскіх уладаў пасля паўстання 18631864 гг.
1. Нацыянальнавызваленчае паўстанне 18631864 гг. пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага. На нацыянальнавызваленчы рух у беларускалітоўскіх губернях у сярэдзіне XIX ст. значны ўплыў аказала барацьба за незалежнасць польскай шляхты, якая выступала за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Увогуле ў расійскім вызваленчым руху ў канцы 1850х пачатку 1860х гг. дваранскія рэвалюцыянеры саступілі месца рэвалюцыйным дэмакратам, якія прадстаўлялі інтарэсы сялян.
Вясной 1862 г. у Варшаве быў створаны падпольны Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК), які ставіў сваёй мэтай арганізацыю паўстання за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. і дэмакратызацыю грамадскага ладу. Летам 1862 г. у Вільні ўтварыўся Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК), які фармальна падпарадкоўваўся ЦНК. Масавы ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні паўстання прыняла шляхта, сярод якой, аднак, не было адзінства. Па пытанні аб шляхах дасягнення пастаўленай мэты ў паўстанцкім руху вызначыліся дзве плыні:
59
Кастусь Каліноўскі.
• «белыя» (кансерватыўная плынь) былі прадстаўлены пераважна буйной і сярэдняй шляхтай. Іх галоўнай мэтай было аднаўленне Рэчы Паспалітай не як федэратыўнай дзяржавы, якая складалася з раўнапраўных Польскай Кароны і ВКЛ, а як унітарнай (адзінай і непадзельнай) польскай дзяржавы, згодна з Канстытуцыяй 3 мая 1791 г. «Белыя» выступалі супраць рэвалюцыйных метадаў барацьбы і былі гатовыя да кампрамісу з царскім урадам;
• «чырвоныя» (радыкальная плынь) аб’ядноўвалі дробную і беззямельную шляхту, інтэлігенцыю, гарадскія нізы, студэнцтва і часткова сялянства. Яны выступалі за правядзенне ўзброенага паўстання супраць царызму пры падтрымцы сялян, за стварэнне незалежнай дэмакратычнай дзяржавы, нацыянальнае самавызначэнне беларусаў, літоўцаў і ўкраінцаў, вырашэнне аграрнага пытання і надзяленне сялян зямлёй.
Прыхільнікам «чырвоных» і старшынёй ЛПК быў шляхціц Гродзенскага павета Кастусь (Канстанцін Вікенцій Сямёнавіч) Каліноўскі (18381864), які адыграў вялікую ролю ў арганізацыі паўстання на тэрыторыі Беларусі і Літвы. Летам 1862 г. К. Каліноўскі разам са сваімі паплечнікамі Валерыем Урублеўскім і Феліксам Ражанскім пачалі выпуск першай рэвалюцыйнадэмакратычнай газеты на землях Беларусі «Мужыцкая праўда». Яна выдавалася на беларускай мове лацінскім шрыфтам (так званай беларускай лацінкай). Усяго выйшла 7 нумароў гэтай газеты. Большасць матэрыялаў «Мужыцкай праўды» напісаў сам К. Каліноўскі, які карыстаўся псеўданімам «Яська, гаспадар зпад Вільні».
Паўстанне пачалося ў студзені 1863 г. у Варшаве, a 1 лютага ЛПК звярнуўся да насельніцтва Беларусі і Літвы з заклікам уздымацца на ўзброеную барацьбу. Паўстанне хутка ахапіла ўсю тэрыторыю
60
Беларусі, але «белым» удалося адхіліць К. Каліноўскага ад кіраўніцтва ЛПК за яго радыкальныя погляды. 3 прычыны слабасці нацыянальнадэмакратычных сіл на тэрыторыі Беларусі і Літвы К. Каліноўскі вымушаны быў падпарадкавацца ЦНК, ён стаў паўстанцкім камісарам Гродзенскай губерні. Складанасць сітуацыі заключалася ў тым, што кіраўнікі паўстання не мелі адзінага плана баявых дзеянняў, а паўстанцы зброі ў дастатковай колькасці, таму часта яны выкарыстоўвалі партызанскую тактыку.
Валерый Урублеўскі.
