Гісторыя Беларусі
Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 254с.
Мінск 2015
Касцёл Святога Роха ў Мінску (неаготыка).
87
Гасцініца «Еўропа» ў Мінску (мадэрн).
тэрыторыі Беларусі. Напрыклад, гэта капліца князёў Паскевічаў у Гомелі, Пакроўскі сабор у Гродне, СвятаУваскрэсенскі сабор у Барысаве і інш.
У другой палове XIX ст. назіраўся росквіт і неагатычнага стылю, які стаў як бы афіцыйным стылем каталіцкай царквы ў Беларусі. Культавыя пабудовы такога стылю ўзводзіліся з добра абпаленай чырвонай цэглы, упрыгожваліся вітражамі, мазаікай, фрэскамі. Прыкладамі такога стылю з’яўляюцца касцёл Святога Роха ў Мінску, а таксама касцёлы ў Відзах, Вілейцы, Паставах і інш.
У культавым дойлідстве Беларусі склаўся таксама і неарамантычны стыль, у якім спалучаліся матывы раманскай і гатычнай культуры. У такім стылі пабудаваны касцёл Святых Сымона і Алены ў Мінску. У псеўдагатычным стылі таксама будаваліся некаторыя фабрычназаводскія будынкі.
У канцы XIX ст. пачынаецца станаўленне новага архітэктурнага стылю мадэрну. Пашыраліся новыя тыпы пабудоў: чыгуначныя вакзалы, прамысловыя будынкі, воданапорныя вежы, пачынаюць выкарыстоўвацца новыя будаўнічыя матэрыялы (цэмент, металічная арматура), шырока выкарыстоўвалася шкло. У стылі
88
мадэрн пабудаваны гасцініца «Еўропа» ў Мінску, банк у Віцебску, жылыя дамы ў Мінску, Гродне, Гомелі, Магілёве і інш.
3 помнікаў грамадзянскай забудовы, дзе ёсць будынкі другой паловы XIX ст., вылучаюцца комплексы Ракаўскага і Траецкага прадмесцяў у Мінску, забудовы ў Гродне і Брэсце (жылыя будынкі, крамы, даходныя дамы і да т. п.).
5. Тэатр і музыка.У другой паловеХІХст. натэрыторыіБеларусі працягвала развівацца тэатральнае мастацтва. Практычна ва ўсіх буйных гарадах меліся стацыянарныя тэатры з прафесійнымі тэатральнымі трупамі. Праўда, манапольнае права на тэатральную дзейнасць мелі толькі зарэгістраваныя тэатры, якія ставілі пастаноўкі на польскай і рускай мовах.
Значнай падзеяй у тэатральным жыцці Беларусі стала стварэнне намаганнямі В. ДунінаМарцінкевіча ў Мінску нацыянальнай тэатральнай трупы. Гэтая трупа, у складзе больш за 20 чалавек, была арганізавана спецыяльна для пастаноўкі оперы «Сялянка» В. ДунінаМарцінкевіча. Прэм’ера оперы адбылася 9 лютага 1852 г. на сцэне Мінскага гарадскога тэатра і стала вызначальнай з’явай беларускага тэатральнага жыцця сярэдзіны XIX ст. Прэм’ера першай беларускай оперы «Ідылія» («Сялянка») на музыку С. Манюшкі і К. Крыжаноўскага і на лібрэта В. ДунінаМарцінкевіча прайшла з вялікім поспехам. Як адзначала тагачасная крытыка, спектакль атрымаўся яскравы, маляўнічы і пакінуў моцнае ўражанне. Відовішча пачыналася масавай сцэнай на падмостках выступаў хор, які дапамог стварыць атмасферу жыццёвай верагоднасці. Значная частка дзеяў спектакля адбывалася на беларускай мове. Але вельмі хутка ўлады выдалі загад аб забароне спектакляў на «простонародном языке». Нават спектаклі ў Беларусі можна было ставіць толькі паруску ці папольску.
Пазней гэтую п’есу неаднаразова ставілі ў прыватных памяшканнях у Мінску, Бабруйску, Нясвіжы, Слуцку, Глуску і іншых мясцінах, куды прыязджала трупа В. ДунінаМарцінкевіча. Пастаноўка «Сялянкі» сведчыла аб нараджэнні беларускага нацыянальнага музычнага тэатра.
