Гісторыя Беларусі
Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 254с.
Мінск 2015
3 пачатку 80х гг. XIX ст. усё больш актыўна адбывалася расслаенне сялянства. 3 аднаго боку, гэтаму працэсу садзейнічала заснаванне ўрадам Сялянскага пазямельнага банка, які даваў пазыкі сялянам пад заклад зямлі. На атрыманыя грошы сяляне маглі купляць зямлю і павялічваць свае надзелы. Гісторыкі падлічылі, што да пачатку XX ст. колькасць сельскай буржуазіі на тэрыторыі Беларусі павялічылася на 10%. 3 другога боку, адбываўся працэс збяднення вялікай колькасці сялян у выніку натуральнага прыросту ў сем’ях і неабходнасці драблення надзелаў.
4 . Прамысловасць Беларусі ў другой палове XIX cm. Шляхі зносін. Гандаль. У сваім развіцці прамысловасць праходзіць тры асноўныя стадыі ў арганізацыі вытворчасці:
1) дробнатаварную (рамесную), якая была заснавана на ручной працы пры адсутнасці падзелу працы;
2) мануфактурную, заснаваную на ручной працы, але пры наяўнасці яе падзелу і выкарыстанні наёмных рабочых;
3) фабрычную (заводскую), асновай якой быў падзел працы і замена ручной працы машыннай.
У другой палове XIX ст. у Беларусі тры пералічаныя формы суіснавалі разам, аднак на працягу першых двух дзесяцігоддзяў пасля рэформы 1861 г. прамысловы рост на тэрыторыі Беларусі ішоў павольна і паранейшаму пераважала дробная і мануфактурная вытворчасць.
Хуткі рост фабрычназаводскай прамысловасці стрымліваўся, у першую чаргу, адсутнасцю шырокага рынку свабоднай працоўнай
52
Адзін з будынкаў папяровай фабрыкі ў Добрушы.
сілы, а таксама нізкай пакупной здольнасцю сялян, якія вялі пераважна натуральную гаспадарку і самі выраблялі неабходныя прамысловыя рэчы (палатно, сукно, абутак і г. д.). Разам з тым колькасць заводскіх прадпрыемстваў няўхільна павялічвалася: калі ў сярэдзіне XIX ст. іх на тэрыторыі Беларусі налічвалася каля 80, то ў канцы XIX ст. 1137. Сярод найбольш значных прадпрыемстваў, пабудаваных у гэты перыяд, можна вызначыць тытунёвую фабрыку ў Гродне (1862 г.), папяровую фабрыку ў Добрушы (1871 г.), запалкавыя фабрыкіў Барысаве (1881 г.) і Пінску (1882 г.) і інш. Фабрычназаводская прамысловасць няўхільна заваёўвала дамінуючыя пазіцыі.
Спецыялізацыя беларускай прамысловасці ў другой палове XIX ст. паранейшаму вызначалася выкарыстаннем і перапрацоўкай прыродных рэсурсаў (лясных багаццяў) і прадукцыі сельскай гаспадаркі. Таму асноўнымі галінамі прамысловасці з’яўляліся харчовая, тэкстыльная, гарбарная, дрэваапрацоўчая, а таксама браварніцтва.
Пераход да капіталістычнага спосабу вытворчасці ў прамысловасці выявіўся ў яе паступовай мадэрнізацыі увядзенні ўдаска
53
наленняў, якія адпавядалі тэхнічным патрабаванням таго часу. Мадэрнізацыя прамысловасці паслярэформеннага перыяду характарызавалася папіырэннем індустрыялізацыі пераходу ад ручной працы да машыннай і фарміраванню прамысловай буржуазіі і фабрычнага пралетарыяту. Гэты працэс атрымаў назву прамысловага перавароту або прамысловайрэвалюцыі. У выніку прамысловага перавароту, які завяршыўся да 90х г. XIX ст„ сфарміраваўся клас прамысловай буржуазіі і наёмных рабочых. Буржуазія фарміравалася з памешчыкаўпрадпрымальнікаў, купцоў, мяшчан, рамеснікаў. Крыніцай папаўнення класа наёмных рабочых былі сялянская бедната, дробныя рамеснікі і гандляры.
Шляхі зносін. Капіталістычны рынак патрабаваў больш дасканалых шляхоў зносін. Транспартная сетка ў гэты перыяд складалася з водных шляхоў, сухапутных дарог, чыгунак.