У дзейнасці К. Каліноўскага і яго паплечнікаў выразна прасочвалася ідэя народнай, сялянскай рэвалюцыі і ўсталяванне ў выніку яе ўлады народа. Вось як былі сфармуляваны пастулаты дэмакратычнай дзяржавы ў чацвёртым нумары газеты «Мужыцкая праўда»:
MVtTCxAJA ПІАСОА
1>і*е.йі
Zyvseay ped гй ч •nkoeHie kefny wiedajeatlo Jae пм aMurajr I ЫігайАЛН mlo «Ate dobra pedumi «» vaetao *4 }»ke apedAevacl... м*Ь» M4!a мілВЬо ■*’»d«>ci«J ем»тек J* feiaeMt Іемі ca^ea/*d vm MAwa i r» .> . j ■«<■ mA — » • r —V, ,i^..,w >••>»■> V.» tobo <■»/••_• 4 • evaba^c Jal yrrrtnx* ri' <«•».,.• d. rfraLo;'•■•nV
OtHaw^k to tokej » w!o м!сгч. use a'M pkkabe M «'!«;♦ i а«мЬа тхя »U rboctr. alba tea daviedayed , . .. toaUcae treMnetori Jeba I daa'afLcitko Mtn Jiee •eh».. Hata «Htkaj* ; aada. Ot H«^*» ric daAM baa»*»’. Mtryp. M«« >t»» aieoraapdla MX. Kal «kith рмаггауч'і IbyB «torahikat*1, a bawvyii 41a tokA arte r*rtb>’e*»’.da!n !»«■•»» ata *Xdt;a6 MmA> i cobo abaaaad? S^bode» «а^мй Мкм*мх&. wle at* »u> »7». Mk4»t. art* Bah *»~7U гмЬеіска kab Joa kaвмЫ< i ok йа.а «А» jeaae acboci» «аемМміах. uSi aibo «a Bak albahecdJ pa pay km boekwa » awtcJoja ro_r<<«,a!
Wy D«e J. pea • ' «.mi exkawyja akellebeta m* rod tak »*rмa•SJ»^’ J* «аа akei# «kJ beta.
Kali Pmeeoi pad Swobpoloe аем>№ ^аКа matkala, to 4U ЦЬо tab waAal M »№ »^y i Алмг; . рокамо ■arodaai iauw’i'bodt.a'abraci rakratoa i аанОмВра* AaCbmt Майй^іеіііч • a м bcto.be daaaa uto acred daray i f«r>|MC yaba aetatac! Jan to «імм« edao pie. *••№£ м«а1е.М Ueu «Ман рмвЬм <йДе.«ЬеСм •— »М тмквйДі azareo c uca< ;»• or »гал i.r< «7 Jak pawu'; nb i toalyh a.,** bye aeiay.uk paaKt »y to'.>•«. s Ів>1іхігма~. » 'janck itttkawMt ра»юі міі. Ja. H тмт.гі: cto to w JeoliMoctj d. Qt ckC brio *i«4e a* tale Mrod рмыешаай. Ky rzhodea tn o. it «.•.;<<>. atto «Miaviak web. bate Uli «^s kvaek awajcj ««tub. м katora aai «ауам* i akrakb м plaeU. wt p*UMtrnr м atalyl. —kal> Uacld •*!;}» ptoikix to m м carakij» ttojau j аіалы i *&*«;. a м petrebe «*•
Старонкі з 1 га i 3га нумароў газеты «Мужыцкай праўды».
61
«I як добры слуга глядзіць худобы гаспадарскай і слухае свайго гаспадара, так добры ўрад глядзець павінен шчасця людзей, слухаць народу і рабіць так, як народу лепей. I не дзіва, бо не народ зроблены дляўрада, аўрад для народа».
К. Каліноўскі сапраўдны нацыянальны герой Беларусі, чалавек, які магчыма адным з першых сказаў пра беларусаў як нацыю, а пра Беларусь як незалежную дзяржаву. К. Каліноўскі выказаўся пра тое, што будаваць беларускую дзяржаву трэба знізу, ад людзей, для народа і з дапамогай народа. Нават у апошнім сваім слове, напісаным за кратамі ў чаканні смяротнага пакарання і вядомым як «Лісты зпад шыбеніцы», ён звяртаўся да беларускага народа: «Прыймі, народзе, па шчырасці маё слова прадсмертнае, бо яно як з таго свету толькі для дабра твайго напісана».