89
На тэатральнае жыццё Беларусі вялікі ўплыў аказвалі польскія, расійскія і ўкраінскія трупы, якія тут гастралявалі. Тэатралы, найперш жыхары гарадоў, знаёміліся з іх дапамогай з замежнай тэатральнай класікай.
Як і тэатральнае мастацтва, музыка ў гэты час даволі выразна падзялялася на прафесійную, якую культывавалі ў мастацкіх салонах і на канцэртах (распаўсюджвалася з дапамогай друкаваных нот, тэатральных відовішчаў і г. д.)> а таксама музыку народную, якая зберагалася і ўзбагачалася народнымі музыкантамі.
У Беларусі музыка была адной з найважнейшых і найбольш распаўсюджаных галін мастацтва. Асновамі музычнай культуры тут валодаў амаль кожны адукаваны чалавек, напрыклад, для жанчыншляхцянак уменне іграць на музычным інструменце і спяваць лічылася амаль абавязковым. Музыка гучала ў салонах мясцовай шляхты, выкладалася ў навучальных установах, даволі часта адбываліся сольныя канцэрты прафесійных музыкантаў і аматараў. Губернскія гарады, як правіла, мелі свае аматарскія ці прафесійныя аркестры. У маёнтках буйных магнатаў існавалі прыгонныя аркестры і капэлы традыцыя, якая захавалася яшчэ з XVIII ст.
Пасля паўстання 18631864 гг. павялічылася цікавасць не толькі да гісторыі беларусаў, але і да беларускай народнай музычнай творчасці. Спецыялістымузыканты пачалі збіраць, друкаваць і вывучаць беларускія народныя песні і манеру іх выканання. Рабілася кампазітарская апрацоўка і канцэртная прапаганда беларускай народнай музыкі. Беларускія песенныя і музычныя матывы гучалі ў творах С. Манюшкі. Так, вядомы музыказнаўцафалькларыст Р. Р. Шырма адзначаў, што ў оперы С. Манюшкі «Фліс» («Плытагоны»), напісанай у 1858 г., «такое багацце песенных і танцавальных народных інтанацый, што часам ствараецца ўражанне, што ты дзесьці пад Слуцкам ці каля Менску прысутнічаеш на народным свяце». На працягу жыцьця С. Манюшка меў цесныя сувязі з беларускімі музыкантамі, падтрымліваў іх у творчай дзейнасці.
Сярод выхадцаў з Беларусі можна назваць імёны кампазітараў М. Карловіча, Ф. Міладоўскага, Н. Орды. Напалеон Орда аўтар
90
больш чым 20 паланэзаў, мазурак, вальсаў, накцюрнаў, полек, а таксама рамансаў. У 1873 г. выдаў падручнік «Граматыка музыкі», які быў высока ацэнены С. Манюшкам і на дзесяцігоддзі стаў лепшым дапаможнікам па тэорыі музыкі.
У пачатку XX ст. у беларускіх гарадах і вёсках сталі надзвычай папулярнымі тэатральнаканцэртныя нацыянальныя прадстаўленні так званыя бепарускія вечарынкі. Тут выступалі самадзейныя і прафесійныя артысты, якія выконвалі народныя песні і танцы, чыталі беларускія вершы, ставілі спектаклі.
У 1907 г., выкарыстоўваючы вопыт беларускіх вечарынак, Ігнат Буйніцкі ў сваёй сядзібе Палівачы пад Глыбокім заснаваў самадзейны тэатр, які даваў канцэрты і спектаклі ў Палівачах, Празароках і навакольных вёсках. I. Буйніцкі вывучаў беларускія песні, танцы, народнае адзенне.
12 лютага 1910 г. тэатр Буйніцкага прыняў удзел у прадстаўленні ў Вільні, якое ўвайшло ў гісторыю пад назвай «Першая беларуская вечарынка ў Вільні». Выступленне трупы Буйніцкага мела каласальны поспех. Разам з новымі драматычнымі акцёрамі і спевакамі трупа стала прафесійнай і атрымала назву «Першая беларуская трупа», або «Тэатр Ігната Буйніцкага». У 19101913 гг. тэатр гастраляваў па Беларусі (Мінск, Слуцк, Полацк, Дзісна, Свянцяны, Паставы, Нясвіж, Ляхавічы), двойчы выступаў у Пецярбургу (у 1911 і 1912 гг.), а таксама ў Варшаве ў 1913 г.