Развіццю прамысловасці, росту гарадоў, пашырэнню ўнутранага рынку і замежных гандлёвых сувязяў у другой палове XIX ст. найбольш спрыяла будаўніцтва чыгунак. Чыгуначнае будаўніцтва ў Расійскай імперыі пачалося ў 18601870я гг., яно пераследавала як гандлёвыя, так і ваенныя (для больш хуткага перамяшчэння
войскаў) мэты. Яго вынікамі стала: паскарэнне развіцця прамысловасці; пашырэнне гандлю; рост таварнасці сельскай гаспадаркі; пашырэнне тэхнічнага прагрэсу; паскарэнне спецыялізацыі эканомікі асобных рэгіёнаў; фарміраванне
Схема чыгуначных шляхоў на тэрыторыі Беларусі ў канцы XIX пачатку XX cm.
54
ўсерасійскага і мясцовых рынкаў; пашырэнне грамадскага падзелу працы; паскарэнне міграцыйных працэсаў; рост гарадоў і інш.
Першая ПецярбургскаВаршаўская чыгуначная магістраль прайшла праз тэрыторыю Беларусі ў 1862 г. і злучыла Вільню, Гродна, Беласток. Але яна мела другараднае эканамічнае значэнне.
У 1866 г. праз Дзвінск, Полацк, Віцебск і Смаленск прайшла РыгаАрлоўская чыгунка, а ў 70я гг. XIX ст. МаскоўскаБрэсцкая чыгунка злучыла Смаленск, Оршу, Мінск, Баранавічы, Брэст. Гэтая чыгунка была найбольш важная ў ваенных і эканамічных адносінах. Таксама былі пабудаваныя тры лініі мясцовых чыгунак, якія атрымалі назву Палескія: Бранск Гомель Пінск Жабінка; Беласток Баранавічы; Вільня Баранавічы Роўна. ЛібаваРоменская чыгунка (18711874 гг.) прайшла праз Вільню, Маладзечна, Мінск, Асіповічы, Бабруйск, Жлобін. ПецярбургскаАдэская чыгунка (да 1902 г.) прайшла праз Віцебск, Оршу, Магілёў, Жлобін.
Чыгункі будаваліся прыватнымі кампаніямі і таварыствамі, а потым выкупляліся ўрадам. У пачатку XX ст. Беларусь была на адным з першых месцаў па насычанасці чыгункамі ў Расійскай імперыі. Узніклі буйныя чыгуначныя вузлы: Мінск, Віцебск, Гомель, Жлобін, Лунінец, Брэст, Баранавічы.
Водныя шляхі зносін мелі другараднае значэнне. Тым не менш грузапаток на іх таксама павялічваўся. Па Прыпяці, Бярэзіне, Сожы хадзілі ў 1900 г. 310 непаравых і 23 паравыя судны. Суднаходства развівалася таксама па Нёмане і Заходняй Дзвіне.
На тэрыторыі Беларусі існавала таксама дастаткова разгалінаваная сістэма водных каналаў, а з 1880х гг. актывізавалася будаўніцтва і шашэйных дарог.
Такім чынам, развіццё транспартных шляхоў у другой палове XIX ст. спрыяла развіццю гандлю і камунікацыі, аб’яднанню беларускіх зямель у адзіны эканамічны арганізм і ўцягванню іх у агульнарасійскі рынак.
Гандаль. У другой палове XIX ст. на беларускіх землях назіраліся відавочныя змены ў структуры ўнутранага гандлю пры хуткім падзенні значэння кірмашоў значна пашыраўся рознічны гандаль. Гэты працэс быў выкліканы, па першае, з’яўленнем сеткі
55
Трамвай у Віцебску.
чыгунак і магчымасцю весці гандаль на працягу года, а не прыстасоўвацца да пэўных святаў. Падругое, ростам фабрычназаводскай прамысловасці, які прывёў да выхаду на рынак вялікіх аб’ёмаў прадукцыі. Патрэцяе, павелічэннем колькасці гарадскога насельніцтва, якое мела патрэбу ў куплі тавараў (харчовых у першую чаргу). У выніку ў канцы XIX ст. на беларускіх землях асноўны аб’ём унутранага гарадскога гандлю быў сканцэнтраваны ў крамах.
Істотных змен у знешнім гандлі не назіралася. Паранейшаму асноўным экспартным таварам з беларускіх губерняў з’яўлялася сельскагаспадарчая і прыродная сыравіна: каноплі, лён, прадукцыя жывёлагадоўлі, лес. Некалькі павялічылася доля гатовай прадукцыі, сярод якой былі спірт, папера, запалкі, тытунёвыя вырабы, будаўнічыя матэрыялы.