К. Каліноўскі не толькі зразумеў, што асноўным носьбітам беларускасці з’яўляецца сялянства, але і пачаў адкрыта гаварыць пра гэта. Менавіта К. Каліноўскі сказаў нашаму народу, што ён сам павінен ведаць, якая воля яму патрэбная і што народ сам павінен змагацца за гэтую волю. К. Каліноўскі сцвярджаў, што ў нас усе людзі роўныя. Як сведчыў тагачасны расійскі даследчык В. Ф. Ратч, К. Каліноўскі меркаваў абапірацца ў паўстанні галоўным чынам на сялянства, бо зразумеў неабходнасць перадачы зямлі ва ўласнасць сялянам і стварэння сялянскай рэвалюцыйнай арганізацыі.
Несумненнае дасягненне К. Каліноўскага размова з народам на яго роднай мове. Выданне «Мужыцкай праўды» пабеларуску паказвае, што кіраўнік нацыянальнавызваленчага паўстання добра разумеў, а магчыма і добра ведаў, што ні рускамоўныя, ні польскамоўныя звароты да сялянства даверам у апошніх карыстацца не будуць.
Пра тое, што сялянства разумела паўстанцаў, а паўстанцы мелі давер з боку насельніцтва, пра тое, што іх ідэі знаходзілі падтрымку ў сялянскім асяроддзі, выразна сведчыць шырокі ўдзел сялян у паўстанні. Нельга пагадзіцца з тымі крытыкамі, якія сцвярджаюць, што мала сялян прыняло ўдзел у паўстанні. Доля сялянства ў 1820% ад агульнай колькасці актыўных удзельнікаў нацыянальнавызваленчага паўстання 18631864 гг. гэта вельмі высокі паказчык.
62
Асабліва калі ўлічыць агульную інэртнасць сельскага насельніцтва ва ўсе часы і ва ўсіх краінах, недастатковую інфармаванасць сялянства і моцную контрпрапаганду і контрагітацыю царскіх чыноўнікаў у 18631864 гг., а таксама тое, што нацыянальнавызваленчы рух на тэрыторыі Беларусі і Літвы аб’ектыўна тармазіўся ходам сялянскай рэформы 1861 г.
Многія гісторыкі, у тым ліку і тагачасныя расійскія даследчыкі, звярталі ўвагу на тое, што К. Каліноўскі, як кіраўнік нацынальнавызваленчага паўстання, выступаў за самастойнасць, незалежнасць Беларусі і Літвы. Адназначна выказваючыся супраць улады рускага царызму, як акупацыйнай улады, К. Каліноўскі праводзіў ідэю самастойнасці Літвы і Беларусі.
Выказванні К. Каліноўскага пра самастойнасць Літвы і Беларусі, пра незалежнасць іх і ад Масквы, і ад Варшавы сведчаць пра высокі ўзровень нацыянальнай свядомасці ўдзельнікаў паўстання і, найперш, яго кіраўнікоў. Само ўжыванне кіраўнікамі паўстання тэрміна «Беларусь» у палітычным сэнсе, як самастойнай дзяржавы, паказвае, што яны, знаходзячыся ў складзе агульнадэмакратычнага руху, накіраванага супраць царскага самаўладдзя, не змешваліся ў ім поўнасцю ні з польскай, ні з рускай плынямі.
Выразным пацвярджэннем гэтага тэзісу з’яўляецца і ўжыванне паўстанцамі ў Вільні трохступеннага пароля: «Каго любіш?» «Люблю Беларусь!» «То ж узаемна!»
Старонка з судовай справы К. Каліноўскага з паролем «Люблю Беларусь!»
63
Царскі ўрад рабіў усё, каб хутка ліквідаваць паўстанне. Усе беларускалітоўскія губерні былі абвешчаны на ваенным становішчы. Надзвычайныя паўнамоцтвы атрымаў віленскі генералгубернатар М. Мураўёў, які за сваю жорсткасць атрымаў мянушку «вешальнік». Акрамя выкарыстання арміі, расійскія ўлады праводзілі шэраг мерапрыемстваў з мэтай адцягнуць ад паўстання сялян. Так, спецыяльнымі ўказамі Аляксандра II на тэрыторыі Беларусі і Літвы на 20% былі зменшаны выкупныя плацяжы, быў уведзены абавязковы выкуп надзелаў, а таксама шэраг іншых ільгот
для сялян.
Узброеная барацьба на тэрыторыі Беларусі спынілася ўвосень 1863 г. У студзені 1864 г. К. Каліноўскі быў арыштаваны, а ў сакавіку ў Вільні быў пакараны праз павешанне. Усяго было пакарана на смерць 128 чалавек, 850 чалавек былі высланы на катаргу, 12,5 тысяч паўстанцаў сасланы ў Сібір. У беларускалітоўскіх губернях быў