• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі  Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў

    Гісторыя Беларусі

    Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 254с.
    Мінск 2015
    211.82 МБ
    S3 ' Atajy mtzjt muzylu r*9ny/e.
    к> rial 4 taint nicrj masKztuiiLrj р'ш]ьhoi' i c in nit la ivaj n.tjaьі: i rvwxe. va.1, аліa/пг. 'Motкл
    i ~ чіч ^ta^alu moj ого^поі>хл^ i/muzi XAi/ek nnir za/rlic, IVlttno tut. zal rAiliziz za. rtveua. fi'ia.ucliz,. ~
    ffТМлі fiini'c jlciin; п'іёдогпіеі hru^e , tic'f&nc jarb Z faAoJnitia ^еікс z/л rvvA^ut i'^^rtt. тоодм^Чг
    ^Viiman ft&H>i*4s Lolntiw Jiuauia ha hetern JMtA ic^ rcaJd
    Другі «Ліст зnad шыбеніцы» K. Каліноўскага.
    усталяваны рэжым выключных законаў, накіраваных на поўную русіфікацыю краю. Маёмасць і маёнткі паўстанцаў падлягалі канфіскацыі, усе памешчыкі былі абкладзены надзвычайным падаткам, насельніцтва каталіцкага веравызнання абмяжоўвалася ў правах. Была закрытая апошняя вышэйшая навучальная ўстанова на беларускіх землях  ГорыГорацкі земляробчы інстытут. Беларускія губерні не мелі права на выбарныя земствы, выбарныя міравыя суды і дваранскае самакіраванне. Усё гэта замаруджвала тэмпы развіцця капіталістычных адносін на тэрыторыі Беларусі.
    Але, нягледзячы на падаўленне паўстання і жорсткую расправу над
    64
    яго ўдзельнікамі, паўстанне 1863 г. мае вялікае значэнне для гісторыі беларускага народа. Сучасныя даследчыкі сцвярджаюць, што думкі К. Каліноўскага, выказаныя ім у «Лісце зпад шыбеніцы» пра неабходнасць змагання за незалежнасць сваёй Бацькаўшчыны, можна лічыць пачаткам афармлення беларускай нацыянальнай ідэі.
    2.	Дзейнасць народнікаў. У другой палове XIX ст. найбольш актыўнымі прадстаўнікамі рэвалюцыйнага руху ў Расійскай імперыі з’яўляліся народнікі. Па свайму сацыяльнаму становішчу народнікі належалі да розных груп насельніцтва, таму іх называлі разначынцамі. Родапачынальнікамі народніцкай ідэі былі А. Герцэн, М. Чарнышэўскі, М. Бакунін. Ідэалогія народніцтва грунтавалася на веры ў своеасаблівы шлях сацыяльнай перабудовы Расіі  пераход да сацыялізму, прамінаючы капіталізм. Сацыялізм палітычнае вучэнне, мэтай якога была пабудова «справядлівага» грамадства, заснаванага на ліквідацыі прыватнай уласнасці і наяўнасці ўласнасці агульнай (грамадскай) і роўнасці правоў усіх грамадзян.
    Асноўную рэвалюцыйную сілу народнікі бачылі ў сялянстве, дакладней  у наяўнасці сялянскай абшчыны і яе глыбокіх гістарычных каранях: ураўнальным землекарыстанні, перыядычных перадзелах зямлі, сялянскім самакіраванні і г.д. У абшчыне, сялянскіх арцелях і сялянскім побыце народнікі бачылі зародкі сацыялізму і лічылі сялян «сацыялістамі па інстынкце».
    3	мэтай мірнай прапаганды ідэй сацыялізму сярод сялян у 1874 г. прыхільнікі гэтай плыні «пайшлі ў народ». Аднак гэтае «хаджэнне ў народ» скончылася правалам, паколькі сяляне не прынялі сацыялістычных ідэй, а ўлады адказалі на гэтую акцыю масавымі рэпрэсіямі супраць прапагандыстаў. Народнікі вымушаны былі перайсці да новай тактыкі барацьбы.
    Адзін з першых народніцкіх гурткоў у Беларусі ўтварыўся ў 1875 г. у Магілёве, затым  у Мінску, Віцебску, Слуцку і іншых гарадах. Паміж беларускімі і расійскімі народнікамі ўсталяваўся цесны кантакт, асабліва з арганізацыямі ў Пецярбургу і Маскве, дзе вучылася шмат беларускай моладзі, паколькі на тэрыторыі
    65
    Беларусі не засталося ніводнай вышэйшай навучальнай установы. Беларускія народнікі Мікалай Судзілоўскі, Сяргей Кавалік, Рыгор Ісаеў сталі віднымі дзеячамі народніцкага руху ў Расіі.