У рэпертуары тэатра, акрамя танцаў і песняў, былі пастаноўкі п’ес «Пашыліся ў дурні» М. Крапіўніцкага, «Хам» і «У зімовы вечар» паводле Э. Ажэшкі, «Сватанне» А. Чэхава, «Модны шляхцюк» К. Каганца і інш. I. Буйніцкі быў і рэжысёрам і акторам у сваіх спектаклях.
Тэатр працаваў у неспрыяльных умовах, прыходзілася пераадольваць прыдзіркі цэнзуры і перашкоды мясцовых уладаў, якія бачылі ў дзейнасці трупы пагрозу вялікадзяржаўнай палітыцы царызму. Царскія ўлады непрыхільна ставіліся да паказу са сцэны твораў на беларускай мове, асабліва на вострыя сацыяльныя тэмы і часта забаранялі спектаклі.
Разам з тым, пад уплывам дзейнасці трупы I. Буйніцкага ў Бе
91
ларусі пачаў шырыцца самадзейны тэатральны рух. Узрасла цікавасць да беларускай мовы, беларускіх песень і танцаў.
Такім чынам, культура Беларусі і ў другой палове XIX пачатку XX ст. захавала сваю самабытнасць і арганічна спалучалася з агульнаеўрапейскай культурай.
6. Умовы і асаблівасці фарміравання беларускай нацыі. Як адзначалася раней, асноўнымі гістарычнымі формамі этнасу з’яўляюцца племя, народнасць, нацыя. Нацыя гістарычназ’яўляецца пераемніцай народнасці. Для яе галоўным лічацца не тэрытарыяльныя сувязі, а агульнасць эканамічнага жыцця, сталае пражыванне насельніцтва на адной тэрыторыі, наяўнасць адзінай літаратурнай мовы, агульных рысаў культуры і псіхічнага складу этнасу.
Менавіта нацыя ператвараецца ў такую грамадзянскую супольнасць людзей, перад якой паўстае задача нацыянальнакультурнай ідэнтыфікацыі і пабудовы ўласнай нацыянальнай дзяржавы.
Асаблівасцю фарміравання беларускай нацыі было тое, што ў час яе складвання ў беларусаў не было сваёй нацыянальнай дзяржаўнасці. Працэс фарміравання нацыі прыпаў на час уваходжання Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Уладамі апошняй праводзілася палітыка захавання адзінай і непадзельнай Расійскай імперыі і, значыць, аслаблення і ўвогуле забароны ў ёй нацыянальных рухаў.
Разам з тым, у складзе Расійскай імперыі беларусы мелі агульныя рысы гаспадарчага жыцця, чаму садзейнічала складванне агульнанацыянальнага рынку. Фарміраванню на тэрыторыі Беларусі агульнай эканамічнай прасторы садзейнічала развіццё гандлю і чыгуначнае будаўніцтва.
Для беларусаў было характэрным пражыванне на адной тэрыторыі: асноўная колькасць насельніцтва пражывала на тэрыторыі Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў. Паводле перапісу 1897 г. насельніцтва Беларусі складала 6,7 млн. чалавек. Па нацыянальным складзе 65,6% насельніцтва былі беларусамі, 14,6% яўрэямі, 6% рускімі, 5,2% палякамі, 4,6% украінцамі.
92
Асаблівасць Беларусі была ў тым, што гарады і мястэчкі ў сувязі з наяўнасцю мяжы яўрэйскай аселасці былі перанаселены яўрэямі. Многа ў гарадах было таксама рускіх і палякаў. Гэта некалькі тармазіла працэс нацыянальнай самаідэнтыфікацыі, бо беларусаў улады аб’яўлялі вясковай нацыяй. Разам з тым, нацыянальная ідэя магла выспець толькі ў культурнапалітычных цэнтрах, г. зн. у гарадах.
Па сацыяльным складзе сярод беларусаў сапраўды найбольш было сялян. Але ў склад беларускага грамадства таксама ўваходзілі буржуазія, дваранства, інтэлігенцыя. Асаблівасцю было тое, што беларуская буржуазія ўяўляла сабой меншасць у параўнанні з яўрэйскай, польскай і рускай буржуазіяй на тэрыторыі ўласнай краіны. Мясцовая буржуазія не ўсведамляла яшчэ сваёй нацыянальнай адметнасці і часта выбірала для сябе польскія або расійскія нацыянальнакультурныя прыярытэты. Рабочы клас быў прадстаўлены ў асноўным рабочыміяўрэямі; беларусамірабочымі з’яўляліся ў асноўным былыя сяляне, якія былі рабочымігараджанамі ў першым пакаленні.