У другой палове XIX ст. у Расійскай імперыі пачала стварацца банкаўская сістэма, якая складалася з Дзяржаўнага банка (1860 г.), аддзяленні якога былі адкрыты ва ўсіх беларускіх губернскіх гарадах, Сялянскага пазямельнага банка, Дваранскага зямельнага банка, а таксама шэрагу прыватных банкаў.
Развіццю гандлю садзейнічала правядзенне ў 18951897 гг. расійскім міністрам фінансаў С. Ю. Вітэ грашовай рэформы, дзя
56
куючы якой адбылася стабілізацыя рубля і актывізаваўся прыток замежнага капіталу ў эканоміку, у тым ліку і на землях Беларусі.
АСНОЎНЫЯ ТЭРМІНЫ
Выкупныя плацяжы памер платы за сялянскі надзел, атрыманы па рэформе 1861 г., роўны 6% капіталізацыі гадавога аброку з надзела.
Дзесяціна мера зямлі ў Расійскай імперыі, роўная 1,45 га.
Капіталізм спосаб вытворчасці, заснаваны на прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці і прымяненні наёмнай працы.
Прамысловы nepaeapotn (прамысловая рэвалюцыя) пераход ад ручной працы да машыннай, ад мануфактуры да фабрычназаводскай вытворчасці.
Сервітуты абмежаванае права сялян карыстацца зямельнай уласнасцю памешчыка (выпасамі, лугамі, сенажацямі, ляснымі ўгоддзямі, рыбнымі ловамі).
Тавар прадукт працы, выраблены для продажу або абмену.
Устаўныя граматы дакументы, якія рэгулявалі адносіны часоваабавязаных сялян з памешчыкамі паводле «Палажэнняў» аб адмене прыгоннага права 1861 г., вызначалі памеры сялянскіх паслярэформенных надзелаў і павіннасцяў за карыстанне імі.
Цераспалосіца раз’яднанасць і раздробленасць зямлі аднаго землекарыстальніка на некалькі адасобленых частак.
Часоваабавязаныя сяляне катэгорыя былых панскіх сялян, вызваленых ад прыгоннай залежнасці, але не пераведзеных на выкуп. За карыстанне зямлёй працягвалі плаціць дарэформенныя падаткі і выконваць павіннасці.
НАЙВАЖНЕЙШЫЯ ПАДЗЕІ
Студзень 1857 г. стварэнне Сакрэтнага камітэта для абмеркавання мер па ўладкаванні побыту памешчыцкіх сялян.
20 лістапада 1857г. рэскрыпт імператара Аляксандра II віленскаму генералгубернатару У I. Назімаву аб падрыхтоўцы праектаў «паляпшэння быту памешчыцкіх сялян».
57
19 лютага 1861 г. абвяшчэнне Маніфеста і Палажэнняў аб адмене прыгоннага права.
1862г. праз Беларусь прайшлапершая чыгунка, участак ПецярбургскаВаршаўскай магістралі (датай заснавання беларускай чыгункі прынята лічыць 29 лістапада 1871 г. дзень уводу ў эксплуатацыю лініі СмаленскОршаМінскБрэст).
1866 г. пачала дзейнічаць РыгаАрлоўская чыгунка (ДзвінскПолацкВіцебск).
18601870я гг. правядзенне ліберальных (буржуазных) рэформ урадам Аляксандра II.
18711874 гг. пачала дзейнічаць ЛібаваРоменская чыгунка (ВільняМаладзечнаМінскАсіповічыБабруйскЖлобін).
1880я гг. пабудаваны Палескія чыгункі (ВільняБаранавічыЛунінец; ГомельЛунінецПінскЖабінка; БаранавічыСлонімВаўкавыскБеласток).
1884 г. здадзена ў эксплуатацыю чыгуначная лінія Вільня Пінск.
18801890 гг. у Беларусі адбыўся пераход да машыннай вытворчасці.
ЛІТАРАТУРА
1. Абезгауз 3. Е. Развнтне промышленностм н форммрованне пролетарната Белоруссмн во второй половмне XIX в. Мннск, 1971.
2. Болбас М. Ф. Промышленность Белорусснн. 18601900. Ммнск, 1978.
3. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII пачатак XX ст.). Мінск, 2005. С. 158300.
4. Крук У. П. Сялянскі рух на Беларусі 18641900 гг. Мінск, 1993.