    Беларускія народнікі ўваходзілі ў агульнарасійскія падпольныя арганізацыі: «Зямля і воля», а пасля яе расколу ў «Народную волю» і «Чорны перадзел». 1 сакавіка 1881 г. беларусам Ігнатам Грынявіцкім, студэнтам Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута, быў забіты Аляксандр II, паколькі народнікі лічылі, што буржуазныя рэформы, якія правёў расійскі цар у 18601870 гг., былі па сваёй сутнасці буржуазнымі і такім чынам штучна аддалялі Расію ад пабудовы сацыялістычнага грамадства.
    Новы цар Аляксандр III абвясціў непахіснасць самадзяржаўя і пачаў праводзіць адкрыта рэакцыйны курс, накіраваны на згортванне ці абмежаванне рэформаў, праведзеных пасля 1861 г. Цэнтральныя арганізацыі «Народнай волі» былі разгромлены паліцыяй.
    У 1884 г. беларусы, студэнты Пецярбургскага ўніверсітэта, утварылі беларускую сацыяльнарэвалюцыйную групоўку «Гоман», якая выдавала аднайменны нелегальны часопіс. На яго старонках з рэвалюцыйнадэмакратычных пазіцый абвяшчалася пра існаванне беларускай нацыі і гучала патрабаванне яе самастойнасці пасля звяржэння царызму.
    3	дзейнасцю рэвалюцыйных народнікаў звязаны пачатак распаўсюджання ў Беларусі марксізму і ўтварэння рабочых гурткоў.
    3.	Формы сацыяльнай барацьбы. Сялянскі і рабочы рух. Рэформа 1861 г. не вырашыла аграрнага пытання. Да таго ж, правы сялян у Расійскай імперыі былі значна абмежаванымі ў параўнанні з іншымі саслоўямі. Пасля рэформы сяляне аказаліся прыпісанымі да пэўнай сялянскай абшчыны і звязанымі кругавой парукай па выплаце падаткаў і адбыванню павіннасцяў. Без дазволу грамады селянін не мог адлучыцца са сваёй вёскі больш чым на 1 год. Больш за тое, без згоды абшчыны ён не мог прадаць сваю зямлю, а значыць не меў права распараджацца ёю.
    Празмерныя падаткі і павіннасці, абмежаванні ў правах, рэгла
    66
    ментацыя сельскага жыцця абшчынаю, немагчымасць свабодна распараджацца зямлёй, свавольства чыноўнікаў і да т. п. прыводзілі да пагаршэння жыцця, збяднення сялянства. Гэта выклікала шматлікія сацыяльныя пратэсты .
    Каб адстаяць свае правы сяляне выкарыстоўвалі ўзброеныя і няўзброеныя формы барацьбы. Да няўзброеных форм барацьбы адносіцца: падача скаргаў, адмова ад выканання павіннасцяў і выплаты падаткаў, патравы панскіх засеўкаў і сенажацяў, высечка лесу, падпалы маёмасці і да т. п. Узброеная барацьба праяўлялася ў выглядзе нападаў на панскія маёнткі, забойства ці замаху на забойства феадальных уласнікаў ці іх прадстаўнікоў (намеснікаў, упраўляючых, аканомаў), адмовы ад выканання судовых рашэнняў і пастаноў, сялянскіх выступленнях і паўстанняў. Вядома, што за 18641900 гг. на тэрыторыі Беларусі было зафіксавана 978 выступленняў сялян.
    У паслярэформенны перыяд значна ўзрасла такая форма сацыяльнай барацьбы сялянства як самавольнае перасяленне ў Сібір, на Далёкі Ўсход і ў іншыя рэгіёны Расійскай імперыі.
    Разам з тым, нягледзячы на колькасны рост сялянскіх пратэстаў, сялянскі рух быў стыхійны і неарганізаваны. Сялянства хаця і пратэставала супраць парадкаў, якія ўсталявала царскае самаўладдзе, але верыла ў «добрага цара».
    Рабочы рух. Пасля 19 лютага 1861 г. эканоміка Расійскай імперыі атрымала значныя магчымасці для развіцця на новай, капіталістычнай аснове. Сяляне, якія выкупілі сваю зямлю і выйшлі з абшчыны, атрымалі магчымасць выехаць у горад на пастаяннае жыццё ці на заробкі. Пачаў фарміравацца рынак свабоднай рабочай сілы, дзе значнае месца займала беззямельнае і малазямельнае сялянства.
    Сяляне, якія пераехалі ў горад, прадстаўлялі сабой некваліфікаваную рабочую сілу і часта прайгравалі ў змаганні за працоўныя месцы з больш падрыхтаванымі работнікамі яўрэйскага паходжання, якімі былі перапоўнены беларускія гарады і мястэчкі. Многія беларусы выязджалі на заробкі за межы свайго краю  у СанктПецярбург, Маскву, Адэсу, Рыгу, іншыя гарады.
    67
    Каб павялічыць свае прыбыткі, прадпрымальнікі часта наймалі на працу не мужчын, а жанчын і дзяцей, якім можна было менш плаціць за такую ж работу.
    Становішча работнікаўускладнялася тым, што ў Расійскай імперыі да 1880х гадоў не было рабочага заканадаўства. А пры перапоўненым рынку рабочай сілы ўмовы дыктаваў капіталіст  той, хто даваў работу. Рабочы дзень доўжыўся ад 12 да 1719 гадзін у суткі. Адсутнічала медыцынскае абслугоўванне, страхаванне і пенсійнае забеспячэнне. Хворых і пакалечаных проста звальнялі без якіхнебудзь выплат. За розныя правіннасці рабочых штрафавалі. Заработнай платы часта не хапала на ўтрыманне сям’і. У адрозненне ад сялян, якія мелі пэўную маёмасць і па сваёй сутнасці былі кансерватыўнымі (што даказаў правал «хаджэння ў народ»), рабочыя не мелі нічога, акрамя сваіх рабочых рук. Таму ў другой палове XIX ст. іх называлі пралетарамі, і яны сталі найбольш радыкальнай сілай, якая імкнулася змагацца за свае правы).
    Натуральна, што такое становішча выклікала незадаволенасць у рабочых, імкненне адстаяць свае правы. Работнікі ўжывалі розныя формы барацьбы: ад падачы індывідуальных і калектыўных скаргаў на імя ўласніка майстэрні, завода ці фабрыкі да арганізаваных пратэстаў, звязаных са спыненнем працы.
    Першыя пратэсты пралетарыяту Беларусі супраць цяжкіх і невыносных умоў працы адбыліся ў 18641875 гг. Рабочыя падавалі калектыўныя скаргі і петыцыі начальству, пакідалі працу на прадпрыемствах. Такія выступленні называліся хваляваннямі. Часта хваляванні суправаджаліся пашкоджаннем фабрычнай маёмасці, падпаламі, a то і забойствам найбольш ненавісных адміністратараў.
    У 18701890я гады ў Беларусі рабочыя сталі прымяняць больш эфектыўныя формы барацьбы  стачкі і забастоўкі. Стачка  калектыўнае кароткачасовае прыпыненне працы з патрабаваннямі рэгулярнай выплаты заработнай платы, змяншэння працягласці працоўнага дня і да т. п. Забастоўка  калектыўнае арганізаванае спыненне працы на прадпрыемстве з мэтай дабіцца ад працадаўцы ці ўладаў выканання якіхнебудзь прынцыповых патрабаванняў; адзін з відаў вырашэння працоўных спрэчак.
    68
    Капіталісты пачалі ў адказ прымяняць супраць працоўных сістэму лакаўтаў. Лакаўт  закрыццё прадпрыемства з адначасовым масавым звальненнем рабочых, адна з форм класавай барацьбы буржуазіі супраць рабочага класа.
    Найбольш актыўна ў рабочым руху на тэрыторыі Беларусі бралі ўдзел чыгуначнікі. Так, адбыліся хваляванні рабочыхземлякопаў на будаўніцтве ЛібаваРоменскай чыгункі ў Мінскім павеце, ДзвінскаВіцебскай чыгункі (Дрысенскі і Віцебскі паветы), ВіленскаРовенскай чыгункі (Лідскі павет), а таксама на цагельным заводзе ў Брэсцкай крэпасці. Акрамя таго, значныя стачкі былі арганізаваны рабочымі чыгуначных майстэрняў у Мінску, Гомелі, Пінску, Брэсце.
    Стачка лічылася дзяржаўным злачынствам, за ўдзел у ёй рабочыя падпадалі пад крымінальны або адміністрацыйны пераслед.
    Падчас спынення працы рабочыя не атрымлівалі заработнай платы і ім самім і іх сем’ям прыходзілася цярпець нястачу, часта нават галадаць. Гэта падштурхнула рабочых да таго, каб пачаць збіраць грошы для такіх выпадкаў у спецыяльныя фонды, якія набылі назву стачачных касаў. Першая ў Беларусі стачачная каса была створаная ў слясарных майстэрнях Мінска ў 18851887 гг.